Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Б 3

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  БАБАРЭКА (БАБАРЫКА) Пётр Адамавiч* [1898, в. Плябанцы Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл. - 28.2.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1919-21 член ВКП(б). Верагодна, у 1930-я г. быў арыштаваны. Апошняе месца работы - сакратар санiтарнага аддзела Дзмiтраўскага канцлагера НКВД Маскоўскай вобл. 5.1.1938 узяты пад варту ў iнтэрнаце Дзмiтлага. 25.2.1938 асуджаны 'тройкай' НКВД за 'контррэвалюцыйную прапаганду сярод зняволеных' i 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 20.2.1990.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  БАБАРЭКА Пётр Якубавiч [1888 цi 1898, в. Старыца Слуцкага пав. Мiнскай губ. - 1938, ГУЛАГ], дзеяч бел. нацыянальнага руху. Скончыў Нясвiжскую настаўнiцкую семiнарыю (1917). Удзельнiчаў у 1-й сусветнай вайне (у званнi прапаршчыка). У 1919-20 студэнт Мiнскага настаўнiцкага iнстытута, актыўны ўдзельнiк падпольнай i партызанскай барацьбы. З'яўляўся членам Беларускага нацыянальнага камiтэта Случчыны. У лiп. 1920 прызваны ў Чырвоную армiю. У кастр.-лiст. 1920 Слуцкiм камiтэтам БПСР накiраваны ў воласцi для арганiзацыi выбараў дэлегатаў на бел. з'езд. Прыняў актыўны ўдзел у Слуцкiм збройным чыне 1920, быў камендантам мяст. Грозава. У крас. 1921 вярнуўся ў Савецкую Беларусь, служыў у Чырвонай армii. У жн. 1922 арыштаваны АДПУ у роднай вёсцы i прыгавораны да трох гадоў зняволення ўмоўна. У 1923 паступiў у БДУ. У кастр. 1924 накiраваны на работу ў Калiнiнскую акруѓгу (Клiмавiчы), дзе да лiст. 1925 узначальваў Мсцiѓслаўскi раённы аддзел адукацыi. У 1938 арыштаваны i асуджаны да зняволення ў канцлагерах, дзе i загiнуў.
  Лiт.: Слуцкi збройны чын 1920 г. ў дакументах i ўспамiнах. Мн., 2001. / Ул. Ляхоўскi, Ул. Мiхнюк, А. Гесь. Мн., 2001. С. 309; ЭГБ, т. 6-2; Гесь А. Калiнiнская акруга: хронiка беларускага жыцця 1920-х гадоў // Спадчына. 2001. ?3.
  
  БАБIНСКI Станiслаў Янавiч [лiт. псеўд. Крачыньскi, Лялiва, Р. Няруда; 20.11.1882, Варшава, цяпер Польшча - 20.9.1937, Масква, НКВД], дзеяч рэвалюцыйнага руху. Скончыў Ягелонскi ун-т (1910), Лясную акадэмiю. Рэвалюцыйную дзейнасць пачаў у СДКПiЛ у 1905, быў членам яе Варшаўскага камiтэта. Шмат разоў арыштоўваўся. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 жыў у Маскве, уваходзiў у склад выканкама Маскоўскага Савета рабочых дэпутатаў, Маскоўскiх акруговага бюро i гарадскога камiтэта РСДРП(б), выканкама групы СДКПiЛ у Расii. Па Мiнскай i Магiлёўскай выбарчых акругах балацiраваўся ва Устаноўчы сход Расii. У час Кастрычнiцкага перавароту 1917 з'яўляўся членам ваеннага бюро пры Маскоўскiм камiтэце РСДРП(б), начальнiкам рэзервовага штаба ВРК Маскоўскага Савета. У снеж. 1917 - жн. 1918 нам. камiсара па польскiх справах пры наркамаце нацыянальнасцяў РСФСР. У грамадзянскую вайну ў Чырвонай армii - камiсар Зах. дывiзii, член ВРК 16-й армii Зах. фронту. З лют. 1919 начальнiк палiтаддзела наркамата земляробства Лiтоўска-Беларускай рэспублiкi. Уваходзiў у склад камiсii па аднаўленнi Вiленскага ун-та, потым па адкрыццi БДУ. Быў арганiзатарам i выкладчыкам курсаў савецкiх работнiкаў у Мiнску ў 1920. З'яўляўся членам Польбюро агiтпрапа ЦК РКП(б)-ВКП(б) у 1919-22 i 1926. Адзiн з заснавальнiкаў, рэктар i загадчык кафедры фiласофii Уральскага камунiстычнага ун-та ў Свярдлоўску. З 1925 член Польскай камiсii па гiсторыi партыi i рэвалюцыйнага руху пры ЦК ВКП(б), у 1929-31 дырэктар Полiтэхнiчнага музея ў Маскве, потым кiраўнiк метадычнага савета навукова-тэхнiчных выдавецтваў. Падчас арышту на пенсii. Арыштаваны НКВД СССР 15.6.1937 у Маскве па адрасе: вул. М. Горкага, д. 5, кв. 60. Асуджаны 20.9.1937 'тройкай' НКВД як 'удзельнiк контррэвалюцыйнай арганiзацыi ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 7.5.1955.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  Лiт.: Księga polaków, uczestników Rewolucji Październikowej 1917-1920: Biografie. Warszawa, 1967; Хацкевич А.Ф. Польские интернационалисты в борьбе за власть Советов в Белоруссии. Мн., 1967; Najdus W. Polacy we władzach Republiki Litewsko-Bialoruskiej (1919 r.) // Kwartalnik historyczny. 1967. R. 74. Z. 3; ЭГБ, т. 1.
  
  БАБIЦКI Iосiф Людвiгавiч* [1888, Барысаў Мiнскай губ., цяпер Мiнская вобл. - 26.9.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту галоўны бухгалтар Балтыйскага марскога параходства. Арыштаваны 28.8.1937 у Ленiнградзе. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 22.9.1937 за 'контррэвалюцыйную шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  БАБIЧ Валянцiна Захараўна* [2.2.1911, Вiцебск - 17.1.1938, Вiцебск, НКВД], бiёлаг. З сям'i службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала бiёлагам-лабарантам у Вiцебскiм заалагiчным музеi. Выйшла замуж, гадавала дзiця. Арыштавана 23.6.1936 у Вiцебску па адрасе: вул. Гутараўская, д. 5, за 'шпiянаж'. 22.11.1936 вызвалена рашэннем асобай нарады пры НКВД. Зноў арыштавана i 9.12.1937 асуджана 'тройкай' НКВД да ВМП. Расстраляна. Рэабiлiтавана па першай справе (? 10887-п; захоўваецца як i другая ? 21134-п ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.) пракуратурай БВА 5.11.1989, па другой трыбуналам БВА 22.3.1961.
  
  БАБIЧ Iван [1930, в. Бабiчы Дзiсенскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Глыбоцкi р-н Вiцебскай вобл. - 3.10.1994, Ваўкавыск Гродзенскай вобл.], удзельнiк антысавецкага маладзёжнага руху. Брат Марыi Бабiч. Пасля 2-й сусветнай вайны з сястрой паступiў у Глыбоцкае педагагiчнае вучылiшча, дзе далучыўся да групы Саюза беларускiх патрыётаў. Арыштаваны з сястрой органамi МДБ 8.9.1947 на станцыi Навадруцк пад Глыбокiм, калi спрабаваў выехаць у Польшчу. Да арышту меў непасрэднае дачыненне навучэнец Глыбоцкага педагагiчнага вучылiшча К.Талапiла. Пад следствам знаходзiўся ў Полацкай турме. Асуджаны з мацi Ганнай i дзядзькам Аляксеем Бабiчам (апошнiя двое за неданясенне). Падчас судовага працэсу былi дапушчаны грубыя фальсiфiкацыi: каб асудзiць Б. як паўналетняга, запiсалi, што ён нарадзiўся ў 1929. Асуджаны на 25 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Комi АССР, затым у Горны канцлагер МУС Краснаярскага краю (каля Нарыльска). У апошнiм браў удзел у забастоўцы вязняў (май-лiп. 1953). У 1955 з сястрой накiраваны ў Маладзечна дзеля перагляду судовай справы. У хуткiм часе вызвалены. Пасля вяртання ў Беларусь праследаваўся мясцовымi ўладамi. З Марыяй Бабiч i яе мужам Львом Бялевiчам выехаў на заробкi ў Iнту. Працаваў у шахце электрыкам шахтавага абсталявання. Прадстаўляўся да ўрадавых узнагарод, але з-за мiнулага iмя Б. выкрэслiвалася са спiсу кандыдатаў. У час перабудовы ўзнагароджаны ордэнам 'Шахцёрскай славы'. Пасля выхаду на пенсiю вярнуўся ў Беларусь, жыў у Ваўкавыску.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Гарт. З успамiнаў пра Саюз Беларускiх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкiя рухi.
  
  БАБIЧ Марыя (у шлюбе Бялевiч) [н. 1928, в. Бабiчы Дзiсенскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Глыбоцкi р-н Вiцебскай вобл.], удзельнiца антысавецкага маладзёжнага руху. Сястра Iвана Бабiча, жонка Льва Бялевiча. Падчас навучання ў Глыбоцкiм педагагiчным вучылiшчы ўступiла ў Саюз беларускiх патрыётаў. 25.3.1946 з iншымi сябрамi СБП прыняла прысягу. Арыштавана з братам 8.9.1947 на станцыi Навадруцк. Асуджана да 10 гадоў пазбаўлення волi. Тэрмiн адбывала ў Комi АССР, Кiраўскай вобл., у Азёрным канцлагеры пад Тайшэтам, працавала на будаўнiцтве чыгункi Тайшэт - Брацк, потым у Мардоўскай АССР. У 1955 з братам прывезена ў Маладзечна, дзе адбыўся перагляд судовай справы. Тэрмiн зняволення быў скарочаны да 8 гадоў. Вызвалена ў лют. 1956, вярнулася ў родныя мясцiны. Пабралася шлюбам з сябрам Глыбоцкай групы СБП Львом Бялевiчам. Маюць дачку. З 1983 Леў i Марыя Бялевiчы жывуць у Полацку.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Гарт. З успамiнаў пра Саюз Беларускiх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкiя рухi.
  
  БАБКОЎ Уладзiмiр Яўхiмавiч [каля 1875, мяст. Стары Быхаў Быхаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Быхаў, райцэнтр Магiлёўскай вобл. - 13(26).2.1905, Варонеж], удзельнiк рэвалюцыйнага руху. Скончыў Магiлёўскую гiмназiю. За ўдзел у дэманстрацыi пратэсту ў сувязi з падзеямi на Хадынскiм полi 18.5.1896 выключаны з Маскоўскага ун-та i на год сасланы ў Стары Быхаў. Паступiў у Харкаўскi ун-т. У час вучобы ўдзельнiчаў у мясцовай арганiзацыi РСДРП. 28.10.1900 арыштаваны i сасланы на радзiму пад нагляд палiцыi, але працягваў весцi рэвалюцыйную прапаганду сярод рабочых. Стварыў Быхаўскую сацыял-дэмакратычную арганiзацыю. Пад яго ўплывам i пры непасрэдным удзеле ў Старым Быхаве адбылiся выступленнi рабочых. 17.11.1901 зноў арыштаваны i пасаджаны ў магiлёўѓскую турму. Вясной 1902 сасланы ў Енiсейскую губ. на 3 гады. Пасля ссылкi жыў у Харкаве, захварэў i памёр у Варонежы.
  Лiт.: Деятели революционного движения в России: Биобиблиоѓграфический словарь. М., 1931. Т. 5. Вып. 1.
  
  БАБРАЎНIЦКI Уладзiмiр Сцяпанавiч [1905, мяст. Койданава Мiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Дзяржынск Мiнскай вобл. - ?], навуковец, дзяржаўны дзеяч. З сялянскай сям'i. У 1923 скончыў сямiгодку. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Мiнску. У 1925 паступiў у Горацкую сельскагаспадарчую акадэмiю. У 1929 атрымаў дыплом iнжынера-лесагаспадарнiка i паступiў у аспiрантуру Гомельскага лесатэхнiчнага iнстытута. З 1932 дацэнт. У жн. 1934 пераехаў у Мiнск, паступiў у аспiрантуру БелАН. У 1936 абаранiў кандыдацкую дысертацыю. Са студз. 1938 рэктар БДУ. Арыштаваны 12.7.1938 на рабоце. Пасля шматлiкiх катаванняў прызнаўся ў 'шпiянажы i шкоднiцтве', але потым ад сваiх слоў адмовiўся. 10.3.1940 справа Б. была спынена i праз тыдзень яго вызвалiлi. Да 2-й сусветнай вайны дацэнт кафедры арганiчнай хiмii БДУ. У час вайны ў эвакуацыi (Татарская АССР, Масква). З 1947 зноў у БДУ. Спрабаваў абаранiць доктарскую дысертацыю, але ў чэрв. 1952 на сходзе кафедры арганiчнай хiмii абвiнавачаны ў 'адсутнасцi неабходных друкаваных прац', не атрымаў рэкамендацыi. У 1955 з шэрагам iншых выѓкладчыкаў БДУ звольнены 'ў сувязi са скарачэннем штатаў'.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: Яноўскi А., Зельскi А. Гiсторыя Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта ў бiяграфiях яго рэктараў. Мн., 2001. С. 68-77.
  
  БАБРОВА Марыя Аляксандраўна [сапр. Бронiна, 1897, в. Локшы Вiцебскай губ., цяпер Вiцебская вобл. - 28.4.1920), удзельнiца падпольнай барацьбы ў Бабруйску i Бабруйскiм пав. ў гады польскай акупацыi 1919-20. Па даручэнню ЦК КП(б)ЛiБ арганiзоўвала нелегальныя партыйныя камiтэты на Бабруйшчыне. У час павятовай падпольнай партыйнай канферэнцыi, якая адбывалася на яе кватэры, арыштавана польскiмi ўладамi. Была хворая на тыф. Пасля катаванняў расстраляна легiянерамi. Яе iмем у Бабруйску названа вулiца.
  Кр. геагр.: БелСЭ, т. 2, с. 38.
  Лiт.: БЭ, т. 2.
  
  БАБРОЎСКАЯ Валянцiна Iгнатаўна [1916, Мiнск - ?], спявачка, верагодна, сястра Уладзiслава Баброўскага. З сям'i рабочага. Атрымала вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала ў хоры Беларускага тэатра оперы i балета. У час 2-й суѓсветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Жыла ў Мiнску па адрасе: Мацвееўскi зав., д. 7, кв. 3. Арыштавана 1.3.19446. Асуджана 4.7.1945 асобай нарадай пры НКВД за 'супрацоўнiцтва з нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Этапавана ў Краснаярскi край. Далейшы лёс невядомы. Рэѓабiлiтавана прэзiдыумам Мiнскага абл. суда 22.2.1990. Асабовая справа Б. ? 30598-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАБТУТА Еўдакiя Мiкалаеўна* [1916, в. Себяхi Вiцебскага пав., цяпер у складзе Вiцебска - ?], мастачка. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала ў Вiцебскiх мастацкiх майстэрнях. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 9.6.1945. Абвiнавачвалася ў 'супрацоўнiцтве з нямецкiмi акупантамi', але праз некалькi месяцаў справа Б. была спынена, а яна вызвалена. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана УКГБ Вiцебскай вобл. 4.10.1945.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  БАБУРЫН Уладзiмiр Iсiдаравiч* [1910, в. Высокая Буда, цяпер Клiмавiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], перакладчык, педагог. З сям'i рабочага. Вышэйшую адукацыю атрымаў у першай палове 1930-х г. Працаваў выкладчыкам японскай мовы ў Далёкаўсходняй ВА, ад'юнктам курсаў ваенных перакладчыкаў пры разведѓаддзеле. Арыштаваны 3.8.1938 у Хабараўску за 'шпiянаж i здраду радзiме'. 9.3.1939 пастановай пракурора Далёкаўсходняй ВА вызвалены i рэабiлiтаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 8736 СН захоўѓваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  БАБУШКIН Натан Уладзiмiравiч* [1901, Гомель - 7.5.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], партыйны дзеяч, службовец. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю, быў членам ВКП(б). Падчас арышту сакратар парткама ЦАГI i завода ? 24. Арыштаваны 20.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Бакунiнская, д. 4/6, кв. 76. Асуѓджаны 7.5.1938 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 7.5.1955.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  
  БАБЧОНАК Iван Мiтрафанавiч* [1887, Рэчыца Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. - 7.7.1938, Мiнск, НКВД], педагог. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў членам партыi эсэраў. У 1918 начальнiк партызанскага атрада ў Бабруйскiм пав. У 1930-я г. выкладчык МВПI. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 6.2.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Фpунзе, д. 23, кв. 3. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 25.5.1938 як 'польскi шпiён' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 24.9.1957. Асабовая справа Б. ? 10926-с захоўѓваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  БАГАМАЗАЎ Iван Iгнатавiч* [1891, в. Вялiкая Крушынаўка Рагачоўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Рагачоўскi р-н Гомельскай вобл. - 15.9.1930, Омск, НКВД], медык. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту фельчар у в. Вялiкарэчча Омскай вобл. Арыштаваны 19.5.1930. Асуджаны асобай 'тройкай' пры АДПУ Заходнесiбiрскага краю 7.9.1930 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай Омскай вобл. 27.6.1989.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  БАГДАНАЎ Георгiй Аляксеевiч* [1901, Вiцебск - 25.3.1938, Масква, НКВД], службовец. З сям'i рабочага. Падчас арышту iнспектар Бабруйскага фiнансавага аддзела. Арыштаваны 7.1.1936 у Бабруйску па адрасе: вул. Люксембургская, д. 20. Этапаваны ў Дзмiтраўскi канцлагер НКВД Маскоўскай вобл. 8.3.1938 узяты пад ахову. 19.3.1938 асуджаны 'тройкай' НКВД за 'контррэвалюцыйную прапаганду сярод зняволеных' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 19.6.1989. Асабовая справа Б. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  БАГДАНАЎ Юрый Станiслававiч [8.12.1920, Вялiкiя Лукi Пскоўскай губ., цяпер райцэнтр Пскоўѓскай вобл., Расiя - 1987, Мiнск], матэматык, педагог, вучоны. У 1937 паступiў на матэматычна-механiчны ф-т Ленiнградскага ун-та. У пачатку 2-й сусветнай вайны пайшоў у партызанскi атрад, прымаў удзел у баявых аперацыях у тыле ворага. У адным з баёў цяжка паранены i вымушаны застацца на акупаванай тэрыторыi. У сак. 1942 вывезены ў Германiю. Восенню 1945 вярнуўся на радзiму. Адноўлены ў Ленiнградскiм ун-це. У хуткiм часе арыштаваны органамi НКВД. Асуджаны да 10 гадоў зняволення на той падставе, што быў у нямецкiм палоне. У 1955 ваенная калегiя Вярхоўнага суда СССР адмянiла прыгавор i Б. вызвалiлi. У 1956 скончыў Ленiнградскi ун-т, працаваў у Ленiнградскiм адѓдзяленнi Iнстытута матэматыкi АН СССР. З 1958 працаваў у БДУ на кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў, з 1964 узначальваў кафедры агульнай матэматыкi i матэматычнай фiзiкi, а таксама кафедру вышэйшай матэматыкi. Унёс вялiкi ўклад у развiццё бел. матэматычнай школы: падрыхтаваў больш за 40 кандыдатаў навук, 5 з iх сталi дактарамi навук. Аўтар больш чым 100 навуковых артыкулаў, шэрагу вучэбных дапаможнiкаў.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  Лiт.: Прафесары i дактары навук Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта. 1921-2001. Мн., 2001. С. 30-31; Воднев В. Т. Юрий Станиславович Богданов - ученый, педагог, воспитатель // Матэматыка: праблемы выкладання. 1996. Вып. 5; БЭ, т. 2.
  
  БАГДАНОВIЧ Аўраам Аўраамавiч* [1892, в. Крушыняны Гродзенскага пав., цяпер Польшча - 8.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту загадчык зброi аддзела аховы Кастрычнiцкай чыгункi. Арыштаваны 11.9.1937 у Ленiнградзе па адрасе: Васiльеўскi Востраў, 6-я лiнiя, д. 23, кв. 23. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 2.12.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  БАГДАНОВIЧ Мiхаiл Ануфрыевiч* [1900, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. -15.7.1942, Сыктыўкар, НКВД], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Працаваў дацэнтам у клiнiцы ўнутраных хвароб Мiнскага медыцынскага iнстытута. Ажанiўся, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 30.7.1938 у Мiнску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 50, кв. 30. Асуѓджаны асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 за 'шпiёнѓскую дзейнасць на карысць польскiх разведорганаў' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Усць-Вымскi канцлагер НКВД Комi АССР. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 23.3.1956. Асабовая справа Б. ? 6655-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  БАГДАНОВIЧ Iван Васiлевiч* [1887, мяст. Слабада Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мiёрскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], навуковец. З сям'i святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Удзельнiк грамадзянскай вайны (з 1919 у Чырвонай армii). Падчас арышту сакратар вучэбнай часткi Беларускага полiтэхнiчнага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 26.9.1933 у Мiнску па адрасе: вул. Шыpокая, д. 48. Асуѓджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў (заменена на ссылку). Вызвалены 26.9.1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Б. ? 10182-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  БАГДАНОВIЧ Цiмафей Спiрыдонавiч* [1884, в. Каханавiчы Дрысенскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Верхнядзвiнскi р-н Вiцебскай вобл. - 27.8.1937, Томск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту iнспектар па лiквiдацыi непiсьменнасцi раённага аддзела народнай адукацыi. Арыштаваны 30.6.1937 у в. Крывашэiна Томскай вобл. Асуджаны 25.7.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай ваенна-трацкiсцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 20.9.1957.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  БАГДАНСКI Iосiф Пятровiч* [жн. 1903, мяст. Радашковiчы Мiнскага пав., цяпер г. п. Маладзечанскага р-на Мiнскай вобл. - 17.5.1934, Мiнск, НКВД], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту старшы навуковы супрацоўнiк БелАН. Арыштаваны 11.9.1933 у Мiнску па адрасе: вул. Радыстаў, д. 2, кв. 2. Асуджаны 9.1.1934 калегiяй АДПУ як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Б. ? 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  БАГДАНЧУК Сяргей Яўхiмавiч [парт. псеўданiмы Жэнька, Стары; 22.3(4.4).1911, в. Касцянi Слонiмѓскага пав. Гродзенскай губ. , цяпер Слонiмскi р-н Гроѓдзенскай вобл. - 4.4.1933, Брэсцкi р-н], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусi. Адзiн са стваральнiкаў падпольных камсамольскiх арганiзацый на Слонiмѓшчыне. У 1927 сакратар Слонiмскага акруговага камiтэта КСМЗБ. Неаднаразова арыштоўваўся польскiмi ўладамi. У 1928 эмiграваў у СССР. У 1932 скончыў Камунiстычны ун-т нацыянальных меншасцей Захаду iмя Мархлеўскага ў Маскве. Пасля зноў на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусi. З лiп. 1932 сакратар Брэсцкага акруговага камiтэта КПЗБ. Узначальваў забастоўку лесарубаў i возчыкаў лесу на Пружаншчыне, якая адбылася ў снеж. 1932 - лют. 1933 i скончылася перамогай бастуючых. Схоплены i закатаваны польскай палiцыяй. Яго iмем названы вулiцы ў Брэсце i ў пас. Мухавец Брэсцкага раёна, дзе яму пастаўлены помнiк.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2; Орехво Н. С. Дела и люди КПЗБ: Воспоминания. Мн., 1983.
  
  БАГIНА Канстанцiн Станiслававiч* [1872, в. Пугачы, цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл. - ?], музыкант. З сялянскай сям'i. Апошняе месца работы - настpойшчык музычных iнстpументаў. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 11.8.1933 у Мiнску па адрасе: вул. К. Маpкса, д. 56, кв. 4. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 19.12.1933 як 'член ПАВ' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 30.10.1956. Асабовая справа Б. ? 9939-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  БАГIНСКI Эдмунд Эдмундавiч* [26.9.1883, Коўна, цяпер Каўнас, Лiтва 26.10.1937, Мiнск, НКВД], рэжысёр. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Працаваў загадчыкам пастановачнай часткi Беларускага тэатра оперы i балета. Быў жанаты, гадаваў траiх дзяцей. Арыштаваны 23.5.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Энгельса, д. 54, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 14.10.1937 за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiѓлiтаваны пракуратурай БССР 28.4.1989. Асабовая справа Б. ? 24575-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАГУЦКI Вацлаў Антонавiч [1884, мяст. Буракуў каля Варшавы (паводле iншых звестак Варшава), цяпер Польшча - 19.12.1937, Масква, 'Камунарка', НКВД], рэвалюцыянер, савецкi партыйны дзеяч. З сям'i рабочага. У 1904 уступiў у СДКПiЛ. За рэвалюцыйную дзейнасць 9 разоў арыштоўваўся, чатыры гады правёў у турмах. У 1910-12 у эмiграцыi ў ЗША. У 1912 вярнуўся ў Расiю. Удзельнiк 1-й сусветнай вайны, на фронце вёў рэвалюцыйную агiтацыю сярод салдат. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 член выканкама Тыфлiскага Савета. У 1918 кiраўнiк камiтэта СДКПiЛ у Беластоку i Гродна, арганiзатар ячэек Кампартыi Польшчы. Старшыня Гродзенскага падпольнага камiтэта РКП(б) у 1918, старшыня Гродзенскага Савета рабочых дэпутатаў у студз.-крас. 1919. У 1919-20 старшыня Надзвычайнай камiсii ў Мiнску, адначасова член Бюро па нелегальнай рабоце пры ЦК КП(б)ЛiБ. У 1921 займаўся аднаўленнем камунiстычных падпольных арганiзацый на тэрыторыi Зах. Беларусi i Вiленшчыны. У 1921-24 загадчык арганiзацыйнага аддзела, сакратар Цэнтральнага Бюро КП(б)Б i нам. старшынi СНК БССР, нам. сакратара Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б). З'яўляўся прадстаўнiком ЦК Кампартыi Польшчы ў Выканкаме Камiнтэрна. Пасля сканчэння курсаў марксiзму-ленiнiзму пры Камунiстычнай акадэмii ў Маскве (1929) працаваў у ВЦСПС, быў старшынёй ЦК прафсаюзаў работнiкаў сувязi СССР, старшынёй Скандынаўскай секцыi Выканкама Прафiнтэрна. Член ЦВК СССР у 1922-24 i яго прэзiдыума ў 1924. З 1936 у Хабараўѓску, член калегii краявога суда. Арыштаваны 5.9.1937 у Хабараўску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 44. Асуѓджаны 19.12.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 31.3.1956. Яго iмем названа вулiца ў Гродне. У Мiнску на доме, у якiм ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
  Тв.: Минувшие годы [Воспоминания] // Звезда. 1923. 14 марта.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2; Протько Т.С. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917-1941 гг.). Мн., 2002. С. 646-647; Киркевич А. Человек из легенды // Гродненская правда. 1968. 28 авг.; Мараш Я. Помнят его имя // Гродненская правда. 1988. 6 сент.
  
  БАГУШЭВIЧ Захар Iванавiч* [1904, в. Заўшыча (?), цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - ?], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам у Вiцебскiм педагагiчным iнстытуце. Арыштаваны 19.9.1937 у Вiцебску па адрасе: вул. 2-я Вялiжская, д. 4. Асуджаны 'тройкай' НКВД 28.9.1937 за 'ўдзел у складзе контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў НКВД Свярдлоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вiцебѓскага абл. суда 28.7.1956. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  БАЗАРЭЎСКI Мiхаiл Вiктаравiч* [1903, в. Буцэвiчы Мiнскага пав., цяпер Мiнскi р-н - ?], музыкант. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў на Беларускiм радыё. Арыштаваны 21.3.1933 у Мiнску па адрасе: вул. Рабочая, д. 19, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ 13.5.1933 за 'антысавецкую агiтацыю' i 'як удзельнiк антысавецкай групы' да 3 гадоў пазбаўлення волi ўмоўна. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 2.4.1989. Асабовая справа Б. ? 26878-с захоўваецѓца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  БАЙДАК Андрэй Кандратавiч* [1917, в. Байдакi Мiнскага пав., цяпер Мiнскi р-н - ?], рэдактар. З сялянскай сям'i. Верагодна, атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў тэхнiчным рэдактарам у газ. саўгаса 'Зара Захаду'. Арыштаваны 30.5.1936 у в. Байдакi. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 11.8.1936 за 'антысавецкую агiтацыю' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда Беларусi 12.5.1992. Асабовая справа Б. ? 35619-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  БАЙЕР Мiкалай Мiкалаевiч* [1886, в. Бобрык, цяпер Харкаўская вобл., Украiна - ?], педагог. З мяшчанскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам у Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Быў жанаты. Арыштаваны 15.12.1948 у Горках. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 11.6.1949 за 'барацьбу з савецкай уладаю i паклёп на сучасную рэчаiснасць' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў з канфiскацыяй маёмасцi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракурорам Магiлёўскай вобл. 28.9.1989. Асабовая справа Б. ? 11696 з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БАКIНОЎСКI Васiль Восiпавiч [1.1.1880, мяст. Койданава, Мiнскага пав., цяпер райцэнтр Дзяржынск Мiнскай вобл. - ?, ГУЛАГ], удзельнiк бел. нацыянальна-вызваленчага руху. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1918 працаваў у канцылярыi Народнага сакратарыята БНР, затым у канцылярыi Часовага Беларускага нацыянальнага камiтэта ў Мiнску. З аднаўленнем Савецкай улады ў Беларусi ў лiп. 1920 застаўся ў Мiнску. Удзельнiчаў у рабоце лiквiдацыйнага з'езду БПСР у чэрв. 1924. У 1930-я г. працаваў эканамiстам у лазнева-пральным трэсце. Быў жанаты, меў дваiх дзяцей. Арыштаваны 6.2.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 23/2, кв. 3. Асуджаны тройкай НКВД 10.10.1938 за 'шкоднiцтва i антысавецкую агiтацыю' да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 31.3.1989. Асабовая справа Б. ? 21882-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: Слуцкi збройны чын 1920 г. ў дакументах i ўспамiнах. Мн., 2001. С. 316.
  
  БАКШАНСКI Юльян [1824, маёнтак Тупальшчына Свянцянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Смаргонскi р-н Гродзенскай вобл. - 4.4.1863], удзельнiк вызваленчага руху ў Беларусi. Вучыўся ў Вiленскай гiмназii. За сувязь з тайнымi студэнцкiмi гурткамi i вывучэнне забароненых кнiг у 1842 сасланы ў Разанскую губ. У 1846 вярнуўся на радзiму i ў сак. 1847 напiсаў 'Адозву да смаргонскiх сялян', у якой заклiкаў iх аб'яднацца з мяшчанамi i салдатамi i выступiць супраць паноў. У народным паўстаннi бачыў сродак вырашэння сацыяльных i нацыянальных праблем. Арыштаваны i асуджаны да 12 гадоў катаргi, якую адбываў у Нерчынску да 1858. Пасля вяртання прыняў удзел у падрыхтоўцы паўстання 1863. Арганiзаваў i ўзначалiў паўстанцкi атрад. У адным з баёў загiнуў каля в. Свечкi. Пахаваны ў в. Плябань Вiлейскага пав. (цяпер Маладзечанскi р-н).
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Fajnhauz D. Ruch konspiracyjny na Litwłe i Białorusi, 1846-1848. Warszawa, 1965; Мальдзiс А. Юльян Бакштанскi // Мальдзiс А. Падарожжа ў XIX ст. Мн., 1969. С. 90-95; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2.
  
  БАКШЭВIЧ Вадзiм Iгнатавiч* [1890-я г. (?) - восень 1937 (?), НКВД], службовец, муж Алены Пiкулiк. Апошняе месца работы - начальнiк Упраўлення вышэйшай школы наркамата асветы БССР. Асуджаны ў 1937 як 'вораг народа' да ВМП. Расстраляны. Месца смерцi невядома. Рэабiлiтаваны.
  
  БАЛАЧКО А. Ю.* [1934 - ?], на момант арышту вучанiца 9-га класа СШ. Жыхарка Вiдзаўскага р-на Вiцебскай вобл., цяпер Браслаўскi р-н Вiцебскай вобл. Паводле дадзеных следства, выхоўвалася роднымi ў антысавецкiм духу, у дзяцiнстве прысутнiчала на сходах удзельнiкаў узброенага падполля. З 1949 вяла антысавецкую прапаганду, напiсала i распаўсюдзiла звыш 20 'пасквiляў' з заклiкамi да палякаў змагацца за аднаўленне Польшчы. Слухала i пераказвала перадачы радыёстанцыi 'Голас Амерыкi'. У 1952-53 у размовах з сяброўкамi крытыкавала камсамол i высмейвала камсамольцаў. Напiсала на школьнай дошцы: 'Широка страна моя родная, Много в ней тюрем, лагерей, Я такой другой страны не знаю, Где так много плачет матерей'. У днi жалобы па Сталiну 'схiляла навучэнцаў на шлях ладжання вясёлага праводжання часу, у рэзка зняважлiвай форме выказвалася на адрас памерлага кiраўнiка партыi i савецкай дзяржавы' i г. д. Асуджана паводле артыкула 'антысавецкая агiтацыя i прапаганда' 7.9.1953. Далейшы лёс невядомы.
  Лiт.: 5810, с. 181.
  
  БАЛIН Станiслаў [1897, мяст. Трокi Вiленскай губ., цяпер Тракай, Лiтва - 1937, ГУЛАГ], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусi. Кiраўнiк польскай сялянскай партыi 'Вызволене'. Дэпутат польскага сейма з 1922. Разам з iншымi дэпутатамi восенню 1924 выйшаў з партыi i стварыў 'Незалежную сялянскую партыю'. За рэвалюцыйную дзейнасць арыштаваны ў 1927 i асуѓджаны на турэмнае зняволенне. Пасля адбыцця тэрмiну эмiграваў у СССР. Арыштаваны НКВД СССР i расстраляны.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  Лiт.: Валахановiч А.I., Мiхнюк У.М. Споведзь у надзеi застацца жывым: Аўтабiяграфiя Бранiслава Тарашкевiча. Мн., 1999. С. 167.
  
  БАЛОЦIНА Анiсся Давыдаўна [1865, Мсцiслаў Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - ?], рэвалюцыянерка-народнiца. Вучылася ў Маскоўскiм вучылiшчы жывапiсу, скульптуры i дойлiдства. Увахоѓдзiла ў гурток нарадавольцаў, удзельнiчала ў друкаваннi i распаўсюджваннi антыўрадавай лiтаратуры. Арыштавана 31.3.1886 па даносе С.Зубатава, якi выдаў палiцыi гурток. Пасля працяглага следства ў лiп. 1887 саѓслана на 8 гадоў у Сiбiр. Удзельнiчала ва ўзброеным выступленнi ссыльных у Якуцку ў сак. 1889. У час сутычкi з карнiкамi паранена. Ваенна-судовай камiсiяй прыгаворана да пазбаўлення ўсiх правоў i пажыццёвай катаргi. Пакаранне адбывала ў Вiлюйскай катаржнай турме, у якой утрымлiвалiся асаблiва небяспечныя палiт. злачынцы. У вер. 1893 атрымала дазвол на вольнае пасяленне. Восенню 1897 вярнулася на радзiму, жыла ў Шклове пад наглядам палiцыi. У 1898 выехала за мяжу. Далейшы лёс невядомы.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2.
  
  БАЛТМАН Адольф (Адам) Данатавiч [парт. псеўд. Анатолiй; 4(16).4.1882, Новааляксандраўскi пав. Ковенскай губ. - ?], дзеяч рэвалюцыйнага руху. Адзiн з кiраўнiкоў Мiнскай арганiзацыi РСДРП. У лiп. 1906 арыштаваны за перавоз друкарскага шрыфта. У маi 1907 арганiзаваў забастоўку на кафляна-ганчарным заводзе ў Мiнску, за што арыштаваны i зняволены ў Мiнскай турме. Пры вобыску на яго кватэры былi знойдзены адозвы Мiнскай арганiзацыi РСДРП, перапiска, што сведчыла пра яго антыўрадавую дзейнасць. Паводле прыгавору Вiленскай судовай палаты ў снеж. 1908 сасланы на пасяленне ў Енiсейскую губ., дзе знаходзiўся да 1911. Далейшы лёс невядомы.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1.
  
  БАЛЦIН Аўгуст Янавiч [сапр. Блюм Тэадор Янавiч, 5(17).1.1894, Газенпот Курляндскай губ., цяпер Айзпутэ, Латвiя - 23.6.1953], дзяржаўны дзеяч. З сям'i службоўца. Скончыў 6 класаў Лiбаўскага камерцыйнага вучылiшча. З 1910 член раённага камiтэта РСДРП у Лiбаве (цяпер Лiепая). Пасля Пражскай Усерасiйскай канферэнцыi бальшавiцкай партыi (студз. 1912), на якой былi прыняты рашэннi аб умацаваннi нелегальных ячэек партыi, узначалiў камiтэт па аднаўленню Лiбаўскай падпольнай арганiзацыi. З 1914 член падраённага камiтэта Рыжскай арганiзацыi бальшавiкоў. З 1915 у Харкаве член камiтэта гарадской бальшавiцкай арганiзацыi. Неаднаразова арыштаваны, сядзеў у турмах (1909, 1913, 1914, 1916). Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 член Бакiнскага камiтэта партыi. У кастрычѓнiцкiя днi 1917 член Грозненскага камiтэта бальшавiцкай партыi. Са снеж. 1917 зноў у Баку, актыўна ўдзельнiчаў ва ўстанаўленнi Савецкай улады. Пасля прыходу савецкiх войск працаваў у гаспадарчых органах. Уступiў у ВКП(б). З 1926 у Маскве, член прэзiдыума Цэнтральнага саюза спажывецкiх таварыстваў СССР. У 1929 накiраваны ў БССР. Працаваў старшынёй Белкаапсаюза, затым наркамам гандлю, наркамам забеспячэння (1931-33). З сак. 1933 нам. старшынi СНК БССР. У сувязi з рэарганiзацыяй савецкага апарата прызначаны наркамам лёгкай прамысловасцi. З вер. 1934 наркам мясцовай прамысловасцi. Член ЦВК СССР (1935-37) i ЦВК БССР (1929-37), старшыня Таварыства старых бальшавiкоў (1933-37). 2.8.1937 вызвалены ад пасады наркама. Арыштаваны 4.9.1937 у Мiнску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 2, кв. 21. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 9.6.1940 як 'удзельнiк антысавецкай трацкiсцкай арганiзацыi, якая iснавала на тэрыторыi БССР з 1933 г.' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў з канфiскацыяй маёмасцi. Вызвалены ў канцы 1940-х г. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 4.4.1956. Асабовая справа Б. ? 6630-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2.
  
  БАЛЬЦЭВIЧ Вацлаў Мартынавiч [1876, в. Лялянцы Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер Воранаўскi р-н Гродзенскай вобл. - 1902], адзiн з пачынальнiкаў сацыял-дэмакратычнага руху Беларусi. Працаваў краўцом у Вiльнi. Там пазнаёмiўся з Ф.Дзяржынскiм, з якiм выпускаў i распаўсюджваў нелегальную лiтаратуру. У вер. 1897 арыштаваны i зняволены ў турме. У лют. 1899 сасланы ў Вяцкую губ., але ў хуткiм часе ўцёк на радзiму. Перайшоў на нелегальнае становiшча i вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод рабочых Вiльнi, Гродна i Коўна. Удзельнiчаў у дзейнасцi Сацыял-дэмакратыi Каралеўства Польскага i Лiтвы, з'яўляўся дэлегатам яе 2 з'езда (жн. 1900) i канферэнцыi (лют. 1901), уваходзiў у Галоўнае праўленне партыi. У 1902 па асабiстай iнiцыятыве рыхтаваў замах на Васiльева, кiраўнiка жандармѓскага ўпраўлення, якi жорстка катаваў яго пасля арышту ў вер. 1897. З-за хваробы на сухоты, ад якой i памёр, замах не здзейснiў.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Słownik biograficzny działaczy polskiego ruchu robotniczego. Warszawa, 1986, т. 1; Płochocki M. Wspomnienia działacza SDKPiL. Warszawa, 1956; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2.
  
  БАЛЮНIС Iван Адамавiч [1875, Вiленская (?) губ., цяпер Лiтва - 14.4.1938, Смаленск, НКВД], скульптар. З бел. сям'i. Падчас арышту скульптар-лепшчык Смаленскага гарадскога тэатра. Арыштаваны 9.3.1938. Асуджаны 'тройкай' УНКВД за 'шпiянаж i антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  БАНДАРОВIЧ Iван Андрэевiч* [1906, в. Драхча Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Чэрвеньскi р-н Мiнскай вобл. - ?], аграном. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Падчас арышту аграном Есiльскага раённага сельскагаспадарчага аддзела. Арыштаваны 24.3.1953 у в. Кiйма Есiльскага р-на Акмолiнскай вобл. Асуджаны Акмолiнскiм абл. судом 28.5.1953 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом Казахскай ССР 30.9.1964.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў; Рапановiч. Слоўнiк геаѓграфiчных назваў.
  Кр.: Хранить вечно.
  
  БАНДАРУК Пётр Iванавiч (МАЛIНОЎСКI Станiслаў Рудольфавiч) [1910, Вiцебск - 20.9.1937, Масква, НКВД], артыст. З бел. сям'i. У 1930-я г. працаваў у Маскоўскiм тэатры 'Мюзiк-Хол'. Арыштаваны 22.8.1937 у Маскве па адрасе: вул. Л.Талстога, д. 21. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 20.9.1937 за 'прыналежнасць да Вiленскай экспазiтуры другога аддзела Польскага Галоўнага штаба i шпiянаж на карысць замежнай дзяржавы' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны пастановай ваеннай пракуратуры РФ 15.1.1997.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  
  БАНДАРЧЫК Хведар Антонавiч [1893, в. Дукора Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - пасля 1931], бел. палiт. i вайсковы дзеяч, педагог. Скончыў Нясвiжскую настаўнiцкую семiнарыю (1914), Мiнскi iнстытут народнай адукацыi (1921). З вер. 1914 выкладаў у Дукорскай пачатковай школе. У кастр. 1914 прызваны ў армiю. Скончыў вайсковае вучылiшча, служыў малодшым афiцэрам у 4-м Нясвiжскiм грэнадзёрскiм палку. У канцы 1917 атрымаў ранг штабс-капiтана. У 1917 уступiў у БСГ, увайшоў у кiраўнiцтва Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, адзiн з iнiцыятараў стварэння Беларускага настаўнiцкага хаўрусу ў Мiнску. Быў у складзе Вялiкай беларускай рады, што склiкала I Усебеларускi з'езд. Са студз. 1918 настаўнiчаў у Мiнску i Мiнскiм пав. Сябра БПС-Р. Уваходзiў у Часовы беларускi нацыянальны камiтэт у Мiнску, адзiн з кiраўнiкоў Цэнтральнага беларускага саюза сельскай гаспадаркi. Прымаў удзел у антыпольскiм падпольным руху. У канцы 1921 арыштаваны савецкiмi ўладамi, але хутка адпушчаны. У студз. 1922 прызваны ў Чырвоную армiю. Пасля дэмабiлiзацыi жыў у Дукоры, настаўнiчаў, займаўся краяѓзнаўствам. У 1930 праходзiў па справе 'Саюз Вызвалення Беларусi'.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: Ляхоўскi У. Пачатак тварэння беларускай нацыянальнай школы // Спадчына. 2001. ? 1-2.
  
  БАНДАРЭНКА Васiль Сямёнавiч* [1903, в. Падлужжа Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Глускi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў навуковым супрацоўнiкам у БелАН. Уступiў у ВКП(б). Ажанiўся, гадаваў дзiця. Арыштаваны 1.11.1933 у Мiнску. Асуджаны 'тройкай' НКВД 20.1.1934 як 'член шпiёнскай арганiзацыi' да 3 гадоў пазбаўлення волi. Вызвалены 29.4.1934. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 17.7.1961. Асабовая справа Б. ? 17157-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  БАНДАРЭНКА Пётр Цiханавiч [21.8(3.9).1901, в. Стара-Зяньковiна Рагачоўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Старая Зенькавiна Кармянскага р-на Гомельѓскай вобл. - 28.10.1950, Масква, НКВД], ваенны дзеяч, контр-адмiрал. З бел. сялянскай сям'i. У 1919 уступiў у ВКП(б). Скончыў школу рулявых i сiгнальшчыкаў (1923), ваенна-марское палiтвучылiшча (1924), ваенна-палiт. акадэмiю iмя М.Талмачова (1934). У 2-ю сусветную вайну удзельнiк абароны Адэсы, Ачакава, Севастопаля. З 1947 нам. камандуючага Чарнаморскiм флотам па палiт. частцы. Арыштаваны 30.9.1949 у Севастопалi па адрасе: вул. Савецкая, д. 61. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда 28.10.1950 за 'падрыўную работу супраць партыi i савецкага ўрада' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 26.5.1954.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Расстрельные списки: Донское кладбище; ЭГБ, т.6-2.
  
  БАНЬКО Аляксандр Адамавiч* [1903, ? - 1.10.1938, Уфа, НКВД], навучэнец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Вучыўся ва Уфiмскiм педагагiчным iнстытуце. Арыштаваны 4.7.1938. Асуджаны за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 23.6.1966.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий республики Башкортостан.
  
  БАНЬКОЎСКI Пётр Iгнатавiч* [1899, в. Дынкiнiшкi Дзвiнскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Даўгаўпiлскi р-н, Латвiя - 28.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту начальнiк цэха Друкарскага двара. Арыштаваны 15.12.1937 у Ленiнѓградзе па адрасе: праспект Мiжнародны, д. 50, кв. 11. Асуджаны 'тройкай' УНКВД Ленiнградскай вобл. 25.12.1937 за 'ўдзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  БАРАВIК Iван Сцяпанавiч [1885, в. Нечарцы Себежскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Себежскi р-н Пскоўскай вобл., Расiя - 9.10.1937, Масква, НКВД], чыноўнiк. З заможнай сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы кансультант Народнага камiсарыята ўнутранага гандлю СССР. Арыштаваны 11.9.1937 у Маскве па адрасе: 2-i Нова-Астанкiнскi зав., д. 25, кв. 6. Асуджаны 'тройкай' НКВД 8.10.1937 за 'контрѓрэвалюцыйную агiтацыю' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 10.3.1958. Асабовая справа Б. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  Лiт.: Бутовский Полигон.
  
  БАРАВIКОВА (ДАРАШЭВIЧ) Алена Сцяпанаўна* [1894, ? - 2.11.1938, Смаленск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту загадчыца гаспадаркi Смаленскай дэзастанцыi. Была членам ВКП(б). Арыштавана 31.7.1938. Асуджана 'тройкай' НКВД 14.10.1938 за 'шпiянаж' i 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляна.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  БАРАВIКОЎ Уладзiмiр [н. 21.12.1911 (3.1.1912) ст. Пцiч Мазырскага пав. Мiнскай губ., цяпер Петрыкаўскi р-н Гомельскай вобл.], мастацтвазнавец, педагог, стваральнiк Пiнскай мастацкай галерэi. Арыштаваны органамi НКВД 27.4.1937 у час вучобы на 2 курсе Ташкенцкага педагагiчнага iнстытута. Разам з дацэнтам Собалевым i яшчэ чатырма студэнтамi яго абвiнавацiлi ў стварэннi контррэвалюцыйнай арганiзацыi - так энкавэдысты назвалi папулярны сярод студэнтаў гурток па вывучэннi гiсторыi i фiласофii. Асуджаны пазасудовым органам да 10 гадоў пазбаўлення волi. Этапаваны ў Анежскi канцлагер НКВД Архангельскай вобл. (ст. Плясецкая). Вызвалены ў 1942, але да прызыву ў войска i адпраўкi на фронт яшчэ каля года знаходзiўся ў лагеры. У лют. 1944 на тэрыторыi Эстонii трапiў у палон, адкуль вызвалены 7.4.1945. Дэмабiлiзаваны ў студз. 1946 у Аўстрыi. У СССР у 1947 аднавiў вучобу ў Ташкенце. У студз. 1950 зноў арыштаваны (у доме адпачынку 'Траецкае', куды быў накiраваны за выдатную вучобу ва ун-це). Пасля 9-цi месяцаў катаванняў асуджаны 'за здраду радзiме' да 10 гадоў пазбаўлення волi. Этапаваны ў Пясчаны канцлагер МДБ Караганѓдзiнскай вобл. Казахскай ССР. Вызвалены ў 1956. Пасля адпачынку ў бацькоў у Пiнску накiраваўся ў Ташкент для абароны дыплома (1957). Да 1978 супрацоўнiк Пiнскага краязнаўчага музея. Аўтар публiкацый на тэмы мастацтвазнаўства. Вядомы як арганiзатар мастацкiх выставаў, стваральнiк мастацкай галерэi ў Пiнску. У 1992-96 сябар Беларускай сацыял-дэмаѓкратычнай грамады.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Мы вас памятаем! // Маю права! Бюлетэнь Пiнскага рэгiянальнага аддзяленьня БХК. 1998. ? 3 (5); Сьнiтко Т. Уладзiмiр Баравiкоў // Шуфляда. 2001. ?. 2.
  
  БАРАВЫ Вiктар Восiпавiч [1891, в. Каракулiчы Свянцянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мяѓдзельскi р-н Мiнскай вобл. - ?], рыбак. Пасля 2-й суѓсветнай вайны працаваў у рыбалоўнай арцелi iмя Сталiна (в. Каракулiчы). Асуджаны 27.3.1948 за 'правяѓдзенне антысавецкай прапаганды i варожыя дзеяннi супраць прадстаўнiкоў савецкай улады' да 10 гадоў пазбаўлення волi (пазней заменена на 5 гадоў). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны (са зняццем судзiмасцi) 9.9.1960.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Мядзельскага р-на. Мн., 1998; Антысавецкiя рухi.
  
  БАРАДЗЁНАК Антон Iванавiч* [1902, Вiцебск - ?], навуковец. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. дацэнт кафедpы эпiзааталогii Вiцебскага ветэрынарнага iнстытута. Арыштаваны 5.1.1933 у Вiцебску па адрасе: Рвулеўскi зав., д. 3. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 9.7.1933 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-шкоднiцкай арганiзацыi ў сiстэме жывёлагадоўлi' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Асабовая справа Б. ? 10333-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БАРАДЗIНОЎСКI Яфiм Канстанцiнавiч* [1896, мяст. Ула (Вула) Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Бешанковiцкi р-н Вiцебскай вобл. - 20.9.1937, Ленiнѓград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту iнжынер па тэхнiцы бяспекi завода iмя Марцi. Арыштаваны 27.8.1937 у Ленiнградзе. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 14.9.1937 за 'антысавецкую агiтацыю' i 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  БАРАКС Натан Маркавiч* [1898, Брэст - 8.12.1937, Масква, НКВД], службовец. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Апошняе месца работы - старшы механiк Галоўцаглiны наркамата мясцовай прамысловасцi СССР. Арыштаваны 31.8.1937 у Маскве па адрасе: Крываарбацкi зав., д. 21, кв. 10. Асуджаны 1.12.1937 камiсiяй НКВД СССР за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны пастановай пленума Вярхоўнага суда СССР 18.4.1957
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  БАРАНАЎ Аляксей Анiсiмавiч* [1903, в. Рудня Гомельскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Мазырскi р-н Гомельскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў жанаты, гадаваў сына. Падчас арышту iнжынер-праекцiроўшчык Упраўлення будаўнiцтва чыгункi. Арыштаваны 19.7.1941 у Акмолiнѓску. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 9.3.1942 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пастановай пленума Вярхоўнага суда СССР 10.2.1960.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Хранить вечно.
  
  БАРАНОЎСКI Андрэй Юльянавiч [1895, засценак Вялiкiя Машчыцы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 1.9.1938, Мiнск, НКВД], дзеяч бел. нацыянальнага руху. З дробнай шляхты. У 1913 скончыў Слуцкае праваслаўнае духоўнае вучылiшча, у 1914 здаў экстэрнам экзамены на званне настаўнiка. У маi 1915 прызваны ў армiю, служыў пiсарам, справаводам. Пасля Кастрычнiцкага перавароту 1917 вярнуўся ў родную вёску. Падчас нямецкай акупацыi працаваў на гаспадарцы. З прыходам бальшавiкоў служыў справаводам у Слуцкiм ваенным камiсарыяце. З пачаткам польска-савецкай вайны эвакуiраваўся ў Роѓслаўль Смаленскай губ. Там пазнаёмiўся з П.Бадуновай, якая накiроўвалася ў Маскву для перагавораў ад iмя ЦК БПСР з бальшавiкамi. Уступiў у члены партыi бел. эсэраў, па заданнi кiраўнiцтва якой вярнуўся на радзiму i стаў iнiцыятарам узнаўлення Слуцкага бел. нацыянальнага камiтэта. Пасля сканчэння Мiнскiх бел. настаўнiцкiх курсаў (1920) выкладаў беларусазнаўства ў слуцкiх школах. Ствараў у Слуцкiм пав. бел. школы, культурнiцкiя арганiзацыi i кааператывы. Адзiн з кiраўнiкоў таварыства 'Папараць-кветка', узначальваў работу яго драматычнай дружыны, рэдагаваў газ. 'Наша Каляiна'. Быў прыхiльнiкам супрацоўнiцтва з бальшавiкамi. Пасля ўзнаўлення ў пав. Савецкай улады ў лiп. 1920 загадваў школьным аддзелам Слуцкага рэўкама. У першай палове 1920-х г. жыў у Слуцку, працаваў настаўнiкам, iнспектарам акруговага аддзела народнай адукацыi. У 1921 i 1922 арыштоўваўся ДПУ па справах бел. эсэраў. Пасля Мiнскiх вышэйшых курсаў беларусазнаўства ў 1924 выкладаў у Аб'яднанай беларускай вайсковай школе ў Мiнску, адначасова працаваў у камiсii Iнстытута беларускай культуры па складаннi слоўнiка бел. вайсковай тэрмiналогii. Удзельнiчаў у лiквiдацыйным з'ездзе партыi бел. эсэраў у чэрв. 1924. У 1930 пазбаўлены работы ў вайсковай школе. З 1933 працаваў у геадэзiчнай майстэрнi Белдзяржтранса наркамата земляробства БССР. Арыштаваны НКВД БССР 26.1.1938. Асуджаны 'тройкай' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 4.2.1960.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка. Слуцкi раён. Мн., 2001. Кн. 1. С. 257-258; Слуцкi збройны чын 1920 г. ў дакументах i ўспамiнах. Мн., 2001. С. 301-302.
  
  БАРАНОЎСКI Генадзь Фёдаравiч* [1913, в. Машчыцы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 21.2.1938, Масква, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту курсант Батумскай марской школы. Арыштаваны 13.2.1938 у Батумi на вул. М.Горкага. Асуджаны 'тройкай' пры УНКВД СССР за 'контррэвалюцыйную прапаганду' 19.2.1938 да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 20.2.1990. Асабовая справа Б. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  БАРАНОЎСКI Iван Васiлевiч* [1909, Вiцебск - ?], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Ажанiўся, гадаваў дачку. Падчас арышту загадчык маркёрнага (?) бюро трэста 'Казахзолата'. Арыштаваны 1.8.1938 на руднiку Жалымбет Акмолiнскай вобл. Казахскай ССР. Асуджаны 5.7.1939 за 'шкоднiцкую дзейнасць' да 6 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам Туркестанскай ваеннай акругi 29.7.1959.
  Кр.: Хранить вечно.
  
  БАРАНОЎСКI Мiхаiл Пятровiч* [6.11.1903, в. Тpуханавiчы Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - 27.11.1938, Мiнск, НКВД], службовец. Быў членам ВКП(б). У 1930-я г. загадчык клуба Мiнскага ваеннага вучылiшча. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 22.11.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Гоpкага, д. 36, кв. 10. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 9.12.1937 як 'агент польскiх разведорганаў' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваѓны трыбуналам БВА 29.9.1958. Асабовая справа Б. ?12873-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  БАРАНОЎСКI Пётр Канстанцiнавiч [1906, в. Дубiнка Магiлёўскага пав., цяпер Магiлёўскi р-н - 26.10.1938, Курск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнiк цэха бiяфабрыкi. Арыштаваны 25.2.1938 у Курску па адрасе: вул. С.Разiна, д. 5. Асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 22.9.1956.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Курской области.
  
  БАРАНОЎСКI Сямён Давыдавiч [1893, мяст. Дуброўна Горацкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Дубровенскi р-н Вiцебскай вобл. - 21.1.1940, Масква, НКВД], вайсковец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў членам ВКП(б). Падчас арышту камѓбрыг, начальнiк пагранiчных войск НКВД Усходнесiбiрскай акругi. Арыштаваны 30.4.1939 у Чыце па адрасе: вул. Пясчанская, д. 8. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 20.1.1940 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэѓабiлiтаваны 31.8.1955.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  
  БАРАНОЎСКI Якаў Нiчыпаравiч* [1884, в. Млынка Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 20.7.1938, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту эканамiст 'Прамкаапсавета' (?). Арыштаваны 10.1.1938 у Свярдлоўску. 10.7.1938 асуджаны да ВМП. Расстраляны.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  БАРБАРЫЧ Барыс Мiхайлавiч* [1894, ? - 28.9.1937, Смаленск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту камерцыйны дырэктар ст. Рослаўль. Арыштаваны 15.6.1937. Асуджаны камiсiяй НКВД 23.9.1937 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  БАРБАРЧУК Нiна Iосiфаўна* [1919, Мiнск - ?], медык. З сям'i рабочага. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ўрачом у 10-й палiклiнiцы, у 5-й мiнскай бальнiцы. Арыштавана 28.10.1961. Паводле даных следства, на працягу 1960-61 пiсала i рассылала антысавецкiя лiсты. У снеж. 1960 накiравала ананiмны лiст прэзiдэнту ЗША Д.Кенэдзi з крытыкай жыцця ў СССР. 15.1.1962 асуджана за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана прэзiдыумам Вярхоўнага суда Беларусi 16.12.1991. Асабовая справа ? 32070-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 91673.
  Лiт.: 5810, с. 579.
  
  БАРКОЎСКI Венядзiкт Канстанцiнавiч* [1903, в. Мiхайлава Люцынскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Лудзенскi р-н, Латвiя - 20.9.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], вайсковец. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту старшы лейтэнант, камандзiр батарэi 176 артылерыйскага палка. Арыштаваны 15.3.1938 у Маскве ў корпусе ? 5 Чарнышэўскiх казарм. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 20.9.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 15.8.1962.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  
  БАРОДЗIЧ Цярэнцiй Сцяпанавiч* [21.4.1902, в. Квасынiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 12.4.1943, Удмурцкая АССР, ГУЛАГ], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выконваў абавязкi дацэнта МВПI. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 21.7.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Грушаўѓская, д. 16, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 11.9.1939 як 'агент польскай разведкi' да 5 гадоў паѓпраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў НКВД Удмурцкай АССР. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 22.10.1957. Асабовая справа Б. ? 10951-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  БАРОЎКА Iван [н. 1930, Пастаўскi пав. Вiленскага ваяв., цяпер Пастаўскi р-н Вiцебскай вобл.], удзельнiк бел. антысавецкага маладзёжнага руху. У 1944 паступiў у педагагiчнае вучылiшча ў Паставах. Восенню 1945 увайшоў у падпольную арганiзацыю 'За Беларусь', якая вясной 1946 аб'ядналася з глыбоцкай арганiзацыяй СБП. 25.3.1946 браў удзел ва ўрачыстай прысязе сяброў Пастаўскай групы СБП у вёсцы Рамелькi пад Паставамi ў хаце М.Асiненкi. Арыштаваны органамi МДБ у лют. 1947. На судовым працэсе ў Мiнску (16-20.6.1947) асуджаны да 10 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Вызвалены ў 1955.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Гарт. З успамiнаў пра Саюз Беларускiх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкiя рухi.
  
  БАРОЎКА Лiна (Ангелiна) [н. 1931, Пастаўскi пав. Вiленскага ваяв., цяпер Пастаўскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], удзельнiца антысавецкага маладзёжнага руху. Увосень 1945 падчас навучання ў Пастаўскiм педагагiчным вучылiшчы ўступiла ў падпольную арганiзацыю 'За Беларусь' (з вясны 1946 - Саюз беларускiх патрыётаў). 25.3.1946 брала ўдзел ва ўрачыстай прысязе сяброў СБП. Размнажала яе тэкст для тых, хто ўступаў у арганiзацыю, прадастаўляла кватэру для правядзення сходаў СБП, захоўвала антысавецкую лiтаратуру. Разам з М.Асiненкам зрабiла для арганiзацыi бел-чырвона-белы сцяг. У лют. 1947 арыштавана органамi МДБ. На яе кватэры быў зроблены вобыск, як рэчавы доказ канфiскаваны падручнiк бел. мовы Б.Тарашкевiча. На судовым працэсе ў Мiнску 20.6.1947 асуджана да 10 гадоў пазбаўлення волi. Тэрмiн адбывала ў дзiцячай калонii ў Мiнску, потым у лагеры ў Мардовii. Непасiльная работа i лагерныя ўмовы падарвалi здароўе. Пасля вяртання на радзiму з-за праѓследавання з боку ўладаў пераехала разам з мацi на пастаяннае месца жыхарства ў Рыгу.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Гарт. З успамiнаў пра Саюз Беларускiх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкiя рухi.
  
  БАРОЎСКI Iван Аляксеевiч* [1909, Гродзенская губ., цяпер Гродзенская (?) вобл. - 28.9.1938, Уфа, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту экскурсавод Уфiмскага музея Рэвалюцыi. Арыштаваны 20.2.1938. Асуджаны як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 3.5.1956.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий республики Башкортостан.
  
  БАРСУК Алена [н. 1930, в. Барсукi Глыбоцкага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Глыбоцкi р-н Вiцебскай вобл. - ?], удзельнiца антысавецкага маладзёжнага руху, сястра Ларысы i Тамары Барсук. Вучылася ў Шкунцiцкай школе, Глыбоцкiм педагагiчным вучылiшчы. Уступiла ў Глыбоцкую групу СБП. 25.3.1946 брала ўдзел у прыняццi прысягi. Пасля першых арыштаў сяброў СБП 9.2.1947 перайшла на нелегальнае становiшча. Вясной 1947 са станцыi Навадруцк спрабавала выехаць у Польшчу, але была арыштавана органамi МДБ. Падчас судовага працэсу ў Полацку (11-12.11.1947) асуѓджана да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Азёрны канцлагер МДБ Iркуцкай вобл. (Тайшэт). Вызвалена ў 1955.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Гарт. З успамiнаў пра Саюз Беларускiх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкiя рухi.
  
  БАРСУК Ларыса [н. 1931, в. Барсукi Глыбоцкага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Глыбоцкi р-н Вiцебскай вобл.], удзельнiца антысавецкага маладзёжнага руху, сястра Алены i Тамары Барсук. Вучылася ў Шкунцiцкай школе, Глыбоцкiм педагагiчным вучылiшчы. Уступiла ў Глыбоцкую групу СБП. 25.3.1946 брала ўдзел у прыняццi прысягi. Пасля першых арыштаў сяброў СБП 9.2.1947 перайшла на нелегальнае становiшча. Вясною 1947 са станцыi Навадруцк спрабавала выехаць у Польшчу, але была арыштавана органамi МДБ. Падчас судовага працэсу ў Полацку (11-12.11.1947) асуѓджана да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Азёрны канцлагер МУС Iркуцкай вобл. (Тайшэт). Вызвалена ў 1955.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Гарт. З успамiнаў пра Саюз Беларускiх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкiя рухi.
  
  БАРСУК Тамара [н. 26.3.1929, в. Барсукi Глыбоцкага пав. Вiленскага ваяводства, цяпер Глыбоцкi р-н Вiцебскай вобл. - ?], удзельнiца антысавецкага малаѓдзёжнага руху, сястра Алены i Ларысы Барсук. У 1939-44 вучылася ў Шкунцiцкай школе; увосень 1944 пайшла ў 9 клас Глыбоцкай СШ ? 1. Праз навучэнку школы Лiдзiю Несцяровiч далучылася да маладзёжнай патрыятычнай арганiзацыi СБП. Арыштавана ў сак. 1947 на занятках у школе. Пасля вобыску кватэры, дзе Б. жыла, яе даставiлi ў мiнскую турму. За 3 месяцы знаходжання пад следствам да яе неаднаразова прымянялiся метады фiзiчнага ўздзеяння. 20.6.1947 Б. асудзiлi да 3 гадоў пазбаўлення волi. Тэрмiн адбывала ў Архангельску, Дудзiнцы, Нарыльску. Пасля вызвалення (вясна 1950) вярнулася ў Глыбокае, працягвала вучобу ў СШ ? 1. Паступiць у Горацкую сельскагаспадарчую акадэмiю ёй было адмоўлена па прычыне нядобѓранаѓдзейѓнасцi. Скончыла завочнае аддзяленне Вiцебскага педагагiчнага iнстытута, выкладала ў пачатковай школе ў вёсцы Шчумялi Шаркоўшчынскага р-на Вiцебскай вобл. У 1953 пабралася шлюбам з Iванам Лагуном. У 1958 яны пераехалi ў Глыбокае. Да выхаду на пенсiю ў 1991 працавала настаўнiцай у СШ ? 2.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Гарт. З успамiнаў пра Саюз Беларускiх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкiя рухi.
  
  БАРСУКОЎ Казьма Данiлавiч* [1903, в. Макраны Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Бешанковiцкi р-н Вiцебскай вобл. - 30.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. У 1925 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык планава-эканамiчнага аддзела Ленiнградскага абл. 'зу' (?). Арыштаваны 30.6.1937 у Ленiнградзе па адрасе: 7-я Чырвонаармейская вул., д. 1, кв. 16. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны выязной сесiяй ваеннай калегii Вярхоўнага суда СССР у Ленiнѓградзе 30.11.1937 за 'антысавецкую шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  БАРТАШ Фабiян Iванавiч* [1892, в. Барташова Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мiёрскi р-н Вiцебскай вобл. - 10.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. У 1917 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар 18 конезавода ў Порхаўскiм р-не Ленiнградскай вобл. Арыштаваны 29.7.1937 на рабоце. У сувязi з арыштам выключаны з партыi. Асуджаны каѓмiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 2.12.1937 за 'контррэвалюцыйную, антысавецкую агiтацыю' i 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  БАРТАШЭВIЧ Казiмiр Аляксандравiч* [1924, в. Руховiчы Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Кобрынскi р-н Брэсцкай вобл. - ?], службовец. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Удзельѓнiчаў у 2-й сусветнай вайне. Падчас арышту нарыхтоўшчык Рахавiцкага сельпо. Арыштаваны 23.11.1949. Асуджаны 9.3.1950 як 'памагаты банды АУН' да 25 гадоў папраўча-працоўных работ i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi (заменена на 5 гадоў зняволення). Этапаваны ў Карагандзiнскi канцлагер МДБ Казахскай ССР. Вызвалены 4.7.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Брэсцкага абл. суда 1.6.1994. Асабовая справа Б. ? 12845-с з фотаздымкам захоўваецца ва УКДБ Брэсцкай вобл.
  За тое самае 'злачынства' з Б. была асуджана i яго сястра Ганна 1925 г. нараджэння, мацi дваiх дзяцей. Пасля прысуду (25 гадоў канцлагераў потым замянiлi на 15) яна была этапавана ў Азёрны канцлагер МДБ Iркуцкай вобл. (Тайшэт). Далейшы яе лёс таксама невядомы.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  БАРТАШЭВIЧ Марыя [н. каля 1930, непадалёку ад мяст. Крэва (магчыма, в. Войневiчы) Ашмянскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Смаргонскi р-н Гродзенѓскай вобл. - ?], удзельнiца антыкамунiстычнага малаѓдзёжнага падполля. Вучылася ў Смаргонскай СШ. У 1949 у 10-м класе далучылася да падпольнай вучнёўѓскай арганiзацыi. У пачатку 1950 арыштавана. У лiп. таго ж года на працэсе супраць удзельнiкаў Мядзельѓска-Смаргонскага падполля асуджана трыбуналам БВА да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Антысавецкiя рухi.
  
  БАРТКЕВIЧ Вiнцэнт [1776, маёнтак Палессе Ашмянскага пав., цяпер Пастаўскi р-н Вiцебскай вобл. - пасля 1837, ?], удзельнiк паўстанняў 1794 i 1830-31 на Беларусi, у Польшчы i Лiтве. З бел. шляхты. У час паѓўстання 1794 пад кiраўнiцтвам Т.Касцюшкi быў яго паручнiкам, прымаў удзел у абароне Варшавы, паранены трапiў у палон. Пасля вызвалення займаўся гаспадаркай у маёнтках Пелiканы i Палессе. У канцы 1820-х г. быў Свянцянскiм павятовым вiцэ-маршалкам шляхты. Прымаў удзел у паўстаннi 1830-31, узначальваў паўстанцкiя сiлы Завiлейскага пав., на чале iх у баях змагаўся за Вiльню. Пасля паражэння адступiў са Свянцян у Дзiсенскi павет i далучыўся да мясцовых паўстанцаў. Камандаваў кавалерыяй паўстанцаў Завiлейскага, Вiлейскага i Дзiсенскага пав., з'яўляўся адным з кiраўнiкоў паходу паўстанцаў у Жэмайцiю, дзе далучыўся да корпуса генерала А.Гелгуда. У студз. 1832 арыштаваны i пасля працяглага следства, якое праводзiлася ў Вiльнi, сасланы ў Волагду. З 1837 жыў у Cмаленскай губ. пад наглядам палiцыi, дзе неўзабаве памёр.
  Лiт.: Błeliński K. Rok 1831 w powiecie Zawilejskim (Święciańskim). Wilno-Święciany, 1930; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2.
  
  БАРУШКА Васiль Андрэевiч* [1887, ? - 26.6.1938, Смаленск, НКВД], медык. З бел. сям'i. Падчас арышту працаваў фельчарам на ст. Дарагабуж Смаленскай чыгункi. Арыштаваны 13.1.1938. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 20.5.1938 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  БАРЫС Герасiм Мацвеевiч* [1897, в. Мiнойты Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер Лiдскi р-н Гродзенскай вобл. - 29.12.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту загадчык эксперыментальных майстэрняў Акадэмii камунальнай гаспадаркi. Арыштаваны 25.11.1937 у Маскве па адрасе: Патапаўскi зав., д. 5, кв. 33. Асуджаны камiсiяй НКВД СССР 22.12.1937 за 'контрѓрэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 26.9.1989. Асабовая справа Б. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  БАРЫС Фёдар Дзям'янавiч* [1922, в. Кожава Навагрудскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - ?], навучэнец. З сялянскай сям'i. Падчас арышту студэнт Iнстытута замежных моў. Арыштаваны 26.8.1948 у Мiнску па адрасе: вул. Пушкiна, д. 35. Асуджаны 18.12.1948 як 'член нацыянал-фашысцкай арганiзацыi 'Саюз беларускай моладзi' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Варкуцiнскi канцлагер МДБ Комi АССР. Вызвалены ў жн. 1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вярхоўнага суда СССР 26.9.1979. Асабовая справа Б. ? 20644-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  БАРЫСАЎ Нiнел Якаўлевiч* [1923, Орша Магiлёўскай губ., цяпер Вiцебская вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту старшыня Шырокаўскага сельсавета. Арыштаваны 14.11.1943 у в. Белы Яр Верхнякецкага р-на Томскай вобл. Абвiнавачваўся ва 'ўдзеле ў контррэвалюцыйнай шкоднiцкай арганiзацыi 'Саюз выратавання Расii'. 24.10.1944 вызвалены. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Боль людская.
  
  БАРЫСЕВIЧ Аляксандр Вiкенцевiч* [1904, ? - 29.11.1937, Смаленск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту начальнiк цэха Смаленскага цагельнага завода. Арыштаваны 29.10.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 17.11.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  БАРЫСЁНАК С. I.* [1898 - ?], тэхнiк-будаўнiк. Жыхар Оршы. Меў сярэднюю адукацыю. У 1917 уступiў у ВКП(б), з шэрагаў якой у 1922 выключаны ў сувязi з прыцягненнем да крымiнальнай адказнасцi за 'контррэвалюцыйную дзейнасць'. Паводле дадзеных следства, у 1949-51 у нецвярозым стане неаднаразова казаў, што амерыканская тэхнiка лепшая за савецкую, што ў ЗША вышэйшая прадуктыўнасць працы i лепшая якасць прадукцыi, чым у СССР. 'Усхваляў' ворагаў народа i Л.Троцкага. Распавядаючы пра сваю ранейшую судзiмасць, заяўляў, што 'быў контррэвалюцыянерам i такiм застаецца цяпер'. 18.6.1953 асуджаны паводле артыкула 'антысавецкая агiтацыя i прапаганда'. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 39893.
  Лiт.: 5810, с. 145.
  
  БАРЫШАЎ Дзмiтрый Паўлавiч* [1911, в. Петрачкi (?) Полацкага пав. Вiцебскай губ., цяпер Шумiлiнскi р-н Вiцебскай вобл. - 3.9.1937, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту загадчык планавага аддзела Навалялiнскага папяровага камбiната. Арыштаваны 6.8.1937 у пас. Новая Ляля Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 2.9.1937 да ВМП. Расстраляны.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  БАСАЛЫГА Дзмiтрый Мiкалаевiч [псеўд.: Iгнат Уральскi, Iгнатарскi, Дзм. Радноў; 15(27).11.1884, мяст. Дудзiчы Мазырскага пав. Мiнскай губ, цяпер Калiнкавiцкi р-н Гомельскай вобл. - 15.4.1969, Масква], дзеяч тэатра i кiнамастацтва, рэвалюцыянер, брат Канстанцiна Басалыгi. У 1893-1904 жыў на радзiме бацькi ў Слуцкiм пав. З 1904 да 1908 вучыўся ў Харкаўскiм тэхналагiчным iнстытуце, дзе далучыўся да сацыял-дэмаѓкратаў i ўступiў у РСДРП (1904). З пачаткам рэвалюцыi 1905-07 адзiн з арганiзатараў i кiраўнiкоў баявых дружын у Харкаве. Пазней сябра Севастопальскага ваенна-марскога камiтэта. У 1906 удзельнiчаў у аперацыi па выкраданнi з Севастопальскага суда каля 1 тыс. спраў матросаў-паўстанцаў крэйсера 'Ачакаў'. У 1907 на нелегальнай рабоце ў парткамiтэтах Екацярынбурга, Пярмi, Чэлябiнска. Дэлегат V (Лонданскага) з'езда РСДРП. Арыштаваны ў 1908 i зняволены ў Харкаўѓскай турме. Пасля вызвалення жыў у Маскве, на працягу 1910-14 працаваў на кiнафабрыцы Ханжонкава. Адначасова вучыўся на юрыдычным ф-це Маскоўскага ун-та, у школе-студыi МХАТ. Падчас 1-й сусветнай вайны мабiлiзаваны ў армiю, дзе вёў рэвалюцыйную агiтацыю, быў абраны старшынёй палкавога камiтэта. У сак. 1917 арганiзаваў 1-ы Усерасiйскi саюз работнiкаў тэатра. У 1917-18 кiраўнiк Саратаўскага тэатра. У 1919 камiсар брыгады Чырвонай армii. З 1920 загадчык Цэнтральнага ўпраўлення тэатраў наркамасветы РСФСР. Напiсаў сцэнарыi i як рэжысёр паставiў кiнафiльмы: 'Са змроку царызму', 'Узяцце свабоды' (1922), 'Барацьба за ультыматум' (1923), 'Чырвоны тыл', 'З iскры - полымя' (1924), 'Мусульманка' (1925). У 1937 два апошнiя фiльмы былi адзначаны на Сусветнай выставе ў Парыжы Залатымi медалямi. Ставiў таксама кiнакамедыi i фiльмы для дзяцей. У 1923-25 старшыня праўлення Акцыянернага таварыства 'Пралетарскае кiно'. У 1930-х г. працаваў у наркамаце сувязi, Радыёкамiтэце, арганiзаваў i ўзначалiў першую фабрыку заѓпiсу гуку на плёнку. На працягу 1938-41 супрацоўнiк Траццякоўскай галерэi. З пачаткам 2-й сусветнай вайны мабiлiзаваны ў Чырвоную армiю, камiсар маскоўскiх зборных пунктаў. У 1944-45 iх дырэктар, потым супрацоўнiк Вышэйшай дыпламатычнай школы пры наркамаце замежных спраў СССР. Пасля вайны да творчасцi ў кiнамастацтве не вярнуўся.
  Лiт.: Нежный И. Былое перед глазами. М., 1965; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2.
  
  БАСАЛЫГА Канстанцiн Мiкалаевiч [18(30).5.1887, мяст. Дудзiчы Мазырскага пав. Мiнскай губ., цяпер Калiнкавiцкi р-н Гомельскай вобл. - 9.9.1963, Севаѓстопаль], рэвалюцыйны дзеяч, журналiст, брат Дзмiтѓрыя Басалыгi. У 1893-1904 жыў на радзiме бацькi ў в. Варкавiчы Слуцкага пав. У 1904 навучэнец Харкаўскага рэальнага вучылiшча. Удзельнiчаў у рабоце сацыял-дэмакратычнага гуртка, член РСДРП з 1905. Падчас рэвалюцыi 1905-07 член ваенна-баявога штаба ў Харкаве, Севастопальскага камiтэта РСДРП. Супрацоўнiк рэдакцыi севастопальскай газ. 'Солдат'. У 1906 удзельнiчаў у аперацыi па выкраданнi з Севастопальскага суда каля 1 тыс. спраў матросаў-паўстанцаў крэйсера 'Ачакаў'. У 1907 вёў падпольную работу на Урале. Дэлегат V (Лонданскага) з'езда РСДРП. Вёў рэвалюцыйную работу ў Пярмi, Адэсе, Краснадары. Арыштаваны ў 1915 i сасланы ў Омск. Удзельнiчаў у рэвалюцыйных падзеях 1917. У далейшым на палiт. i культурнай рабоце ў Севастопалi i на Стаўраполлi. У часы 2-й сусветнай вайны ў Севастопальскiм народным апалчэннi.
  Лiт.: Нежный И. Былое перед глазами. М., 1965; ЭГБ, т. 1.
  
  БАСКIН Абрам Ехiлявiч (Яфiмавiч)* [1894, в. Бокi Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бабруйскi р-н Магiлёўскай вобл. - 10.11.1938, Мiнск, НКВД], дзяржаўны дзеяч БССР. З сям'i службоўца. Атрымаў пачатковую адукацыю. Са студз. 1914 да лют. 1917 працаваў краўцом у майстэрнях Екацярынбурга. У маi-лiст. 1917 на фронце. Пасля Кастрычнiцкага перавароту 1917 у прыватных кравецкiх майстэрнях Бабруйска, са снеж. 1918 памочнiк валаснога камiсара ў Парычах. У канцы крас. 1919 мабiлiзаваны ў Чырвоную армiю, ваяваў на Зах. фронце супраць легiянераў Ю.Пiлсудскага. Служыў у разведцы, агентурным аддзеле палiтупраўлення Зах. фронту. З чэрв. 1923 старшыня заводскага камiтэта Мiншвейпрама. З лют. 1925 дырэктар Вiцебскай швейнай фабрыкi 'Прафiнтэрн'. У 1928 прызначаны кiраўнiком Белшвейтрэста ў Мiнску. У 1931-33 наркам працы БССР, узнагароджаны ордэнам Працоўнага чырвонага сцяга. У 1933-34 старшыня Вiцебскага гарсавета. У другой палове 1930-х г. старшыня прэзiдыума Белкаапсаюза, дырэктар завода па вытворчасцi цэглы ў Мiнску. Быў жанаты, меў дзiця. Арыштаваны 5.7.1938 у Мiнску па адрасе: плошча Свабоды, д. 7, кв. 14. Асуджаны тройкай НКВД 1.11.1938 за 'шпiянаж на карысць польскай разведкi, па даручэннi якой праводзiў шкоднiцкую работу ў галiне швейнай i цаглянай прамысловасцi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 21.2.1956. Асабовая справа Б. ? 5849-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  БАХАНЧЫК Аляксандр [1926, мяст. Гарадзея Нясвiжскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Нясвiжскi р-н Мiнскай вобл. - 19.8.1999, г.п. Гарадзея], настаўнiк, вайсковец, публiцыст. З 1942 вучыўся ў Нясвiжскай настаўнiцкай семiнарыi. Вясной 1944 паступiў у афiцэрскую школу Беларускай краёвай абароны ў Мiнску. Неўзабаве выехаў у Германiю. У складзе Рускай Выѓзваленчай Армii генерала Бунячэнкi ў маi 1945 вызваляў Прагу. Арыштаваны 'Смершам'. Асуджаны да зняволення i этапаваны ў Iнцiнскi (пасля Мiнеральны, у якiм налiчвалася да 35000 вязняў) канцлагер МДБ Комi АССР (Iнта). У Беларусь вярнуўся ў 1970-я г. З канца 1980-х г. друкаваў артыкулы ў газ. 'Зважай' (Таронта), 'Беларус' (Нью-Ёрк), 'Пагоня' (Гродна), час. 'Голас часу' (Лондан).
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: Кiсель З. Беларусь губляе сваiх верных сыноў // Пагоня. 1999. 26 жн.
  
  БАХАР Мiхаiл Дзiмiтрыевiч* [1910, в. Суляцiчы Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. - 8.2.1938, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту адказны выканаўца 'Уралцветметстроя'. Арыштаваны 20.11.1937 у Краснауральску Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 15.1.1938 да ВМП. Расстраляны.
  Кр. геагр.: ЭГБ, т. 6-1, с. 444.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  БАЦЯНОЎСКI Альберт Антонавiч [н. 20.9.1929, в. Снiгальшчына (?) Дзiсенскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Мiёрскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], удзельнiк антысавецкага маладзёжнага руху. Скончыў у 1943 сёмы клас Чарнеўскай школы. Увосень 1944 паступiў у Глыбоцкае педагагiчнае вучылiшча. Далучыўся да ўтворанага яго навучэнцамi патрыятычнага гуртка (Глыбоцкая група СБП). 1.3.1947 (паводле iншых звестак 6.3.1947) арыштаваны органамi МДБ за прыналежнасць да падпольнай арганiзацыi. 16.6.1947 асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волi. Тэрмiн адбываў у розных мясцiнах, у тым лiку i ў канцлагеры 'Краснае ўрочыѓшча' пад Мiнскам, дзе працаваў на будоўлi Мiнскага аўтамабiльнага завода. Пасля вызвалення (1954) вярнуўся на бацькаўшчыну ў Глыбокае. Працаваў рабочым на розных работах, пакуль не перажыў iнсульт (1988) i не атрымаў II групу iнвалiднасцi. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом Беларусi 26.11.1992. Справа Б. ? 23525-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Лiт.: Гарт. З успамiнаў пра Саюз Беларускiх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкiя рухi.
  
  БАШКЕВIЧ Аляксей Нiчыпаравiч* [1889, в. Дудзiчы Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - ?], навуковец, педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам у Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Арыштаваны 11.8.1933 у Горках. Асуджаны 'тройкай' НКВД 14.11.1933 як 'член шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi 'БНЦ' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскi канцлагер АДПУ Карэла-Фiнскай АССР. Вызвалены ў снеж. 1938. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калеѓгiяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Групавая справа Б. i некаторых iншых выкладчыкаў Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii ? 5937-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  БАШКЕВIЧ Вадзiм Iгнатавiч [12(24).3.1904, в. Сёмкаў Гарадок Мiнскага пав., цяпер Мiнскi р-н - 30.10.1937, Мiнск, НКВД], службовец. З сям'i настаўѓнiкаў. Да 1919 скончыў школу першай ступенi i 3 курсы Мiнскай гiмназii. У сувязi з заняццем Мiнска польскiмi легiянерамi ў жн. 1919 - лiп. 1920 вучоба была перапынена. У 1920 працаваў загадчыкам валаснога рэўкама ў Сеннiцы каля Мiнска. Пасля быў загадчыкам клуба ў в. Новы Двор Самахвалавiцкага пав., iнструктарам Мiнскага павятовага камiтэта, загадчыкам аддзела палiтпрасветы i нам. сакратара Мiнскага павятовага камiтэта камсамола Беларусi. З сак. 1924 iнструктар Барысаўскага акруговага камiтэта КСМБ, у лiст. пераведзены на пасаду загадчыка аддзела палiтѓпрасветы Слуцкага акруговага камiтэта ЛКСМБ. У 1928 уступiў у ВКП(б). У студз. 1931 прызначаны нам. загадчыка сектара навукi i культуры ЦК КП(б)Б, затым начальнiк Упраўлення вышэйшай школы наркамасветы БССР. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. 23.8.1936 пастановай бюро ЦК КП(б)Б адхiлены ад работы 'за сувязь з нацдэмамi i прамое патуранне контррэвалюцыйным трацкiсцкiм элементам'. Са жн. 1936 беспрацоўны, нягледзячы на тое, што неаднаразова звяртаўся ў партыйныя i савецкiя органы з просьбай уладкаваць яго на работу. Арыштаваны ў Мiнску ў 1936 па адрасе: вул. Валадарскага, д. 30, кв. 4. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 як 'член антысавецкай нацыянал-фашысцкай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 23.5.1956. Асабовая справа Б. ? 6577-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  БАШМАЧНIКАЎ Вiктар Уладзiмiравiч* [5(18).4.1902, пас. Рудня Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Аршанскi р-н Вiцебскай вобл. - 28.6.1938, Мiнск, НКВД], партыйны дзеяч. З сям'i настаўнiкаў. Скончыў рабфак (1925), два гады вучыўся на вячэрнiм аддзяленнi БДУ. 16-цiгадовым юнаком уступiў у Чырвоную армiю. Пасля грамадзянскай вайны i замежнай iнтэрвенцыi на гаспадарчай рабоце. З вер. 1925 загадчык арганiзацыйнага аддзела Цэнтральнага Савета Таварыства садзейнiчання авiяцыi БССР. Восенню 1926 абраны старшынёй Цэнтральнага праўлення пралетарскага студэнцтва Беларускай ССР. З кастр. 1929 на адказных пасадах у прафсаюзах рэспублiкi. У лiп. 1932 прызначаны загадчыкам арганiзацыйнага аддзела Вiцебскага гаркама КП(б)Б, з лют. 1935 яго другi сакратар. З сак. да вер. 1937 загадчык культпрасветаддзела ЦК КП(б) Беларусi. У лiст. 1937 пераведзены ў Саранск Мардоўскай АССР, дзе працаваў нам. наркама асветы. 9.12.1937 арыштаваны НКВД Мардоўскай ССР i этапаваны ў Мiнск. 28.6.1938 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР асуджаны як 'актыўны ўдзельнiк антысавецкай арганiзацыi правых i нацфашыстаў' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 3.8.1957.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  БАЯРЧЫК Баляслаў Iванавiч* [1872, в. Цацкi Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер Лiдскi р-н Гродзенскай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту юрыст Омскага губернскага ваенкамата. 7.10.1920 арыштаваны Омскай губернскай надзвычайнай камiсiяй. Абвiнавачваўся ў 'прыналежнасцi да падпольнай белагвардзейскай арганiзацыi'. 11.11.1920 справа Б. спынена, а ён вызвалены з-за недаказанасцi злачынства. Рэабiлiтаваны пракуратурай Омскай вобл. 25.5.1995.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  БАЯРЫН Мiхаiл Сцяпанавiч [1922, Мiнскай губ. - ?], артыст. З бел. рабочай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту салiст балета Беларускага дзяржаўнага ансамбля песнi i танца (Гродна). Арыштаваны 18.5.1946. Асуджаны 7.8.1948 асобай нарадай НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзiн з магаданскiх канцлагераў МДБ. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 29.4.1960 судовай калегiяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Б. ? П-7143 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БЕЕЎ Мiкалай Любiмавiч* [1891, Магiлёў - ?], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту загадчык сельскагаспадарчай арцелi. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 9.9.1937 у працоўным пасёлку ? 31 Акмолiнскай вобл. 31.10.1937 асуджаны 'тройкай' УНКВД Карагандзiнскай вобл. за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Расстраляны. Месца i дата смерцi невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Цалiнаградскага абл. суда 24.8.1967.
  Кр.: Хранить вечно.
  
  БЕЙЛIН Абрам Рыгоравiч [1886, Мсцiслаў Маѓгiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - 1980, Масква], партыйны i гаспадарчы дзеяч. З яўрэйскай сям'i. Адукацыю атрымаў, як пiсаў у анкетах, хатнюю. За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905 арыштаваны i асуджаны да 8 гадоў катаргi. Пасля трох гадоў катаржнага зняволення пакаранне было заменена турмой. Вызвалiўшыся (1910), аднавiў партыйныя сувязi i працягваў рэвалюцыйную работу. У 1911-17 знаходзiўся на службе ў армii, удзельнiчаў у баявых дзеяннях на фронце. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 узначалiў Невельскую бальшавiцкую арганiзацыю, быў абраны старшынёй Невельскага ваенна-рэвалюцыйнага камiтэта. Кастрычнiцкi пераварот 1917 сустрэў у Петраѓградзе, куды прыехаў атрымаць парады, як змагацца з контррэвалюцыйнай карнiлаўшчынай. У Смольным сустрэўся з У. Ленiным, якi падпiсаў яму рэвалюцыйны мандат, з якiм ён вярнуўся ў Невель. Па яго просьбе на дапамогу невельскаму рэўкаму прыбыў атрад балтыйскiх матросаў, i карнiлаўцы не толькi былi затрыманы, але асобныя iх воiнскiя часцi раззброены. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады старшыня Надзвычайнай камiсii, кiраўнiк павятовага камiтэта бальшавiцкай партыi. З канца 1919 сакратар Полацкага павятовага камiтэта бальшавiцкай партыi, старшыня павятовых рэўкама i выканкама. У час польска-савецкай вайны 1919-20 на фронце. З мая 1921 нам. старшынi Вiцебскага губвыканкама. З 1924 адказны сакратар ЦКК КП(б)Б. У 1926-30 член бюро ЦК КП(б)Б, адказны сакратар Яўрэйскага бюро ЦК КП(б)Б. У 1929 выключаны з КП(б)Б, але неўзабаве адноўлены. З 1930 на рабоце ў ЦКК ВКП(б) у Маскве, затым у Казахстане i Татарыi. У 1937 рэпрэсаваны. Рэабiлiтаваны.
  Лiт.: Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917-1941 гг.). Мн., 2002. С. 645; Полацк. Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка. Мн., 2002. С. 338.
  
  БЕКАРЭВIЧ Уладзiмiр Сяргеевiч* [1892, в. Белая Дуброва Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Касцюковiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - 19.10.1938, Смаленск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту загадчык сектара (аддзела) Смаленскага прамысловага банка. Арыштаваны 21.7.1938. Асуджаны 'тройкай' НКВД 10.10.1938 як 'член контррэвалюцыйнай арганiѓзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  БЕКЕР Гiрш Майсеевiч* [1879, Панявеж Ковенѓскай губ., цяпер Панявежыс, Лiтва - 4.11.1937, Вiцебск, НКВД], акцёр-фокуснiк. З сям'i службоўца. Арыштаваны 15.10.1937. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 20.10.1937 як 'агент польскiх разведорганаў' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 13.10.1989. Асабовая справа Б. з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  БЕКЕР Саламон Аронавiч* [27.2.1907, Плоцк Варшаўскай губ., цяпер Польшча - 3.11.1937, Мiнск, НКВД], рэдактар. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў стыльрэдактарам у польскай мiнскай газеце 'Орка' ('Ворыва'). Арыштаваны 29.7.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 87, кв. 38. Асуджаны 'тройкай' НКВД 29.10.1937 за 'супрацоўнiцтва з польскiмi разведорганамi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа Б. ? 25505-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БЕКIШ Iван Рыгоравiч* [1891, Гродзенская губ., цяпер Гродзенская (?) вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту заатэхнiк Бутурскага мяса-малочнага саўгаса Краснаярскага (?) краю. Арыштаваны 17.5.1937. Асуджаны судом Краснаярскага краю 17.10.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i 'шпiёнѓскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Месца i дата смерцi невядомы. Рэабiлiтаваны пастановай прэзiдыума Вярхоўнага суда РСФСР у 1961.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Республики Хакасия.
  
  БЕЛАВУСАЎ Мiкалай Сямёнавiч* [май 1890, в. Парфёнаўка Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Дубровенскi р-н Вiцебскай вобл. - 16.7.1942, Марыiнск, ГУЛАГ], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладаў у Iнстытуце журналiстыкi. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны ў Мiнску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 2.7.1937 як 'член контррэвалюцыйнай нацыяналiстычнай арганiзацыi' да 15 гадоў папраўча-працоўных работ з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў Сiбiрскi канцлагер НКВД Кемераўская вобл. (Марыiнск). Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 24.12.1958. Асабовая справа Б. ? 13533-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  БЕЛАЗОРАЎ Вiктар Сяргеевiч [1886, Варонеж, Расiя - 28.2.1938, Масква, НКВД], музыкант, вайсковец. З шляхецкай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1930-я г. дырэктар духавога аркестра пры штабе ваенiзаванай аховы ў г. Свабодны Амурскай вобл. Арыштаваны 22.11.1937 у пас. Угодскi завод Маскоўскай вобл. Асуджаны камiсiяй НКВД 15.2.1938 за 'шпiёнска-разведвальную працу на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 10.4.1989. Асабовая справа Б. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  БЕЛАКОЗ Iван Восiпавiч [1905, в. Юраўляны Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 4.11.1937, Томск, НКВД], студэнт. З бел. сялянскай сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту вучыўся ў адным з томскiх iнстытутаў. Арыштаваны 22.8.1937. Асуджаны 18.10.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай нацыяналiѓстычнай латышскай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 17.2.1959.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
  Кр.: Боль людская.
  
  БЕЛАПОЛЬСКI Аляксандр Абрамавiч* [1887, Дзвiнск Вiцебскай губ., цяпер Даўгаўпiлс, Латвiя - ? ], хiмiк (?). З мяшчанскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Удзельнiчаў у грамадзянскай вайне (на баку бальшавiкоў). Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту член прэзiдыума Вiцебскага раённага аддзела Саюза хiмiкаў. Арыштаваны 25.3.1925. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 10.8.1925 як былы 'сакрэтны суѓпрацоўнiк Вiленскага губернскага жандармскага ўпраўлення' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай Вiцебскай вобл. 25.5.1992. Асабовая справа Б. з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БЕЛАРУСАЎ Аляксей Аляксандравiч* [1898, в. Пятроўцы Бабруйскага пав. Мiнскай губ, цяпер Кiраўскi р-н Магiлёўскай вобл. - 8.12.1937, Ленiнград, НКВД], вайсковец. Падчас арышту начальнiк акруговага ваеннага склада ? 161, iнтэндант 2 рангу. Арыштаваны ў Ленiнградзе 2.10.1937. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 2.12.1937 за 'контррэвалюцыйную i антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог. Электронная книга памяти. СПб., 2003.
  
  БЕЛЕНЬКI Рыгор Якаўлевiч [1885, мяст. Свержань Рагачоўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Рагачоўскi р-н Гомельскай вобл. - 14.3.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], дзеяч рэвалюцыйнага руху, верагодна, брат Абрама i Яўхiма Беленькага. З сям'i службоўца. З юнацкiх гадоў пад уплывам мiнскiх рабочых-рамеснiкаў уключыўся ў рэвалюцыйную барацьбу. Арыштаваны ў чэрв. 1903. Абвiнавачваўся ў прыналежнасцi да Мiнскай арганiзацыi Бунда i распаўсюджваннi нелегальнай лiтаратуры. Сасланы на 3 гады ў Архангельскую губ. Вызвалены па манiфесту 1904, вярнуўся ў Мiнск, дзе прыняў актыўны ўдзел у дзейнасцi мясцовай арганiзацыi бальшавiкоў. У час рэвалюцыi 1905-07 некалькi разоў арыштоўваўся. У чэрв. 1905 пераѓехаў у Вiльню, затым у Пецярбург. Нелегальна вёў рэвалюцыйную работу ў Дзвiнску i Коўне. У сак. 1910 арыштаваны за прыналежнасць да Дзвiнскай ваеннай арганiзацыi i сасланы ў Енiсейскую губ. Адтуль уцёк i выехаў у Парыж. У 1914-17 з'яўляўся сакратаром Парыжскай секцыi бальшавiкоў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 вярнуўся ў Расiю. Актыўны ўдзельнiк Кастрычнiцкага перавароту 1917 ў Маскве. Да 1925 сакратар Краснапрэсненскага райкама РКП(б), затым загадчык агiтпрапа ў выканкаме Камiнтэрна. Пасля XIV з'езда ВКП(б) (снеж. 1925) прымкнуў да групы Зiноўева-Каменева-Троцкага. За актыўную апазiцыйную дзейнасць выключаны з ВКП(б), але хутка адноўлены. У 1936-37 дырэктар Iнстытута павышэння квалiфiкацыi гаспадарнiкаў i iнжынерна-тэхнiчных работнiкаў мясцовай прамысловасцi. Арыштаваны 18.9.1937 у Маскве па адрасе: Сiўцаў Вражак зав., д. 15/25, кв. 66. Асуджаны 14.3.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 16.6.1956.
  Тв.: В рядах РСДРП // Каторга и ссылка. 1925. ? 4.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Лiт.: Деятели революционного движения в России: Биобиблиоѓграфический словарь. М., 1931. Т. 5. Вып. 1; Попов И.В. Воспоминания. 2-е изд. М., 1989; Воспоминания о В.И.Ленине. Т. 4. М., 1990; ЭГБ, т. 1.
  
  БЕЛЕНЬКI Яўхiм Якаўлевiч [1875, мяст. Свержань Рагачоўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Рагачоўскi р-н Гомельскай вобл. - 25.6.1967, Масква], удзельѓнiк рэвалюцыйнага руху Беларусi, верагодна, брат Абрама Беленькага i Рыгора Беленькага. З сям'i службоўца. Быў членам Бунда, iскраўскай групы ў Мiнску (з 1901). Адзiн з заснавальнiкаў i кiраўнiкоў Мiнскай арганiзацыi РСДРП. Удзельнiчаў у стварэннi падпольнай друкарнi Паўн.-Зах. камiтэта РСДРП. Удзельѓнiчаў у 1-й расiйскай рэвалюцыi 1905-07. У снеж. 1905 з'яўляўся членам Мiнскага каалiцыйнага савета па кiраўнiцтву забастоўкай чыгуначнiкаў. У 1906 сакратар Магiлёўѓскага акруговага камiтэта РСДРП, потым на падпольнай партыйнай рабоце ў Кiеве i Екацярынаславе. Двойчы арыштаваны (1902 i 1904), у 1907 сасланы ў Валагодскую губ. У 1909 уцёк з ссылкi i нелегальна жыў у Пецярбургу. Удзельнiчаў у Лютаўскай рэвалюцыi i Кастрычнiцкiм перавароце 1917. Працаваў у ВСНГ у 1918-21, а потым у 1922-39 у наркамаце фiнансаў СССР.
  Тв.: Октябрь на Пресне. Воспоминания. М., 1922.
  Лiт.: Деятели революционного движения в России: Биобиблиоѓграфический словарь. М., 1931. Т. 5. Вып. 1; ЭГБ, т. 1.
  
  БЕЛЕНЬКI Абрам Якаўлевiч [1883, мяст. Свержань Рагачоўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Рагачоўскi р-н Гомельскай вобл. - 16.10.1941, Масква, 'Камунарка', НКВД], супрацоўнiк НКВД, верагодна, брат Рыгора Беленькага i Яўхiма Беленькага. З сям'i службоўца. Атрымаў пачатковую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту памочнiк (нам.) асобнаўпаўнаважанага НКВД СССР. Арыштаваны 9.5.1938 у Маскве па адрасе: вул. Серафiмовiча, д. 2 (Дом урада), кв. 53. Асуджаны 7.7.1941 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай змове ў НКВД' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 30.5.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  
  БЕЛЫ Мiхаiл Мiхайлавiч* [н. 1931 (паводле iншых звестак 1933), в. Мiкалаеўшчына Стаўбцоўскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Стаўбцоўскi р-н Мiнскай вобл.], студэнт. З сялянскай сям'i. Пляменнiк Якуба Коласа, брат Лявона Белага, разам з якiм распаўсюджваў у 1957 у Мiнску лiстоўкi ў абарону бел. мовы i з заклiкамi да беларусаў аб вызваленнi. Падчас арышту вучыўся ў Беларускiм iнстытуце народнай гаспадаркi. Арыштаваны 19.4.1957 у Мiнску па адрасе: вул. Бабруйская, д. 20, кв. 303. Асуджаны 27.6.1957 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 7 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 3 гадоў пазбаўлення правоў (заменены на 4 гады пазбаўлення волi). Этапаваны ў Дуброўны (былы Цемнiкаўскi) канцлагер Мардоўскай АССР. Вызвалены ў маi 1960. Рэабiлiтаваны пленумам Вярхоўнага суда Беларусi 18.6.1992. Асабовая справа Б. ? 34949-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 82756.
  Лiт.: 5810, с. 335.
  
  БЕЛЫ Георгiй Уладзiмiравiч* [1928, Мiнск - ?], навучэнец. З сям'i рабочага. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту вучобу, верагодна, сумяшчаў з работай токарам на Мiнскiм заводзе iмя Варашылава. Арыштаваны 31.12.1944. Асуѓджаны 19.1.1947 (?) як 'член нацыянал-фашысцкай арганiзацыi 'Саюз беларускай моладзi' да 3 гадоў паѓпраўча-працоўных канцлагераў. Этапаваны ва Унжэнскi канцлагер МДБ Горкаўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 1.4.1992 прэзiдыумам Мiнскага абл. суда. Асабовая справа Б. ? 33019-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БЕЛЫШАЎ Яўстрат Яфрэмавiч* [1893, в. Замяселле Себежскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расiя - 25.2.1938, Iркуцк, НКВД], аграном. З бел. сям'i. Падчас арышту аграном Слюдзянскага раённага заатэхнiчнага аддзела. Арыштаваны 12.1.1938 у г. Слюдзянку Iркуцкай вобл. Асуджаны 'тройкай' НКВД Iркуцкай вобл. 22.2.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пастановай ваеннага трыбунала Забайкальскай ваеннай акругi 14.12.1956.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  Кр.: Жертвы политических репрессий Иркутской области.
  
  БЕЛЬЧАНКА Банiфацый Рыгоравiч* [1895, в. Асарэвiчы Рэчыцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Брагiнскi р-н Гомельскай вобл. - 12.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. У 1921 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар 2-й Пскоўскай МТС. Арыштаваны 11.6.1937 у Пскове. Адначасова выключаны з ВКП(б). Асуджаны асобай 'тройкай' НКВД 4.11.1937 за 'антысавецкую агiтацыю' i 'контррэвалюцыйную шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  БЕЛЯНЕЦ Станiслаў Мiхайлавiч* [1890, в. Цiнавiчы Аўгустоўскага пав. Сувалкаўскай губ., цяпер Польшча - 1.9.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар Маскоўѓскага завода трыкатажных машын. Арыштаваны 22.5.1938 у Маскве па адрасе: Ленiнградскае шасэ, д. 92, кв. 46. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 1.9.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 21.1.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  
  БЕНЕК Казiмiр Францавiч [24.1(5.2).1895, в. Радашавiчы Вялюньскага пав. Калiшскай губ., цяпер Лоѓдзiнскае ваяв., Польшча - лют. 1938, НКВД, Мiнск], дзяржаўны дзеяч. З 17 гадоў прымаў удзел у рэвалюцыйным руху, у 1914 за распаўсюджанне антыўрадавых лiстовак арыштаваны i зняволены ў Модлiнскую крэпасць, адкуль здолеў уцячы. Працаваў на заводах Крывога Рога, Екацярынаслава. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 у Каменскiм (Украiна), дзе ўступiў у РСДРП(б); абраны сакратаром выканкама гарадскога Савета; памочнiк (нам.) ваенкама раёна, член гарадѓской Думы, камiсар па польскiх справах. Удзельнiчаў у Кастрычнiцкiм перавароце 1917 ў Маскве, куды прыехаў на канферэнцыю СДКПiЛ. Вясной 1918 ваяваў супраць нямецкiх акупантаў у чырвонагвардзейскiм атрадзе. Са снеж. 1918 камiсар камандных курсаў Заходняй стралковай дывiзii, нам. начальнiка палiтаддзела 8-й дывiзii, iнструктар палiтаддзела 16-й армii. У 1920-23 сакратар Магiлёўскага павятовага камiтэта кампартыi, старшыня Маѓгiлёўскага павятовага выканкама, загадчык аддзела кiравання Гомельскага губернскага выканкама. Падчас партыйнай чысткi 1921 абвiнавачаны ў 'пралетарскай ненадзейнасцi, нацыяналiстычных, сялянскiх ухiлах' i ў 'шпiянажы'. Толькi высокi аўтарытэт Б. сярод сваiх таварышаў дазволiў яму тады пазбегнуць рэпрэсiй. З 1923 знаходзiўся ў распараджэннi ЦК РКП(б), затым працаваў сакратаром Барысаўскага павятовага камiтэта Кампартыi Беларусi. З 1924 у органах партыйна-дзяржаўнага кантролю: член ЦКК КП(б)Б i яе прэзiдыума, член калегii наркамата рабоча-сялянскай iнспекцыi БССР. У 1927-29 наркам працы, у 1929-30 наркам гандлю, у 1933-37 наркам земляробства БССР. У 1930-34 нам. старшынi СНК БССР, у 1930-37 член бюро ЦК КП(б)Б, член ЦВК СССР (з 1931). Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 25.5.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Ленiнская, 2-i Дом Саветаў, кв. 9. У сувязi з арыштам выключаны з партыi. У ходзе следства спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Асуджаны 'тройкай' НКВД 21.10.1937 за 'шпiянаж на карысць Польшчы' i 'правядзеннi шкоднiцкай работы ў прамысловасцi i сельскай гаспадарцы' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 28.11.1956. Асабовая справа Б. ? 7998-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Лiт.: ЭГБ, т. 2; Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917-1941 гг.). Мн., 2002. С. 645; Нестерович Н. Потенциально опасен... // Белорусская нива. 1992. 17 марта; Ён жа. Почему они оговорили себя и других // Знамя юности. 1992. 4 сент.; Бусько Н. Дважды обвиненный // Человек и экономика. 1997. ? 2. С. 40-41; БЭ, т. 3; Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000; Платонаў Р.П. Беларусь у мiжваенны перыяд. Старонкi палiтычнай гiсторыi ў святле архiўных крынiц. Мн., 2001.
  
  БЕРАЗНЯК Хаiм Вульфавiч* [1896, Бpэст - 13.04.1938, Мiнск, НКВД], мастак. З сям'i службоўца. Працаваў мастаком-дэкаратарам у ГУМе Мiнска. Уступiў у ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 9.1.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 6, кв. 1. Асуджаны 'тройкай' НКВД 29.3.1938 як 'агент геpманскiх pазведоpганаў' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 2.10.1957. Асабовая справа Б. ? 11008-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БЕРГМАН Сцяпан Сямёнавiч [сапр.: Эпштэйн; 9.3.1904, Вiльня - 14.10.2000, Польшча), удзельнiк рабочага руху, публiцыст, перакладчык, муж Аляксандры Бергман. З сям'i друкара. З юнацтва ў рабочай маладзёжнай арганiзацыi 'Юганд' у Вiльнi, са снеж. 1919 член Саюза камунiстычнай моладзi. У лiп. 1920 як член гарадскога камiтэта СКМ пакiнуты ў падполлi ў Вiльнi. Працаваў друкаром, выконваў абавязкi сакратара Цэнтральнага бюро маладзёжнай секцыi КСМ пры прафсаюзе. У 1922 арыштаваны дэфензiвай за арганiзацыю перадвыбарчага мiтынгу блокам 'Саюзу пралетарыяту гарадоў i вёсак'. З 1923 у шэрагах КПЗБ. Па заданнi партыi арганiзаваў падпольную друкарню. З вер. 1924 працаваў у Беластоку як кiраўнiк друкарнi ЦК КПЗБ. Арыштаваны ў снеж. 1924. У 1925 Вiленскiм акруговым судом асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волi. У час зняволення ў Лукiшках член турэмнага камiтэта i адзiн з рэдактараў-выдаўцоў часопiса палiтзняволеных 'Лукiшскi сцяг'. Са жн. 1928 сакратар Гродзенскага падпольнага гаркама КПЗБ. У 1930 накiраваны ў Маскву на вучобу ў мiжнародную ленiнскую школу пры Камiнтэрне. У вер. 1931 вярнуўся ў Польшчу, працаваў у сакратарыяце ЦК КПЗБ. У 1932-34 узначальваў нацыянальны аддзел ЦК КПЗБ, у 1932 удзельнiчаў у VI (апошнiм) з'ездзе КПП. У 1933 кiраваў краёвай рэдакцыяй ЦК КПЗБ, друкаваўся ў падпольным друку Зах. Беларусi. У 1934 эмiграваў у СССР. Працаваў iнструктарам прэсы ў Мiнскiм гарадскiм камiтэце КПБ, у 1935 - супрацоўнiк палiтаддзела бел. чыгункi. 6.11.1935 арыштаваны. Высланы ў Магаданскi край. У лiп. 1938 прывезены ў Мiнск на даследаванне. Сядзеў у адной камеры з Кузьмой Чорным. Вызвалены ў лiст. 1940. У 1956 рэабiлiтаваны. У крас. 1945 выехаў у Польшчу. Адзiн з арганiзатараў выдавецтва 'Ксёнжка' ў Лодзi, пазней вядомага як выдавецтва 'Ksążka i wiedza'. Працаваў загадчыкам рэдакцыi перакладаў. Рэдактар i перакладчык твораў класiкаў марксiзму на польскую мову. Дапамагаў жонцы ў даследаваннi i публiкацыi яе работ пра нацыянальна-вызваленчы i рэвалюцыйны рух Зах. Беларусi 1920-30-х г. Апублiкаваў з пасляслоўем 'Беларускiя палiтычныя пастулаты' Б.Тарашкевiча. У 'Слоўнiку бiяграфiчным дзеячаў польскага рабочага руху' надрукаваў 8 нарысаў-персаналiй дзеячаў СДКПiЛ, а таксама Бунда. Падрыхтаваў кнiгу ўспамiнаў Ю.Лукашэвiча 'Першага сакавiка 1887 г.', выдаѓдзеную ў Варшаве ў 1981. У яўрэйскай газ. 'Folks Sztyme' надрукаваў шэраг артыкулаў пра ўдзельнiкаў рабочага руху даваеннага часу. Пераклаў 'Дзённiкi вiленскага гета' А.Суцкевера, 'Дарогай залатых сонцаў' М.Дварэцкага, кн. М.Драгаманава 'Гiстарычная Польшча i вялiкаруская дэмакратыя'.
  Лiт.: ЭГБ, т.6-2
  
  БЕРЗIН Аўгуст Iванавiч* [1898, в. Сылдыбшас, цяпер Латвiя - ?], навуковец. З сялянскай сям'i. Вышэйшую адукацыю атрымаў у 1920-я г. Падчас арышту дацэнт Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Арыштаваны 11.8.1933 у Горках па адрасе: вул. Пеpшамайская, д. 7, кв. 3. Асуджаны 'тройкай' НКВД 14.11.1933 як 'член шпiёнска-дывеpсiйнай арганiзацыi 'БНЦ' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Вызвалены 21.10.1934. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй Вярѓхоўнага суда БССР 7.5.1956. Асабовая справа Б. ? 5937-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БЖАСТОЎСКI Мiхал [? - 1800, Кёнiгсберг, Прусiя], палiт. дзеяч. З шляхецкага роду герба 'Стрэмя'. У маладосцi, верагодна, служыў у французскiм войску. У 1782 быў паслом на Сейм ад Ваўкавыскага пав. Трымаў староствы Пуньскае, Доўгаўскае, Араньскае; Каняўскае староства саступiў прускаму каралю за 10 тыс. талераў штогадовай рэнты. Быў жанаты са сваёй стрыечнай сястрой Барбарай - удаве Юрыя Патоцкага. У 1791 атрымаў ад караля ордэн св. Станiслава. Удзельнiчаў у падрыхтоўцы паўстання 1793-94. Арыштаваны ў Вiльнi 12.4.1794, вывезены ў Смаленск, дзе знаходзiўся ў зняволеннi 15 месяцаў. Паводле прысуду 20.6.1795 вызвалены, перададзены на парукi. Выехаў у Кёнiгсберг.
  Лiт.: PSB, III, z. 1.
  
  БЖОЗА Юлiй Германавiч [1899, Ломжа, цяпер Польшча - 4.1.1938, Мiнск або Вiцебск, НКВД], педагог. Да 1917 працаваў настаўнiкам. Са жн. 1917 да лiст. 1918 вучыўся ў Страсбургскiм ун-це на прыродазнаўча-бiялагiчным ф-це. Са снеж. 1918 працаваў на вячэрнiх курсах лектарам па прыродазнаўству i гiсторыi культуры рабочага Дома Яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай партыi 'Паалей-Цыён' у Ломжы. У снеж. 1919 прызваны ў польскую армiю. Служыў у Ломжы i Слоѓнiме, адкуль у маi 1920 дэзерцiраваў. Настаўнiчаў у народнай школе ў Слонiмскiм пав. Гродзенскай губ. Са жн. 1920 старшыня камiтэта Яўрэйскай камунiстычнай партыi 'Паалей-Цыён' у Навагрудку, затым iнструктар ЦК ЯКП 'Паалей-Цыён' у Мiнску i Маскве. З кастр. 1921 настаўнiк яўрэйскай школы ў Оршы, з восенi 1923 на партыйнай рабоце - нам. загадчыка аддзела агiтацыi i прапаганды Аршанскага павятовага камiтэта Кампартыi Беларусi, затым у Вiцебскiм акружкаме КП(б)Б. У вер. 1925 перайшоў на выкладчыцкую работу ў Вiцебскi ветэрынарны iнстытут - працаваў загадчыкам кафедры марксiзму-ленiнiзму. Пазней узначальваў такiя ж кафедры ў Вiцебскiм педагагiчным i Вiцебскiм медыцынскiм iнстытутах. 5.11.1937 арыштаваны НКВД БССР. Праз тыдзень Вiцебскiм гаркамам выключаны з партыi. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 3.1.1938 як 'член шпiёнскай арганiзацыi', 'вораг народа' i за 'контррэвалюцыйную дзейнасць'да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 16.6.1955. Асабовая справа Б. ? 8462-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БIКУС Георгiй Аляксандравiч* [1896, ? - 29.10.1937, Астрахань, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту начальнiк аддзела кадраў Паўночна-Каспiйскага ўпраўлення 'Мотарыбцэнтр'. Арыштаваны ў Астраханi. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 12.10.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ў 1989.
  Кр.: Из тьмы забвения.
  
  БIЛЬДЗЮКЕВIЧ Лявон Леанiдавiч* [6.1.1895, мяст. Iвянец, цяпер г. п. у Валожынскiм р-не Мiнскай вобл. - 18.8.1942, ГУЛАГ], навуковец. З сям'i службоўца. Скончыў Кiеўскi ун-т. Працаваў навуковым супрацоўнiкам у Беларускiм полiтэхнiчным iнстытуце. Ажаѓнiўся, меў дваiх дзяцей. Арыштаваны 20.6.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Сляпянская, д. 15, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 15.8.1939 як 'удзельнiк контррэвалюцыйнай нацыяналiстычнай арганiзацыi' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 28.8.1956. Справа Б. ? 7928-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: ЭГБ, т. 6-2.
  
  БIНДЗЮК Павел Мiкалаевiч [12.2.1889 - 1937 (?), Лiпецк, НКВД], дзеяч народнай асветы. Пасля настаўнiцкай школы ў Шчучыне (1908) працаваў на нiве народнай адукацыi. З пачаткам 1-й сусветнай вайны прызваны ў армiю, у якой служыў да снеж. 1917. Пасля дэмабiлiзацыi прыехаў у Дзiсну, працаваў у аддзеле народнай адукацыi. З наступленнем нямецкiх войск у лют. 1918 эвакуiраваўся ў Лiпецк, дзе працаваў да сак. 1920 у органах асветы. З вызваленнем Беларусi ад польскiх войскаў пераехаў у Вiльню, дзе ўзначальваў адну з бел. школ, затым выѓкладаў у Вiленскай гiмназii. З 1924 у Мiнску, працаваў справаводам у наркамасветы i выкладаў на рабочым ф-це БДУ. У 1928 накiраваны ў Вiцебск дэканам рабфака. Арыштаваны ДПУ БССР на сваёй кватэры 19.7.1930 па справе 'Саюза выѓзвалення Беларусi'. На следстве вiнаватым сябе не прызнаў. 10.4.1931 паводле пастановы калегii АДПУ СССР асуджаны да 3 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Пасля вызвалення працаваў фрэзероўшчыкам на Лiпецкiм механiчным i мотарамонтным заводзе. У другой палове 1930-х г. зноў арыштаваны i за 'здраду радзiме' асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
  Кр.: Помнить поименно. Книга памяти жертв политических репрессий Липецкого края с ноября 1917 года. Липецк, 1997. Т. 1.
  
  БIРУЛЯ Антон Антонавiч* [1901, в. Кобзевiчы Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Чэрвеньскi р-н Мiнскай вобл. - 30.6.1938, Мiнск, НКВД], вайсковец. З сялянскай сям'i. З 1919 служыў у Чырвонай армii. У 1921 уступiў у ВКП(б). У 1930-я г. палкоўнiк, камандзiр артылерыйскага палка 2 стралковай дывiзii. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 19.12.1937 у пасёлку Козырава (цяпер р-н вул. Вялiкаморскай у Мiнску). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 30.6.1938 як 'член контррэвалюцыйнай групоўкi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 28.11.1956. Асабовая справа Б. ? 10473-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  БIРЫЧ Аляксандр Самуiлавiч [1904, в. Куплiн Пружанскага пав., Гродзенскай губ., цяпер Пружанскi р-н Брэсцкай вобл. - 15.9.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў членам ВКП(б). Падчас арышту iнспектар Камiтэта па кiраванню навучальнымi ўстановамi. Арыштаваны 14.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Герцэна, д. 26/2, кв. 53. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 15.9.1938 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 5.9.1957.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  
  БIСПIНГ Казiмiр Iосiфовiч [24.2.1887, маёнтак Струбнiца Ваўкавыскага пав. Гpодзенскай губ., цяпер Мастоўскi р-н Гродзенскай вобл. - ?], вайсковец. З шляхецкай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Служыў у царскай i польскай армiях. Быў жанаты, меў траiх дзяцей. Арыштаваны 12.10.1939 ва ўласным маёнтку. Асуджаны 3.2.1941 асобай нарадай НКВД за 'ўдзел у барацьбе з Чырвонай армiяй' да 8 гадоў ППК i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 6.12.1993 прэзiдыумам Вярхоўнага суда Беларусi. Асабовая справа Б. ? П-20487 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў
  
  БIЮЦ Аляксандр Iльiч* [1901, в. Лядкi Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенѓскай вобл. - 20.12.1937, Ленiнград, НКВД], вайсковец. З бел. сям'i. Падчас арышту начальнiк штаба процiпаветранай i хiмiчнай абароны Чарнiгаўскiх халадзiльнiкаў (?). Арыштаваны 21.8.1937 у Ленiнградзе па адрасе: 1-я Чырвонаармейская вул., д. 10, кв. 2. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 15.12.1937 за 'шпiёнскую контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  БЛАДЫКА Нiчыпар Мiхайлавiч [1889, в. Рамашка (?) Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Аршанскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], дзяржаўны дзеяч. З сялянскай сям'i. Скончыў пачатковую школу. З 14 гадоў працаваў землякопам, лесарубам, конюхам, рабочым на чыгунцы. У 1918 уступiў у Чырвоную армiю, стаў членам ВКП(б). Нейкi час быў агентам па рэквiзiцыi хлеба i жывёлы ў 'кулакоў'. З 1922 камандзiр узвода часцей асобага прызначэння, якiя былi створаны для падаўлення антыбальшавiцкiх мецяжоў. У сярэдзiне 1920-х г. накiраваны на вучобу ў Цiмiразеўскую сельскагаспадарчую акадэмiю ў Маскве, потым у аспiрантуру Усесаюзнага навукова-даследчага сельскагаспадарчага (?) iнстытута. Пасля яе сканчэння (1933) выкладаў у Камунiстычным ун-це народаў Захаду. З кастр. 1934 аспiрант, а з 1935 сакратар партарганiзацыi Iнстытута эканомiкi БелАН. У 1937 прызначаны старшынёй савета па вывучэннi вытворчых сiл БССР. З лiп. 1937 рэктар БДУ. 10.10.1937 на партыйным сходзе БелѓАН атрымаў строгую вымову за 'страту бальшавiцкай пiльнасцi'. 19.12.1937 зняты з работы. У лют. 1938 накiраваны ў Нiжне-Ноўгарадскi сельскагаспадарчы iнстытут. Арыштаваны ў чэрв. 1938. Асуджаны 5.8.1939 да 8 гадоў паѓпраўча-працоўных лагераў. Этапаваны на Калыму. Выѓзвалены ў кастр. 1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 3.4.1957. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Лiт.: Яноўскi А., Зельскi А. Гiсторыя Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта ў бiяграфiях яго рэктараў. Мн., 2001. С. 60-67.
  
  БЛАЖЭВIЧ Iван Антонавiч [1899, Вiленская губ. - 26.4.1937, Масква, 'Камунарка', НКВД], педагог. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту працаваў у Школе ўдасканалення камандзiрскага саставу НКВД СССР. Арыштаваны 20.9.1937 у Маскве па адрасе: Ленiнградская шаша, д. 3/5, кв. 110. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 26.4.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiѓлiтаваны Галоўнай ваеннай пракуратурай РФ 21.4.1992.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  
  БЛАЖЭВIЧ Iосiф Францавiч [13(25).9.1891, в. Навасёлкi Трокскага пав. Вiленскай губ., цяпер Лiтва - 8.5.1939 (паводле iншых звестак 16.3.1939), Масква, НКВД], савецкi ваеначальнiк. З бел. сялянскай сям'i. Скончыў Вiленскае ваеннае вучылiшча (1913). Быў камандзiрам роты, батальёну, загадчыкам падрыхтоўчых курсаў 5-й армii Паўночнага фронту. У 1917 накiраваны ў акадэмiю генштаба. Пасля Кастрычнiцкага перавароту абраны камандзiрам батальёна. З кастр. 1918 на Усх. фронце, камандзiр дывiзii. З лiст. 1921 камандуючы вайскамi 1-й армii Туркестанскага фронту. З 1926 працаваў у штабе РС ЧА. Падчас арышту выконваў абавязкi начальнiка Упраўлення супрацьпаветранай абароны Чырвонай армii. Быў кандыдатам у члены ЦВК БССР. Арыштаваны 18.2.1938 у Маскве па адрасе: Чыстыя Пруды, д. 12/5, кв. 3. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 16.3.1939 за 'ўдзел у ваенна-фашысцкай змове' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 25.8.1956.
  Лiт.: Расстрельные списки: Донское кладбище; ЭГБ, т. 2.
  
  БЛЕЦКА Уладзiмiр Пятровiч* [1905, в. Карзюкi Мiнскага пав., цяпер Мiнскi р-н - ?], службовец, работнiк тэатра. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Першым беларускiм драматычным тэатры. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Жыў у Мiнску па адрасе: вул. Полацкая, д. 19. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 3.1.1943 (?). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.7.1943 як 'сакрэтны агент нямецкай разведкi' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў Абаканскага р-на Краснаярскага краю. Вызвалены 3.1.1950. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Мiнскага абл. суда 4.4.1990. Асабовая справа Б. ? 30741-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  БЛIЗНЮК Восiп* [12.11.1930, в. Шаматова Ашмянѓскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Смаргонскi р-н Гроѓдзенскай вобл. - 1.8.1994, Смаргонь Гродзенскай вобл.], удзельнiк антыкамунiстычнага падпольнага вучнёўскага руху. Нарадзiўся ў шматдзетнай сялянскай сям'i. Вучыўся ў Смаргонскай школе. У пачатку 1950 за ўдзел у падпольнай антыкамунiстычнай аргаѓнiзацыi смаргонскiх школьнiкаў арыштаваны. Летам таго ж года асуджаны трыбуналам БВА да 25 гадоў папраўча-працоўных работ. Пасля смерцi Сталiна вызвалены i вярнуўся ў родную вёску.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Чарняўскi М.М. Да гiсторыi Мядзельска-Смаргонскага вучнёўскага падполля // Палiтычныя рэпрэсii на Беларусi ў ХХ стагоддзi: Матэрыялы нав.-практ. канферэнцыi (Мiнск, 27-28 лютага 1998 г.). Мн., 1998; Антысавецкiя рухi.
  
  БЛIЗНЮК Сцяпан Андрэевiч* [1905, в. Падлессе Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер в. Вялiкае Падлессе Ляхавiцкага р-на Брэсцкай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту эканамiст Дзяржѓплана Казахскай ССР. Арыштаваны ў Алма-Аце па адрасе: вул. Талгарская, д. 24. Асуджаны 'тройкай' НКВД 12.10.1938 да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай Туркестанскай ВА 25.5.1989.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Книга Скорби.
  
  БЛIНЧЫКАЎ Моталь Абелевiч [13(25).3.1896, Краслава, цяпер Латвiя - 11.11.1935], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусi. У рэвалюцыйным руху з 1912. Знаходзiўся пад уплывам Бунда. У 1916-17 праводзiў рэвалюцыйную работу ў царскай армii, за што неаднойчы арыштоўваўся. З 1919 у Чырвонай армii - нам. начальнiѓка палiтаддзела 17-й дывiзii на Зах. фронце. З канца 1920 нам. наркама працы БССР. У лiст. 1921 накiраваны на падпольную работу ў Зах. Беларусь - з'яўляўся сакратаром Беластоцкага акруговага камiтэта Кампартыi Польшчы. У 1922-28 зняволены ў турмах Польшчы. Пасля выхаду на волю зноў на партыйнай рабоце ў падполлi. У 1928-35 член Бюро ЦК КПЗБ, кiраўнiк Краявога сакратарыята ЦК Кампартыi Зах. Беларусi. Быў дэлегатам 1-га i 2-га з'ездаў КПЗБ, якiя адбылiся ў 1928 i 1935.
  Тв.: Якаўлеў Л. Заходняя Беларусь. Мн., 1931; Што такое 'Прампартыя' i за што яе судзiў Вярхоўны суд СССР. Мн., 1931.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  Лiт.: Орехво Н.С. Дела и люди КПЗБ: Воспоминания. Мн., 1983; Валахановiч А.I., Мiхнюк У.М. Споведзь у надзеi застацца жывым: Аўтабiяграфiя Бранiслава Тарашкевiча. Мн., 1999. С. 171; ЭГБ, т. 2; БЭ, т. 3.
  
  БЛОЦIЧ Рыгор Мiхайлавiч [1899, в. Шанi Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскi р-н Брэсцкай вобл. - 28.10.1937, Томск, НКВД], журналiст. Падчас арышту загадчык сельскагаспадарчага аддзела газ. 'Красное знамя'. Арыштаваны 11.3.1937 у Томску. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 28.10.1937 як 'член трацкiсцкай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны 28.10.1937. Рэабiлiтаваны 22.4.1958.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Боль людская.
  
  БОБРЫК Дзмiтрый Рыгоравiч* [снеж. 1900, в. Хатунiчы (?) Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Ашмянскi (?) р-н Гродзенскай вобл. - ?], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнiк БелАН. Уступiў у ВКП(б). Арыштаваны ў Мiнску 1.11.1933. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 20.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' на 3 гады паѓзбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 17.7.1961. Асабовая справа Б. ? 17157-с з яго фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БОГАН Павел Наркiсавiч [1905, в. Стахаўка Вiленскай губ., цяперашняе месцазнаходжанне не ўстаѓноўлена - 9.12.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту iнжынер-нармiроўшчык Шчолкаўскага хiмiчнага завода. Арыштаваны 13.11.1937 у Маскве па адрасе: Ружэйны зав., д. 43, кв. 13. Асуджаны камiсiяй НКВД СССР 1.12.1937 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 28.11.1989. Асабовая справа Б. захоўваецца ў ДА РФ.
  Лiт.: Бутовский Полигон.
  
  БОГУШ Мiхал (Францiшак Ксавэры Мiхал) [1.1.1746, Вiлкамiрскi пав. Вiленскага ваяв., цяпер Лiтва - 4.4.1820], фiлосаф, гiсторык, тэолаг, пiсьменнiк, палiт. дзеяч. Скончыў езуiцкi калегiум i Вiленскую езуiцкую акадэмiю. Пасля забароны ў Рэчы Паспалiтай у 1773 Ордэна езуiтаў застаўся без заняткаў. Прыняў прапанову графа А.Тызенгаўза стаць хатнiм настаўнiкам яго сям'i, вандраваў з iм па Германii, Францыi, Iталii. Пасля адстаўкi Тызенгаўза жыў у Вiльнi, займаўся навукай. У час Барскай канфедэрацыi 1768-1772 яе генеральны сакратар. Узяў удзел у паўстаннi 1794, за што ў крас. таго ж года арыштаваны i зняволены ў Чарнiгаве. Летам 1794 перавезены ў Смаленск у распараджэнне следчай камiсii. Амнiсцiраваны, вярнуўся ў Вiльню, стаў прэлатам. Апошнiя гады жыў i працаваў у Варшаве. Член Таварыства аматараў навук, ганаровы член шматлiкiх еўрапейскiх навуковых таварыстваў. Аўтар прац: 'Фiлосаф без рэлiгii' (1785), 'Успамiны пра Антонiя Тызенгаўза' (1820) i iнш. Шэраг твораў Б. засталiся неапублiкаванымi.
  Лiт.: Bieliński J. Uniwersytet Wileński (1579-1831). T. 2. Kraków, 1899-1900; Емяльянчык У. Паланез для касiнераў. Мн., 1994; ЭГБ, т. 2.
  
  БОКША Георгiй Iванавiч [1896, Петракова, цяперашняе месцазнаходжанне не ўстаноўлена - 31.10.1937, Масква, НКВД], педагог. З сям'i бел. служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык матэматыкi ў Шчолкаўскiм хiмiчным тэхнiкуме. Арыштаваны 26.9.1937 у Шчолкаве Маскоўѓскай вобл. па адрасе: вул. Пралетарская, д. 22. Асуджаны 'тройкай' НКВД 28.10.1937 за 'актыўную контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 19.7.1989. Асабовая справа Б. захоўваецца ў ДА РФ.
  Лiт.: Бутовский Полигон.
  
  БОЛВАХ Пракоп Васiлевiч* [1897, в. Навасёлкi Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Iўеўскi р-н Гроѓдзенскай вобл. - 20.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. У 1917 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту iнспектар аддзела рэзерваў УНКВД Ленiнградскай вобл. Арыштаваны 25.9.1937 у Ленiнградзе па адрасе: Фiнскi зав., д. 6, кв. 19. У сувязi з арыштам выѓключаны з ВКП(б). Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 15.12.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнскай арганiзацыi'да ВМП. Расстраляны.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  БОНЧ-АСМАЛОЎСКI Станiслаў Iгнатавiч* [1877, в. Вязавец Магiлёўскай губ., цяпер Касцюковiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], службовец, брат Яўгена Бонч-Асмалоўскага. Падчас арышту сакратар Архонѓскага сельсавета. Асуджаны 27.5.1927 асобай нарадай АДПУ да 3 гадоў пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. РСО - Алания. Владикавказ, 1999. Т. 1.
  
  БОНЧ-АСМАЛОЎСКI Яўген Iгнатавiч* [1874, в. Вязавец Магiлёўскай губ., цяпер Касцюковiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - 14.3.1938, Смаленск, НКВД], лекар, брат Станiслава Бонч-Асмалоўскага. Працаваў ветэрынарным урачом. Арыштаваны 5.2.1938 у Ельнi Смаленскай вобл. Асуджаны 3.3.1938 'тройкай' НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  БОНЧ-БАГДАНОЎСКI Аляксандр Аляксеевiч* [1872, Мсцiслаў Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - ?], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. У 1920-я г. дырэктар Вiцебскага ветэpынарнага iнстытута. Арыштаваны 4.5.1931 у Вiцебску па адрасе: вул. Ветэpынаpная, д. 9. Абвiнавачваўся як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi ў сiстэме наpкамата аховы здароўя БССР'. 29.1.1932 паводле пастановы калегii АДПУ СССР выѓзвалены. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа Б. ? 6736-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БОНЧ-БРУЕВIЧ Пётр Аляксеевiч* [1879, Магiлёў - 21.10.1937, Масква, НКВД], юрыст. З дваранскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Апошняе месца работы - юрысконсульт Усесаюзнай канторы 'Спецбуд' наркамата лёгкай прамысловасцi СССР. Арыштаваны 29.8.1937 па адрасе: Масква, Арбат, Вялiкi Магiльцэўскi зав., д. 8, кв. 12. Асуджаны 'тройкай' УНКВД Маскоўскай вобл. за 'контррэвалюцыйную агiѓтацыю' 17.10.1937 да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 30.6.1989.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  БОХАН Дарафей Лукiч* [1905, в. Прынта Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл. - 27.11.1937, Ленiнград, НКВД], навуковец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнiк навукова-эксперыментальнай станцыi Ленiнградскага завода пластмас. Арыштаваны ў Ленiнградзе 20.8.1937 па адрасе: Васiльеўскi востраў, 11-я лiнiя, д. 56а, кв. 21. Асуджаны 22.11.1937 камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  БОХАН Соф'я Iванаўна* [15.9.1912, мяст. Койданава Мiнскага пав., цяпер райцэнтр Дзяржынск Мiнскай вобл. - ?], педагог. Атрымала сярэднюю адукацыю. Уступiла ў ВЛКСМ. Працавала настаўнiцай у Дзяржынскай СШ. У 1930-я г. член ЦВК БССР, дэлегат VII Надзвычайнага з'езда Саветаў. Арыштавана 7.8.1937 у Дзяржынску па адрасе: вул. Кастрычнiцѓкая, д. 68. Асуджана 21.10.1937 асобай нарадай пры НКВД за 'сувязi з членамi ПАВ' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ва Ухта-Iжэмскi канцѓлагер НКВД Комi АССР. Вызвалена 26.2.1940. Рэѓабiлiтавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 10890-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  БРАГIН Абрам Рыгоравiч* [1893, мяст. Маластоўка Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ, цяпер райцэнтр Краснаполле Магiлёўскай вобл. - 10.2.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], навуковец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дырэктар аднаго з маскоўскiх навукова-даследчых iнстытутаў. Арыштаваны 2.12.1937 у Маскве па адрасе: вул. Троiцкая, д. 6, кв. 7. Асуджаны 9.2.1938 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 12.11.1955.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  
  БРАЗОЎСКI Мiхаiл Дзям'янавiч* [1913, в. Быковiчы Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 21.10.1937, Томск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту загадчык механiзацыi дзяржаўнага млына. Арыштаваны 30.4.1937 у Томску. Асуѓджаны 4.10.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай паўстанцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 3.11.1959.
  Кр.: Боль людская.
  
  БРАЗОЎСКI Сяргей Андрэевiч* [1914, в. Быкоѓвiчы Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - ?], навучэнец. З бел. сялянѓскай сям'i. Падчас арышту студэнт 1-га курса Свярдлоўскага мастацкага вучылiшча. Арыштаваны 21.8.1937. Асуджаны 4.12.1937 да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  БРАНЯВIЦКI Сцяпан Юльянавiч* [1893, в. Танежыцы (?) Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 8.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту эканамiст Ямскога будаўнiчага камбiната. Арыштаваны 29.8.1937 на ст. Ям Ленiнградскай вобл. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 2.12.1937 як 'член контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай шпiёнскай арганiзацыi' i за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў; Назвы населеных пунктаў.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  БРАНЯВIЦКI Уладзiмiр Iванавiч* [1927, Бараѓнаѓвiѓчы Навагрудскага ваяв., цяпер Гродзенскай (?) вобл. - ?], лiтаратар, журналiст. З сям'i рабочага. Атрыѓмаў сярэднюю адукацыю. Удзельнiчаў у 2-й сусветнай вайне. Падчас арышту лiтаратурны супрацоўнiк баранавiцкай раённай газ. 'Чырвоная звязда'. Быў жанаты. Арыштаваны 29.12.1957 у Баранавiчах па адрасе: зав. Пархоменкi, д. 5. Асуджаны 28.2.1958 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 4 гадоў папраўча-працоўных работ i 2 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў у Брэсцкай турме. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда Беларусi 5.1.1993. Асабная справа ? 12072-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  БРАНШТЭЙН Янкель Iзраiлевiч* [1929, мяст. Грозава Грэскага р-на Мiнскай вобл., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - 30.6.1963, Ленiнград, бальнiца заѓкрытага тыпу], службовец. З сям'i служачага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступiў у КПСС. Падчас арышту майстар цэха на Пiнскiм птушкакамбiнаце. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 30.8.1962 у Пiнску па адрасе: вул. З.Касмадзям'янскай, д. 61, кв. 19. Абвiнавачваўся ў 'спекуляцыi валютнымi каштоўнасцямi'. Асуджаны 9.3.1963 да прымусовага псiхiятрычнага лячэння. Змешчаны ў бальнiцу закрытага тыпу, дзе скончыў жыццё самагубствам. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 20.8.1963. Асабовая справа Б. ? 18117-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  БРЖАЗОЎСКI Рамуальд Францавiч* [1915, Мiнск - 29.11.1938, Мiнск, НКВД], журналiст. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту карэспандэнт польскай мiнскай газ. 'Орка' ('Ворыва'). Арыштаваны 14.10.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 117, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 3.1.1938 за 'антысавецкую агiтацыю i шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 30.4.1989. Асабовая справа Б. ? 27744-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БРУК Венiямiн Сымонавiч* [1892, Орша - 15.9.1938, Масква, НКВД], службовец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў членам ВКП(б). Падчас арышту загадчык аддзела рэалiзацыi трэста 'Тэатрпрамзабяспечзбыт' Камiтэта па справах мастацтва пры СНК СССР. Арыштаваны 26.4.1938 у Маскве па адрасе: вул. Вялiкая Серпухаўская, д. 44, кв. 64. Асуджаны 15.9.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 28.5.1955.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  
  БРЫЛОЎ Фёдар Данiлавiч* [1914, в. Каралёва Вiцебскага пав., цяпер Вiцебскi р-н - 8.9.1937, Ленiнград, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту студэнт Ленiнградскага педагагiчнага iнстытута iмя Крупскай. Арыштаваны 14.5.1937 у iнтэрнаце (вул. Войнава, д. 44). Асуджаны 8.9.1937 асобай 'тройкай' НКВД за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  БРЫЛЬ Аўксенцiй Паўлавiч* [1887, Дзiсенскi пав. Вiлейскай губ., цяпер Мiёрскi (?) р-н Вiцебскай вобл. - 15.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. У 1921 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту дарожны майстар 2-га акалотка 10-й дыстанцыi пуцi Вiцебскага ўчастка Кастрычнiцкай чыгункi. Арыштаваны па адрасе: чыгуначная платформа Паветраплавальны парк, д. 1, кв. 1. У сувязi з арыштам выключаны з партыi. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'контррэвалюцыйную i антысавецкую прапаганду' да ВМП. Расстраляны.
  
  БРЫЛЬ Марыя Зусеўна* [1908, Беласток, цяпер Польшча - 25.1.1938, Яраслаўль, НКВД], служачая. Апошняе месца работы - загадчыца аддзела кадраў Яраслаўскага абкама ВЛКСМ. Арыштавана 20.8.1937 у Яраслаўлi па адрасе: пр. Шмiдта, д. 16. Асуѓджана да ВМП. Расстраляна. Рэабiлiтавана 2.6.1956.
  Кр.: Не предать забвению.
  
  БРЫТ Мiхаiл Iгнацьевiч* [1901, в. Увелье, цяпер Гомельская вобл. - ?], выкладчык. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выѓкладчык у Вышэйшай школе прапагандыстаў пры ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 7.10.1936 у Мiнску па адрасе: 1-я Савецкая гасцiнiца, пак. 49. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 17.5.1937 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Паўночна-Усходнi канцлагер НКВД (Магадан, Хабараўскi край; бухта Нагаева, Далёкаўсходнi край). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 13.6.1989. Асабовая справа Б. ? 26636-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БРЫШ Яўген Абрамавiч* [1911, Бабруйск Мiнскай губ., цяпер Магiлёўская вобл. - 8.12.1937, Свярдлоўск, НКВД], навучэнец. З бел. сям'i. Падчас арышту студэнт Уральскага iндустрыяльнага iнстытута. Арыштаваны 5.11.1937 у Свярдлоўску. Асуджаны 'тройкай' НКВД 27.11.1937 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  БРЭГАДЗЕ Аляксандр Захаравiч* [1893, Кутаiсi, цяпер Грузiя - ?], музыка. З сям'i рабочага. Падчас арышту кiраўнiк аркестра Пiнскага фанернага завода ? 4. Арыштаваны 24.7.1940 у Пiнску па адрасе: вул. Рамесная, д. 14. Быў жанаты. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 25.11.1940 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Iўдэльскi канцлагер Свярдлоўскай вобл. Выѓзвалены 3.9.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 30.6.1989. Асабовая справа Б. ? 9328-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БРЭЧКА Марцiн Васiлевiч* [1900, в. Сланiмцы Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскi р-н Брэсцкай вобл. - 14.6.1938, Масква, НКВД], навучэнец (?). З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту слухач Прамысловай акадэмii iмя Кагановiча. Арыштаваны 6.3.1937 у Маскве па адрасе: Галавенаўскi зав., д. 7, кв. 122. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 2.6.1938 за 'шпiянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэѓабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 14.10.1957. Асабовая справа Б. ? 40756 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  БУБЕЛЬ-ЯРОЦКАЯ Бранiслава Васiлеўна [1902, Умань Кiеўскай губ., цяпер райцэнтр Чаркаскай вобл., Украiна - 2.9.1937, Масква, НКВД], пiсьменнiца, драматург. З бел. сям'i. Падчас арышту член Саюза пiсьменнiкаў СССР. Арыштавана 4.11.1936 у Маскве па адрасе: вул. Старая Башылаўка, д. 29, кв. 2. Асуджана 2.9.1937 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР за 'ўдзел у антысавецкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляна i пахавана разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтавана 24.11.1956.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  
  БУДА Аляксандр Iванавiч* [1898, в. Язнi Вiлейѓскага пав. Вiленскай губ., цяпер Вiлейскi (?) р-н Мiнскай вобл. - 8.12.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту iнжынер-эканамiст наркамата воднай гаспадаркi. Арыштаваны 15.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. Дангаўэраўская слабада, д. 2а, кв. 58. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 1.12.1937 за 'шпiянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 5.5.1958. Справа захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  БУДАЙ Павел Пятровiч [1899, Мiнск - 12.3.1933, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту супрацоўнiк бел. аддзялення Трактарацэнтра. Арыштаваны 31.12.1932 у Мiнску па адрасе: вул. Чычэрынская, д. 6, кв. 1. Асуѓджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 11.3.1933 за 'контррэвалюцыйную, шпiёнскую дзейнасць i шкоднiцкую дзейнасць у сельскай гаспадарцы' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Ваганькаўскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 12.3.1957.
  Лiт.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.
  
  БУДАЛЬ Мiкалай Канстанцiнавiч [1902, в. Валеўка Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Наваѓгрудскi р-н Гродзенскай вобл. - 29.11.1937, Нiжнi Тагiл (?), НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту нармiроўшчык ляснога аддзела 'УВЗ' (?) iмя Дзяржынскага. Арыштаваны 15.10.1937 у Нiжнiм Тагiле. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 15.11.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 15.9.1956.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  БУДЗIЛОВIЧ Аляксандр Фауставiч [14(26). 2.1829, в. Жэрчыцы Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - пасля 1870, ?], удзельнiк вызваленчага руху ў Беларусi. З сям'i святара бел. паходжання. Пасля заўчаснай смерцi бацькi пераехаў разам з мацi ў Вiцебск. Скончыў Полацкую духоўную семiнарыю (1853), але ад кар'еры святара адмовiўся. З 1854 на вайсковай службе ў армii, атрымаў афiцэрскае званне. У пачатку 1860-х г. актыўны дзеяч падпольнага Камiтэта рускiх афiцэраў у Польшчы. У 1863 арыштаваны за захоўванне нелегальнай лiтаратуры, але ў хуткiм часе вызвалены. У вер. 1863 выйшаў у адстаўку ў чыне падпаручнiка. У час паўстання 1863-64 дапамагаў паўстанцам. У лют. 1864 за правоз зброi арыштаваны ў Дынабургу i сасланы ў Пермскую губ. Па амнiстыi 1867 вызвалены i пераехаў на сталае жыхарства ў Польшчу. Далейшы лёс невядомы.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
  Лiт.: Кiсялёў Г. Справа падпаручнiка Будзiловiча // Кiсялёў Г. Героi i музы. Мн., 1982.
  
  БУДЗIЛОВIЧ Iгнат Мартынавiч [1841, Валынѓская губ., цяпер Украiна - 28.8(9.9).1863, Орша], удзельѓнiк паўстання 1863 у Беларусi. З небагатых дваран. У 1859 скончыў Кiеўскi кадэцкi корпус, служыў падпаручнiкам у лейб-гвардзейскiм Екацярынаѓслаўскiм палку ў Маскве. Уваходзiў у рэвалюцыйную арганiзацыю, падтрымлiваў цесныя сувязi з паплечнiкам К.Калiноўскага Л.Звяждоўскiм, якi быў пераведзены па службе з Вiльнi ў Маскву. У крас. 1863 уцёк з вайсковай часцi i з Л. Звяждоўскiм выехаў на Магiлёўшчыну для арганiзацыi паўстанцкiх атрадаў. Пад псеўданiмамi Каткоў i Ян Пiховiч узначалiў атрад паўстанцаў у Аршанскiм пав. Наступаў на Бабiнавiчы i Лёзна. У канцы крас. 1863 пад Пагосцiшчамi атрад уступiў у бой з царскiмi войскамi i быў разбiты. Б. арыштавалi i пасадзiлi ў турму. Пасля чатырохмесячнага следства асуджаны ваенным судом да расстрэлу.
  Лiт.: В.[Ратч]. Очерки мятежного движения в Могилевской губернии в 1863 г. Вильно, 1865; Дьяков В.А. Деятели русского и польского освободительного движения в царской армии 1856-1865 гг.: Биобиблиографический словарь. М., 1967.
  
  БУДЗIН Шэвах (Шэвель) Аронавiч* [1896, Лiда Вiленскай губ., цяпер Гродзенская вобл. - 9.7.1938, Мiнск, НКВД], чыноўнiк. З сям'i службоўца. Падчас арышту нам. дырэктара Мiнскага медыцынскага iнстытута, член ВКП(б). Арыштаваны 6.12.1937 у Мiнску. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 28.5.1938 як 'агент польскай pазведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 20.9.1957. Асабовая справа Б. ? 11205-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  БУДЗЬКА Алена Адамаўна* [1900, мяст. Вызна Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер г. п. Чырвоная Слабада Салiгорскага р-на Мiнскай вобл. - ?], сялянка-аднаасобнiца. З бел. сялянскай сям'i. У пачатку 1920-х г. выйшла замуж. Гадавала семярых дзяцей. Арыштавана разам з дзецьмi ў сваёй хаце. Асуджана пазасудовым органам НКВД 1.8.1935 як 'член сям'i арганiзатара банды С.Н.Булак-Балаховiча' да высылкi. Этапавана з сям'ёй у пас. Ежма Пiнежскага р-на Архангельскай вобл. Вызвалена з дочкамi Таццянай Будзька i Нiнай Будзька 10.5.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай Рэспублiкi Беларусь 30.9.1992. Справа сям'i Б. ? 47605 з фотаздымкамi яе членаў у 1990-х г. захоўвалася ў архiве iнфармацыйнага цэнтра ўпраўлення ўнутраных спраў Архангельскага абл. выканаўчага каѓмiтэта.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  БУДЗЬКА Васiль Мiкалаевiч* [1923, пас. Горкi, цяпер Любаньскага р-на Мiнскай вобл. - ?], навучэнец, сын Алены Будзька. Арыштаваны з мацi, братамi i сёстрамi. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 1.8.1935 як 'член сям'i арганiзатара банды С.Н.Булак-Балаховiча' да высылкi. Этапаваны з сям'ёй у пас. Ежма Пiнежскага р-на Архангельскай вобл. Вызвалены ў другой палове 1941 г. Удзельнiчаў у 2-й сусветнай вайне. Загiнуў на фронце. Рэабiлiтаваны.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  БУДЗЬКА Iван Мiкалаевiч* [1922, пас. Горкi, цяпер Любаньскага р-на Мiнскай вобл. - ?], навучэнец, сын Алены Будзька. Арыштаваны з мацi, братамi i сёстрамi. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 1.8.1935 як 'член сям'i арганiзатара банды С. Н. Булак-Балаховiча' да высылкi. Этапаваны з сям'ёй у пас. Ежма Пiнежскага р-на Архангельскай вобл. Вызвалены з братам Мiхаiлам Будзькам 10.7.1941. З 1941 да 1944 удзельнiчаў у 2-й сусветнай вайне, цяжка паранены, стаў iнвалiдам. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Рэспублiкi Беларусь 30.9.1992.
  
  БУДЗЬКА Мiхаiл Мiкалаевiч* [1924, пас. Горкi, цяпер Любаньскага р-на Мiнскай вобл. - ?], навучэнец, сын Алены Будзька. Арыштаваны з мацi, братамi i сёстрамi. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 1.8.1935 як 'член сям'i арганiзатара банды С.Н.Булак-Балаховiча' да высылкi. Этапаваны з сям'ёй у пас. Ежма Пiнежскага р-на Архангельскай вобл. Вызвалены з братам Iванам Будзькам 10.7.1941. Удзельнiчаў у 2-й суѓсветнай вайне. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Рэспублiкi Беларусь 30.9.1992.
  
  БУДЗЬКА Нiна Мiкалаеўна* [1932, пас. Горкi, цяпер Любаньскага р-на Мiнскай вобл. - ?], дачка Алены Будзька. Арыштавана дзiцём з мацi, братамi i сястрой. Асуджана пазасудовым органам НКВД 1.8.1935 як 'член сям'i арганiзатара банды С.Н.Булак-Балаховiча' да высылкi. Этапавана з сям'ёй у пас. Ежма Пiнежскага р-на Архангельскай вобл. Вызвалена з мацi i сястрой Таццянай Будзька 10.5.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай Рэспублiкi Беларусь 30.9.1992.
  
  БУДЗЬКА Павел Мiкалаевiч* [1925, пас. Горкi, цяпер Любаньскага р-на Мiнскай вобл. - ?], навучэнец, сын Алены Будзька. З бел. сялянскай сям'i. Арыштаваны з мацi, братамi i сёстрамi. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 1.8.1935 як 'член сям'i арганiзатара банды С.Н.Булак-Балаховiча' да высылкi. Этапаваны з сям'ёй у пас. Ежма Пiнежскага р-на Архангельскай вобл. Вызвалены 25.2.1942. Удзельнiчаў у 2-й суѓсветнай вайне. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Рэспублiкi Беларусь 30.9.1992.
  
  БУДЗЬКА Рыгор Мiкалаевiч* [1929, пас. Горкi, цяпер Любаньскага р-на Мiнскай вобл. - ?], сын Алены Будзька. Арыштаваны дзiцём з мацi, братамi i сёстрамi. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 1.8.1935 як 'член сям'i арганiзатара банды С.Н.Булак-Балахоѓвiча' да высылкi. Этапаваны з сям'ёй у пас. Ежма Пiнежскага р-на Архангельскай вобл. Вызвалены 10.5.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Рэспублiкi Беларусь 30.9.1992.
  
  БУДЗЬКА Таццяна Мiкалаеўна* [1935, пас. Горкi, цяпер Любаньскага р-на Мiнскай вобл. - ?], дачка Алены Будзька. Арыштавана дзiцём з мацi, братамi i сястрой. Асуджана пазасудовым органам НКВД 1.8.1935 як 'член сям'i арганiзатара банды С.Н.Булак-Балаховiча' да высылкi. Этапавана з сям'ёй у пас. Ежма Пiнежскага р-на Архангельскай вобл. Вызвалена з мацi i сястрой Нiнай 10.5.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай Рэспублiкi Беларусь 30.9.1992.
  
  БУДКЕВIЧ Анатоль Iванавiч* [1926, Мiнск - ?], артыст. З сям'i рабочага. Працаваў у Беларускiм тэатры (танцавальная група). У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 25.7.1944 у Мiнску па адрасе: Чэрвеньскi тракт, д. 7, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 3.9.1944 за 'суѓпрацоўнiцтва з нямецкiмi ўладамi ў час акупацыi' да 7 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Томскi канцлагер НКВД Томскай вобл. Пасля сканчэння тэрмiну (1951) асуджаны на ссылку ў Краснаярскi край. Вызвалены ў 1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Мiнскага абл. суда 31.1.1959. Асабовая справа Б. ? 13756-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БУЙКЕВIЧ Iван Вiкенцевiч* [1896, Мiнская губ., цяпер Мiнская (?) вобл. - 16.10.1938, Iркуцк, НКВД], медык. З бел. сям'i. Апошняе месца работы - супрацоўнiк (фармацэўт) Iркуцкага гарадскога аптэчнага ўпраўлення. Арыштаваны 5.4.1938. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 28.8.1938 за 'здраду радзiме' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам Адэскай ваеннай акругi 22.11.1957.
  Кр.: Жертвы политических репрессий Иркутской области.
  
  БУЙКО Фёдар Сямёнавiч* [1897, в. Казакова Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мiёрскi р-н Вiцебскай вобл. - 29.9.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту камендант 1-га Ленiнградскага медыцынскага iнстытута. Арыштаваны 2.9.1937. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 22.9.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  БУКО Бранiслаў Канстанцiнавiч [1924, в. Макашы Нясвiжскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Нясвiжскi р-н Мiнскай вобл. - ?], удзельнiк антысавецкага падполля. Вясной 1944 мабiлiзаваны ў БКА. Пасля вызвалення р-на добраахвотна ўступiў у Войска Польскае, удзельнiчаў у баях. Дэмабiлiзаваны з армii ў 1946, вярнуўся на радзiму. У пачатку 1948 пад пагрозай арышту за службу ў БКА перайшоў на нелегальнае становiшча. Хаваўся ў лясах Нясвiжскага р-на. Вясной 1948 далучыўся да партызанскай групы I.Раманчука. На працягу 1948-49 удзельнiчаў у нападах на партыйна-савецкiх супрацоўнiкаў (в. Залюбiчы), фiнансавых агентаў i служачых унутраных сiлаў, у рэквiзiцыях на поштах i ў крамах (в. Задзвеева i Хвоева). У маi 1949 з аддзелам акружаны на хутары ў Нясвiжскiм р-не, трапiў у палон. У ходзе следства яму, апроч iншага, iнкрымiнаваўся ўдзел у падпольным 'Саюзе барацьбы за выѓзваленне Беларусi'. 17.11.1949 трыбуналам войск МДБ БВА асуджаны да 25 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У ходзе перагляду справы пастановай трыбунала БВА 10.12.1955 абвiнавачанне ва ўдзеле ў падпольнай арганiзацыi знята. Далейшы лёс невядомы.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: Валаханович И.А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944-1953 гг. Мн., 2002.
  
  БУЛАЎКА Дзмiтрый Рыгоравiч* [1909, Мазыр Мiнскай губ., цяпер Гомельская вобл. - 4.11.1938, Омск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную (тэхнiчную) адукацыю. Падчас арышту электрамеханiк ст. Омск. Арыштаваны 4.3.1938 у Омѓску. Асуджаны 'тройкай' НКВД 16.10.1938 за 'шпiянаж' i 'дыверсiйна-шкоднiцкую работу' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай Омскай вобл. 22.6.1989.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  БУЛГАК Васiль Пятровiч* [1916, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва - 9.3.1938, Свярдлоўск, НКВД], навучэнец. З бел. сям'i. Падчас арышту студэнт 3-га курса Свярдлоўскага (Уральскага?) горнага iнстытута. Арыштаваны 21.2.1938. Асуджаны 26.2.1938 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  БУЛГАКАЎ Iван Пятровiч* [1920, в. Iвана-Лебяѓдзянаўка (?) Тамбоўскай вобл., Расiя - ?], мастак. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 29.12.1944 у Глуску Магiлёўскай вобл. Асуджаны 11.3.1945 за 'здраднiцкую дзейнасць' да 15 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пастановай следчага аддзела УКДБ Бабруйскай вобл. 10.9.1947. Асабовая справа Б. ? 8203-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  БУЛЫГА Сцяпан Мiхайлавiч* [1901, в. Мельча Вiленскага пав., цяпер Вiльнюскi (?) р-н, Лiтва - 22.11.1937, Мiнск, НКВД], геолаг. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Iнстытуце геалогii БелАН. Арыштаваны ў Мiнску. Асуджаны 'тройкай' НКВД 17.11.1937 як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа Б. ? 30206-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БУЛЫНКА Сцяпан Пятровiч* [1885, в. Ужа Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - 21.2.1938, Iркуцк, НКВД], службовец. Падчас арышту падатковы iнспектар раённага фiнансавага аддзела. Арыштаваны 30.1.1938 у Тулуне Iркуцкай вобл. Асуджаны 'тройкай' НКВД 19.2.1938 за 'контрѓрэвалюцыйную шкоднiцкую дзейнасць' i 'антысавецкую агiтацыю'. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам Забайкальскай ВА 25.1.1957.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Кр.: Жертвы политических репрессий Иркутской области.
  
  БУМБЕРГ Эма Iванаўна* [17.12.1903, Рыга, цяпер Латвiя - ? ], службовец. З сям'i рабочага. У 1917 уступiла ў ВКП(б). Падчас арышту працавала ў БелАН загадчыцай бюро па сувязях з замежжам. Выйшла замуж, гадавала дваiх дзяцей. Арыштавана 2.2.1936 у Мiнску. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 15.7.1936 за 'контррэвалюцыйную трацкiсцкую дзейнасць, незаконнае захоўванне зброi' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ва Ухта-Пячорскi канцлагер НКВД Комi АССР. Вызвалена 2.2.1941. У 1959 жыла ў Рызе ў доме iнвалiдаў. Рэабiлiтавана пленумам Вярхоўнага суда БССР 25.4.1960. Асабовая справа Б. ? 13845-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БУРАЎ Анатоль Фёдаравiч* [1927, Полацк, цяпер Вiцебскай вобл. - ?], навучэнец, верагодна, сын Фёдара Бурава. З сям'i служачага. Арыштаваны ў Мiнску 9.3.1945. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Асуджаны 1.9.1945 за 'антысавецкую агiтацыю' i як 'член нацыянал-фашысцкай арганiзацыi 'Саюз беларускай моладзi' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Нарыльскi канцлагер МДБ Краснаярскага краю. 15.9.1952 пераведзены на пасяленне. Вызвалены 20.3.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 11.9.1962. Асабовая справа Б. ? 17872-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БУРАЎ Васiль Максiмавiч* [1879, в. Руданы Себежскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расiя - 7.9.1937, Тара Омскай вобл., НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Апошняе месца работы - начальнiк паштовага аддзялення ў в. Ярмiлаўка Таўрызскага р-на Омскай вобл. Арыштаваны 1.8.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 2.9.1937 за 'шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Омскага абл. суда 27.3.1967.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  БУРАЎ Фёдар Акiмавiч* [1897, в. Тупiчана, цяпер Шумiлiнскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], службовец (?), верагодна, бацька Анатоля Бурага. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Ажанiўся, гадаваў траiх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 28.2.1945 у Мiнску па адрасе: вул. Танкавая, д. 8, кв. 1. Асуджаны 27.6.1946 за 'дапамогу нямецкiм акупанатам' да 4 гадоў папраўча-працоўных работ. Пакаранне адбываў у Мiнскiм лагерным аддзяленнi ? 3. Вызвалены 28.2.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 27.4.1979. Асабовая справа Б. ? 206332-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  БУРАЧЭЎСКАЯ Ксенiя Львоўна* [14.10.1904, Iгумен Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Чэрвень Мiнскай вобл. - ?], хатняя гаспадыня, жонка Паўла Бурачэўѓскага i мацi Тамары Бурачэўскай. З сям'i служачага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дваiх дзяцей. Арыштавана 19.11.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Горкага, д. 2/52, кв. 29. Асуджана 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД як 'жонка прыгаворанага да ВМП здраднiка радзiмы i ворага народа былога наркама аховы здароўя БССР' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзiнскi канцлагер НКВД. Вызвалена ў лiст. 1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 19.6.1956. Асабовая справа Б. ? 6663-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  БУРАЧЭЎСКАЯ Тамара Паўлаўна* [21.12.1921, Iгумен Мiнскай акр., цяпер райцэнтр Чэрвень Мiнскай вобл. - ?], навучэнка, дачка Паўла i Ксенii Бурачэўскiх. Падчас арышту вучанiца 8 класа вячэрняй школы. Арыштавана 8.1.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Кiрава, д. 48/4 (дзiцячы прыёмнiк). Асуджана 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД як 'член сям'i (дачка) здраднiка радзiмы i ворага народа былога наркама аховы здароўя БССР' i за 'антысавецкую агiтацыю' да 3 гадоў паѓпраўча-працоўных работ. Этапавана ў Цемнiкоўскi канцѓлагер НКВД Мардоўскай АССР (ст. Поцьма). Выѓзвалена 30.12.1939. Рэабiлiтавана. Асабовая справа Б. ? 6170-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БУРАЧЭЎСКI Павел Паўлавiч* [20.9(2.10).1898, в. Даманава Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл. - 24.11.1937, Мiнск, НКВД], дзяржаўны дзеяч БССР, муж Ксенii Бурачэўскай i бацька Тамары Бурачэўскай. З бел. сялянскай сям'i. Працоўную дзейнасць пачаў у 13 гадоў. Летам пасвiў жывёлу, а зiмой працаваў на чыгунцы i лесараспрацоўках. У 1915 апынуўся ў Петраградзе. Працаваў на чыгуначным вакзале, вечарамi на працягу 2,5 гадоў вучыўся на агульнаадукацыйных курсах. У 1916-17 удзельнiчаў у забастоўках, дэманстрацыях, лiпеньскiх i кастрычнiцкiх падзеях 1917, выконваў даручэннi бальшаѓвiцкай партыi. Са снеж. 1917 справавод у Петраградскiм камiсарыяце па лiквiдацыi судовых органаў, затым у натарыяльным архiве Петраградскага акруговага суда. З лiст. 1918 на Зах. фронце. Пасля адступлення войск кайзераўскай Германii iнструктар-арганiзатар па аднаўленнi савецкай улады ў Полацкiм, Ашмянскiм i Вiлейскiм пав. З мая 1919 у палiтаддзеле 16-й армii. Удзельнiчаў у баях супраць палякаў, быў захоплены ў палон. Легiянеры прыгаварылi Б. да расстрэлу, але яму пашчасцiла ўцячы. Устанавiў сувязi з агентурным адѓдзелам Палiтупраўлення Зах. фронта. У крас. 1920 у партызанскiм атрадзе, якi дзейнiчаў супраць польскiх захопнiкаў, затым на падпольнай рабоце за лiнiяй фронту, на акупаванай тэрыторыi. З вер. 1920 на партыйнай i савецкай рабоце ў Iгуменскiм пав. (цяпер Чэрвеньскi раён), у кааператыўных органах у Пухавiчах i Мар'iнай Горцы. У сак. 1924 у Полацкiм акруговым спажыўсаюзе, затым старшыня Барысаўскага акрспажыўсаюза, у Белкаапсаюзе ў Мiнску, у спажывецкай кааперацыi ў Оршы i Магiлёве. З 1932 у ЦК КП(б)Б, загадчык сектара (аддзела) рабочага забеспячэння. З 1933 у Дрысе сакратар райкама партыi, з лют. 1935 першы сакратар Дрысенскага РК КП(б)Б. У тым жа годзе пераведзены ў ЦК Кампартыi Беларусi i прызначаны загадчыкам аддзела савецкага гандлю. З лют. 1936 наркам аховы здароўя БССР. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 26.7.1937. У сувязi з арыштам выключаны з ЦК КП(б) Беларусi i з партыi. 24.11.1937 тройкай НКВД асуджаны 'як член права-трацкiсцкай тэрарыстычнай арганiзацыi, якi праводзiў шкоднiцкую работу ў наркамаце аховы здароўя БССР' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 6.4.1957 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Б. ? 10727-с захоўѓваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  БУРДА Сяргей Максiмавiч* [1905, ? - 9.2.1938, Смаленск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту нам. дырэктара Смаленскага радыёвузла. Арыштаваны 23.10.1937. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 27.1.1938 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  БУРДЫКА Iван Сямёнавiч* [7.9.1900, в. Хутар, цяпер Бярэзiнскi р-н Мiнскай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], службовец. З сялянскай сям'i. У 1925 уступiў у ВКП(б). Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. адказны сакратар СНК БССР. Арыштаваны 28.6.1937 у Мiнску па адрасе: Омскi зав., д. 5а, кв. 3. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як 'член антысавецкай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiѓлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 30.11.1957. Асабовая справа Б. ? 11025-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  БУРНОС Мiхаiл Мiхайлавiч* [1907, в. Зарудаўе Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Мастоўскi р-н Гродзенскай вобл. - 24.11.1937, Ленiнград, НКВД], навучэнец. З бел. сям'i. У 1928 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту студэнт Ленiнградскага медыцынскага iнстытута. Арыштаваны 11.11.1937. Адначасова выключаны з ВКП(б). Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 19.11.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  БУРЫ Аляксандр Мацвеевiч* [1880, Мiнск - ?], музыкант. З сям'i рабочага. Працаваў у Беларускiм тэатры оперы i балета. Арыштаваны 17.12.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Фрунзе, д. 6, кв. 4. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 24.4.1945 за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 5 гадоў ссылкi. Вызвалены ў кастр. 1954. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 7.6.1961. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 4168-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БУРЫ Аляксандр Сцяпанавiч* [1927, Мiнск - ?], вайсковец. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Быў членам ВЛКСМ. Падчас арышту матарыст вайсковай часцi ? 45036. Арыштаваны 19.2.1961 у Мiнску. Асуджаны за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' 14.7.1961 да 7 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў Комi АССР. Вызвалены ў 1966. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 3.7.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Б. ? 27163-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БУСЕЛ Аляксей Аляксандравiч* [1891, в. Меляховiчы Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскi р-н Гродзенскай вобл. - 25.8.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. У 1930-36 член ВКП(б). Падчас арышту iнспектар аддзела тэхнiчнага кантролю паравозарамонтных майстэрняў ст. Ладзейнае Поле Кiраўскай чыгункi. Арыштаваны 10.4.1937 на ст. Лаѓдзейнае Поле (вул. Вакзальная, д. 118, кв. 1). Асуджаны выязной сесiяй ваеннай калегii Вярхоўнага суда СССР 25.8.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шкоднiцѓкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  БУСЕЛ Сяргей Нiчыпаравiч [1901, в. Сухоўчыцы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - пасля 1939, ГУЛАГ], дзеяч бел. нацыянальнага руху. Пасля Раманаўскага вучылiшча (1916) паступiў у Слуцкую земскую (беларускую) гiмназiю. Быў адным з лiдэраў таварыства 'Папараць-кветка', актыўна ўдзельнiчаў у бел. нацыянальным руху. У 1918 устуѓпiў у партыю бел. эсэраў, уваходзiў у склад яе Слуцкага павятовага камiтэта. У час польска-савецкай вайны 1919-20 актыўны ўдзельнiк падпольнай барацьбы суѓпраць акупантаў, член Часовага Беларускага нацыянальнага камiтэта Случчыны. Адзiн з арганiзатараў Беларускага з'езда Случчыны 14-15.11.1920. У лiст.-снеж. 1920 прымаў актыўны ўдзел у фармiраваннi 1-й Слуцкай брыгады войскаў БНР у мяст. Семежава. Пасля яе лiквiдацыi ў складзе Беларускай вайсковай камiсii (БВК). Праводзiў эсэраўскую прапаганду сярод сялян Гродзеншчыны i вайскоўцаў бел. батальёна ў Лодзi. Пасля скасавання польскiмi ўладамi БВК у 1921 пераѓехаў у Вiльню i выконваў заданнi Замежнага бюро БПСР. Каб пазбегнуць арышту, перабраўся ў Коўна, працаваў у Мiнiстэрстве беларускiх спраў пры ўрадзе Лiтвы. Па рэкамендацыi старшынi ўраду БНР В.Ластоўскага накiраваны ў Прагу вучыцца ў Вышэйшай тэхнiчнай школе. У час вучобы на агранамiчным ф-це актыўна ўдзельнiчаў у нацыянальным жыццi бел. эмiграцыi. З'яўляўся актывiстам студэнцкай арганiзацыi 'Вольная Грамада'. У 1929 пасля сканчэння вучобы вярнуўся ў Вiльню. Удзельнiчаў у рабоце Беларускага нацыянальнага камiтэта, супрацоўнiчаў з час. 'Золак'. У кастр. 1939, калi Чырвоная армiя ўвайшла ў Зах. Беларусь, разам з бел. дзеячамi В.Багдановiчам, А.Луцкевiчам, А.Неканда-Трэпкам, У.Самойлам i iнш. арыштаваны спецгрупай НКВД БССР i вывезены ў Мiнск. У лют. 1940 прыгавораны да 15 гадоў канцлагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: Антон Луцкевич: Материалы следственного дела НКВД БССР / Подг. к печати, введение и комментарии В.Н.Михнюка, Н.М.Климовича и А.Н.Гесь. Мн., 1997. С. 190; Слуцкi збройны чын 1920 г. ў дакументах i ўспамiнах. Мн., 2001. С. 303-304.
  
  БУСЛОВIЧ Павел Восiпавiч* [1895, в. Аўгустова, дакладнае месцазнаходжанне ўстанавiць не ўдалося - 14.10.1937, Ленiнград, НКВД], навуковец, педагог. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дацэнт Ленiнградскага аўтадарожнага iнстытута. Арыштаваны 7.9.1937 у Ленiнградзе. Асуѓджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 10.10.1937 за 'шпiянаж' i 'контррэвалюцыйную, антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  БУСЬКО Аркадзь Сцяпанавiч* [1898, мяст. Хоўхлава Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Маладзечанскi р-н Мiнскай вобл. - ?, Мiнск, НКВД], мастак. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Саюзфота (Беларускае аддзяленне). Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. У 1935 выключаны з ВКП(б). Арыштаваны 19.8.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая д. 81, кв. 3. Асуджаны 'тройкай' НКВД 28.9.1937 за 'шпiёнскую дзейнасць на карысць Польшчы' да ВМП. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 10.12.1959. Асабовая справа Б. ? 15066-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  БУСЬКО (БУЙНОЎ) Уладзiмiр Андрэевiч* [1896, Уладзiкаўказ, Расiя - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту працаваў пчаляром. Арыштаваны 18.3.1947 на ст. Удзiмi (Маньчжурыя, цяпер Кiтай). Асуджаны 20.5.1947 да 15 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловѓская область.
  
  БУТКЕВIЧ Цiмафей Лявонавiч* [1904, мяст. Чарэя Сенненскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Чашнiцкi р-н Вiцебскай вобл. - 20.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. У 1924-35 член ВКП(б). Падчас арышту iнжынер па тэхнiцы бяспекi завода iмя Сталiна. Арыштаваны 22.8.1937 у Ленiнградзе па адрасе: пр. К.Маркса, д. 62, кв. 11. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 14.12.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнскай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  БУШМАКОЎ Уладзiмiр Iльiч* [1892, Перм, Раѓсiя - ?], навуковец. З сям'i служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам кафедры Вiцебскага медыцынскага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 29.12.1948 у Вiцебску па адрасе: вул. Фрунзе, д. 7. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 20.4.1949 за 'тэрарыстычныя намеры' на спецпасяленне. Высланы ў Краснаярскi край. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Цэнтральнай камiсiяй па перагляду спраў асуджаных 31.5.1954. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  БЫЛЬ Лука Кузьмiч [1891, в. Залессе Скiдзельѓскай воласцi Гродзенскага пав., цяпер тэрыторыя (вёска не iснуе) Гродзенскага р-на - 19.11.1938, НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступiў у КПСС (1927). У жн. 1936 за 'ўзорнае выкананне заданняў камандавання' ўзнагарожаны ордэнам 'Чырвонай Зоркi'. Да арышту капiтан разведупраўлення БВА ў Смаленску. Быў жанаты, меў дваiх дзяцей. Арыштаваны 4.3.1938. Пазбаўлены воiнскага звання. Асуджаны 23.9.1938 асобай нарадай НКВД за 'ўдзел ў контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганiзацыi ПАВ' i як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 4.2.1960 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Б. ? П-7553 захоўваецца ў архiве УКДБ Гроѓдзенскай вобл.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў
  
  БЫХАВЕЦ Дзмiтрый Дзмiтрыевiч* [1889, в. Зарудзiца Вiцебскага пав., цяпер Вiцебскi р-н - 18.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту прараб геадэзiчных работ Нiвабуда. Арыштаваны 10.4.1937. Асуджаны асобай 'тройкай' НКВД Ленiнградскай вобл. 15.12.1937 за 'антысавецкую агiтацыю' i 'шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  БЫЧЫНАЎ Кандрат Парамонавiч* [1903, в. Доўгавiчы Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Мсцiслаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - 1.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. У 1929 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту нам. начальнiка паравознага дэпо ст. Кандалакша Кiраўскай чыгункi. Арыштаваны 11.7.1937 на рабоце. Адначасова выключаны з ВКП(б). Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 28.10.1937 за 'контррэвалюцыйную шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны ў Левашоўскай пусташы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом СССР 18.10.1957.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  БЭР Ошар Шыманавiч* [25.11.1898, Варшава, цяпер Польшча - 11.3.1938, Мiнск, НКВД], журналiст (?). З сям'i рабочага. У 1921 уступiў у ВКП(б). Працаваў загадчыкам аддзела прамысловасцi газ. 'Рабочий'. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 21.8.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 5/32, кв. 12. У сувязi з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 3.1.1938 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi i шпiён' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 11.8.1956. Асабовая справа Б. ? 6952-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  БЯДРЫЦКI Яўген Iванавiч [1888, в. Нярэйша (?) Магiлёўскага пав., цяпер Магiлёўскi (?) р-н - ?, ГУЛАГ]. Скончыў павятовае вучылiшча ў Магiлёве. У 1925 пераехаў з Коўна ў Мiнск. Працаваў у выдавецтве наркамата земляробства. У канцы 1927 арыштаваны ДПУ БССР i з М.Адзярыхам сасланы ў Вятку на 3 гады. Пасля сканчэння тэрмiну пасялiўся ў Верхне-Дняпроўску Днепрапятроўскай вобл. Працаваў перапiсчыкам у райвыканкаме. Па даручэннi ДПУ БССР 30.5.1930 арыштаваны мясцовым органам Дзяржаўнага палiт. ўпраўлення па справе 'Саюза вызвалення Беларусi' i этапаваны ў Мiнск. Абвiнавачваўся ў тым, што 'з'яўляўся добраахвотнiкам у армii С.Н.Булак-Балаховiча i адбываў ссылку за прыналежнасць да нелегальнага нацдэмаўскага гуртка'. У час следства вiнаватым сябе не прызнаў. Пастановай калегii АДПУ СССР 10.4.1931 асуджаны да 3 гадоў канцлагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 19.9.1960.
  
  БЯЗЮК Iван Фёдаравiч [1902, Ловiч Варшаўскай губ., цяпер Польшча - 28.5.1938, Масква, НКВД], iнжынер. З сям'i бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнiк планавага аддзела Нара-Фамiнскай фабрыкi Маскоўскай вобл., Расiя. Арыштаваны 9.2.1938 у Нара-Фамiнску па адрасе: Пiянерскi зав., д. 28. Асуджаны камiсiяй НКВД СССР 19.5.1938 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 10.9.1957. Справа захоўваецца ў ДА РФ.
  Лiт.: Бутовский Полигон.
  
  БЯЗМЕНАВА Яўгенiя Сямёнаўна* [1922, хут. Доўѓгая Дуброва Жыткавiцкага р-на Гомельскай вобл. - ?], спявачка. З сям'i службоўца. Атрымала сярэднюю спецыяльную музычную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. У пасляваенны час - салiстка хора Беларускага дзяржаўнага радыёкамiтэта. Была замужам, гадавала дзiця. Арыштавана 29.11.1950 у Мiнску па адрасе: вул. Цымлянѓская, д. 59. Асуджана асобай нарадай МДБ як 'здраднiца раѓдзiмы' i за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў паѓпраўча-працоўных канцлагераў. Вызвалена 28.7.1955. Рэабiлiтавана 11.7.1955. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 6556-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  БЯЛЕВIЧ Леў Мiкалаевiч [н. 10.3.1928, в. Багуцкiя Дзiсенскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Мiёрскi р-н Вiцебскай вобл.], удзельнiк пасляваеннага антысавецкага маладзёжнага руху. З восенi 1944 вучыўся ў Глыбоцкiм педагагiчным вучылiшчы. Пасля аб'яднання Глыбоцкага патрыятычнага асяродка, да якога належаў Б., з гуртком аднадумцаў з Пастаўскага педвучылiшча быў створаны аб'яднаны Саюз беларускiх патрыётаў. 8.2.1947 (паводле iншых звестак 15.2.1947) Б. арыштавалi. Як ён пазней прыгадваў, 'СБП праiснаваў нядоўга. Зрэшты, тэрмiн гэты мог быць, як пасля стала зразумелым, i яшчэ карацейшы. Сярод нас аказалiся падасланыя энкавэдзiстамi 'сексоты'... Даводзiцца толькi меркаваць, чаму, маючы немалую iнфармацыю, энкавэдзiсты не спяшалiся распраўляцца з намi'. На судзе над сябрамi СБП у Мiнску, якi адбыўся 16-20.6.1947, Б. асудзiлi да 10 гадоў пазбаўлення волi. Да лета 1948 знаходзiўся ў лагеры 'Краснае ўрочышча' пад Мiнскам, дзе працаваў на будаўнiцтве Мiнскага аўтамабiльнага завода. Потым этапаваны ў Iнцiнскi (пазней Мiнеральны) папраўча-працоўны лагер МДБ Комi АССР. Разам з паплечнiкамi-землякамi (Васiлём Супруном, Кастусём Шышэем, Васiлём Шастаковiчам) уваходзiў у зямляцкi гурток, якi ўзяў на сябе ролю бел. цэнтра ў сiстэме лагераў вакол Iнты. Вызвалены ў 1955. Пасля вяртання ў Беларусь ажанiўся з Марыяй Бабiч, таксама колiшняй сяброўкай СБП. У 1956 з жонкай вярнуўся ў Iнту, працаваў шахцёрам. Пасля выхаду на пенсiю (1984) пераехаў на пастаяннае жыхарства ў Полацк. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом Беларусi 30.10.1992. Справа Б. ? 23525-п з фотаздымкам захоўѓваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Тв.: I сорам, i крыўда, i спадзяванне // Наша слова. 1992. 10 чэрв.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Гарт. З успамiнаў пра Саюз Беларускiх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкiя рухi.
  
  БЯЛЕВIЧ Яфiм Яфiмавiч [15(27).2.1888, Мiнск - 13.12.1942, Магадан, ГУЛАГ], дзеяч бел. нацыянальнага руху. Вучыўся ў Мiнскай гiмназii, з якой за ўдзел у вучнёўскiх беспарадках у 1907 выключаны i арыштаваны. Хутка вызвалены. Скончыў гiмназiю экстэрнам. Паступiў на юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та (скончыў у 1912). Быў прызваны ў армiю. Падчас 1-й сусветнай вайны на фронце - прапаршчык, штабс-капiтан. Ад вайскоўцаў-беларусаў абраны дэлегатам на 1-ы Усебеларускi кангрэс (снеж. 1917), член яго прэзiдыума. Да лiп. 1918 займаў пасаду мiнiстра юстыцыi i фiнансаў у Народным сакратарыяце - першым урадзе БНР. Як нязгодны з яго палiтыкай, выйшаў у адстаўку. Пасля дыпламатычны прадстаўнiк урада БНР у Кiеве, Адэсе, Берлiне. У 1919 арыштаваны польскiмi акупацыйнымi ўладамi, але здолеў уцячы з-пад варты. У 1918-19 член партыi сацыялiстаў-федэралiстаў, у 1920 член Беларускай партыi сацыялiстаў-рэвалюцыянераў, з якой у жн. 1920 выйшаў з-за адмовы лiдэраў падпiсаць Дэкларацыю пра абвяшчэнне незалежнасцi БССР ад 31.7.1920. У 1920-22 служыў у Гомелi ў чыгуначных часцях Чырвонай армii. 1.10.1920 арыштаваны асобым аддзелам Зах. фронту па падазрэннi ў контррэвалюцыйнай дзейнасцi; вызвалены праз 6 месяцаў. У чэрв. 1924 удзельнiчаў у лiквiдацыйным з'ездзе БПС-Р. Перайшоў на фiнансавую работу - у 1925-30 упаўнаважаны наркамфiна БССР, з 1931 у Белшвейаддзяленнi Вышэйнага савета народнай гаспадаркi. Арыштаваны 19.3.1932. Паводле пастановы калегii АДПУ СССР асуджаны да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Свiрскi канцлагер НКВД Ленiнградскай вобл. У зняволеннi 27.12.1936 узяты пад варту. 8.2.1937 Ленiнградскiм абл. судом асуджаны да 5 гадоў зняволення i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Загiнуў у Магаданскiм канцлагеры. Па першым прыгаворы рэабiлiтаваны прэзiдыумам Мiнскага абл. суда 16.11.1963, па другiм - пракуратурай РФ 16.12.1992.
  Лiт.: ЭГБ, т. 2; БЭ, т. 3.
  
  БЯЛЕЦКI Канстанцiн Давыдавiч* [1903, ? - 29.10.1937, Астрахань, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту начальнiк лесапiльнага цэха суднаверфi iмя Кiрава. Арыштаваны ў Астраханi. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 12.10.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ў 1957.
  Кр.: Из тьмы забвения.
  
  БЯЛУГА Мiкалай Iльiч [1885, в. Лакно Гродзенѓскага пав., цяпер Гродзенскi р-н - пасля 1960, Гродна), дзяржаўны дзеяч. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1919-24 служыў у Чырвонай армii. З 1920 член ВКП(б). З 1929 да 1933 вiцэ-прэзiдэнт БелАН, загадчык сектара (аддзела) Белкаапсаюза. Арыштаваны 19.1.1933. Асуджаны пастановай калегii АДПУ СССР 2.4.1933 як 'удзельнiк контррэвалюцыйнай шкоднiцкай арганiзацыi' i за 'сабатаж' да 3 гадоў пазбаўлення волi. Этапаваны ў Казахстан. Пасля вызвалення жыў у Гродне. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 28.10.1960. Асабовая справа Б. ? 16776-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Мiхнюк У. Захоўваць вечна: справа ? 20951-с // Маладосць. 1992. ? 6. С. 126; Возвращенные имена.
  
  БЯЛОЎ Iван Панфiлавiч [27.6.1893, в. Калiннiкава Наўѓгародскай губ., Расiя - 29.7.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], савецкi ваеначальнiк, камандарм 1-га рангу (1935). З сялянскай сям'i. Скончыў Вышэйшыя акадэмiчныя курсы Акадэмii генѓштаба (1923). Удзельнiк 1-й сусветнай вайны. У Чырвонай армii з 1918. З крас. 1919 член РВС i галоўнакамандуючы войскамi Туркестанскай рэспублiкi. З 1921 камандуючы стралковай дывiзii, корпуса, пам. камандуючага i камандуючы войскамi Паўн.-Каўказскай ВА. З 1931 камандаваў войскамi Ленiнградѓскай, з 1935 Маскоўскай ВА. У чэрв.-снеж. 1937 камандуючы войскамi Беларускай ВА. Дэпутат Вярхоўнага савета СССР (1937). Арыштаваны 7.1.1938 у Смаленску. Этапаваны ў Маскву. Асуѓджаны 29.7.1938 тройкай НКВД як 'былы член партыi левых эсэраў' i за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i 'ваенна-фашысцкай змове' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 26.11.1955 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР.
  Лiт.: ЭГБ, т. 6-2.
  
  БЯЛЯЕЎСКI (ТАБАРНСКI) Уладзiмiр (Вульф) Рафаiлавiч* [1908, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва - 27.11.1937, Мiнск, НКВД], журналiст, рэдактар. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у КПЗБ. З 1931 у БССР, нам. рэдактара газ. 'Рабочий'. Арыштаваны ў Мiнску 21.3.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 20.11.1937 як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 15.2.1956. Асабовая справа Б. ? 5853-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"