Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Е

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  ЕЗАВIТАЎ Кастусь [Канстанцiн Барысавiч; псеўданiм i крыптанiмы: Кастусёнак; К-нак; К. Е.; К. Ез.; 5(17).11.1893, Дзвiнск, цяпер Даўгаўпiлс, Латвiя - 23.5.1946, Мiнск, НКВД], палiт., грамадскi, ваенны дзеяч, публiцыст, перакладчык, педагог. У 1916 скончыў Вiцебскi настаўнiцкi iнстытут. Удзельѓнiк 1-й сусветнай вайны; скончыў Паўлаўскае ваеннае вучылiшча (Петраград). У 1917-18 нам. старшынi i сакратар ваеннага аддзела Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. Удзельнiк 1-га Усебеларускага кангрэса 1917. Арыштаваны ЧК у студз. 1918; 19.2.1918 яму ўдалося ўцячы. Удзельнiк абвяшчэння БНР; народны сакратар ваенных спраў у першым урадзе БНР. У сак. 1919 выдаваў у Гродне газ. 'Бацькаўшчына'. У 1919 начальнiк канцылярыi Мiнiстэрства беларускiх спраў ва ўрадзе Лiтвы. Кiраўнiк Вайскова-дыпламатычнай мiсii БНР у Латвii i Эстонii. З 1921 у Рызе; займаўся асветнiцкай дзейнасцю i публiцыстыкай; удзельнiчаў у выданнi час. 'На чужыне', 'Беларуская школа ў Латвii', газ. 'Голас беларуса'. У 1923-24 дырэктар Люцынскай дзяржаўнай беларускай гiмназii (Латвiя). Старшыня Беларускага камiтэта ў Латвii. У 1924 арыштаваны латвiйскiмi ўладамi за бел. дзейнасць. Пазней арыштоўваўся яшчэ 3 разы. У 1929 пераклаў з латышскай мовы драму А.Упiта '1905' (рукапiс захоўваецца ў Вiльнюсе). Падчас 2-й сусветнай вайны займаўся арганiзацыяй у Латвii бел. школ. На 2-м Усебеларускiм кангрэсе (чэрв. 1944, Мiнск) абраны ў склад БЦР. Выѓехаў у Берлiн. Затрыманы савецкай ваеннай контрразведкай 'Смерш' 26.4.1945. Памёр у Мiнску ў турэмным шпiталi ў час следства.
  Тв.: Белорусы и поляки. Ковно, 1919; Беларусы ў Латвii. Рыга, 1927; Беларусы ў Лiтве. Рыга, 1932; Першы Усебеларускi кангрэс // Беларуская мiнуўшчына. 1993, ? 1.
  Лiт.: Герасiмаў В. Да праўды светлай, братка, йдзi! // Полымя. 1994, ? 2; Мiхнюк У., Паўлаў Я. Канстанцiн Езавiтаў: матэрыялы да бiяграфii // Маладосць. 1995, ? 1; Чэмер А. [Анiшчык А.]. Партрэты. Вiльнюс, 2001; БП, т. 6; ЭГБ, т. 3.
  
  ЕМЯЛЬЯНАЎ Несцер Пятровiч [30.10(11.11). 1898, в. Ляцягi Прапойскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Слаўгарадскi р-н Магiлёўскай вобл. - 29.9.1970, Мiнск], хiмiк. Удзельнiк Грамаѓдзянскай вайны ў Расii на баку чырвоных. У 1932 скончыў Гомельскi педiнстытут. У 1933-36 аспiрант Iнстытута хiмii БелАН. Арыштаваны 7.6.1936. 22.6.1936 Асобай нарадай накiраваны на 'Варкуткамбiнат', дзе працаваў у цэнтральнай хiмiчнай лабараторыi. У 1941 вызвалены датэрмiнова i накiраваны ў Чырвоную Армiю. У 1942-45 у нямецкiм палоне. У 1945 рэпатрыяваны ў СССР. У 1946-52 працаваў хiмiкам у спецлабараторыi спецаддзялення МУС СССР. У лiп. 1952 выѓсланы на пасяленне ў Краснаярскi край. Рэабiлiтаваны 11.6.1956. З 1956 працаваў у Iнстытуце хiмii (з 1959 Iнстытут фiзiка-аргаѓнiчнай хiмii - IФАХ) АН БССР. У 1962-70 загадчык лабараторыi нафѓтахiмiчнага сiнтэза IФАХ. Доктар хiмiчных навук (1970).
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  ЕРМАЛОВIЧ Якуб [Якаў Сiдаравiч; 7.8.1910, в. Вяшэўка Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бярэзiнскi р-н Мiнскай вобл. - 18.4.1987, Бярэзiнскi р-н], празаiк. Друкавацца пачаў у раённых газетах у 1929, у цэнтральных бел. выданнях у 1931. У 1931 скончыў Мсцiслаўскiя двухгадовыя педагагiчныя курсы. Настаўнiчаў у Магiлёўскай вобл. У 1932-33 лiтсупрацоўнiк газ. 'Калектывiст' у Чэрвенi Мiнскай вобл. У 1933 паступiў на лiтаратурны ф-т МВПI. Арыштаваны 2.10.1936; асуѓджаны да зняволення. У 1939 прысуд адменены, вызвалены быў толькi ў чэрв. 1941 (са зняццем суѓдзiмасцi). У перыяд нямецкай акупацыi жыў у в. Вяшэўка. З вер. 1944 настаўнiк бел. мовы i лiтаратуры ў Беразiно, потым у СШ в. Пагост Бярэзiнѓскага р-на. У 1959 завочна скончыў Магiлёўскi педiнстытут. Член СП Беларусi з 1961. Пахаваны ў в. Вяшэўка.
  Тв.: Над Бярозай: Апавяданнi. Мн., 1960; Душа чалавека: Аповесць i апавяданнi. Мн., 1962; Родная зямля: Аповесць i апавяѓданнi. Мн., 1967; Твар у твар: Аповесць i апавяданнi. Мн., 1970; След на зямлi: Аповесцi. Мн., 1977; Сiняя птушка: Аповесцi i апаѓвяданнi. Мн., 1980; Акопы не пазарасталi: Аповесцi. Мн., 1985.
  Лiт.: Стральцоў М. Дзеля адзiнага слова // ЛiМ. 1960, 20 снеж.; БП, т. 2.
  
  ЕРМАЧЭНКА Iван Абрамавiч [13.5.1894, в. Капачэўка Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Барысаўскi р-н Мiнскай вобл. - 25.2.1970, ЗША], палiт. дзеяч, публiцыст. У 1914 скончыў школу прапаршчыкаў; удзельнiк 1-й сусветнай вайны. У грамадзянскую вайну ў Расii ваяваў на баку белай армii; быў ад'ютантам генерала П.Урангеля. У 1920 эвакуiраваўся ў Турцыю. Там далучыўся да бел. руху. У 1921 прадстаўнiк урада БНР у Канстанцiнопалi i генеральны консул на Балканах; заснаваў консульскiя аддзелы БНР у Югаславii i Балгарыi. У 1922 нам. мiнiстра замежных спраў БНР у Коўне. Пераехаў у Прагу, дзе ў 1929 скончыў медыцынскi ф-т Карлава ун-та. Фундатар час. 'Iскры Скарыны'. З кастр. 1941 у Мiнску; узначальваў Беларускую народную самапомач; дарадца генеральнага камiсара Беларусi В.Кубэ. Друкаваўся ў 'Менскай (Беларускай) газэце'. Вясною 1943 зняты з усiх пасад. 27.4.1943 высланы ў Прагу, дзе быў арыштаваны гестапа па справе забойства Кубэ. У пачатку 1945 выехаў на захад Германii. З 1948 у эмiграцыi ў ЗША; працаваў лекарам. Адзiн з заѓснавальнiкаў Злучанага беларуска-амерыканскага дапамогавага камiтэта ў Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсi). Публiкаваўся ў час. 'Беларус у Амерыцы'.
  Лiт.: Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мн., 1993; ЭГБ, т. 3.
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"