Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Ж

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  ЖАБРОЎСКI Вацлаў Юльянавiч [1895-1937, НКВД], грамадскi i партыйны дзеяч. У 1913 далучыўся да сацыял-дэмакратычнага руху ў Польшчы i Лiтве. У Камунiстычную партыю ўступiў у чэрв. 1917. У 1918 адзiн са стваральнiкаў партыйнай арганiзацыi ў Коўне ў час нямецкай акупацыi. Неаднаразова арыштоўваўся нямецкiмi, польскiмi i лiтоўскiмi ўладамi. З канца 1920-х г. на партыйнай рабоце ва Украiне, член ЦК КП(б)У. З 1930 адказны iнструктар, нам. загадчыка аддзела агiтацыi i масавых кампанiй ЦК ВКП(б). У 1932-34 сакратар ЦК КП(б)Б. Затым у Маскве, рэдактар газ. 'За коммунистическое воспитание'. Арыштаваны 8.6.1937, асуджаны Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда 20.11.1937 на расстрэл. Рэабiѓлiтаваны 3.11.1955.
  Лiт.: Бюро ЦК КПБ // ЭГБ, т. 2.
  
  ЖАЛIГОЎСКI Эдвард Вiтальд [Żeligowski; псеўданiмы: Antoni Sowa; Autor 'Jordanu'; Onegdajski; 20.7.1816, фальварак Мар'ямпаль Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл. - 28.12.1864, Жэнева, Швейцарыя], паэт, фiлосаф, грамадскi дзеяч. У 1833-36 вучыўся ў Дэрпцкiм (Тартускiм) ун-це. У 1838 арыштаваны за ўдзел у падрыхтоўцы паўстання пад кiраўнiцтвам Ш.Канарскага; iнтэрнаваны. У 1842 вярнуўся на Радзiму. У 1851 зноў арыштаваны i саѓсланы ў Петразаводск, потым у Арэнбург. Пасябраваў i падтрымлiваў сувязi з Т.Шаўчэнкам, прысвяцiў яму верш 'Да народнага паэта'. З 1858 жыў у Санкт-Пецярбургу; дапамагаў I.Агрызку выдаваць газ. 'Słowo'. Апублiкаваў зборнiкi 'Poezye', 'Dziś i wczoraj', драму 'Jordan'. У 1860 выехаў у Зах. Еўропу. Супрацоўнiчаў у польскiм эмiгранцкiм друку. Пераклаў на польскую мову творы А.Пушкiна i Г.Гейнэ. Апошнiя гады правёў у Жэневе.
  Лiт.: Мартынава Э., Мальдзiс А. Шаўчэнка i Жалiгоўскi // Тарас Шаўчэнка i беларуская лiтаратура. Мн., 1964; ЭЛiМБел, т. 2; АЗБ.
  
  ЖАМОЙЦIН Янка [нар. 28.1.1922, в. Клiмаѓвiчы Лiдскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Лiдскi р-н Гродзенскай вобл.], бел. грамадскi дзеяч, лiтаратурны крытык, мемуарыст. У другой палове 1930-х г. вучыўся ў Варшаўскай гiмназii. У 1943 скончыў Беларускую настаўнiцкую семiнарыю ў Навагрудку. У 1944 кiраваў Саюзам беларускай моладзi ў Навагрудку. Быў сябрам падпольнай антыкамунiстычнай i антыгiтлераўскай Беларускай незалежнiцкай партыi. Пасля вайны жыў у Польшчы. У 1945 арыштаваны органамi КДБ, але вызвалены польскiмi ўладамi. У 1949 паўторна арыштаваны i асуджаны на 25 гадоў канцлагераў i 5 гадоў пазбаўлення ў грамадзянскiх правах. У Польшчу вярнуўся ў 1957. Вучыўся ў Варшаўскiм ун-це. Актыўны ўдзельнiк бел. культурнага жыцця ў Варшаве. Аўтар успамiнаў 'З перажытага'.
  Тв.: З перажытага // Лёс аднаго пакалення. Беласток, 1996.
  Лiт.: Катковiч А., Катковiч-Клентак В. Успамiны. Беласток, 1999. С. 114-115.
  
  ЖАРСКI Генрык [1902, Варшава - 14.10.1937, Мiнск, НКВД], празаiк. Пiсаў на польскай мове. У 1918 далучыўся да дзейнасцi КПП; арыштаваны, зняволены ў варшаўскiм асѓтрозе Павiяк. Вызвалены пад залог. Эмiграваў у Францыю. Супрацоўнiчаў з газ. 'L'Humanite'. За арганiзацыю забастоўкi высланы за межы Францыi. Пасля жыў у СССР, вучыўся ў Маскоўскiм iнстытуце журналiстыкi (скончыў у 1928). У 2-й палове 1920-х г. пачаў займацца лiтаратурнай дзейнасцю. Працаваў у Саратаве ў абл. газ. У 1930-32 рэдактар газеты Пугачоўскага р-на (Саратаўская вобл.). У сярэдзiне 1932 пераведзены ў Беларусь. Спачатку нам. рэдактара, потым рэдактар польскай газ. 'Orka'. Член СП Беларусi з 1934. Пiсаў на польскай, рускай, бел. мовах. Арыштаваны 20.1.1937. Расстраляны. Значная частка рукапiсаў Ж. загiнула. Рэабiлiтаваны ў 1957.
  Тв.: Proszek do kichania. Mińsk, 1935.
  Лiт.: БП, т. 2.
  
  ЖАРСКI Платон Патапавiч [1901, Слуцкi пав. Мiнскай губ. - ?], фiлолаг. Арыштаваны ДПУ БССР у 1930. У час нямецкай акупацыi Беларусi жыў у Мiнску. Працаваў у Беларускiм навуковым таварыстве ў секцыi мовазнаўства. Удзельнiк 2-га Усебеларускага кангрэса (чэрв. 1944).
  Лiт.: Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000.
  
  ЖАЎНЯРОВIЧ Iгнат [7.11.1890 - жн. 1937, Казахстан], рыма-каталiцкi святар, грамадскi i культурны дзеяч. У 1912 скончыў Магiлёўскую духоўную каталiцкую семiнарыю ў Санкт-Пецярбургу. У 1913-14 вучыўся ў Мiтрапалiтальнай духоўнай каталiцкай акадэмii, дзе ўваходзiў у культурна-асветны гурток бел. студэнтаў. У 1915 пасвечаны ў святары. У лiст. 1915 прызначаны вiкарыем у Прыдруйскi касцёл. 22.12.1915 камандзiраваны ў Рыбiнск у дапамогу святару. Адначасова выкладаў Закон Божы ў мясцовых навучальных установах. З 17.2.1917 часова пробашч Рыбiнскага касцёла. Пазней пераведзены ў Магiлёўскую архiдыяѓцэзiю. Удзельнiк 1-га з'езда беларускага каталiцкага духавенства (Мiнск, 24-25.5.1917). Член саюза ксяндзоў-беларусаў. У 1921-24 святар у Аршанскай парафii. У 1924-25 выконваў абавязкi адмiнiстратара парафii ў Маскве. У 1925-27 адмiѓнiстратар парафii Свяцiлавiчы Магiлёўска-Горацкага дэканата. Пераследаваўся савецкiмi ўладамi. У канцы 1930-х г. арыштаваны НКВД. Прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Знаходзiўся ў зняволеннi на востраве Анзер Салавецкага архiпелага. Да лiп. 1932 браў удзел у тайных набажэнствах сярод зняволеных. За гэта атрымаў яшчэ 5 гадоў пазбаўлення волi. Высланы ў Казахстан. Памёр у ссылцы.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Stankiewicz A. Rodnaja mowa u światyniach. Wilnia, 1929.
  
  ЖАЎРЫД Павел Якаўлевiч [1(13).6.1889, в. Цецяроўка Слуцкага пав. Мiнскай губ. - 14.5.1939, пасёлак Княж-Пагост, Комi АССР, ГУЛАГ], грамадска-палiт. дзеяч, журналiст. Скончыў Слуцкую гiмназiю (1909); вучыўся на юрыдычным ф-це Варшаўскага ун-та. У 1916 мабiлiзаваны ў войска; у 1917 скончыў Вiленскае ваеннае вучылiшча, эвакуiраванае ў Палтаву. Удзельнiк 1-га Усебеларускага з'езда 1917. Працаваў юрысконсультам у Слуцку. У 1919 арыштаваны ЧК, абвiнавачаны ў дапамозе Дзянiкiну. Вызвалены, у лiст. 1919 вярнуўся ў Слуцк. У канцы 1920 Найвышэйшай радай БНР прызначаны камiсарам Случчыны, уваходзiў у склад Беларускай рады Случчыны. Адзiн з кiраўнiкоў Слуцкага паўстання 1920. У 1921 у Вiльнi; потым вярнуўся на Случчыну. У 1920-х г. працаваў на розных гаспадарчых пасадах у Мiнску i Мар'iнай Горцы; пасля ў Iнбелкульце i рэдакцыi газ. 'Звязда'. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Паводле пастановы калегii АДПУ ад 10.4.1931 асуджаны на 3 гады лагераў. Пасля выхаду з лагера жыў у ссылцы ў Сарапуле Удмурцкай АССР. Зноў арыштаваны ў 1937 i асуджаны на 10 гадоў лагераў. Накiраваны ў пас. Княж-Пагост Комi АССР, дзе памёр ад хваробы. Рэабiлiтаваны 10.6.1988.
  Лiт.: ЭГБ, т. 3.
  
  ЖДАНОВIЧ Антон Паўлавiч [тэатральны псеўданiм: Антук Крынiца; 18.4.1898, Мiнск - 26.12.1937, Мiнск, НКВД], акцёр. Брат Ф.Жданоѓвiча. З 1917 у трупе Першага беларускага таварыства драмы i камедыi, з 1918 у Беларускiм савецкiм тэатры, з 1920 у БДТ-1. Сярод лепшых роляў: Лявон, Сцяпан Крынiцкi ('Раскiданае гняздо', 'Паўлiнка' Я.Купалы), Сымон Мiкула, Паўлюк ('Рысь', 'Хам' Э.Ажэшкi), Ваявода, Красiнскi ('Каваль-ваявода', 'Кастусь Калiноўскi' Е.Мiровiча), Бжазiцкi ('Над Нёманам' М.Грамыкi), Разанаў, Кульмскi ('Крывая аблона', 'Вiр' Я.Рамановiча), Лыняеў ('Ваўкi i авечкi' А.Астроўскага), Мiронаў ('Капiтанская дачка' паводле А.Пушкiна). У 1937 арыштаваны i расстраляны. Рэабiлiтаваны ў 1958.
  Лiт.: ЭЛiМБел, т. 3; ЭГБ, т. 4.
  
  ЖДАНОВIЧ Фларыян Паўлавiч [псеўданiмы: Алесь Крэсiк; Иван Карась; 16(28).10.1884, Мiнск - 22.10.1937, Мiнск, НКВД], акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч. Брат А.Ждановiча. У 1902 скончыў Варшаўскую драматычную школу. Працаваў акцёрам у польскiх тэатрах Беларусi. Далучыўся да бел. культурнiцкага руху; у 1913 у Радашковiчах паставiў 'Паўлiнку' Янкi Купалы; падрыхтаваў мастацкую праграму 'Беларускi кiрмаш'. Арганiзаваў драматычны гурток, якi пасля паказу ў в. Старое Сяло пад Мiнскам спектакля 'Па рэвiзii' М.Крапiўнiцкага быў забаронены ўладамi. Каб пазбегнуць арышту, выехаў у Крым, дзе выѓступаў на рускай сцэне. Да Лютаўскай рэвалюцыi 1917 працаваў у Мiнскай гарадской думе. У 1917 мастацкi кiраўнiк Першага таварыства драмы i камедыi ў Мiнску. У складаных умовах нямецкай i польскай акупацыi ствараў бел. нацыянальны тэатр. 14.9.1920 пад кiраўнiцтвам Ж. у Мiнску адѓкрыўся Беларускi дзяржаўны тэатр (цяпер Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Я.Купалы). Адначасова ў Наркамаце асветы БССР курыраваў беларускiя тэатры. З 1922 у акцёрскiм складзе тэатра. Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Асуджаны на 5 гадоў лагераў. Паўторна арыштаваны 8.7.1937; расстраляны. Рэабiлiтаваны ў 1956.
  Лiт.: Атрошчанка А. Фларыян Ждановiч: Бiяграфiчны нарыс. Мн., 1972; Мiхнюк У. Фларыян Ждановiч: Матэрыялы да бiяграфii // Тэатральная творчасць. 1996, ? 6; ЭГБ, т. 3.
  
  ЖУК-ГРЫШКЕВIЧ Вiнцэнт Антонавiч [10(23).2.1903, мяст. Будслаў Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл. - 14.2.1989, Канада], палiт. i грамадскi дзеяч, лiтаратуразнавец, гiсторык, педагог. У 1922 скончыў Вiленскую беларускую гiмназiю, у 1927 фiласофскi ф-т Карлава ун-та (Прага). З 1927 выкладаў гiсторыю, бел. мову i лiтаратуру ў Вiленскай беларускай гiмназii, Праваслаўнай духоўнай семiнарыi, Вышэйшай школе палiт. навук. Актыўна публiкаваўся ў перыядычным друку. Пасля ўваходжання ў Вiльню Чырвонай Армii арыштаваны 30.9.1939; асуджаны на 8 гадоў зняволення; накiраваны ў Печлаг (Комi АССР). У 1942 вызвалены па амнiстыi, уступiў у Польскую армiю генерала Андэрса. Удзельнiчаў у бiтве пад Монтэ Касiна (17.1-4.6.1944, Iталiя). У 1945-49 выкладаў гiсторыю i псiхалогiю ў вайсковых школах у Iталii, потым у Англii. Адзiн з заснавальнiкаў i 1-ы старшыня Згуртавання беларусаў Вялiкай Брытанii (1946). Рэдагаваў час. 'На шляху', 'Беларус на чужыне'. З 1950 жыў у Таронта (Канада). Публiкаваўся ў газ. 'Беларускi эмiгрант', 'Бацькаўшчына'. У 1952 у Атаўскiм ун-це абаранiў дысертацыю на тэму 'Лiрыка Янкi Купалы'; доктар фiласофii. У 1954 пераехаў у Мюнхен (ФРГ), дзе ўзначалiў бел. секцыю радыё 'Вызваленне'. У 1956 вярнуўся ў Канаду. Суѓпрацоўнiчаў у газ. 'Бацькаўшчына', 'Беларус' (ЗША). У 1970-82 старшыня Рады БНР. Аўтар кнiгi '25 сакавiка' (1978). Пахаваны на бел. могiлках у Iст-Брансвiку (ЗША).
  Лiт.: Жук-Грышкевiч Р. Жыццё Вiнцэнта Жук-Грышкеѓвiча. Таронта, 1993; Аляхновiч Р. Верны сын беларускага народа // Наша слова. 1993, 26 мая - 2 чэрв.; ЭГБ, т. 3.
  
  ЖУКОЎСКI-ЗIЛЬБЕР Меер Шоламавiч [10(23).8.1907, Брэст - 7.3.1985], грамадскi дзеяч, мемуарыст. З 1924 кiраўнiк 'тэхнiкi' (друкарнi) Брэсцкага акругкама КСМЗБ; з 1928 узначалiў 'цэнтральную тэхнiку' КПЗБ: арганiзоўваў падпольныя друкарнi ў Гродне, Вiльнi, Беластоку, Брэсце, Варшаве. Арыштаваны польскiмi ўладамi ў 1936; асуджаны на 10 гадоў зняволення (вызвалены Чырвонай Армiяй у вер. 1939). З 1941 на гаспадарчай рабоце ва ўсх. рэгiёнах СССР. Аўтар успамiнаў.
  Тв.: Цэнтральная тэхнiка КПЗБ // У суровыя гады падполля: Успамiны былых членаў КПЗ. Мн., 1958.
  Лiт.: ЭГБ, т. 3.
  
  ЖУРАЎСКI Караль [1903-1994, Вроцлаўскае ваяв., Польшча], рыма-каталiцкi святар, краязнавец. Перад 2-й сусветнай вайной быў святаром у мяст. Крошын. Збiраў успамiны i дакументы пра паэта з Крошына П.Багрыма, вырабiў фотакопii адпаведных дакументаў. Падрыхтаваў рукапiс па гiсторыi мястэчка. Арыштаваны савецкiмi ўладамi ў 1940. Пасля вайны пасялiўся ў Польшчы. У 1988 даслаў у Iнстытут лiтаратуры АН БССР захаваныя iм матэрыялы пра П.Багрыма i свой рукапiс пра гiсторыю сям'i паэта.
  Лiт.: Янушкевiч Я. 'Зайграй, зайграй, хлопча малы...' // Культура. 1992, 26 кастр.; Яго ж. 'Ледзьве здымкi ўратаваў...' // ЛiМ. 1988, 4 лiст.; Яго ж. За архiўным парогам. Мн., 2002; Паўлюк Багрым. Мн., 1994.
  
  ЖУРЫК Сцяпан Iванавiч [12(24).8.1898, в. Крупка Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - 25.11.1938], дзеяч бел. маладзёжнага руху, вучоны-аграном, публiцыст. Вучыўся ў Мар'iна-Горскiм вучылiшчы. У 1919-20 працаваў у Наркамаце земляробства. У 1919-21 старшыня Беларускай секцыi студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага iнстытута; скончыў iнстытут у 1924. На пачатку 1920-х г. адзiн з iдэолагаў бел. маладзёжнага i студэнцкага нацыянальнага руху; па гэтай тэме выѓступаў у друку. З 1925 асiстэнт Беларускай сельска-гаспадарчай акадэмii; член-карэспандэнт Iнбелкульта. З 1930 прафесар. Арыштаваны ДПУ БССР 11.1.1933. Паводле пастановы Калегii АДПУ СССР ад 9.7.1933 накiраваны ў лагеры. Паўторна асуѓджаны 2.11.1938. Памёр у зняволеннi. Па першым прысудзе рэабiлiтаваны 21.8.1956, па другiм - 12.5.1965.
  Тв.: Культурна-асветная праца Беларускае Секцыi студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага iнстытуту // Савецкая Беларусь. 1921, 19 чэрв.; Пытаннi бэконiзацыi ў БССР. Мн., 1930.
  Лiт.: ЭГБ, т. 3.
  
  ЖЫЛКА Уладзiмiр Адамавiч [псеўданiмы i крыптанiмы: Вал.Жыл.; Вл.Ж.; I.Жылка; Макашэвiч; Л.Макашэвiч; У.Ж.; Ул.Ж.; 27.5.1900, в. Макашы Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Нясвiжскi р-н Мiнскай вобл. - 1.3.1933, Уржум Кiраўскай вобл.], паэт, перакладчык, крытык. Падчас 1-й сусветнай вайны сям'я Ж. была ў бежанстве ў Тульскай губ. З 1917 жыў у Мiнску; друкаваўся ў мiнскiх выданнях. Восенню 1920 захварэў на сухоты i пераехаў да дзеда ў в. Падлессе Наваѓгрудскага пав. Пасля Рыжскай дамовы застаўся ў Зах. Беларусi. З 1921 друкаваўся у заходнебел. прэсе ('Беларускiя ведамасцi', 'Наша думка', 'Наша будучыня', 'Новае жыццё'). У 1923 выдаў першы зборнiк паэзii. Працаваў у Вiльнi ў бел. кнiгарнi. Ратуючыся ад пераследу рэжыму генерала Л.Жалiѓгоўскага, выехаў у Коўна, затым у Дзвiнск (Даўгаўпiлс). Потым па стыпендыi чэхаславацкага ўрада вучыўся ў Карлавым ун-це (Прага, 1923-26). Рэдагаваў час. 'Новы прамень' (Прага). У 1926 прыехаў у Мiнск для ўдзелу ў Акадэмiчнай канферэнцыi па рэформе бел. правапiсу. Застаўся ў БССР. Працаваў у газ. 'Звязда' i музычным тэхнiѓкуме. Быў членам лiтаб'яднання 'Маладняк', потым 'Узвышша'. Паэзiя Ж. вылучалася высокай культурай верша. Перакладаў для Белдзяржкiно. Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў ссылкi, якую адбываў ва Уржуме. Выкладаў лiтаратуру ў медыцынскiм тэхнiкуме. Памёр ад туберкулёзу лёгкiх. Пахаваны на мясцовых могiлках. Рэабiлiтаваны ў 1960.
  Тв.: Вершы. Мн., 1970; Пожнi. Мн., 1986; Творы. Мн., 1996; Творы. Мн., 1998.
  Лiт.: Калеснiк У. Ветразi Адысея: Уладзiмiр Жылка i рамантычная традыцыя ў беларускай паэзii. Мн., 1977; Яго ж. Усё чалавечае. Мн., 1993; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
  
  ЖЫХАР Аўген [1925 ?, в. Новадруцк Пастаўскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Пастаўскi р-н Вiцебскай вобл. - жн. 1955, Пастаўcкi р-н], паэт, педагог, арганiзатар антыкамунiстычнага руху. Паходзiў з праваслаўнай сялянскай сям'i. Да 1941 вучыўся ў сямiгодцы ў в. Асiнавы Гарадок. Падчас нямецкай акупацыi - навучэнец Пастаўскай настаўнiцкай семiнарыi. Быў сябрам Саюза беларускай моладзi. Пiсаў вершы. У 1944 уступiў у падпольную антыфашысцкую i антыкамунiстычную Беларускую Незалежнiцкую Партыю. З прыходам бальшавiкоў настаўнiчаў у в. Верацеi на Пастаўшчыне. У 1945 пры пагрозе арышту перайшоў на нелегальнае становiшча. Кiраваў антыкамунiстычным супрацiвам на Паѓстаўшчыне, зрываў мерапрыемствы савецкай улады, перашкаджаў стварэнню калгасаў. Да 1955 амаль увесь яго атрад быў знiшчаны савецкiмi органамi дзяржбяспекi. Сам ён быў акружаны чэкiстамi на хутары за сем кiламетраў ад Пастаў. Застрэлiўся апошнiм патронам.
  Лiт.: Антысавецкiя рухi; Ёрш С. Вяртаньне БНП: Асобы i дакумэнты Беларускай Незалежнiцкай Партыi. Мн.; Слонiм, 1998.
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"