Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Предисловие 2

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  Даведачнае выданне
  
  Маракоў Леанiд Уладзiмiравiч
  
  Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.
  
  Энцыклапедычны даведнiк
  
  Том 3. Кн. 1
  
  Абакановiч-Кучынская
  
  Том I:
  Прадмова, бiяграфii i пералiк асноўных твораў (калi адшуканы) рэпрэсаваных лiтаратараў, навукоўцаў, работнiкаў асветы, грамадскiх i культурных дзеячаў Беларусi, а таксама лiтаратура цi iншыя крынiцы iнфармацыi пра лёс пакутнiкаў (персаналii на лiтары А - К).
  
  Том II:
  Бiяграфii i пералiк асноўных твораў рэпрэсаваных лiтаратараў, навукоўцаў, работнiкаў асветы, грамадскiх i культурных дзеячаў Беларусi, а таксама лiтаратура цi iншыя крынiцы iнфармацыi пра лёс пакутнiкаў (персаналii на лiтары Л - Я).
  
  Том III:
  Бiяграфii рэпрэсаваных беларускiх лiтаратараў, навукоўцаў, работнiкаў асветы, грамадскiх i культурных дзеячаў Беларусi, звесткi i факты пра якiх на час выхаду першых двух тамоў не былi ўдакладнены i сiстэматызаваны, або наогул адшуканы ў самы апошнi момант, а таксама папраўкi i ўдакладненнi да персаналiяў I i II тамоў.
  
  
  Карэктар: Мiкола Савiк
  
  
  ГНЁЗДЫ НАЦДЭМАЎ
  (замест прадмовы)
  
  Адны тады, у далёкiя трыццатыя, скрывiўшы губы ў зласлiвай усмешцы, называлi гэтую вучэбную ўстанову гняздом i рассаднiкам нацдэмаў. Другiя, тыя, з кiм крывагубыя гутарылi ў 'непринужденной' абстаноўцы ўнутранай турмы ГПУ-НКВД, так званай амерыканцы, - царскасельскiм лiцэем. На фасадзе ж галоўнага i адзiнага вучэбнага корпуса гэтай установы было выбiта:
  
  Менскi Белпедтэхнiкум (МБПТ)
  
  Па драбнiцах мне ўдалося сабраць iмёны ягоных настаўнiкаў i навучэнцаў (большасць з iх у 1930-1940-я г. былi расстраляны або этапаваны ў канцлагеры ГПУ-НКВД-МДБ). Безумоўна, спiс, што прыводзiцца нiжэй, няпоўны, далёка няпоўны. Але, можа, хто-небудзь яго ўдакладнiць?
  
  Дырэктары:
  
  Язэп Васiлевiч (1921-1924),
  Язэп Каранеўскi (з 1924),
  Мiхаiл Рыдзеўскi (з 1926 - ?),
  Аляксандр Чучко (выпускнiк 1928; з 1935 - ?),
  Сцяпан Крычанаў (1939-1940).
  
  Выкладчыкi:
  
  Аўсянка, Яўхiм Кiпель, Кузьма Стрыгун, Уладзiмiр Тэраўскi (у 1920-я г.),
  Юлiй Круталевiч (з канца 1920-х г.),
  Мiкалай Байкоў (з 1921),
  Янка Серада (1921-1925),
  Мiхайла Грамыка (1921-1928),
  М.А.Барташэвiч, В.С.Барташэвiч, Янка Бялькевiч, В.В.Вяршук, Юльян Дрэйзiн, М.I.Калiнiчэнка, Якуб Колас, Аляксандр Круталевiч, Язэп Лёсiк, А.М.Мiцкевiч, Мiхайла Пiятуховiч, В.К.Пяткевiч, В.Х.Сакалоўскi, М.М.Фрыдман, В.М.Цыпкiна (у 1928),
  Т.Л.Даўгаполаў, У.М.Кудрэвiч, М.З.Лабанок, Антон Лёсiк, В.М.Свешнiкаў, З.А.Сцяпура, С. Замбржыцкi (з 1928 да 1931),
  Iгнат Афанасьеў (у 1930-я г.),
  Акулiк, Алiсеевiч, Баяраў, Верычаў, Грынкевiч, Iванчык, Кiсель, Першукевiч, Чайка, Чарнецкi, Якаўлеў (у 1931),
  Алег Рыдзеўскi (загадчык вучэбнай часткi).
  
  Навучэнцы МБПТ, якiя сталi лiтаратарамi:
  
  Язэп Падабед, Сымон Хурсiк (паступiлi ў 1921),
  Паўлюк Трус (1923),
  Антон Адамовiч, Андрэй Александровiч, Наталля Вiшнеўская, Пятро Глебка, Сяргей Дарожны (Серада), Вiктар Казлоўскi, Максiм Лужанiн (Аляксандр Каратай) (1924),
  Сцяпан Лiхадзiеўскi, Станiслаў Шушкевiч (1926),
  Мiхась Багун (?), Зiнаiда Бандарына, Рыгор Крушына (Казак), Алесь Кучар, Валеры Маракоў, Уладзiмiр Сядура (Глыбiнны) (1927),
  Змiтрок Астапенка, Сяргей Астрэйка, Сяргей Гайка, Франц Гiнтаўт, Лукаш Калюга (Вашына) (1928),
  Фiлiмон Арцыховiч (вучыўся да 1929),
  Уладзiмiр Дудзiцкi (Гуцька), Мiхась Кавыль (Язэп Леѓшчанка), Сяргей Русаковiч (1930),
  Сямён Шагiдзевiч (вучыўся да 1948).
  Адначасова збiралiся звесткi i пра другi 'рассаднiк нацѓдэмаў' -
  
  
  Менскi вышэйшы педагагiчны iнстытут (МВПI)
  
  Рэктар:
  Абрам Мальцэр (у першай палове 1930-х г.).
  
   Выкладчыкi:
  Яўген Барычэўскi, Мiхайла Пiятуховiч (канец 1920-х - першая палова 1930-х г.),
  Мiкола Аляхновiч, Iван Бабчонак, Цярэнцiй Бародзiч, Якаў Бранштэйн, Пётр Бузук, Iван Вiткоўскi, Уладзiмiр Гесэн, Цыля Гурвiч, Фёдар Дакутовiч, Сцяпан Жураўскi, Iван Замоцiн, Марта Калiнiчэнка, Аляксандр Калiноўскi, Эрнст Кiвi, Мiхаiл Лойка, Раман Ляпiч, Iван Ляўчук, Абрам Мальцэр, Элькан (Мiкалай) Пiкус, Алег Рыдзеўскi, Мiхаiл Рыдзеўскi, Зянон Рымашэўскi, Павел Святлоў, Павел Старадуб, Фёдар Сцепановiч, Барыс Саноцкi, Зiнаiда Цiхамiрава, Яфiм Шлосберг, Якаў Шнейдар, Васiль Шчарбакоў (у 1930-я г.),
  Уладзiмiр Сядура (1940-1941).
  
   Студэнты:
  Рыгор Крушына (Казак) (паступiў у 1927),
  Сяргей Знаёмы (Клопаў), Мiкола Шатэрнiк (паступiлi ў 1929),
  Эдзi Агняцвет (Каган), Рыгор Аляхновiч, Iосiф Асановiч, Сяргей Баран, Iосiф Беразоўскi, Захар Бiрала, Вiтальд Булат, Поля Вакштэйн, Янка Валасевiч, Пётр Вастэнберг, Змiтро Вiталiн (Сергiевiч), Вiсарыён Горбух, Сяргей Грахоўскi, Клiм Грыневiч, Зоя Грыц, Уладзiмiр Дудзiцкi (Гуцька), Цiмафей Дзеравяга, Васiль Дзямiдовiч, Якаў Ермаловiч, Антон Капылоў, Аляксандр Кучынскi, Васiль Леанiдаў (Багамольцаў), Саламон Левiн, Пётр Лiпай, Сцяпан Лiхадзiеўскi, Леанiд Юркевiч (Юрка Лявонны), Iосiф Малец, Валеры Маракоў, Барыс Мiкулiч, Сяргей Мурзо, Герасiм Паваротны, Мiкалай Пастушэнка, Зяма Пiвавараў, Алесь Пруднiкаў, Аляксандр Раковiч, Гелена Раманоўская, Алесь Розна, Фёдар Саланкоў, Лявонцiй Шпакоўскi (Лявон Случанiн), Сцяпан Сялiцкi, Пётр Хатулёў, Рыгор Хацкевiч, Павал Чэрнiк, Барыс Шарлот, Станiслаў Шушкевiч (вучылiся ў першай палове 1930-х г.),
  Вiтольд Булат, Рыгор Бярозкiн, Пётр Вастэнберг, Яфiм Гаварушка, Вiсарыён Гарбук, Мiкола Гваздоў, Iосiф Дашкевiч, Якаў Ермаловiч, Сара Каган, Iван Казленка, Аўген Калубовiч, Якаў Каплеўскi, Iзраiль Карасiк, Уладзiмiр Клiшэвiч, Гiлярый Краеўскi, Апанас Куляшоў, Тодар Лебяда, Фама Мартыновiч, Банiфат Рыдзеўскi, Баляслаў Садкоўскi, Канстанцiн Суднiк, Масей Сяднёў, Вiктар Цымбарэвiч, Аляксандр Шкiлевiч (паступiлi ў 1933 альбо ў 1934),
  Поля Вакштэйн, Вiсарыён Горбух, Уладзiмiр Дубоўскi, Гаўрыла Жураўскi, Антон Есамонт, Уладзiмiр Iлькевiч, Фрума Кавальскiтэ, Мiкалай Козiч, Уладзiмiр Кулiк, Лiдзiя Майская, Рыгор Пудаў, Iсак Розiн, Васiль Саладуха, Анастасiя Халiманава (Пугачова), Казiмiр Цвiклiнскi, Мiхаiл Чарнушэвiч, Анатоль Шурпiк, Марыя Эпштэйн (вучылiся ў другой палове 1930-х г.),
  Мiкалай Рудакоўскi (вучыўся да чэрв. 1941),
  Вера Маласай, Ядвiга Станкевiч (вучылася да 1945),
  Нiнэль Гардзей, Тамара Пенкрат (Баландзiна), Валянцiна Рубан (вучылiся ў другой палове 1940-х г.).
  
  I, безумоўна, спiсы рэпрэсаваных дзеячаў беларускай культуры нельга не дапоўнiць iмёнамi тых, хто меў адносiны да буйнейшай вучэбнай установы краiны Беларускага дзяржаўнага унiверсiѓтэта i легендарнай Беларускай (Горацкай) сельскагаспадарчай Акадэмii (да 1925 г. Горы-Горацкi сельскагаспадарчы iнстытут).
  
  Рэктары БДУ:
  Уладзiмiр Пiчэта (1921-1929),
  Язэп Каранеўскi (1929-1931),
  Iван Ермакоў (з канца 1931 да 1933),
  Ананiй Дз'якаў (1934-1935),
  Нiчыпар Бладыка (1937),
  Уладзiмiр Бабраўнiцкi (1938),
  Аляксей Кучынскi (у 1930-х г. - в. а. рэктара).
  
  Выкладчыкi:
  Фёдар Апацёнак, Язэп Васiлевiч, Мiкола Нiкольскi (з 1921),
  Мiкалай Блiядуха, Б. Бэркэгэйм, А.Ленц, Леў Цвяткоў, Аляксандр Шчапоц'еў (з пачатку 1920-х г.),
  Уладзiмiр Вiнер, Адам Друскоўскi (у 1920-х г.),
  Шолам Гольдберг (з 1921),
  I.Салаўёў (1921-1922),
  Усевалад Iгнатоўскi (1921-1930),
  Канстанцiн Цвiрка-Гадзiцкi (1921-1931),
  Сямён Вальфсон (1921-1937),
  Мiкалай Гуткоўскi (з 1922),
  Перабiла (з 1922),
  Мiкола Шчакацiхiн (1922-1924),
  Iван Замоцiн (1922-1930),
  Мiхайла Пiятуховiч (з 1922 да пачатку 1930-х г.),
  Васiль Дружчыц (1922-1932),
  Аркадзь Смолiч (1923-1929),
  Яўген Успенскi (з 1923),
  Павел Бiндзюк, Iосiф Воўк-Левановiч (з 1924),
  Пётр Бузук, Павел Трамповiч (з 1925),
  Дзмiтры Даўгяла (1925-1929),
  Iван Краскоўскi (з 1925),
  Максiм Гарэцкi (з сярэдзiны 1920-х г.),
  Мiкола Азбукiн, Сямён Вальфсон, Мiхаiл Грамыка, Дыдырка, Язэп Лёсiк, А.Пятосiн, Леў Разанаў (Розанаў), Яўхiм Сiроцiн, Уладзiмiр Тэраўскi, Анатоль Фадзюшын, Павел Харламповiч (у 1920-я г.),
  Павел Панкевiч (1925-1937),
  Анатоль Багдановiч, Павел Каравайчык, Аляксандр Сянкевiч (1926-1930),
  Мiхаiл Гольман (з 1927),
  Сцяпан Некрашэвiч (1927-1928),
  Уладзiмiр Калiноўскi (1927-1929),
  Аляксандр Ляўданскi, Езекiль Рыўлiн (з 1927),
  Мiкалай Дурнаво (з 1928),
  Цэлясцiн Бурстын (з 1929),
  Сямён Якубчык, Мiхаiл Югаў (з другой паловы 1920-х г.),
  Мiхаiл Валасевiч, Павел Дзёмiн, Iван Жылiнскi, Павел Зубрыцкi, Фёдар Лiхач, Сяргей Марозаў, Георѓгiй Маслакавец, Мiкалай Пашковiч, Пётр Пiнкевiч, Iван Пшанiчны, Андрэй Шкода (у 1930-я г.),
  Канстанцiн Кернажыцкi (1930-1936),
  Канстанцiн Гаранскi (з 1931),
  Васiль Шчарбакоў (1931-1936),
  Мiкалай Казлоўскi, Васiль Нiкiфараў (1933-1938),
  Рувiм Выдра (з сярэдзiны 1930-х г.),
  Ганна Лiбман (1934-1936),
  Фёдар Куляшоў (1951-1955 i з 1961),
  Юрый Багданаў (з 1958).
  
  Аспiранты:
  Гiмельферд (сярэдзiна 1920-х г.),
  Тодар Забела (1925-1928),
  Яўхiм Кiпель (1928-1929),
  Юрый Майзель, Адам Мiцкевiч (1928-1930),
  Фёдар Скаблоў (1931-1935),
  
  Студэнты:
  Апанас Анташэўскi, Вольга Гурская, Мiкалай Каспяровiч, Майсей Лiўшыц, Сяргей Мялешка, Саламон Найкруг, Франц Пяткевiч, Iван Сяржанiн, Аляксандр Федаровiч, Мордух Хаймоўскi, Сямён Якубчык (вучылiся ў першай палове 1920-х г.),
  Юлiя Бiбiла, Андрэй Бурдзейка, Янка Бялькевiч (скончылi ў 1925),
  Яўхiм Кiпель (1921-1926),
  Мiхась Адзярыха, Адам Бабарэка, Iван Доўнар, Тодар Забела, Павел Каравайчык, Ракуцька Янка (Ян), Нiчыпар Чарнушэвiч (паступiлi ў 1922),
  Мiкалай Мамчыц, Кузьма Чорны (у 1923),
  Фёдар (Тодар) Апацёнак, Анатоль Вольны (Ажгiрэй), Iван Марук, Iосiф Мацюкевiч (вучылiся ў сярэдзiне 1920-х г.),
  Сцяпан Баркоўскi, Канстанцiн Кернажыцкi, Уладзiѓслаў Чаржынскi, Пётр Юргелевiч (скончылi ў 1926),
  Цiмафей Адзярыха, Ядвiга Бяганская, Майсей Тэйф (паступiлi ў 1924),
  Аляксандр Анiхоўскi, Янка Тумiловiч (скончылi ў 1927),
  Аркадзь Адзiнец, Мiтрафан Тамiльчык, Яфiм Шлосберг (скончылi ў 1928),
  Язэп Пушча (Плашчынскi) (вучыўся з 1925 да 1927),
  Сымон Кунiцкi, Алесь Пальчэўскi (1925-1931),
  Вiктар Башмачнiкаў, Вiкенцiй Мiнкевiч (вучылiся ў другой палове 1920-х г.),
  Мiхаiл Астраносаў, Евель Гутэрман (вучылiся да 1926),
  Васiль Каваль (Кавалёў), Кандрат Крапiва, Паўлюк Шукайла (паступiлi ў 1926),
  Файтэль Гаўзэ, Пётр Крывiцкi, Iван Цiмашэнка (вучылiся да 1927),
  Пятро Глебка, Алесь Дудар, Мiхась Зарэцкi, Аркадзь Мардвiлка, Сяргей Фамiн (з 1927),
  Iван (Ян) Мароз, Гiрш Няхамкiн, Яфiм Сакольскi (да 1928),
  Сымон Баранавых (Баранаў), Пятрусь Броўка, Сяргей Дарожны (Серада), Алесь (Пётр) Звонак, Гiрш Камянецкi, Максiм Лужанiн, Раман Ляпiч, Алесь Салагуб, Ян Скрыган, Макар Шалай (Шалаеў) (з 1928),
  Мiкалай Шакун (да 1929),
  Аляксандр Каваленя, Мiкола Улашчык (скончылi ў 1929),
  Антон Адамовiч, Наталля Вiшнеўская, Уладзiмiр Мяжэвiч, Канстанцiн Радзiвонавiч (вучылiся з 1929),
  Уладзiмiр Пiвавараў (скончыў у канцы 1920-х - пачатку 1930-х г.),
  Валерыян Валога, Канстанцiн Галынчык, Аляксандр Дарашэвiч, Пётр Зянюк, Сцяпан Касценiч, Данiла Кiслякоў, Мiкалай Мамчыц, Зальман Ракавiцкi (да 1930),
  Андрэй Александровiч, Мiкола Аляхновiч, Мiтрафан Матусевiч, Сымон Хурсiк (скончылi ў 1930),
  Тодар Кляшторны, Фёдар Скаблоў, Мiкола Хведаровiч (Чарнушэвiч) (скончылi ў 1931),
  Рыгор Валашкевiч, Фабiян Галко (Гайко), Франц Гiнтаўт, Аляксандр Далецкi, Рыгор Драбышэўскi, Сяргей Знаёмы (Клопаў), Канстанцiн Казей (Вятроў), Сцяпан Лiхадзiеўскi, Сяргей Русаковiч, Уладзiмiр Сядура, Юлiй Таўбiн, Валянцiн Таўлай, Сымон Шэйман (вучылiся ў першай палове 1930-х г.),
  Дзмiтрый Дунько (Дунька), Васiль Камлюк (да 1931),
  Ганна Бараноўская (скончыла ў 1933 альбо ў 1934),
  Мiхаiл Шкрабо (вучыўся да 1936),
  Алена Лябецкая, Соня Мiньковiч, Рыгор Пшанiчны, Лэйба Токер-Зольберг, Iосiф Мельнiк, Станiслаў Пурц, Вiтольд Сяўрук, Абрам Фабрыкант, Васiль Хомчанка, Марыя Чарнушэвiч (вучылiся ў другой палове 1930-х г.),
  Дзмiтрый Дземяшкевiч, Галiна Галiнеўская, Валянцiна Рацэн (у 1940-я г.),
  Лявон Белы (з 1948),
  Фёдар Кардаш (скончыў у 1955).
  
  
  Беларуская сельскагаспадарчая акадэмiя
  
  Выкладчыкi
  Яўген Аляксееў (прафесар), Максiм Гарэцкi (загадчык кафедры), Гаўрыла Гарэцкi, Сцяпан Журык (прафесар), Сцяпан Мельнiк, Паўлiна Мядзёлка (працавалi у 1920-я г.),
  Венiямiн Аксельрод, Iван Антонаў (дацэнт), Аляксандр Анцыповiч, Анастасiя Апалько, Якаў Афанасьеў (прафесар), Аляксей Башкевiч, Аўгуст Берзiн (дацэнт), Пiлiп Вашчавоз, Савелiй Гарбачоў, Юры Гаўрук, Вiктар Горскi, Канстанцiн Загорскi, Фёдар Курынны, Карл Лебярэхт, Леанiд Малякоў (прафесар), Iсак Марэк, Рыгор Мiнаеў, Яўген Мячынскi, Карл Петэрсон (дацэнт), Барыс Саноцкi, Iван Старасоцкi, Сяргей Фамiн, Iосiф Шашко, Андрэй Шлiпенбах (у 1930-я г.),
  Мiкалай Байер (у 1940-я г.).
  
  Студэнты:
  Мiхаiл Ганчарык - вучыўся да 1924,
  Мiкалай Галадзед - вучыўся, верагодна, у пачатку 1920-х г.,
  Iван Тачыцкi- скончыў вучобу ў 1925,
  Уладзiмiр Бабраўнiцкi - вучыўся з 1925 да 1929,
  Васiль Каваль, Сцяпан Пiлiпчык - вучылiся ў 1920-я г.,
  Iван Маўчанаў - вучыўся ў канцы 1920-х - пачатку 1930-х г. (?),
  Лэйзар Брангiтэйн (?), Уладзiмiр Валасенка, Рыгор Вiшнякоў, Пётр Гашпар, Дзмiтрый Громаў, Нiна Груша, Аляксандр Грыцкоў, Iван Закурдаеў, Пётр Кротаў, Мiхаiл Лапiцкi, Сямён Левiтан, Вiктар Мальцаў, браты Валянцiн i Мiхаiл Некрашэвiчы, Гершон Палей, Марыя Прэс, Мiкалай Пятроў, Мiкалай Раманаў, Мiкалай Савiцкi, Давыд Шапiра - вучылiся ў 1930-я г.,
  Яўген Гурскi - вучыўся да 1950 г.
  
  Як ужо адзначалася, большая частка пералiчаных выѓкладчыкаў, аспiрантаў, студэнтаў i навучэнцаў была расстраляна, загiнула ў канцлагерах або выратавалася толькi, калi пакiнула Радзiму.
  Вынiк: у 1920-30 г. мiнулага стагоддзя энкавэдысты фактычна знiшчылi iнтэлектуальную элiту беларускай нацыi. Як казаў нехта са славутых, калi ў народа адняць дваццать лепшых пiсьменнiкаў, дваццать лепшых кампазiтараў, дваццаць лепшых мастакоў, знiкне i сама нацыя. У нас жа вынiшчылi амаль усiх.
  
  2001-2004 г.
  
  P. S.
   Аўтар будзе шчыра ўдзячны сваякам рэпрэсаваных, даѓследчыкам, чытачам за дапамогу па ўдаѓкладненнi прывеѓдзеных звестак.
  Кантакт з аўтарам:
  
  або па адрасе: 220004, Мiнск, вул. Нямiга, д. 8, кв. 3.
  тэлефоны: 2-11-09-53 (Мiнск), 8-0297-53-82-12 (м), 8-0297-55-25-61 (м).
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"