Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

З-И

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  ЗАБЕЛА Мікалай Міхеевіч [3.10.1862, Чэрыкаўскі пав. Магілёўскай губ. - 1885, Усх. Сібір], народнік, фалькларыст. У час вучобы ў Магілёўѓскай гімназіі ўдзельнічаў у гуртках 'самаразвіцця'; у 1877 далучыўся да гуртка Л.Залкінда. Быў членам 'Народнай волі'. Вывучаў і збіраў фальклор. Вёў агітацыю сярод сялян на бел. мове. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це; стварыў там 'Камуну магілёўцаў'. У 1882 член нарадавольскага гуртка У.Бычкова. Арыштаваны ў крас. 1883. У 1884 высланы ва Усх. Сібір. У час ссылкі патануў у рацэ Селенга.
  Літ.: ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  ЗАБЕЛА Тодар Іванавіч [крыптанім: З.Т.; сак. 1896, в. Чабусы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. - пасля 27.7.1935, Елабуга, Татарская АССР], гісторык. У 1920 настаўнічаў на вёсцы; з 1921 у Мінску. У 1925 скончыў БДУ. У 1925-28 вучыўся ў аспірантуры БДУ пад кіраўніцтвам У.Пічэты. З 1928 навуковы супрацоўнік Інбелкульта, потым БелАН. З 1929 архівіст у Магілёўскім дзяржаўным архіве. Даследаваў гісторыю сялянства і сельскай гаспадаркі, гарадоў Беларусі 16-18 ст. Арыштаваны ДПУ БССР 24.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. Паводле пастановы калегіі АДПУ ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Елабугу, дзе і памёр. Рэабілітаваны 15.11.1957.
  Тв.: Землеўласнік і земляроб па Статуту Літоўскаму 1588 г. Мн., 1928; Панская гаспадарка на Беларусі і быт падданага сялянства ў другой палове XVIII сталецця. Мн., 1928; Места Берасцейскае ў XVI ст.: (сацыяльна-эканамічны нарыс). Мн., 1930.
  Літ.: Іофе Э. Даследчык эпохі феадалізма // ПГКБ. 1987, ? 2; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 3.
  
  ЗАЙЦАЎ Вячаслаў Кандратавіч [18.9.1917, в. Ахлябiнiна Уфiмскага р-на, Башкортастан - 19.4.1992, Уладзiмiр, Расія] - лiтаратуразнавец, перакладчык, касмолаг. Скончыў Уфiмскi механiчны тэхнiкум (1935), Ленiнградскi ун-т (1951). Уступіў у КПСС. З 1951 выкладчык, дацэнт кафедры славянскай філалогіі Ленiнградскага ун-та. Кандыдат фiлалагiчных навук (1954). З 1964 жыў у Мінску, працаваў навуковым супрацоўнiкам Iнстытута лiтаратуры iмя Янкi Купалы АН БССР. Аўтар прац па праблемах харвацкай i сербскай лiтаратуры. Вывучаў бел. культуру эпохi Адраѓджэння. Даследаваў касмiчныя рэмiнiсцэнцыi ў помнiках старажытных лiтаратур, займаўся тэмай 'Космас i Бiблiя'. У маскоўскай газ. 'Известия' быў абвешчаны 'саюзнікам заходніх багасловаў'. Значны рэзананс сярод акадэмiчнага грамадства меў яго ўдзел у фiльме заходненямецкага рэжысёра Э. фон Дэнiкена 'Успамiны пра будучыню'. Абарона доктарскай дысертацыi навукоўца не адбылася. У 1974, падчас кампанii пераѓследу ў АН БССР апаѓзіцыйна настроеных супрацоўнiкаў, публічна выйшаў з КПСС. За два гады да пенсii быў звольнены з iнстытута. Распачаў лектарскую дзейнасць у гарадах СССР. За публiчныя эсхаталагiчныя выступы арыштаваны КДБ 23.11.1978. У сак. 1979 Iнстытут судовай псіхiятрыi (Масква) вынес дыягназ - шызафрэнiя. Вярхоўны суд БССР 15.6.1979 накiраваў яго на прымусовае лячэнне ў Казанскi спецыяльны псіхiятрычны шпiталь. Пасля неаднаразовых зваротаў казанскiх псіхiятраў Вярхоўны суд БССР 18.1.1982 спынiў прымусовае лячэнне i З. быў вызвалены. Крымiнальная справа ў адносiнах да яго была спынена 14.9.1992.
  Тв.: Между Львом и Драконом: Дубровницкое Возрождение и эпическая поэма И.Гундулича 'Осман'. Мн., 1969; Боги приходят из космоса // Байкал. 1967, ? 5-6; 1968, ? 1; Франциск Скорина и гуманистическая мысль в Белоруссии XV- XVI вв.: Автореф. дисс. д-ра филог.н. Мн., 1970.
  Лiт.: Букчин Семен. И увидел я отверстое небо... Судьба ученого Вячеслава Зайцева // Букчин С. Хроника суверенного болота. Мн., 1996; БП, т. 6; Скалабан В. Зайцаў Вячаслаў // Дэмакратычная апазыцыя; БЭ, т 6.
  
  ЗАЛЕСКІ Браніслаў Францавіч [псеўданім: Lićwin; 9(21).6.1820, мяст. Вызна Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер г. п. Чырвоная Слабада Салігорскага р-на Мінскай вобл. - 2.1.1880, Мантан, Францыя], мастак, літаратар. У 1840-я г. вучыўся ў Дэрпцкім (Тартускім) ун-це; браў удзел у нелегальных студэнцкіх гуртках. Арыштаваны ў 1846; у 1847 саѓсланы ў салдаты ў Арэнбург; потым у Хіву, Туркестан. Лёс звёў яго з Т.Шаўчэнкам (перапісваліся ў 1853- 59). Разам з ім З. ўдзельнічаў як мастак у экспедыцыях па Аральскім краі і ў горы Каратау. У 1856 вярнуўся на Радзіму; жыў у Слуцкім пав., пад Баранавічамі, Мінскам, Гродна. У пачатку 1860 эміграваў; жыў у Дрэздэне, Рыме, Парыжы. Дапамагаў паўстанцам 1863-64 у закупцы зброі. Стварыў шэраг малюнкаў пра паўстанне. Выпусціў ілюстраваныя выданні 'Жыццё кіргізскіх стэпаў' (1865), 'Польскія выѓгнаннікі ў Арэнбургу' (1866). З 1866 быў сакратаром польскага Гісторыка-літаратурнага таварыства і рэдактарам яго 'Штогодѓнікаў'. З 1873 член-карэспандэнт Акадэміі ўмеласці ў Кракаве. Аўтар прац 'Адмена прыгонніцтва ў Літве' (1868), 'З жыцця літвінкі' (пра мастачку А.Скірмунт, 1876). Пісаў успаміны.
  Тв.: (Из заметок Шевченко) // Т.Г.Шевченко в воспоминаниях современников. М., 1962.
  Літ.: Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. Мн., 1960. С. 173-181; Грыцкевіч В. Сябар Кабзара па ссылцы // Грыцкевіч В. Нашы славутыя землякі. Мн., 1984; PSB; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  ЗАМОЦІН Іван Іванавіч [крыптанімы: І.З.; И.З.; 20.10(1.11).1873, в. Крывуліна Бежацкага пав. Цвярской губ., цяпер Бежацкі р-н Цвярской вобл., Расія - 25.5.1942 (?), Горкі, цяпер Ніжні Ноўгарад, Расія], літаратуразнавец, паэт. У 1893 скончыў Пскоўскую гімназію, у 1897 Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут. Працаваў у гімназіях Пецярбурга і Варшавы. З 1904 прыват-дацэнт Варшаўскага, потым Пецярбургскага ун-таў. У 1908 прафесар Варшаўскага, у 1917-22 Данскога ун-таў. Яркі прадстаўнік культурна-гістарычнай школы ў літаратуразнаўстве; яшчэ да рэвалюцыі яго працы былі вельмі папулярныя. З 1922 у Мінску, прафесар БДУ, з 1931 МВПІ. З 1925 адначасова працаваў у Інбелкульце, потым БелАН. Падрыхтаваў 1-ае акадэмічнае выданне твораў М.Багдановіча. Акадэмік БелАН (1928), член-карэспандэнт АН СССР (1929), доктар філалагічных навук (1934). У 1931-33 дырэктар Інстытута літаратуры і мастацтва БелАН. Арыштаваны ДПУ БССР 4.4.1938; 5.8.1939 па пастанове калегіі АДПУ СССР асуджаны да зняволення ў лагерах тэрмінам на 8 гадоў. Знахоѓдзіўся ў Комі АССР. Памёр у турэмным шпіталі ў Горкім. Рэабілітаваны 18.4.1956. На будынку Беларускага педагагічнага ун-та ў Мінску ўстаноўлена шыльда ў гонар З.
  Тв.: Творы: Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мн., 1991.
  Літ.: Гаварушка Я. З літаратурнай спадчыны І. І. Замоціѓна // ЛіМ. 1987, 20 лют.; БП, т. 2.
  
  ЗАН Тамаш [Zan Tomasz; 21.12.1796, в. Мясата Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. - 19.7.1855, маёнтак Кахачын каля Оршы], паэт-рамантык, удзельнік рэвалюцыйнага руху, даследчык прыроды. Вучыўся ў Мінскай гімназіі, Маладзечанскім павятовым вучылішчы. У 1820 скончыў фізіка-матэматычны ф-т Віленскага ун-та (паралельна займаўся на літаратурным ф-це). Адзін з арганізатараў тайных віленскіх студэнцкіх таварыстваў - філаматаў, філарэтаў, прамяністых. Арыштаваны царскімі ўладамі ў 1823; у 1824 сасланы ў Арэнбург. У ссылцы даследаваў прыроду Урала, стварыў мінералагічны музей у Арэнбургу. Вёў дзённік. З 1837 у Пецярбургу, бібліятэкар у Горным ун-це. З 1841 на Радзіме. Ажаніўшыся, пасяліўся ў маёнтку Кахачын. Яго польскамоўныя творы заснаваны на бел. фальклорным матэрыяле. Магчыма, пісаў таксама па-беларуску.
  Тв.: Tryolety i wiersze miłosne. Warszawa, 1922; Z wygnania. Wilno, 1929. Бел. пер.: Філаматы і філарэты: Зборнік. Мн., 1998.
  Літ.: Dunajówna M. Dzieciństwo i lata szkolne Tomasza Zana. Wilno, 1932; Gawalewicz M. Poeta promienisty. Warszawa, 1911; Калинкович Н. 'Дело ? 26' // Нёман. 1990, ? 4; Цвірка К. Дарогамі Т.Зана // Полымя. 1992, ? 5-6; PSB; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  ЗАРЭЦКІ Міхась [сапр.: Касянкоў Міхаіл Яўхімавіч; 20.11.1901, в. Высокі Гарадзец Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. - 29.10.1937, Мінск, НКВД], празаік, драматург, перакладчык, крытык. Дзяцінства прайшло ў в. Зарэчча пад Шкловам - адсюль паходзіць і псеўданім. Вучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы і Магілёўскай духоўнай семінарыі (у 1917 пакінуў семінарыю пасля 2 гадоў вучобы). У 1919 настаўнічаў на Магілёўшчыне. У 1920-27 палітработнік Чырвонай Арміі. Публікавацца пачаў у 1922. З 1924 член літаб'яднання 'Маладняк', уваходзіў у Цэнтральнае Бюро арганізацыі. У 1926-27 рэдагаваў час. 'Маладняк'. У 1927 стаў адным з ініцыятараў утварэння новага літаб'яднання 'Полымя'. У жн. - кастр. 1927 у складзе дэлегацыі бел. літаратараў наведаў Латвію, Чэхаславакію, Германію, Францыю. Адзін з ініцыятараў тэатральнай дыскусіі ў ліст. 1928 [артыкулы 'Два экзамены (Да пытання аб тэатральнай крытыцы)', 'Чым пагражае нам Белдзяржкіно? (Да крытыкі тэматычнага плана)']. Выступленні З. ў друку былі расцэнены як праявы нацыянал-дэмакратызму. Разам з А.Александровічам і А.Дударом ён заявіў пра выхад з БДУ (публікацыя ў 'Савецкай Беларусі' 4.12.1928). У 1929 выключаны з ВКП(б). Член СП Беларусі з 1934. Працаваў загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва БелАН. Арыштаваны 3.11.1936. Расстраляны. Многія рукапісы З. загінулі, у прыватнасці, гістарычная драма 'Рагнеда' (1929), працяг рамана 'Крывічы'. Рэабілітаваны ў 1957.
  Тв.: Зб. тв. Т. 1-4. Мн., 1989-1992.
  Літ.: Мушынскі М. Нескароны талент: Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага. Мн., 1991; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
  
  ЗАРЭЧНЫ Людвіг [сапр.: Галубовіч; 17.5.1915 - 15.9.1964, Зах. Германія], бел. вайсковы дзеяч, выдавец, святар. У 1920-30-х гг. быў сакратаром Вярхоўнага Суда БССР, працаваў на іншых пасадах, удзельнічаў у бел. антысавецкім падполлі. У 1930-х г. рэпрэсаваны. На пачатку нямецка-савецкай вайны служыў у Чырвонай Арміі, трапіў у палон. Падчас нямецкай акупацыі дзейнічаў на Смаленшчыне, маёр Беларускае Краёвае Абароны. У 1950 арганізаваў антыбальшавіцкую вайсковую арганізацыю 'Беларускі вызвольны рух' (БВР), якая напачатку дзейнічала канспіратыўна. Выдаваў газ. 'Незалежная Беларусь'. У 1954 увайшоў у канфлікт з прэзідэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады Р.Астроўскім. Пасля гэтага арганізацыя раскалолася. Спрабаваў арганізаваць 'Трэцюю сілу' на эміграцыі, але беспаспяхова. Пазней адышоў ад актыўнай дзейнасці, стаў святаром 'Беларускай (Літоўскай) Рэфармаванай Каталіцкай Субожні'. Пісаў вершы. Памёр пры нявысветленых абставінах. Пахаваны ў Глядбаху (Зах. Германія).
  Літ.: С.І. Памёр палкоўнік Зарэчны // Беларускі Голас (Таронта). 1964, ? 121, кастр.; Антысавецкія рухі.
  
  ЗАХАРКА Васіль Іванавіч [1.4.1877, в. Дабрасельцы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. - 14.3.1943, Прага], паліт. дзеяч, публіцыст. З 1895 настаўнік царкоўнапрыходскай школы. У 1898-1902, 1904-17 на вайсковай службе. Член БСГ; член ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. На 1-м Усебеларускім з'ездзе 1917 абраны членам Рады. Арыштаваны бальшавікамі ў студз. 1918. З 21.2.1918 у складзе Народнага сакратарыята (урада) БНР, скарбнік. Пасля займаў розныя міністэрскія пасады. У чэрв. 1920 старшыня Надзвычайнай беларускай дыпламатычнай місіі ў Маскве. З ліст. 1923 жыў у Празе. Пасля 2-й Усебеларускай канферэнцыі ў Берліне (10.10.1925) не прызнаў Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адражэння Беларусі. Застаўся ў эміграцыі ў Празе, захаваўшы непарыўнасць традыцыі БНР. Нам. старшыні Рады БНР, з 8.3.1928 да 6.3.1943 Прэзідэнт Рады. Па некаторых звестках, збіраў архіў БНР, далучыў да гэтай справы Л.Геѓніюш. Праводзіў актыўную кампанію зваротаў і петыцыяў у Лігу Нацый і іншыя міжнародныя органы ад імя БНР. Аўтар прац 'Галоўныя моманты беларускага руху' (1926, часткова апублікавана ў кнізе: Byelorussian statehood: Reader and bibliography. New York, 1988), 'Беларусь - роль і значэнне на ўсходзе Еўропы' (не апублікавана).
  Тв.: Дзве культуры і дзве экспансіі // Іскры Скарыны. 1934, ? 4.
  Літ.: Геніюш Л. Споведзь. Мн., 1993; Глагоўская Г. Васіль Захарка - другі Прэзідэнт БНР // Спадчына. 1994, ? 1; ЭГБ, т. 3.
  
  ЗАЯЦ Леанард Іосіфавіч [сак. 1890, в. Даўгіѓнава Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. - 23.9.1935, Уфа, НКВД], паліт. дзеяч, публіцыст, мемуарыст. Скончыў Пецярбургскі ун-т. Працаваў у падатковых і крэдытных установах: у 1914-16 у Вільні, у 1916-17 у Мінску. Член партыі бел. эсэраў. На 1-м Усебеларускім з'ездзе 1917 абраны членам Рады. З лютага 1918 у складзе Народнага сакратарыята БНР. Пасля расколу Рады БНР 13.12.1919 загадчык канцылярыі і дзяржаўны сакратар у Народнай Радзе БНР. Аўтар публіцыстычных артыкулаў і ўспамінаў пра дзеячаў бел. культуры. Удзельнік 2-й Усебеларускай канферэнцыі 1925 у Берліне, дзе прызнаў Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі. З 1925 у БССР. Кансультант Народнага камісарыята фінансаў. Падпаў пад 'чыстку апарату', звольнены. Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. Высланы на 5 гадоў ва Уфу. Паўторна арыштаваны НКВД 25.7.1935; памёр у зняволенні. Рэабілітаваны 10.6.1988.
  Тв.: Максім Багдановіч // Шлях паэта: Зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў пра Максіма Багдановіча. Мн., 1975.
  Літ.: ЭГБ, т. 3.
  
  ЗВОНАК Алесь [сапр.: Пётр Барысавіч; іншыя псеўданімы: Алесін; П.Алесін; Сашка Звонак; 1(14).2.1907, Мінск - 2.2.1996, Мінск], паэт, драматург, перакладчык, тэатразнавец. У 1925 скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў Мінску. Першыя вершы апублікаваў у 1925. Працаваў у таварыстве 'Кніга - вёсцы', адказным сакратаром полацкай акруговай газ. 'Чырвоная Полаччына'. Кіраваў Полацкай філіяй 'Маладняка'. Пасля ў Мінску; рэдактар літаратурных перадач Беларускага радыё (1927-29), адказны сакратар і рэдактар аддзела паэзіі час. 'Маладняк' (1929-31). Адначасова вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага ф-та БДУ, якое скончыў у 1931. У тым жа годзе стаў студэнтам 3 курса літаратурнага ф-та МДУ; потым перайшоў у аспірантуру Тэатральнага камбіната. Накіраваны ў Ленінградѓскую акадэмію мастацтвазнаўства, дзе спецыялізаваўся па гісторыі тэатра 20 ст. Член СП Беларусі з 1935. У 1935-36 напісаў дысертацыю па гісторыі бел. тэатра, тэкст якой знаходзіўся ў Белдзяржвыдавецтве. У той час З. быў навуковым суѓпрацоўнікам БелАН і загадчыкам аддзела мастацтва ў газ. 'Літаратура і мастацтва'. 14.11.1936 арыштаваны; асуджаны на 10 гадоў лагераў і накіраваны ў Магаданскую вобл. Рукапісы некалькіх манаграфій З. (у тым ліку пра тэатры У.Меерхольда і У.Галубка) загінулі. Пасля вызвалення ў 1946 працаваў вольнанаёмным у залатаносных капальнях. Рэабілітаваны ў 1954. У канцы 1955 вярнуўся ў Мінск, займаўся творчай працай. Выступаў у галіне крытыкі, драматургіі тэатра і кіно. Пісаў сцэнарыі навукова-папулярных фільмаў. Пераѓкладаў на бел. мову творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх аўтараў. На тэксты вершаў З. напісаны песні.
  Тв.: Выбр. тв. Т. 1-2. Мн., 1977; Сябрына: Выбр. тв. Мн., 1987.
  Літ.: Броўка П. Пра Алеся Звонака // Броўка П. Зб. тв.: У 7 т. Т. 7. Мн., 1968; БП, т. 2.
  
  ЗГІРОЎСКІ Антон Антонавіч [24.1(6.2).1906, Мінск - 1937], акцёр. У 1921 паступіў у Трупу У.Галубка (пазней БДТ-3), напачатку быў дапаможным рабочым. У час вандраванняў тэатра ўдзельнічаў у канцэртах, спяваў у хоры. З 1926 акцёр. Найбольш значныя ролі: памешчык ('Пінская мадонна' У.Галубка), Вася Балабан ('Гісторыя пяці хвастоў' Л.Левіна), Лундышаў 'Гадзіншчык і курыца' І.Качаргі), Кадлуб-Дабравольскі ('Сяржант Дроб' Э.Самуйлёнка), Юсаў ('Даходнае месца' А.Астроўскага). У 1935 стаў заѓслужаным артыстам Беларусі. Арыштаваны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1957.
  Літ.: Звонак А. Антон Згіроўскі // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967; ЭЛіМБел, т. 2; БЭ, т 7.
  
  ЗДАНОВІЧ Аляксандр [26.2.1805, в. Белькавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. - 29.5.1868, Вільня], гісторык, педагог, мемуарыст. Бацька І.Здановіча. У 1825 скончыў Ігуменскую павятовую базыльянскую школу. Два гады працаваў прыватным настаўнікам. Паступіў у Віленскі ун-т, які скончыў у 1831 са званнем кандыдата філасофіі. Выкладаў лацінскую мову і гісторыю ў Віленскім шляхецкім інстытуце, потым узначальваў там кафедру агульнай гісторыі да закрыцця інстытута ў 1863. Чытаў прыватныя лекцыі, а таксама выкладаў расійскую гісторыю ў Віленскай духоўнай семінарыі. Маючы багаты вопыт выкладання розных прадметаў, падрыхтаваў падручнікі і навучальныя дапаможнікі: 'Храналагічна-гістарычны нарыс сучасных дзяржаў ад V стагоддзя да нашых дзён' (Вільня, 1844), 'Нарыс усеагульнай гісторыі для дзяцей' (Вільня, 1861), 'Нарыс польскай гісторыі для дзяцей' (Вільня, 1857); пераклаў з рускай на польскую мову падручнікі 'Гісторыя сярэдніх вякоў' (Вільня, 1845), 'Гісторыя Новага часу' (Вільня, 1846). Таксама падрыхтаваў і выдаў падручнікі па французскай мове. У 1849-59 вёў 'Дзённік' (часткова апублікаваны: Rocznik Towarzystwa Przyjaciół Nauk w Wilnie, 1918). Быў членам Віленскай Археалагічнай камісіі; уваходзіў у склад рэдакцыі газ. 'Kurier Wileński'. У 1863 у сувязі з удзелам у паўстанні сына затрымліваўся і падвяргаўся допытам. 3-е выданне кнігі З. 'Нарыс польскай гісторыі для дзяцей', якая мела вялікі ўплыў на грамадскую думку, было канфіскавана і знішчана.
  Тв.: Rys dziejów literatury polskiej (uzup. i opr. L. Sowiński). T. 1-5. 1874-1878.
  Літ.: Kościałkowski S. Aleksander Zdanowicz (1805-1868): Zarys biograficzny. Wilno, 1918; Nowy Korbut, t. 9; SHP; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  ЗДАНОВІЧ Ігнат Аляксандравіч [1(13).1. 1841, Вільня - 21.12.1863(2.1.1864), Вільня], адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64, публіцыст. Сын А.Здановіча. Скончыў Віленскую гімназію; у 1858-62 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це, які скончыў са званнем кандыдата матэматыкі. Пасля накіраваўся вучыцца ў Берлінскі ун-т. Збіраў успаміны і звесткі пра філаматаў і філарэтаў, у 1860 у Парыжы выдаў брашуру 'Успамін пра філаматаў і філарэтаў'. У лют. 1863 вярнуўся ў Вільню, далучыўся да паўстанцкай арганізацыі; быў яе касіѓрам. Са жн. 1863 паўстанцкі начальнік Вільні. Арыштаваны царскімі ўладамі 26.9.1863. Публічна павешаны на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні.
  Тв.: Kilka szczegółów o Filomatach i Filaretach // Promieniści - Filomaci - Filareci. Warszawa etc., 1928.
  Літ.: Ehrenkreutzówna E. Ignacy Zdanowicz - kasjer i naczelnik powstańczy Wilna // Ateneum Wileńskie. 1933, t. 8; Кісялёў Г. Героі і музы: Гістарычныя нарысы. Мн., 1982; Nowy Korbut, t. 9; ЭГБ, т. 3.
  
  ЗЕЛЯЗЕЙ Віктар Адамавіч [27.5(8.6).1881, Мінск - пасля 1951, пасёлак Ратамка пад Мінскам ?], грамадскі і паліт. дзеяч, публіцыст. Працаваў бібліятэкарам Мінскай публічнай бібліятэкі імя А.Пушкіна. З 1903 член і адзін з кіраўнікоў Беларускай сацыялістычнай грамады ў Мінску. У студз. 1906 на яго кватэры адбыўся 2-і з'езд БСГ. Арыштаваны ў пачатку 1908 разам з малодшым братам Сігізмундам. Падчас вобыску на яго кватэры знойдзены нелегальная літаратура, пячатка БСГ, фальшывы пашпарт. У кастр. 1909 асуджаны Віленѓскай судовай палатай на ссылку; у студз. 1910 накіраваны ў Кірэенскі пав. Іркуцкай губ. З ссылкі дасылаў матэрыялы ў 'Нашу ніву'. У 1920-я г. працаваў у Інбелкульце. Падрыхтаваў даклад 'Утварэнне і праца БСГ', з якім выступіў на пасяджэнні секцыі рэвалюцыйнага руху. У 1951 жыў у пасёлку Ратамка пад Мінскам.
  Літ.: Политическая каторга и ссылка. М., 1934; Коўтун В. 'Шчыру ахвярнасць клаў я для краю...' // Полымя. 1991, ? 7; ЭГБ, т. 3.
  
  ЗМАГАР Алесь [сапр.: Яцэвіч Аляксандр Хведаравіч; іншы псеўданім: Алесь Валошка; 1.10.1903, в. Цароўка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер в. Кірава Слуцкага р-на Мінскай вобл. - 1995, Фларыда, ЗША], паэт, празаік, драматург, перакладчык. Брат (па маці) пісьменніка Янкі Золака (А.Даніловіча). Пасля сканчэння народнай школы ў 1914 прадоўжыў вучобу ў Слуцкай класічнай гімназіі. Друкаваў вершы ў гімназічным час. 'Прамень'. У ліст. 1920 разам з бацькам удзельнічаў у Слуцкім паўстанні, за што бацька быў расстраляны бальшавікамі, а сам З. асуджаны на 2 гады зняволення. Уцёк з месца зняволення. Прыѓехаў у Мінск. Дзякуючы дапамозе пісьменніка Р.Мурашкі З. ўдалося пазбегнуць пераследу ўладаў. У 1925-30 вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні МВПІ. Пасля сканчэння вучобы настаўнічаў на ст. Радашковічы. У часы нямецкай акупацыі працаваў журналістам у рэд. 'Беларускай газэты'. Потым настаўнічаў, быў інспектарам бел. школ у Радашковіцкім, Лідскім, Шчучынскім паветах. Як паэт і публіцыст актыўна выступаў на старонках друку. Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса (27.6.1944, Мінск). У 1944 выехаў з Беларусі. Жыў у Аўстрыі, дзе браў удзел у арганізацыі бел. школ. З 1949 у Францыі. Узначальваў эмігранцкую арганізацыю 'Беларускі вызвольны рух'; удзельнічаў у выданні час. 'Баявая ўскалось' і 'За волю'. У 1956 эміграваў у ЗША. Жыў у Кліўленѓдзе, дзе выдаваў газ. 'Незалежная Беларусь'. Быў старшынёй Галоўнай управы Беларускага выѓзвольнага руху. Апошнія гады правёў у Фларыдзе.
  Тв.: Рэпка: Казачны абразок. Лінц, 1946; Случчакі: Апавяданне. Зальцбург, 1947; Да згоды: Вершы. Кліўленд, 1962; Вызвольныя шляхі: Артыкулы. Кліўленд, 1965; Лесавіка: Апавяданні. Клевэланд, 1973; Случчына ў вагні: Раман. Фларыда, 1986.
  Літ.: Алесь Змагар // Баявая ўскалось. 1970, ? 8; БП, т. 6; БЭ, т. 7.
  
  ЗМАЧЫНСКІ Антон Фадзеевіч [6.11.1902, в. Печышча Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. - 5.6.1936, Мінск, НКВД], мовазнавец. Пасля сканчэння аспірантуры працаваў ў Інстытуце мовазнаўства БелАН. Арыштаваны 31.5.1936. Знаходзячыся ў зняволенні, скончыў жыццё самагубствам.
  Літ.: Возвращенные имена.
  
  ЗМУДЗІНСКІ Генадзь Яўгенавіч [17(29).1.1897, Ніжняудзінск Іркуцкай губ., Расія - 22.9.1938, Мінск, НКВД], графік. Вучыўся ў Петраградскай Акадэміі мастацтваў (1914-15). Потым быў мабілізаваны ў армію; удзельнік 1-й сусветнай вайны. З 1918 у Чырвонай Арміі: камандзір палка, начальнік разведаддзела брыгады. З 1921 у Мінску. У 1921 выканаў некалькі плакатаў для Белдзяржвыдавецтва і Галоўпалітасветы. Аўтар эскіза ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР і граматы да яго (1924), фірменнай маркі Белдзяржвыдавецтва (1924). Адзін з заснавальнікаў школы бел. кніжнай графікі. Ілюстраваў школьныя падручнікі, аформіў шмат кніг для дзяцей (М.Гарэцкі 'Досвіткі', 1926; А.Нявераў 'Як у нас была вайна', 1927; казку 'Воўк і лес', 1928, і інш.). Супрацоўнічаў з газ. 'Звязда' (1927-28), на старонках якой друкаваліся яго плакаты і паліт. карыкатуры. Удзельнічаў у Першай усебеларускай мастацкай выставе (1925), у Міжнароднай выставе кнігі ў Лейпцыгу (1927). Найбольш вядомыя творы станковай графікі: 'Пагром', 'Мінская конка', 'Згода нявесты', 'Бежанцы' (1916), 'Араты' (1925). Рэпрэсаваны ў 1938.
  Літ: Шматаў В.Ф. Беларуская графіка 1917-1941 гг. Мн., 1975; Церашчатава В.В. Беларуская кніжная графіка 1917-1941. Мн., 1971; ЭЛіМБел, т. 2; БЭ, т. 7.
  
  ЗНАЁМЫ Сяргей [сапр.: Клопаў Сяргей Змітравіч; крыптанімы: С.З.; С.Зн.; 14(27).6.1909, в. Звонь Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. - 20.1.1944 ?], журналіст, празаік, паэт. Працаваў рабочым на запалкавай фабрыцы ў Нова-Барысаве, рабкарам і рэдактарам газ. 'Чырвоны Бярэзінец'. Паступіў на рабфак. Стаў членам КПСС (1928). З 1930 вучыўся ў БДУ. У 1929 дэбютаваў у друку вершамі (газ. 'Рабочий'), але як пісьменнік больш сцвердзіў сябе ў жанры публіцыстыкі і прозы (аўтар некалькіх кніг нарысаў). У 1933 скончыў МВПІ; працягваў вучобу ў аспірантуры (па некаторых звестках - без адрыву ад настаўніцкай працы). У сярэдзіне 1930-х г. аказаўся аб'ектам цкавання. Пасля разгромнай рэцэнзіі М.Лынькова была знята з друку новая кніга З. 'Кантакт'. У 1935 выключаны з партыі. У 1936 працаваў на радыё. Арыштаваны 26.11.1936; асуджаны на 8 гадоў лагераў. Накіраваны на Калыму, адкуль па некаторых звестках у час 2-й сусветнай вайны ўцёк. Далейшы лёс невядомы.
  Тв.: Відагоршчы: Падарожныя нататкі ўдзельніка Чырвонаармейскага аграпаходу. Мн., 1930; Дом ? 31: Вытворча-бытавыя нарысы. Мн., 1930; За дамбаю: Кніга нарысаў. Мн., 1931; Лес гарыць: Кніга нарысаў. Мн., 1932; Ганчары: Аповесць. Мн., 1933; Біяграфія майго героя: Аповесць. Мн., 1935.
  Літ.: Маракоў Л. 'Жыццё турмы адведаў кожны...' // ЛіМ. 1999. 9 ліп.; БЭ, т. 7.
  
  ЗНАМЯРОЎСКІ Уладзіслаў, рэдактар, выдавец. У 1920-1930-х г. меў у Вільні прыватнае выдавецтва. Выдаваў арыгінальную і перакладную літаратуру, падручнікі, слоўнікі - усяго каля 20 назваў. Сярод іх 'Беларускі каляндар на 1920 г.', 'Сцэнічныя творы' Л.Родзевіча, 'Дзед Завала' Ядвігіна Ш. (2-е выд.), 'Расійска-беларускі слоўнік' М. і Г.Гарэцкіх (2-е выд.), 'Кароткі нарыс гісторыі Беларусі' У.Ігнатоўскага (4-е выд.), творы Г.Леўчыка. За выпуск у 1928 'Беларускага дэкламатара' З. быў прыцягнуты польскімі ўладамі да судовай адказнасці.
  Літ.: Леўчык Г. Доля і хлеб. Мн., 1980; БЭ, т. 7.
  
  ЗЮЗЬКОЎ Андрэй Ігнатавіч [13(26).9.1904, Шклоў Магілёўскага пав., цяпер Магілёўская вобл. - 28.6.1938, Мінск, НКВД], гісторык, рэдактар. У 1927 скончыў Камуністычны ун-т Беларусі. Працаваў у партыйных арганізацыях у Барысаве і Жыткавічах. З 1930 у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б: навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, нам. дырэктара. Адначасова загадчык кафедры гісторыі партыі ў Беларускім інстытуце масавага завочнага навучання. У 1932-37 член сакратарыята рэдкалегіі гісторыі Грамадзянскай вайны на Беларусі. Быў навуковым і паліт. рэдактарам зборніка дакументаў 'КП(б)Б у рэзалюцыях' (Ч. 1, 1934). Аўтар прац па гісторыі КП(б)Б, рэвалюцыйнага руху пачатку ХХ ст., Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі. Усе гэтыя працы напісаны з захаваннем марксісцка-ленінскай метадалогіі і прынцыпу партыйнасці. У манаграфіі 'Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі' (1931) змясціў дакументы з архіва БНР. 26.11.1937 арыштаваны НКВД БССР. 28.6.1938 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 10.11.1959.
  Тв.: Бальшавікі - арганізатары Кастрычніка ў Беларусі. Мн., 1934; Беларускія нацдэмы - ворагі народа // Бальшавік Беларусі. 1937, ? 5.
  Літ.: Михнюк В. Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919-1941 гг.). Мн., 1985; ЭГБ, т. 3.
  
  ЗЯМКЕВІЧ Рамуальд Аляксандравіч [псеўданімы і крыптанімы: Раман Суніца; Юры Алелькавіч; Саўка Барывой; Шэршань; Р. Зем.; Ром. Зем.; Р-н Сун.; Р. С-ца; 7.2.1881, Варшава - 1943 ці 1944, Асвенцім ?], бібліёграф, публіцыст, гісторык бел. літаратуры, перакладчык, калекцыянер кніг і рукапісаў. Бацькі паходзілі са Случчыны. Вучыўся ў Кіеве, атрымаў прафесію інжынера-механіка. У 1908 рабіў фальклорна-этнаграфічныя запісы на Барысаўшчыне. З 1909 друкаваўся ў 'Нашай ніве' і іншых бел. выданнях. Падрыхтаваў і выдаў першы спецыялізаваны бібліяграфічны даведнік на бел. мове - 'Беларуская бібліяграфія' (1910). У 1913-14 шукаў гісторыка-літаратурныя матэрыялы на Магілёўшчыне. У 1915-17 жыў у Мінску, служыў ваенным інжынерам. Саѓбраў унікальную бібліятэку па гісторыі, мовазнаўстве, літаратуры, фальклору, вялікую калекцыю старабел. рукапісаў. У сваіх працах прывёў новыя звесткі і апублікаваў невядомыя рукапісы бел. пісьменнікаў ХІХ - пачатку ХХ ст. Перакладаў з украінскай і французскай моў. Вядомы польскія вершы З. Большую частку жыцця правёў у Варшаве, але выязджаў для работы ў архівах і бібліятэках у Вільню, Пецярбург, Львоў, Раперсвіль (Швейцарыя). Арыштаваны гестапа ў акупаванай Варшаве. Магчыма, падтрымліваў сувязі з польскім рухам Супраціўлення. Пад псеўданімам Шэршань друкаваўся ў газ. 'Новая дарога'. Загінуў у канцлагеры. Большасць яго багатых збораў, а таксама частка ўласных рукапісаў (у прыватнасці, рукапіс кнігі 'Кароткі нарыс гісторыі беларускай музыкі') загінулі.
  Тв.: Адам Ганоры Кіркор: (Біяграфічна-бібліяграфічны нарыс у 25-летнюю гадаўшчыну смерці). Вільня, 1911 /Кірыліца і лацінка/; Ян Баршчэўскі - першы беларускі пісьменнік ХІХ сталецця: (Успаміны ў 60-ю гадаўшчыну смерці). Вільня, 1911 /Кірыліца і лацінка/; Цукраварні на Беларусі. [Мінск], 1918; Аб беларускай народнай эстэтыцы: Спроба характарыстыкі. Вільня, [Б. г.].
  Літ.: Гарэцкі М. Зямкевіч Р. // Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Мн., 1992; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
  
  ЗЯНКЕВІЧ Антон Ігнатавіч [1888, Дзісна Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. - 1949, Глыбокае], рыма-каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч. Паходзіў з шляхецкай сям'і. Вучыўся ў Сестранцэвіцкім павятовым вучылішчы ў Пецярбургу. У 1905 паспяхова здаў уступныя экзамены ў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. Аднак з-за адсутнасці вольных месцаў прыняты ў лік семінарыстаў толькі ўвосень 1907. Падчас вучобы ў Вільні далучыўся да бел. нацыянальна-культурнага руху. Пасвечаны ў святары 10.6.1911. Потым вывучаў філасофію ў Інсбруку (Аўстрыя). Доктар тэалогіі. З 1917 служыў у Дзісенскім дэканаце. У жн. 1918 удзельнічаў у з'ездзе каталіцкіх святароў Віленшчыны, які прыняў пастанову пра шырокае ўжыванне бел. мовы ў набажэнствах у касцёле. На пачатку 1920-х служыў у касцёле св. Стафана ў Вільні. З 1924 дэкан і пробашч у парафіі Глыбокае. Адзін з 15 бел. святароў, якія 19.5.1925 на агульнапольскай канферэнцыі біскупаў выступілі ад імя бел. духавенства з мемарыялам у справе беларусізацыі нацыянальнага рэлігійнага жыцця. У 1928 прызначаны прэфектам рэлігіі ў Глыбоцкай гімназіі імя Т.Чацкага. У 1931 абраны кансультантам у святарскую сінадальную раду пры Віленскай мітрапалітальнай курыі. Праследваўся польскімі ўладамі. У гады 2-й сусветнай вайны па-ранейшаму ўзначальваў Глыбоцкі дэканат.
  Літ.: Гарбінскі БРД; Stankiewicz A. Rodnaja mowa u swiatyniach. Wilnia, 1929; Stankievič A. Biełaruski chryścijanski ruch. Vilnia, 1939.
  
  ЗЯНКОВІЧ Фелікс Паўлавіч [2.11.1842, маёнтак Мокры (Макраны) Пружанскага пав. Гродзенѓскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. - 7.4.1910, Варшава], удзельнік паўстання 1863-64, мемуарыст. Падчас вучобы ў Пецярбургскім ун-це ўдзельнічаў у студэнцкім руху. Са жн. 1862 за мяжой, дзе зблізіўся з польскай рэвалюцыйнай і расійѓскай дэмакратычнай эміграцыяй. Удзельнічаў у марской экспедыцыі паўстанцаў з Англіі ў Літву. З ліп. 1863 у Вільні; сакратар Выканаўчага аддзела Літвы. Арыштаваны 7.8.1863. Прыгавораны да расстрэлу, замененага 12 гадамі катаргі. Адпраўлены ў сібірскія руднікі. У Сібіры праводзіў прыродазнаўчыя даследаванні (найперш, біялагічныя); удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання ссыльных. З 1880-х г. на Раѓдзіме; потым выехаў у Варшаву. Напісаў успаміны пра паўстанне 1863 і марскую экспедыцыю паўстанцаў.
  Літ.: Oppman A. Jeden z ostatnich // Tygodnik Ilustrowany. 1910, ? 16; Кісялёў Г. Па слядах аднаго пісьма М.П.Агарова і А.І.Герцэна // Кісялёў Г. З думай пра Беларусь. Мн., 1966; Клейн Б. Найдено в архиве. Мн., 1968. С. 38-42; ЭГБ, т. 3.
  
  ЗЯНОВІЧ Сямён [ХVIII ст., Полаччына - 1-я палова ХІХ ст., Сібір], паэт. Шляхціц Полацкага пав. Пісаў на польскай мове. Прыхільнік утапічнага сацыялізму. У вершы 'Сапраўдная навука асноў права чалавека ў прыватнасці і права народаў увогуле' абгрунтоўваў 'натуральную роўнасць' усіх люѓдзей. Вершы З. трапілі да ўладаў. У канцы ХVIII ст. арыштаваны, абвінавачаны ў тым, што свае творы 'пра вольнасць і тыранства цара' 'пакінуў многім у Беларусі', вёз іх у Санкт-Пецярбург і ў Маскву. За вальнадумства сасланы на вечнае пасяленне ў Сібір.
  Літ.: Мальдзіс, На скрыжаванні... С. 265-267.
  
  ІВАНІШЧАНКА Мікалай Агеевіч [13.10.1903, в. Ліпавы Ручай Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. - 19.10.1938, Мінск, НКВД], хімік. У 1931-33 вучыўся ў аспірантуры, у 1936-38 старшы навуковы супрацоўнік Інстытута хіміі БелѓАН. Кандыдат хімічных навук. Сакратар партбюро БелАН. У 1938 выключаны з КП(б)Б. Арыштаваны 11.7.1938. 11.10.1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 22.5.1956.
  Літ.: Возвращенные имена.
  
  ІВАНОЎ Міхаіл Аляксеевіч [12.11.1904, Санкт-Пецярбург - 1955, Сібір], кампазітар. У 1931 скончыў Мінскі музычны тэхнікум. У 1931-38 загадчык музычнай часткі Беларускага тэатра рабочай моладзі, адказны сакратар аргкамітэта Саюза кампазітараў БССР. Працаваў пераважна ў жанры песні, раманса (пісаў на вершы Я.Купалы і М.Багдановіча). Аўтар аперэты 'Зарэчны барок' на лібрэта А.Жаўрука і А.Ушакова (з С.Палонскім, пастаўлена ў 1940 Тэатрам музычнай камедыі БССР), дзіцячай оперы 'Мухамор' на лібрэта В.Таўлая паводле аднайменнай казкі М.Танка (1943), музыкі да спектакляў 'Новы горад' І.Гурскага (1932) у Беларускім тэатры рабочай моладзі і 'Шлях далёкі' М.Шастакова (1934) у Тэатры юнага гледача БССР. Падчас нямецкай акупацыі заѓставаўся ў Мінску, у 1941-42 артыст аркестра Мінскага гарадскога тэатра. Арыштаваны савецкімі ўладамі ў 1944. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны ў 1988.
  Літ.: БЭ, т. 7.
  
  ІВАНОЎСКІ Вацлаў Леанардавіч [псеўданім: Вацюк Тройца; 25.5(7.6).1880, фальварак Лябёдка Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. - 7.12.1943, Мінск], грамадскі і паліт. дзеяч, выдавец, публіцыст. У 1902 стаў адным з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай грамады, потым Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1904 скончыў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Доктар тэхналагічных навук (1909). Да 1913 на выкладчыцкай рабоце ў Пецярбургу. У 1906-14 стварыў і кіраваў першым бел. выдавецтвам 'Загляне сонца і ў наша ваконца'. Супрацоўнічаў з газ. 'Наша доля' і 'Наша ніва'. Дзеля таго, каб адрозніць бел. лацінку ад польскай, ініцыяваў увядзенне літар 'č', 'š', 'ž'. У 1913-15 у Вільні; працаваў у Сельскагаспадарчым таварыстве, кіраваў Беларускім выдавецкім таварыствам. У 1915 старшыня Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. У канцы 1915 - пачатку 1917 жыў у Расіі. Удзельнік 1-га Усебеларускага з'езда 1917. У 1918 міністр асветы ва ўрадзе БНР, які ўзначальваў А.Луцкевіч. У маі 1919 арыштаваны савецкімі ўладамі як закладнік і вывезены ў Смаленск. Пасля вызвалення адмовіўся ехаць у Польшчу, вярнуўся ў Мінск, дзе працаваў загадчыкам літаратурна-выдавецкага аддзела Мінскага губернскага камісарыята асветы Літоўска-Беларускай ССР. Выдавец час. 'Рунь'. З сак. 1920 рэктар МВПІ. З кастр. 1920 дырэктар дэпартамента гандлю ва ўрадзе Сярэдняй Літвы. Пасля падпісання Рыжскай дамовы 1921 адышоў ад паліт. дзейнасці. У 1922-39 прафесар Варшаўскага політэхнічнага інстытута. З восені 1939 выкладчык Віленскага ун-та. 17.11.1941 прыѓзначаны нямецкай адміністрацыяй бургамістрам Мінска. Старшыня Беларускай рады даверу. Падѓтрымліваў сувязі з Арміяй Краёвай. Забіты членамі спецгрупы НКДБ СССР. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.
  Літ.: Вацлаў Іваноўскі, 1880-1943. Мн., 1990; Turonek J. Wacław Iwanowski i odrodzenie Białorusi. Warszawa, 1992; Туронак Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі // Маладосць. 1994, ? 8-9; ЭГБ, т. 3.
  
  ІГНАТОЎСКІ Усевалад Макаравіч [19.4.1881, в. Такары Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. - 4.2.1931, Мінск], гісторык, грамадскі і паліт. дзеяч. У 1911 скончыў Юр'еўскі (Тартускі) ун-т. У 1912-14 працаваў выѓкладчыкам у Вільні ў прыватнай жаночай гімназіі; у 1914-19 у Мінскім настаўніцкім інстытуце. У 1915 стварыў культурна-асветніцкую арганізацыю 'Наш край', якая ў 1917 ператварылася ў леваэсэраўскую арганізацыю 'Маладая Беларусь'. З чэрв. 1917 член ЦК БСГ, у 1918 член ЦК БПС-Р. У перыяд польскай акупацыі ў студз. 1920 на базе 'Маладой Беларусі' стварыў Беларускую камуністычную арганізацыю. 31.7.1920 удзельнічаў у падпісанні 'Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь'. З 30.7.1920 член РКП(б). У 1920-я г. займаў шэраг адказных пасад у партыйных і дзяржаўных органах; актыўна ўдзельнічаў у рэалізацыі палітыкі беларусізацыі. У 1921-30 прафесар БДУ. У 1926-28 старшыня (з 1927 прэзідэнт) Інбелкульта; у снеж. 1928 - студз. 1931 прэзідэнт БелАН, дырэктар Інстытута гісторыі. З 1928 акадэмік БелАН. Працы І. склалі падмурак канцэпцыі гісторыі Беларусі, у аснову якой пакладзена перыядызацыя паводле прынцыпу дзяржаўнасці і грамадскага стану бел. зямель. Падчас кампаніі супраць нацыянал-дэмакратызму 26.12.1930 зняты з пасады прэзідэнта БелАН. 16.1.1931 ЦК КП(б)Б выключыла І. з партыі як 'лідэра нацыянал-дэмакратычнай контррэвалюцыі'. Выклікаўся на допыты ў ДПУ. Пасля аднаго з іх скончыў жыццё самагубствам. Паводле другой версіі быў застрэлены суѓпрацоўнікамі ДПУ ў сваім доме. Рэпрэсіі былі абрынуты і на сям'ю І. - жонку і двух сыноў.
  Тв.: Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Мн., 1919 (5 выд. 1991); Кароткі нарыс нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Мн., 1921; Гісторыя Беларусі ў ХІХ і ў пачатку ХХ сталецця. Мн., 1923 (3 выд. 1928); 1863 год на Беларусі. Мн., 1930.
  Літ.: Друшчыц В. Агляд навукова-літаратурнай дзейнасці У.М.Ігнатоўскага // Полымя. 1925, ? 2; Ігнаценка І., Кароль А. Усевалад Ігнатоўскі і яго час. Мн., 1991; У.М.Ігнатоўскі: Старонкі жыцця і навуковай дзейнасці. Мн., 1991; Акадэмік У.М.Ігнатоўскі: Матэрыялы навуковых чытанняў, прысвечаных 110-годдзю з дня нараджэння. Мн., 1993; ЭГБ, т. 3.
  
  ІЛЬІНСКІ Рыгор Андрэевіч [23.3.1876, Санкт-Пецярбург - 1937], мовазнавец. Нарадзіўся ў сям'і выкладчыка семінарыі, які да 1870 працаваў на Украіне. Скончыў Пецярбургскую гімназію і гісторыка-філалагічны ф-т Пецярбургскага ун-та. У 1901-03 знаходзіўся ў замежнай навуковай камандзіроўцы. У 1909-15 прафесар Нежынскага гісторыка-філалагічнага інстытута, з 1916 - Юр'еўскага (Тартускага), у 1920-24 Саратаўскага, з 1927 - Маскоўскага ун-таў. Член-карэспандэнт Расійскай АН з 1921, АН СССР з 1925, Балгарскай АН з 1929, Польскай АН з 1930. Даследаваў параўнальную граматыку славянскіх моў, праславянскую мову, гісторыю і паходжанне славянскага пісьменства. Шэраг артыкулаў прыѓсвяціў пытанням бел. мовы: 'Блр. нетра = рас. 'болото' трясина, дебри' (1928), 'Аб канчатку -эй назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду прыметнікаў і назоўнікаў ва ўсходнеславянскіх мовах наогул і беларускай паасобку' (1929). Арыштаваны ў 1937; расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна.
  Тв.: Праславянская грамматика. Нежин, 1916.
  Літ.: Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Т. 2. Мн., 1977; Журавлев В.К. Г.А.Ильинский. М., 1962.
  
  ІЛЬЮЧОНАК Пётр Вікенцевіч [31.1(12.2).1891, в. Русцягі Нова-Аляксандраўскага пав. Ковенскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. - 27.6.1945, Тайшэтлаг], дзяржаўны дзеяч, рэдактар. У 1910-12 рабочы ў Пецярбургу; у 1912-17 у арміі. Займаўся распаўсюджаннем нелегальнай літаратуры. З лета 1917 у Адэсе, нам. старшыні Беларускага бежанскага камітэта, член культурніцкай арганізацыі 'Беларускі гай'. З 1920 у Мінску, потым накіраваны на падпольную работу ў Зах. Беларусь. Пасля перапынку зноў накіраваны туды ў 1923. У 1921-22 працаваў у Мінску ў наркаматах сацзабеспячэння і асветы. У 1924-25 і 1926-28 тэхнічны рэдактар, нам. старшыні Белдзяржвыдавецтва. У 1925-26 супрацоўнік паўпрэдства ў Варшаве. У снеж. 1929 выключаны з ВКП(б) у рамках кампаніі барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам. Арыштаваны 16.2.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'; 18.3.1931 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Накіраваны ў Тагіл. Паўторна арыштаваны 4.07.1937 і 16.11.1937 прыгавораны дадаткова да 5 гадоў лагераў. Вызвалены 4.10.1942. Зноў арыштаваны і асуджаны ў студз. 1943 Іркуцкім абл. судом на 10 гадоў лагераў. Памёр у Тайшэтлагу. Рэабілітаваны 10.6.1988.
  Літ.: Колас Г. Здарэнне ля піўнушкі на Савецкай // Крыніѓца. 1994, ? 7; ЭГБ, т. 3.
  
  ІЛЬЯШЭВІЧ Хведар [псеўданімы і крыптанімы: Баец; М.Дальны; Святаслаў Залужны; Л.Іскра; І-ч; Хв. І-ч; Каласок; Лявон; Малады; Рабочы; Х.І.; Чырвоная кветка; 17.3.1910, Вільня - 7.11.1948, Ватэнштэт, Германія], паэт, празаік, крытык, гісторык. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Выкладаў у ёй жа бел. мову. Першыя вершы з'явіѓліся ў 1925; друкаваўся ў заходнебел. выданнях 'Студэнцкая думка', 'Крыніца', 'Нёман', 'Калоссе', 'Родныя гоні', 'Шлях моладзі', 'Родны край'. Па паліт. матывах двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі; у 1927 зняволены ў турме на Лукішках. Пасля вызвалення вучыўся на гістарычным ф-це Віленскага ун-та, які скончыў у 1936 са званнем магістра філасофіі. У час нямецкай акупацыі кіраваў 'Беларускім аб'яднаннем' у Беластоку, рэдагаваў газ. 'Новая дарога'. У 1944 выехаў у Германію. У 1946 у Рэгенсбургу рэдагаваў час. 'Шляхам жыцця', бюлетэнь 'Апошнія весткі' (Ватэнштэт). Загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Пахаваны ў Галенсдорфе паѓблізу Брауншвейга.
  Тв.: Веснапесні. Вільня, 1929; Зорным шляхам: Зборнік вершаў. Вільня, 1932; Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі): Жыццё і літаратурная творчасць. Вільня, 1933; Захварбаваныя вершы. Вільня, 1936; Drukarnia domu Mamoniczów w Wilnie (1575-1622). Wilno, 1938; Апавяданні. Ватэнштэт, 1948; Недапетая песня. Б. м., 1982 (2 выд.: Ляймэн, 1987); Творы. Маладзечна, 2000.
  Літ.: Ліс А. Паэзія Хведара Ільяшэвіча // Культура беларускага замежжа. Кн. 2. Мн., 1993; Сачанка Б. Беларуская эміграцыя. 2 выд. Мн., 1991; Савік Л. Песню нясем мы адну // Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа. Мн., 2001.
  
  ІМШЭНІК Хведар Пятровіч [крыптанім: Хв. Ім.; 4.9.1884, в. Хоцінава Брэст-Літоўскага пав. Гродзенскай губ. - пасля 1931 ?, Уфа ?], літаратуразнавец, мемуарыст, педагог. Вучыўся ў Жыровіцкім духоўным вучылішчы, Літоўскай духоўнай семінарыі (1900-07). Быў супрацоўнікам газ. 'Наша ніва'. Скончыў Юр'еўскі (Тартускі) ун-т. У час вучобы арыштоўваўся за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. У 1906-12 член БСГ. Пасля сканчэння ун-та па запрашэнні М.Багдановіча пераѓехаў у Яраслаўль; выкладаў у прыватнай мужчынскай гімназіі. У 1918 разам з Мінскім настаўніцкім інстытутам вярнуўся ў Мінск. Працаваў выкладчыкам філалогіі і гісторыі ў Мар'іна-Горскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. У 1923-24 дырэктар Бабруйскага, у 1924-27 Рагачоўскага, у 1927-30 выкладчык Гомельскага педтэхнікумаў. Напісаў успаміны пра М.Багдановіча, 'Нашу ніву'. Арыштаваны 15.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. 10.4.1931 паводле пастановы Калегіі АДПУ сасланы на 5 гадоў ва Уфу. Далейшы лёс невядомы.
  Тв.: 'Наша ніва' і дваццацігадовы юбілей беларускае перыядычнае прэсы // Полымя. 1926, ? 7; Цішка Гартны як селькор 'Нашае нівы' 1908-1910 // Там жа. 1929, ? 1; 15 гадоў цяжкай, але пачэснай працы: (Юбілей У. М. Ігнатоўѓскага) // Савецкая Беларусь. 1924, 2 лістап.
  Літ.: Каханоўскі Г. Таямніцы за Чортавым мостам // Маладосць. 1992, ? 5; ЭГБ, т. 3.
  
  ІСПРАЎНІКАЎ Прохар Іванавіч [16.3.1902, в. Трыбулінцы Суражскага р-на Віцебскай вобл. - 30.10.1937, Мінск, НКВД], журналіст. Працаваў загадчыкам сельгасаддзела газ. 'Віцебскі пралетарый'. Арыштаваны 3.7.1937. Рэабілітаваны 10.6.1958.
  Кр.: НАРБ, ІКР.
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"