Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

В 3

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  ВАГЕР Любоў Лазараўна* [1891, Мiнск - ?], служачая. З сям'i службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала загадчыцай секцыi (аддзела) Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення БССР. Выйшла замуж, гадавала дваiх дзяцей. Арыштавана 4.1.1931 у Мiнску па адрасе: вул. Кастрычнiцкая, д. 11, кв. 1. Асуѓджана паводле пастановы калегii АДПУ СССР 30.5.1931 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi 'Працоўная сялянская паpтыя' да 3 гадоў пазбаўлення волi. Пакаранне адбывала ў Казахстане. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 22.4.1958. Асабовая справа В. ? 11847-с з фотаздымкам захоўваецца ў арѓхiве КДБ Беларусi.
  
  ВАЙНОВIЧ Фёдар Мартынавiч* [1898, в. Рагачы Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскi р-н - 28.6.1938, Мiнск, НКВД], дзяржаўны служачы, партыйны дзеяч, муж Ганны Пашучэнкi. З сялянскай сям'i. У 1919 устуѓпiў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам сельгасаддзела ЦК КП(б)Б. Гадаваў дзiця. Арыштаваны 12.8.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Ленiнская, 2-гi дом Саветаў, 48/23, кв. 6. У сувязi з арыштам выключаны з партыi. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.6.1938 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i за 'шкоднiцтва ў сельскай гаспадарцы' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 25.2.1958. Асабовая справа В. ? 11487-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ВАЙНОЎСКI Аляксандр Эдуардавiч* [1906, Пецярбург, цяпер Санкт-Пецярбург, Расiя - 16.6.1938, Масква, НКВД], службовец. З сям'i бел. рабочага. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. Апошняе месца работы - планавiк-эканамiст аддзела камплектавання i забеспячэння Маскоўскага (?) сiлiкатнага завода ? 2. Арыштаваны 28.3.1938 у Маскве па адрасе: ст. Прэсня Акруговай чыгункi, д. 46, кв. 6. Асуджаны камiсiяй НКВД СССР 1.6.1938 за 'шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 24.11.1956. Асабовая справа В. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  ВАЙЦЮК Iван Iгнатавiч* [1909, Бельскi пав. Гроѓдзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - ?], навучэнец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнт 'МЭК' (?). Арыштаваны 8.8.1933 у Томску як 'меншавiк'. 2.10.1933 вызвалены. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  ВАЙЦЮК Канстанцiн Майсеевiч* [1897, в. Hагор'е Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгiчынскi р-н Брэсцкай вобл. - 14.9.1937, Масква, НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям'i. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту начальнiк ваенна-гаспадарчага аддзела 4 казацкага корпуса. Арыштаваны 15.5.1937 у Армавiры па адрасе: вул. Будзённага, д. 27. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 14.9.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 23.7.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  Кр. геагр: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ВАЙЦЯНКОЎ Мiхаiл Канстанцiнавiч* [1900, в. Дзераўцы Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Асiповiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - 25.1.1940, Масква, НКВД], службовец, вайсковец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту камандзiр брыгады, нам. начальнiка ўпраўлення ваеннага забеспячэння НКВД СССР. Арыштаваны 30.4.1939 у Маскве па адрасе: вул. Пакроўка, д. 20/1, кв. 4. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 24.1.1940 за 'ўдзел у змове' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 21.3.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  Кр. геагр: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ВАЙЦЯХОВIЧ Альфонс Фелiксавiч* [1895, в. Абаб'е Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ., цяпер Лiтва - 16.9.1938, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Апошняе месца работы - часова выконваючы абавязкi старшага iнжынера кватэрна-эксплуатацыйнага аддзела Уральскай ВА. Арыштаваны 9.2.1938 у Свярдлоўску. Асуджаны 15.8.1938 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: ЭГБ, т. 5.
  
  ВАЙЦЯХОЎСКI Iван Антонавiч* [1891, в. Кругля Мiнскага пав., цяпер Мiнскi р-н - ?, ГУЛАГ], вайсковец, службовец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Служыў у царскай армii ў званнi штабс-капiтана, удзельнiчаў у 1-й сусветнай вайне. Верагодна, у 1930-я г. арыштаваны i этапаваны ў Анежскi канцлагер НКВД Архангельскай вобл. У зняволеннi некаторы час працаваў бухгалтарам. 18.8.1937, калi, хутчэй за ўсё, адбываў пакаранне ў Беламорска-Балтыйскiм канцлагеры НКВД Карэла-Фiнскай АССР, узяты пад варту i 9.9.1937 асуджаны за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох). Дата смерцi невядома. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом Карэльскай АССР 18.11.1959.
  Кр.: Iнфармацыя з базы даных Ю.А.Дзмiтрыева.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  
  ВАЙЦЯХОЎСКI Яўген Касперавiч* [1908, в. Шыкалова Полацкага пав. Вiцебскай губ., цяпер Шумiлiнскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту нам. галоўнага бухгалтара. Асуджаны 20.10.1937 да 8 гадоў пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Трагедия народа: книга памяти жертв политических репрессий Республики Марий Эл. Йошкар-Ола, 1996, Т. 1.
  Кр. геагр: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ВАЛАДЗЬКО Iосiф Iгнатавiч [лiст. 1887, мяст. Гарадзея Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Нясвiжскi р-н Мiнскай вобл. - 20.12.1937, НКВД], дзяржаўны дзеяч. У 1919 мабiлiзаваны ў Чырвоную армiю, служыў нам. ваенкама ў Навагрудку, ваенкамам i членам рэўкама Рагачоўскага пав. У 1920-21 ваенкам Гомельскай губ., з 1922 старшыня выканкама Магiлёўѓскага павятовага, Бабруйскага раённага Саветаў. У 1928 прызначаны нам. наркама земляробства БССР. У 1929-30 старшыня Вiцебскага акруговага, з 1931 Мiнскага гарадскога выканкамаў. У 1933-37 начальнiк упраўлення сувязi БССР, упаўнаважаны наркамата сувязi СССР па БССР. На працягу 1929-37 член ЦВК БССР i ЦВК СССР. У 1937 адпраўлены ў Казахстан на пасаду ўпаўнаважанага наркамата сувязi СССР. Неўзабаве арыштаваны. Абвiнавачваўся ў прыналежнасцi да 'контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай дыверсiйна-шкоднiцкай арганiзацыi правых' i 'антысавецкай арганiзацыi ва ўпраўленнi сувязi БССР'. Асуджаны да ВМП. Расстраляны ў адну ноч з Якавам Афанасьевым, Васiлём Дружчыцам, Аркадзiям Ляшчынскiм, Маркам Матусевiчам, Фёдарам Сулкоўскiм, Iванам Суртам, Дорай Турбовiч i iнш. (усяго больш за 200 (!) чалавек). Рэѓабiлiтаваны 12.10.1957.
  15.2.1938 у Мiнску была арыштавана жонка Iосiфа Валадзько, хатняя гаспадыня Валадзько Яўгенiя Мiкалаеўна (нар. ў вер. 1884 у в. Звонь, цяпер Ушацкi p-н Вiцебскай вобл.). 16.5.1938 тройкай НКВД яны была асуджана як 'член сям'i здраднiка радзiмы' да 8 гадоў ППК i этапавана ў Цемнiкаўскi канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваѓѓна 21.6.1966 тpыбуналам БВА. Яе асабовая справа ? 19501-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: ЭГБ, т. 2; БЭ, т. 3.
  
  ВАЛАДЗЬКО Пётр Iосiфавiч* [20.10.1887, в. Плябанцы Мiнскага пав., цяпер Мiнскi р-н - 13.4.1938, Мiнск, НКВД], спявак. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Беларускiм тэатры оперы i балета. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 1.11.1937 у Мiнску па адрасе: Омскi зав., д. 7, кв. 1. Асуджаны 'тройкай' НКВД 25.3.1938 як 'польскi шпiён' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 1.3.1963. Асабовая справа В. ? 4599-с захоўѓваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  
  ВАЛАНЧУК Яўген Сцяпанавiч* [1886, в. Вялiкiя Матыкалы Брэскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкi р-н - 17.1.1938, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту працаваў начальнiкам цэха. Арыштаваны 31.8.1937 у Надзежѓдзiнску Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 17.1.1938 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ВАЛЕЙКА Чэслаў Iгнатавiч [1920, Вiльня - ?], артыст. З польскай рабочай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту артыст Беластоцкага тэатру. Арыштаваны 24.2.1941. Абвiнавачваўся ва 'ўдзеле ў антысавецкай арганiзацыi'. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 22.12.1947 УМДБ Гродзенскай вобл. Асабовая справа В. ? П-4498 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  ВАЛКОВIЧ Данiла Iванавiч [5(18).4.1900, в. Занёманск Гродзенскага пав., цяпер у межах Мастоў Гроѓдзенскай вобл. - 27.11.1937, НКВД], дзяржаўны i партыйны дзеяч. У час 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Вяцкай губ. Пасля Кастрычнiцкага перавароту 1917 супрацоўнiк ВЧК - нам. старшынi Малмыжскай павятовай камiсii Вяцкай губ. З 1918 у Чырвонай армii. Ваяваў на Усх. фронце супраць армii Калчака. Са снеж. 1920 на Зах. фронце, служыў у Бабруйскiм i Мазырскiх пав. Потым на партыйнай рабоце - з 1921 загадчык аддзела ЦК ЛКСМБ. З 1924 сакратар Койданаўскага, Ляхаўскага райкамаў, у апараце ЦК КП(б)Б, загадчык аддзела Мiнскага, сакратар Магiлёўскага акруговых камiтэтаў, сакратар Клiмавiцкага i Бабруйскага райкамаў КП(б)Б. У лют. 1934 прызначаны нам. наркама земляробства БССР. Са жн. 1934 2-гi сакратар ЦК КП(б)Б. З 30.5.1937 старшыня СНК БССР. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны ў пачатку вер. 1937. Асуджаны 26.11.1937 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР за 'прыналежнасць да замежнай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Iмя В. носяць вулiцы ў Гродне i Мастах.
  6.9.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Кiрава, д. 15, кв. 1, была арыштавана жонка В., Ганна Максiмаўна (Майсееўна) Валковiч (Чарно), 1902 г. нараджэння, хатняя гаспадыня. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД СССР яна была асуджана як 'член сям'i расстралянага здраднiка радзiмы' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ i этапавана ў Цемнiкоўскi канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена ў 1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 10.10.1956.
  Лiт.: Якутаў У. Змагар, працаўнiк // Полымя. 1966. ? 6; Яго ж. Из когорты первых бойцов // Неман. 1979. ? 10; Платонаў Р.П. Беларусь у мiжваенны перыяд. Мн., 2001; Протько Т.С. Становление советской тотолитарной системы в Беларуси (1917-1941 гг.). Мн., 2002; ЭГБ, т. 2.
  
  ВАЛОВIК Мiкалай Яўгенавiч* [1896, в. Добры Дуб (?) Рагачоўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Рагачоўскi р-н Гомельскай вобл. - 16.1.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], партыйны дзеяч. З беднай бел. сялянскай сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту сакратар Серпухаўскога гаркама ВКП(б) Маскоўскай вобл. Арыштаваны 18.8.1937 у Серпухаве па адрасе: вул. Тульская, д. 8, кв. 9. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 16.1.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi, падрыхтоўку баявой тэрарыстычнай групы i за падрыўную работу ў Серпухаўскiм раёне' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 12.11.1955.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  
  ВАЛОВIЧ Аляксандр Мiкалаевiч* [1900, в. Вяззе Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бярэзiнскi р-н Мiнскай вобл. - 16.4.1939, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы iнжынер планава-эканамiчнага аддзела наркамата лясной прамысловасцi СССР. Арыштаваны 12.10.1938 у Маскве па адрасе: Калашны зав., д. 4, кв. 24. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 15.4.1939 за 'контррэвалюцыйную прапаганду' i 'ўдзел у тэрарыстычнай групоўцы' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 11.2.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  
  ВАЛЬКОВIЧ Любоў Фёдараўна* [1906, в. Лявонавiчы Мiнскага пав., цяпер Мiнскi р-н - ?], работнiк культуры. З сялянскай сям'i. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала старшым бiблiятэкарам у Цэнтральнай дзяржаўнай бiблiятэцы. Выйшла замуж, гадавала дваiх дзяцей. Арыштавана 26.10.1945 у Мiнску па адрасе: вул. Каменная, д. 15, кв. 4. Асуджана 15.2.1947 за 'антысавецкую агiтацыю' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 2 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана ваеннай калегiяй Вярѓхоўнага суда Беларусi 8.10.1993. Асабовая справа В. ? 35650-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  
   ВАЛЬФСОН Сямён Якаўлевiч [27.5(8.6).1894, Бабруйск Мiнскай губ., цяпер Магiлёўская вобл. - 1941, Мiнск], дзяржаўны дзеяч, фiлосаф, лiтаратуразнавец, педагог. У 1919 скончыў Кiеўскi ун-т. З 1921 прафесар БДУ. У 1925-30 дэкан ф-та права i гаспадаркi ун-та. З 1928 акадэмiк БелАН, член ЦВК БССР (1929-38). У 1931-38 дырэктар Iнстытута фiласофii i права. З 1936 акадэмiк-сакратар Аддзялення грамадскiх навук АН БССР, адначасова першы нам. дэкана ф-та грамадскiх навук БДУ. Даследаваў гiсторыю фiласофii, сацыялогii, навукi i культуры, стан рэлiгiйнага жыцця. Аўтар падручнiкаў па дыялектычнаму матэрыялiзму. Як лiтаратурны крытык выступаў з пазiцый вульгарнага сацыялагiзму, у зборнiку 'Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыi. Iдэалогiя i метадалогiя нацдэмакратызму' (1931) абвiнавачваў бел. пiсьменнiкаў у нацыяналiзме. Даследаваў творчасць М.Горкага, А.Пушкiна, I.Гурскага. Калi ў 1938 у НКВД дайшла чарга i да выкрывальнiка нацдэмаў, знаёмыя лекары схавалi В. ў бальнiцы для псiхiчна хворых, дзе ён i адседзеўся (верагодна, да 1940). У сваёй прамове на паседжаннi, прысвечаным трыццацiпяцiгоддзю лiтаратурнай дзейнасцi Я.Купалы (8.12.1940), 'здолеў узняцца над спрошчанасцю сваiх [ранейшых] трактовак' (I.Багдановiч), адзначыў 'незабыўныя гiстарычныя заслугi Купалы'. У пачатку 2-й сусветнай вайны схоплены i забiты фашыстамi, якiх ён крытыкаваў у шэрагу сваiх работ: 'Расавыя тэорыi фашызму i класавая барацьба' (1934), 'Расавыя тэорыi' германскага фашызму' (1937) i iнш.
  Тв.: Диалектический материализм. Мн., 1922; Марксизм и педагогика. Мн., 1924; Плеханов. Мн, 1924; Диалектический материализм. Ч. 1-3. 6-е изд. Мн., 1926; За марксiзм. Мн., 1928; Сучасная рэлiгiйнасць. Мн., 1930; Супраць расавых тэорый. Мн, 1935; Сям'я i шлюб у гiстарычным развiццi. Мн., 1937; В матрацной могиле: Повесть из жизни Генриха Гейне. Мн, 1940.
  Лiт.: БП, т. 1; БЭ, т. 3; Яноўскi А., Зельскi А. Гiсторыя Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта ў бiяграфiях яго рэктараў. Мн., 2001. С. 49.
  
  ВАЛЫНЕЦ Наталля Дзмiтрыеўна* [1925, Вiлейка Вiленскага ваяв., цяпер Мiнская вобл. - ?], навучэнка. З бел. сялянскай сям'i. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 19.2.1945. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 26.1.1946 як 'член нацыяналiстычнай арганiзацыi СБМ' да 4 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ва Ухта-Iжэмскi канцлагер НКВД Комi АССР. Выѓзвалена ў 1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана прэзiдыумам Мiнскага абл. суда 8.2.1989. Асабовая справа В. ? 21039-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ВАЛЫНСКI Сяргей Аляксеевiч [7(19).5.1874, Шчыгры Курскай губ., цяпер Курская вобл., Расiя - ?], рэвалюцыйны дзеяч. З дваранскай сям'i. З 1894 вучыўся ў Маскоўскiм ун-це, з якога быў выключаны за палiт. дзейнасць (1898). Высланы пад нагляд палiцыi ў Курск, дзе арганiзаваў гурток сацыял-дэмакратычнай накiраванасцi, наладзiў выпуск лiстовак. У 1903 атрымаў магчымасць скончыць ун-т i пераехаў у Мiнск. Працаваў памочнiкам юрысконсульта на Лiбава-Роменскай чыгунцы. З 1903 член РСДРП, далучыўся да Мiнскай групы партыi, вёў агiтацыю сярод чыгуначнiкаў. Памочѓнiцай В. ў групе была яго жонка, якая адказвала за сувязi з друкарняй, выконвала абавязкi сакратара i касiра. Пасля Курлоўскага расстрэлу 1905 В. ўвайшоў у склад Мiнскага Каалiцыйнага Савета, што рыхтаваў забастоўку чыгуначнiкаў як частку Усерасiйскай палiт. стачкi. Падчас стачкi ў кастр. 1905 Савет 12 дзён трымаў пад сваiм кантролем чыгуначны вузел, стварыў камiсiю ўзаемадапамогi, суд гонару. У снеж. 1905 дэлегаваны Мiнскiм камiтэтам чыгуначнага саюза ў Масѓкву на Канферэнцыю чыгуначнiкаў. Пасля вяртання з яе арыштаваны (8.12.1905). З турмы тайна перадаваў свае тэксты жонцы, якая выкарыстоўвала iх для стварэння лiстовак, што распаўсюджвалiся ў Мiнску. Выѓзвалены ў маi 1906 пад заклад. Адышоў ад актыўнай дзейнасцi, але працягваў дапамагаць рэвалюцыянерам. У пачатку 1-й сусветнай вайны парваў з бальшавiкамi. З наблiжэннем фронту выехаў у Маскву, дзе ў 1917 устуѓпiў у Маскоўскую арганiзацыю меншавiкоў. У 1920 парваў i з iмi. Шлях у ВКП(б) быў таксама для яго закрыты. Да 1933 працаваў юрысконсультам Маскоўскага Саюза металiстаў. Сумесна з жонкай напiсаў успамiны пра падзеi рэвалюцыi 1905 у Мiнску, рукапiс якiх захоўѓваецца ў Нацыянальным музеi гiсторыi i культуры Беларусi. Далейшы лёс сям'i невядомы.
  Лiт.: Революционное движение в Белоруссии 1905-1907 гг.: Документы и материалы. Мн., 1955; Всероссийская политическая стачка в октябре 1905 г. Ч. 1. М.; Л., 1955; ЭГБ, т. 2.
  
  ВАЛЯШКЕВIЧ Аляксандр Iванавiч* [1897, Бельск-Падляшскi, цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 17.10.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту загадчык лабараторыi фабрыкi 'Пяцiгодка'. Арыштаваны 5.9.1937 у Ленiнградзе па адрасе: праспект Карла Лiбкнехта, д. 19/21, кв. 35. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 12.10.1937 за 'здраду радзiме' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ВАНЬКЕВIЧ Аляксандр Аляксандравiч* [1895, в. Белiчаны Барысаўскага (?) пав. Мiнскай губ., цяпер Бярэзiнскi р-н Мiнскай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў галоўным бухгалтарам. Арыштаваны 20.7.1937 у Алма-Аце. Асуджаны Вярхоўным судом СССР 20.10.1937 за 'антысавецкую шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Дата i месца смерцi невядомы. Рэабiлiтаваны 22.2.1958.
  Кр.: Книга Скорби.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  
  ВАРДОМСКАЯ Любоў Сямёнаўна* [1928, Мiнск - ?], навучэнка. З бел. сям'i. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, вучанiца i пеўчая духоўнага хору манастыра. Арыштавана 2.10.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Пераможная, д. 26, кв. 2. Асуѓджана 30.12.1944 як 'член нацыяналiстычнай арганiзацыi 'Саюза беларускай моладзi' i за 'контррэвалюцыйную агiтацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалена 4.12.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пленумам Вярхоўнага суда СССР 11.5.1960. Асабовая справа В. ? 11058-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ВАРОНЧАНКА Аляксандр Аўксенцевiч* [14.2.1905, Чэрыкаў Магiлёўскай губ., цяпер Магiлёўѓская вобл. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). У 1935-36 загадчык агiтацыйна-масавага аддзела Мiнскага гаркама КП(б)Б, пасля сакратар Кагановiцкага РК КП(б)Б Мiнска, наркам асветы БССР. Арыштаваны 3.8.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Валадарскага, д. 28. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як 'актыўны член антысавецкай тэрарыстычнай шпiёнска-дыверѓсiйнай арганiзацыi, створанай па заданнi палякаў' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 16.5.1957. Асабовая справа В. ? 10308-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ВАРОНЧАНКА (ЯСЕНЬКIНА, ЯСЭПКIНА) Хася Самуiлаўна* [1908, Мсцiслаў Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - ?], педагог, жонка Аляксандра Варончанкi. З яўрэйскай сям'i. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай у Мiнскай вячэрняй школе ? 15. Выйшла замуж, гадавала дваiх дзяцей. Арыштавана 20.11.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Чыгуначная, д. 10, кв. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 як 'член сям'i ворага народа, прыгаворанага да ВМП, i саўдзельнiца яго контрѓрэвалюцыйных злачынстваў' да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Этапавана ў Карагандзiнскi канцѓлагер НКВД Казахскай ССР (Акмолiнск). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана прэзiдыумам Мiнскага абл. суда 27.7.1957. Асабовая справа В. ? 10634-с захоўѓваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ВАРЭНIК Антон Сцяпанавiч* [1888, в. Чаркасы Мiнскага пав., цяпер Дзяржынскi р-н - 25.9.1938, Мiнск, НКВД], музыкант. З сялянскай сям'i. Падчас арышту працаваў у кiнатэатры 'Чырвоная зорка'. Арыштаваны 23.4.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Садовая, д. 17, кв. 1. Асуджаны 'тройкай' НКВД 21.9.1938 за 'шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа В. ? 24077-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  
  ВАРЭНIК Васiль Васiлевiч* [1904, в. Даўгiнава (?) Вiлейскага пав. Мiнскай губ., цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл. - 8.12.1937, Свярдлоўск, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту студэнт 5-га курса будаўнiчага ф-та Уральскага iндустрыяльнага iнстытута. Арыштаваны 28.9.1937 у Свярдлоўскiм 'Втузгарадку'. Асуджаны 27.11.1937 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
   ВАСЕРМАН Саул Iсакавiч* [1893, Мiнск - 29.6.1938, Мiнск, НКВД], дзяржаўны дзеяч, муж Ганны Васерман. З сям'i рабочага. У 1930-я г. наркам камунальнай гаспадаркi БССР. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 3.8.1937 у Мiнску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 31/33, кв. 67. Выключаны з ВКП(б) як 'выяўлены вораг народа'. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.6.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi правых' i 'ажыццяўленне шкоднiцкай работы ў камунальнай гаспадарцы' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 9.8.1957. Асабовая справа В. ? 10862-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  22.9.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 71, кв. 50 была арыштавана жонка В., хатняя гаспадыня Васерман Ганна Маркаўна (н. 8.12.1901 у Мiнску ў сям'i службоўца, атрымала сярэднюю адукацыю). 8.10.1938 асобай нарадай НКВД асуджана як 'жонка здраднiка радзiмы, прыгаворанага да ВМП' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ i этапавана ў Цемнiкаўскi канцлагер НКВД Мардоўскай АССР (пас. Явар). Вызвалена 22.9.1942. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 18.9.1956. Яе асабовая справа ? 7935-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ВАСIЛЕВIЧ Iван Iванавiч* [18(30).6.1895, в. Падстарынь Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер в. Падстарыны Iвацэвiцкага р-на Брэсцкай вобл. - 25.8.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], савецкi ваенны дзеяч. З бел. сялянскай сям'i. Скончыў Чугуеўскае ваеннае вучылiшча (1916). У 1-ю сусветную вайну -прапаршчык на Заходнiм фронце. Са снеж. 1918 у Чырвонай армii. Удзельѓнiчаў ва ўстанаўленнi савецкай ўлады ў Тульскай губ. У 1921-23 начальнiк палiтѓаддзела 17-й дывiзii. З 1929 начальнiк i ваенкам Аб'яднанай беларускай вайсковай школы. Член ЦК КП(б)Б i ЦВК БССР (1929-32). Узнагароджаны ордэнам Ленiна. Падчас арышту камандзiр 26-га стралковага корпуса асобай Чырвонаѓсцяжнай Далёкаўсходняй армii, камандзiр дывiзii. Арыштаваны 25.6.1937 у в. Сяргееўка Градэкаўскага р-на Усурыйскай вобл. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 25.8.1938 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 4.4.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: БелСЭ, т.2. Мн., 1970; ЭГБ, т.2.
  
  ВАСIЛЕЎСКI Мiкалай Пятровiч [крас. 1904, в. Сiѓняўская Слабада, цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл., паводле iншых звестак Санкт-Пецярбург - 1937 (?)], мастак. Першы раз арыштаваны (разам з бацькам) падлеткам у 1920 (?) у Мiнску на рагу вул. Нагорнай i Гаспiтальнай. 29.7.1920 пастановай калегii АДПУ СССР прыгавораны як 'член сям'i асуджанага' да высылкi. У 1920-я г. скончыў Вiленскую беларускую гiмназiю. Займаўся ў мастацкай студыi пры гiмназii ў Я. Драздовiча. У 1926-27 супрацоўнiчаў з час. 'Маланка'. Устуѓпiў у КСМЗБ. З 1930 жыў у БССР. Працаваў мастаком-карыкатурыстам у газ. 'Звязда', 'Савецкая Беларусь', 'Калгаснiк Белаpусi'. Арыштаваны 12.9.1933 у Мiнску па адрасе: вул. Слонiмская, д. 5, кв. 2. Прыгавораны пастановай калегii АДПУ СССР 9.1.1934 як 'член контрѓрэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да 8 гадоў паѓпраўѓча-працоўных лагераў. Па першай справе (? 34744-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi) рэабiлiтаваны пракуратурай Беларусi 19.10.1992, па другой (? 10182-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi з фотаздымкам) рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.4.1956.
  Кр. геагр: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: ЭлiМБел, т. 1; БЭ, т. 4.
  
  ВАСIЛЮК Мiкалай Мiкiтавiч* [1886, в. Лясок Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкi р-н Брэсцкай вобл. - 10.11.1937, Орша, НКВД], журналiст. З сялянскай сям'i. Падчас арышту супрацоўнiк Аршанскага раённага вузла сувязi. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны 22.8.1937 у Оршы. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 28.10.1937 як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 13.9.1966. Асабовая справа В. ? 13352-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр. геагр: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ВАСТОКАЎ Мiкалай Мiкалаевiч* [1891, Нiжнi Ноўгарад, Расiя - ?], акцёр. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Беларускiм дзяржаўным радыёкамiтэце. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 25.7.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Флакса, д. 21, кв. 2. Асуджаны 30.6.1945 за 'супрацоўнiцтва з нямецкiмi акупантамi' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Мiнѓскiм абл. судом 10.1.1990. Асабовая справа В. ? 29070-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  
  ВАСЮКЕВIЧ Вiктар Антонавiч* [1919, Таганpог, Расiя - ?], лiтаратар. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВЛКСМ. Падчас арышту супрацоўнiк газ. 'Знамя свабоды' (?). Арыштаваны 24.12.1940 у Мiнску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 10.4.1941 за 'антысавецкую агiтацыю' да 7 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 4.11.1969. Асабовая справа В. ? 20110-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ВАЎКОВIЧ Лука Мiхайлавiч* [1899, в. Занёманск Гродзенскага пав., цяпер у межах Мастоў Гродзенскай вобл. - 20.12.1937, Ленiнград, НКВД], з бел. сялянѓскай сям'i. У 1926-36 член ВКП(б). Падчас арышту слухач вучэбнага камбiната iмя Молатава. Арыштаваны 4.9.1937 у Ленiнградзе па адрасе: Малы пр., д. 36/38, кв. 17. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 15.12.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнскай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ВАЎНЯНКА Вiкенцiй Iосiфавiч* [1911, в. Скрыпчына Вiленскай губ., цяпер Лiтва (?) - 6.11.1937, Казань, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту студэнт Казанскага iнстытута iнжынераў камунальнага будаўнiцтва. Арыштаваны 23.9.1937. Асуджаны калегiяй НКВД i пракуратуры СССР 2.11.1937 за 'дапамогу мiжнароднай буржуазii' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 22.5.1969.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.
  
  ВАШКЕВIЧ Пётр Емяльянавiч* [1900, в. Гатава, цяпер Мiнскi р-н. - 8.10 (паводле iншых звестак - 11.11) 1938, Магiлёў, НКВД], архiвiст. З бел. сялянскай сям'i. У 1917 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар Цэнтральнага архiва Магiлёва. Арыштаваны 16.2.1938. Асуджаны 'тройкай' НКВД 20.9.1938 да ВМП за 'шпiянаж'. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 4.2.1960. Асабовая справа В. ? 6991-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  ВАШЧАВОЗ Пiлiп Андрэевiч* [1905, в. Максiмаўка Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Маладзечанскi р-н Мiнскай вобл. - ?], навуковец, педагог. З сялянѓскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 29.8.1933 у Горках па адрасе: зав. Фермсi, д. 4. Асуджаны 'тройкай' НКВД 14.11.1933 як 'член шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi БНЦ' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Справа В. ? 5937-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  
  ВАЯВОДА Казiмiр Iосiфавiч* [1898, Дзвiнск Вiцебскай губ., цяпер Даўгаўпiлс, Латвiя - 31.10.1938, Томск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Апошняе месца работы - начальнiк рамонтнага цэха Томскага электрамеханiчнага завода (?). Арыштаваны 10.6.1938. Асуджаны камiсiяй НКВД СССР 23.10.1938 як 'агент германскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 13.11.1959.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  ВЕНЧЫК Антон Антонавiч* [1912, Iгумен Мiнскай губ., цяпер Чэрвень Мiнскай вобл. - ?], работнiк культуры. З сям'i рабочага. Падчас арышту суѓпрацоўнiк чэрвеньскай раённай газеты. Арыштаваны 16.5.1931. Асуджаны 8.9.1931 як 'член трацкiсцкай арганiзацыi' да 3 гадоў ссылкi. 29.1.1934 асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ да 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 30.7.1989. Асабовая справа В. захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  
  ВЕРАМЕЙЧЫК Сямён Засiмавiч* [1903, в. Рачэнь Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Любанскi р-н Мiнскай вобл. - 24.12.1937, Вiцебск, НКВД], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1929 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык кафедры Вiцебскага ветэрынарна-заатэхнiчнага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 17.11.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 6.12.1937 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 25.3.1958. Асабовая справа В. ? 7062-П захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  
  ВЕРАМЯЮК Архiп Рыгоравiч* [1891, в. Аўгустова Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшѓскае ваяв., Польшча - 8.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. У 1918 уступiў у ВКП(б). Апошняе месца работы - начальнiк Ленiнѓградскага абл. ўпраўлення сувязi. Арыштаваны 30.10.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Саюза Сувязi, д. 14, кв. 65. У сувязi з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 2.12.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнскай шкоднiцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ВЕРХАВЕЦ Мiхаiл Кузьмiч* [1904, в. Смаляны Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Аршанскi р-н Вiцебскай вобл - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Апошняе месца работы - нам. начальнiка трэста 'Уралбудшлях'. Арыштаваны 15.7.1938 у Свярдлоўску. Асуѓджаны 28.10.1938 да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ВЕЧАР Нiка Фёдараўна* [1905, в. Машчыцы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - ?], хатняя гаспадыня. З бел. сям'i. Атрымала сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Гадавала дваiх дзяцей. Арыштавана 5.11.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8/1, кв. 34. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 як 'жонка расстралянага здраднiка радзiмы' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзiнскi канцлагер НКВД Казахскай ССР (в. Далiнская). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 24.7.1956. Асобная справа В. ? 6759-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ВIЛЬБУШЭВIЧ Маня [Марыя Уладзiмiраўна (Вульфаўна); 1879, Гродна - ?, Палесцiна], удзельнiца рабочага i сiянiсцкага рухаў. З сям'i купца, якi валодаў маёнткам Ласосна (у наваколлi Гродна). Атрымала хатнюю адукацыю (з-за дрэннага здароўя не магла рэгулярна наведваць гiмназiю). З канца 1890-х г. уваходзiла ў мiнскi гурток Бунда на чале з Я.Гурвiч. Арыштавана 7.3.1900 у сувязi з правалам падпольнай друкарнi Мiнскага камiтэта Бунда. Разам з iншымi арыштаванымi бундаўцамi дастаўлена ў Маскву. Падчас допытаў трапiла пад уплыў тэорыi начальнiка Маскоўскага ахоўнага аддзялення С.Зубатава аб магчымасцi легальнага рабочага руху, якi падтрымлiваўся ўрадам. Выѓзвалена ў жн. 1900, вярнулася ў Гродна, дзе занялася прапагандай зубатаўскiх iдэй. Тым жа часам датуецца пачатак яе зацiкаўленасцi сiянiзмам. З вясны 1901 разгарнула агiтацыю зубатаўскiх iдэй у Мiнску. Вылучалася арганiзацыйнымi здольнасцямi i неўтаймаванай энергiяй - у жн. 1901 пад уплывам яе групы знаходзiлася ўжо 6 цэхаў мiнскiх рабочых. З-за сваёй празубатаўскай дзейнасцi вымушана пакiнуць Бунд. У чэрв. 1901 разам з прыхiльнiкамi заснавала Яўрэйскую незалежную рабочую партыю (ЯНРП), якая апублiкавала свой манiфест i праграму. Пад уздзеяннем агiтацыi ЯНРП у Мiнску амаль бесперапынна адбывалiся стачкi, у вынiку чаго было значна палепшана матэрыяльнае становiшча рабочых горада. В. рэгулярна iнфармавала Дэпартамент палiцыi i асабiста Зубатава пра ўсе паѓдрабязнасцi руху, назвала iмёны некаторых дзеячаў Бунда, якiя потым былi арыштаваныя. Дамаглася даѓзволу на правядзенне ў Мiнску ў лiст. 1901 легальнага Усерасiйскага з'езду прадстаўнiкоў ЯНРП i гурткоў рабочых-сiянiстаў ('Паалей Цыён'). У маi 1902 мiнiстр унутраных спраў Расii В.Плеве даручыў ЯНРП пашырыць сваю дзейнасць на Вiльню. З вер. 1902 займалася ўтварэннем зубатаўскiх рабочых саюзаў у Адэсе. 1903 стаў годам чарговых радыкальных пераглядаў В. сваiх поглядаў - менавiта тады Плеве загадаў забаранiць яўрэйскi рабочы рух, ЯНРП лiквiдавалi, а ў Кiшынёве адбылiся яўрэйскiя пагромы. В. расчаравалася ў зубатаўскай тэорыi 'сацыяльнай манархii' i цалкам захапiѓлася сiянiзмам, летам 1903 утупiла ў 'Паалей Цыён'. З 1904 жыла ў Швейцарыi, потым у ЗША, Палесцiне, дзе працавала ў сiянiсцкiх сацыялiстычных калонiях.
  Лiт.: Бухбиндер Н.А. Независимая еврейская рабочая партия // Красная летопись. 1922, ? 2/3; Заславский Д.О. Зубатов и Маня Вильбушевич. М., 1923; Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904 гг. Мн., 1983; ЭГБ, т. 2.
  
  ВIЛЯНСТОВIЧ Павел Рыгоравiч [крас. 1891, в. Касцюкi Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Любанскi р-н Мiнскай вобл. - пасля 1955, Горкi, цяпер Нiжнi Ноўгарад, Расiя], дзяржаўны, партыйны i культурны дзеяч. У 1913-17 знаходзiўся ў эмiграцыi ў ЗША. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 вярнуўся на радзiму. Далучыўся да партыi бальшавiкоў. З 1918 загадчык аддзела i в. а. старшынi рэўкама ў Бабруйску, нам. старшынi павятовага выканкама ў Рагачове. На працягу 1921-23 загадчык аддзела Бабруйскага, Мiнскага, Мазырѓскага павятовых выканкамаў. У 1924-29 сакратар Горацкага павятовага i Аршанскага акруговага камiтэтаў КП(б)Б, нам. загадчыка аддзела прапаганды i агiтацыi ЦК i адказны сакратар ЦКК КП(б)Б, нам. наркама Рабоча-сялянскай iнспекцыi. Член ЦВК БССР (1926-29). Адначасова з'яўляўся старшынёй Цэнтральнага бюро краяѓзнаўства БССР. У 1929-31 член ЦК КП(б)Б. З пачаткам наступу на бел. культуру пазбаўлены магчымасцi працаваць на радзiме, зняты з кiруючых пасадаў i адпраўѓлены на гаспадарчую работу ў Варонеж. Арыштаваны i зняволены ў студз. 1938. Пасля вызвалення пасялiўся ў Горках. Дачакаўся прыжыццёвай рэабiлiтацыi 2.7.1955.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: Вяргей В.С. Археалагiчная навука ў Беларускай ССР 1919-1941 гг. Мн., 1992; ЭГБ, т. 2.
  
  ВIНЕР Уладзiмiр Уладзiмiравiч* [1872, Астрахань, Расiя - ?], навуковец, педагог. З сям'i вайскоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту прафесар БДУ. Арыштаваны 25.4.1931 у Мiнску. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ 18.8.1931 за 'антысавецкую дзейнасць' да 3 гадоў ссылкi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Мiнскай вобл. 26.12.1989. Асабовая справа В. ? 29282-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ВIР Мiхаiл Антонавiч* [1905, в. Мольнiчы Наваѓгрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гроѓдзенскай вобл. - 10.8.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Апошняе месца работы - эканамiст завода '13 кастрычнiк'. Арыштаваны 28.3.1938 на станцыi Вешнякi Маскоўска-Казанскай (?) чыгункi па адрасе: вул. Сацыялiѓстычная, д. 28. Асуджаны 'тройкай' НКВД 2.8.1938 за 'шпiянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 6.8.1962. Асабовая справа В. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  
  ВIСКОЎСКI Станiслаў Iванавiч [12.2.1839, Варшава - ?,], удзельнiк паўстання 1863-64 у Беларусi. З дробнамаянтковай мсцiслаўскай шляхты. У 1858 паступiў у Горы-Горацкi земляробчы iнстытут, дзе вучыўся на сродкi Т.Чудоўскага - дзеяча рэвалюцыйнага руху на Магiлёўшчыне. Хутка В. стаў адным з лiдэраў студэнцтва ў iнстытуце. Вылучаўся поспехамi ў вучобе, у жн. 1861 прымаў удзел у сельскагаспадарчым з'ездзе ў Горках. З пачаткам паўстання В. 1(13).3.1863 прызначаны паўстанцкiм начальнiкам г. Горкi. З Масквы i Пецярбурга прывёз зброю. У ноч на 24.4(6.5).1863 паўстанцкiя сiлы на чале з В. i Звяждоўскiм занялi Горкi. Пасля разгрому паўстанцаў царскiмi войскамi В. склаў зброю. Падчас следства знаходзiўся ў турмах Магiлёва i Вiльнi. Атрымаў смяротны прысуд, заменены на 12-гадовую катаргу ў Сiбiры. У канцы 1870-х г. жыў у Iркуцку. Далейшы лёс невядомы.
  Лiт.: В. [Ратч]. Очерки мятежного движения в Могилевской губернии... в 1863 году. Вильна, 1865; Цытовiч С. 1863 год у Горы-Горках, быўш. Магiлёўскай губ.: (Падзеi паўстання) // Запiскi адѓдзела гуманiтарных навук БАН. Кн. 8. Працы клясы гiсторыi. Т. 3. Мн., 1929; Восстание в Литве и Белоруссии. 1863-1864 гг. М., 1965; ЭГБ, т. 2.
  
  ВIСЛАВУХ Iгнат Баляслаў [10(22).11.1855, маёнтак Саха (?) Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгiчынскi р-н Брэсцкай вобл. - 13.9.1937, Львоў], грамадскi дзеяч, публiцыст, рэдактар. У 1874-79 вучыўся ў Пецярбургскiм тэхналагiчным iнстытуце. Падчас вучобы далучыўся да народнiцкага руху, вёў сацыялiстычную прапаганду сярод бел. i польскага студэнцтва, падтрымлiваў сувязi з I.Грынявiцкiм. Арыштаваны ў 1879. У тым жа годзе вызвалены. Выехаў у Варшаву, дзе стаў адным з кiраўнiкоў мясцовай сацыял-дэмакратычнай арганiзацыi. Склаў новую, дэмакратычную па свайму характару, праграму арганiзацыi. Зноў арыштаваны ў лют. 1880. Зняволены ў турме на 3 гады. Пасля вызвалення (1883) высланы ў бацькоўскi маёнтак пад публiчны нагляд палiцыi. У 1884 выехаў у Аўстра-Венгрыю i пасялiўся ў Галiцыi. У 1886-87 рэдактар львоўскага час. 'Przegląd Społeczny' ('Грамадскi агляд'). У 1889 заснаваў газ. 'Przyjaciel Ludu' ('Сябар народа'). Журналiсцкай дзейнасцю садзейнiчаў аргаѓнiзацыйнаму афармленню сялянскага руху. Разам з В. у грамадскiм руху Беларусi i Польшчы брала ўдзел яго жонка Марыя i яе мацi С. А. Баўфал (у 1887 яе саслалi на 2 гады ў Сургут Табольскай губ.). Праз Баўфал падтрымлiваў сувязi з асяродкамi Вiльнi, Гродна, Вiцебска. У 1922-28 сенатар Польшчы.
  Кр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Деятели революционного движения в России: Библиографический словарь. Т. 3, вып. 1. М., 1933; Общественное движение на польских землях: Основные идейные течения и политические партии в 1864-1914 гг. М., 1988; ЭГБ, т. 2.
  
  ВIТКОЎСКI Мiкалай Афанасьевiч* [1907, в. Сухарава Мiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер у межах Мiнска - 10.11.1937, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Апошняе месца работы - iнжынер мантажна-тэхнiчнага трэста. Арыштаваны 2.10.1937 у Свярдлоўску. Асуджаны 2.11.1937 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ВIЦКI Дзмiтрый Уладзiмiравiч* [1914, Полацк Вiцебскай губ., цяпер Вiцебская вобл. - ?], службовец. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Удзельѓнiчаў у 2-й сусветнай вайне (з лiп. 1943). Пасля перамогi жыў у в. Гяйценава Дрысенскага р-на (цяпер Верхнядзвiнскi р-н Вiцебскай вобл.). Працаваў землеўладкавальнiкам у Маладзечанскiм аддзяленнi землеўладкавання. Быў жанаты, гадаваў траiх дзяцей. Арыштаваны 20.12.1954. Асуджаны 19.5.1955 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вiцебскiм абл. судом 9.11.1993. Асабовая справа В. ? 23306-П захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  ВIШНЕЎСКI Вiтольд Францавiч* [1885, Магiлёўская (?) губ., цяпер Магiлёўская вобл. - 20.11.1937, Уфа, НКВД], медык, вайсковец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Апошняе месца работы - урач санiтарнай часцi НКВД Башкiрскай АССР. Арыштаваны 15.10.1937. Асуджаны камiсiяй НКВД СССР за 'антысавецкую агiтацыю i ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 14.1.1958.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий республики Башкортостан.
  
  ВIШНЯВЕЦКI Мiкалай Пятровiч [1897, Магiѓлёў - 1941, ГУЛАГ], вайсковец. У 1916 скончыў Маскоўскую школу прапаршчыкаў. У 1917 па даручэннi ваеннай арганiзацыi Петраградскага камiтэта РСДРП(б) вёў антываенную агiтацыю сярод салдат. Арыштаваны ў лiп. 1917. З восенi таго ж года старшыня штаба Чырвонай гвардыi Выбаргскага р-на Петраграда; камiсар гвардыi Маскоўскага рэзервовага палка. У 1918 ваяваў супраць войск Доўбар-Муснiцкага i нямецкiх акупантаў. Член Вышэйшай ваеннай iнспекцыi, член РВС Рэзервовай армii. Са студз. 1919 член РВС Украiнскага фронта, з лета 1919 у 1-й Коннай армii, камiсар 11-й кавалерыйскай дывiзii. У 1920-х г. скончыў Ваенную акадэмiю iмя Фрунзе. У 1930-я г. на дыпламатычнай рабоце ў Японii. Потым на камандных пасадах у Чырвонай армii. Арыштаваны ў 1938, асуджаны да зняволення ў канцлагерах. Загiнуў у ГУЛАГу. Рэабiлiтаваны ў 1956. Iмем В. названа вулiца ў Магiлёве.
  Лiт.: Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Магiлёва. Мн., 1998.
  
  ВОЛКАЎ Iван Iванавiч* [1918, в. Бучкава Цвярѓской губ., цяпер Цвярской вобл., Расiя - ?], грамадскi дзеяч. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Ажанiўся, гадаваў дваiх дзяцей. Удзельнiчаў у 2-й сусветнай вайне. У 1953 - вязень Брэсцкай турмы. Узяты пад варту 10.8.1953. Асуджаны 12.9.1953 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 10 гадоў пазбаўлення волi (заменена на 5 гадоў). Накiраваны ў Аршанскую турму. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда Беларусi 21.1.1992. Асабовая справа В. ? 11094-с захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  ВОЛКАЎ Сцяпан Сяргеевiч* [1894, Орша Магiлёўскай губ., цяпер Вiцебская вобл. - 27.4.1941, ГУЛАГ], службовец. З бел. сям'i. У 1928 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту начальнiк водазабеспячэння станцыi Курган Курганскай вобл. (Расiя). Арыштаваны 4.2.1937. Асуджаны Лiнейным судом Паўднёваўральскай чыгункi 15.9.1937 за 'дыверсiйна-шкоднiцкую дзейнасць' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Ухта-Пячорскi (з мая 1938 рэфармаваны ва Ухта-Iжэмскi) канцлагер НКВД Комi АССР. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны аддзелам КДБ Паўднёваўральскай чыгункi 4.10.1957.
  Кр.: Осуждены по 58-й... Книга памяти жертв политических репрессий Курганской области. Курган, 2002. Т. 1.
  
  ВОЛЬНIК Людвiк Казiмiравiч* [1889, в. Слесiн, Паѓморскага ваяв., цяпер Польшча - ?], службовец. З сям'i раѓбочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. бургамiстр Баранавiчаў. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 29.9.1939. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 4.9.1940 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Сiбiрскi (?) канцлагер НКВД Новасiбiрскай вобл. Вызвалены 2.9.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 31.7.1989. Асабовая справа В. ? 9472-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  ВОЛЬФ Рамана Давыдаўна [12.12.1899, Варшава - 1937, НКВД], дзяячка рэвалюцыйнага руху. У час грамадзянскай вайны ў Расii сакратар Харкаўскага i Гомельскага падпольных камiтэтаў РКП(б). У 1920-24 у РВС Зах. фронту, у калегii ВЧК-ГПУ. У 1924 накiравана на падпольную работу ў Зах. Беларусь: сакратар Вiленскага, Беластоцкага, Брэсцкага акруговых камiтэтаў КПЗБ, сябра ЦК КПЗБ. Затым сакратар Дамброўскага акруговага камiтэта КП Польшчы. Таксама курыравала прафсаюзную работу; на III Канферэнцыi КПЗБ у Маскве ў студз. 1926 выступiла з дакладам пра дзейнасць партыi ў прафесiйных саюзах. Арыштавана польскiмi ўладамi ў жн. 1926. На 'працэсе 133-х' (17.4-28.5.1928, Беласток) асуджана да 6 гадоў пазбаўлення волi. Паводле рашэння кiраўнiцтва КПЗБ В. дзеля крытыкi палiтыкi польскага ўраду ў лiку нешматлiкiх прыѓзналася ў сваёй прыналежнасцi да кампартыi i яе кiруючых органаў. З-за вастрынi сваiх выступаў неаднаразова пазбаўлялася на судзе слова i выводзiлася з залы. Пасля вызвалення ў 1932 выехала ў БССР, са жн. 1933 член Бюро ЦК КПЗБ i яго прадстаўнiк пры ЦК КП(б)Б у Мiнску. У 1934 сябра Польскага сакратарыята пры ЦК Кампартыi Францыi. У жн. 1937 вярнулася ў СССР. У хуткiм часе арыштавана НКВД i расстраляна. Рэабiлiтавана пасмяротна.
  Лiт.: Борьба трудящихся Западной Белоруссии за социальное и национальное освобождение и воссоединение с БССР. Документы и материалы. Т. 1 (1921-1929 гг.). Мн., 1962; Революционный путь Компартии Западной Белоруссии (1921-1939 гг.). Мн. 1968; Арэхва М. Працэс 'ста трыццацi трох' // Полымя. 1969. ? 9; Орехво Н.С. Дела и люди КПЗБ: Воспоминания. Мн., 1983. С. 110-125; Bergman A. Sprawy białoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1984. S. 23, 31-32; ЭГБ, т. 2.
  
  ВОСТРЫКАЎ Цiмох (Мiхась) [н. 28.8.1922, в. Баршчоўка Гомельскага пав. Гомельскай губ., цяпер Добрушскi р-н Гомельскай вобл.], удзельнiк антысавецкага руху. У 1940 скончыў двухмесячныя настаўнiцкiя курсы i да пачатку нямецкай акупацыi настаўнiчаў у Маларыцкiм р-не Брэсцкай вобл. У 1941 мабiлiзаваны ў Чырвоную армiю. У першыя месяцы вайны трапiў у нямецкае акружэнне, адпраўлены ў канцлагер для ваеннапалонных. Уцёк з лагера ў Гомель. У 1942 працаваў як 'остарбайтэр' у Германii. В. прыгадваў: 'Прыкiнуўся прыпадачным i, атрымаўшы дакумент, што нягодны для працы, вярнуўся ў Гомель. Там мне далi даведку, што я добраахвотна паехаў у Нямеччыну, але як хворы вярнуўся назад'. У 1943 перад В. паўстала дылема: альбо вяртацца да савецкага жыцця, альбо шукаць iншай перспектывы. В. iзноў скiраваўся ў Германiю, дзе ў 1944 апынуўся ў амерыканскай акупацыйнай зоне. У 1945 змянiў у дакументах iмя Цiмох на Мiхась i назваўся ўраджэнцам Зах. Беларусi з увагi на прымусовую рэпатрыяцыю ўсiх 'усходнiкаў' у СССР. З 1946 да 1948 вучыўся ў Мiхельсдорфскай беларускай гiмназii iмя Янкi Купалы. Па прызнаннi В., менавiта дзякуючы навучанню ў гiмназii ён з простага працiўнiка савецкага рэжыму ператварыўся ў свядомага беларуса. Пасля сканчэння гiмназii разам з аднакласнiкамi ўдзельнiчаў у выпуску i распаўсюджваннi час. 'Наперад'. Напрыканцы 1948 скiраваўся на заробкi ў вугальныя шахты Англii. У 1950 з iм сустрэўся тагачасны прадстаўнiк Рады БНР, звязаны з амерыканскай разведкай, Барыс Рагуля, якi прапанаваў навучанне ў Лювенскiм ун-це ў Бельгii. У 1951 В. апынуўся на амерыканскай вайсковай базе Бадверысгофен пад Мюнхенам. Пасля спецпадрыхтоўкi ў складзе чатырохасобавай групы як паўнамоцны прадстаўнiк Рады БНР у ноч з 26 на 27 жн. 1952 дэсантаваўся на тэрыторыю БССР. Арыштаваны органамi МДБ 5.9.1952 праз здраду аднаго з удзельнiкаў высадкi. Да 1955 знаходзiўся ў мiнскай следчай турме 'Валадарцы'. У 1955 асуджаны да 23 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У зняволеннi (у лагерах Мардовii) знаходзiўся да 1975. Пасля вызвалення працаваў на розных будоўлях. Выйшаў на пенсiю на пачатку 1980-х г. Паводле сцверджання В., 'ён паѓдрабязным чынам занатаваў свае ўспамiны, якiя адносяцца да стасункаў з амерыканскай выведкай i высадкi ў Беларусi'. Сёння В. лiчыць, што 'яшчэ не прыйшоў час' публiкаваць дэталi гэтай справы. Жыве ў Гомелi.
  Кр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Максiмюк Я. Беларуская гiмназiя iмя Янкi Купалы ў Заходняй Нямеччыне 1945-1950. Нью Ёрк - Беласток, 1994; Антысавецкiя рухi.
  
  ВОЮШ Рыгор Барысавiч* [1901, в. Слабодка Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Лепельскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту студэнт Вышэйшай камунiстычнай сельскагаспадарчай школы. Арыштаваны 16.11.1937 у Свярдлоўску. Асуджаны 16.1.1938 да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ВРОНСКАЯ Ганна Мiхайлаўна* [12.6.1906, Барысаў Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. - ?], педагог, жонка Георгiя Ерафеева. З сялянскай сям'i. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай у Мiнскай СШ ? 14. Выйшла замуж, гадавала дзiця. Арыштавана 8.8.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 35, кв. 25 (?). Асуджана 8.10.1938 як 'член сям'i асуджанага ўдзельнiка контррэвалюцыйнай фашысцкай арганiзацыi' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 9.4.1957. Асабовая справа В. ? 10312-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ВЫСОЦКI Антон Антонавiч [1905, Масква - 27.10.1937, Масква, НКВД], журналiст. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту нам. рэдактара газ. 'Комсомольская правда'. Арыштаваны 8.7.1937 у Маскве па адрасе: Сярэдне-Цiшынскi зав., д. 3/5, кв. 49. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 27.10.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 29.12.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  
  ВЫСОЦКI Iосiф Вiкенцевiч* [1903, в. Новая Стаpына Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Уздзенскi р-н Мiнскай вобл. - 21.11.1937, Мiнск, НКВД], работнiк культуры. З сялянскай сям'i. Падчас арышту дэкаратар БДТ. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны ў Мiнску. 13.11.1937 'тройкай' НКВД асуджаны як 'агент польскiх pазведоpганаў' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 14.8.1958. Асабовая справа В. ? 12273-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ВЫШАНЧУК Максiмiлян Андрэевiч* [1891, мяст. Расто (?) Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкi (?) р-н Брэсцкай вобл. - 9.11.1937, Томск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту iнспектар аховы працы Томскага гарадскога камiтэта саюза медыкаў. Арыштаваны 29.8.1937. Асуджаны 27.10.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай паўстанцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 17.4.1959.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  ВЯЛIЧКА Платон Iванавiч* [1893, в. Касцюковiчы Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - ?, ГУЛАГ], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Працаваў в. а. начальнiка харчовай базы. 24.2.1938 узяты пад варту у Беламорска-Балтыйскiм канцлагеры НКВД Мядзведжагорскага р-на Карэла-Фiнскай АССР. Асуджаны 'тройкай' НКВД 21.3.1938 за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох). Дата смерцi невядома. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом Карэльскай АССР 28.3.1958.
  Кр.: Iнфармацыя з базы даных Ю.А. Дзмiтрыева.
  
  ВЯЛIЧКА Юлiй Валяр'янавiч* [1890, в. Мар'янаѓва (?) Магiлёўскай губ., цяпер Магiлёўская (?) вобл. - 3.1.1938, Томск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў аграномам. Арыштаваны 17.12.1937 у Томску. Асуджаны 25.12.1937 як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэѓабiлiтаваны 21.2.1963.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  ВЯЛОВIЧ (ЖУРНЕВIЧ) Людмiла Яўстафiеўна* [1906, в. Сухая Далiна Гродзенскага пав., цяпер Гроѓдзенскi р-н - 25.11.1938, Полацк, НКВД], педагог, жонка Уладзiмiра Вяловiча. З бел. сялянскай сям'i. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай у Полацкай СШ ? 10. Выйшла замуж, гадавала дваiх дзяцей. Арыштавана 13.7.1937. Асуджана 'тройкай' НКВД 15.11.1937 як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляна. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 31.3.1970. Асабовая справа В. ? 13816-П захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ВЯЛОВIЧ Уладзiмiр Мiкалаевiч* [1.3.1902, в. Бярозаўка Мiнскай губ., цяпер Бярэзiнскi р-н Мiнскай вобл. - 5.1.1938, Полацк, НКВД], службовец, муж Людмiлы Вяловiч. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў планавiком Полацкай лесапрамысловай гаспадаркi. Уступiў у ВКП(б). Арыштаваны 13.7.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 17.12.1937 як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 31.3.1970. Асабовая справа В. ? 13805-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ВЯРБIЦКI Iван Карлавiч* [1877, в. Дзяўчы (?) Мiнскага пав., цяпер Мiнскi р-н - ?], работнiк культуры. З сялянскай сям'i. Падчас арышту настройшчык iнструментаў у МБПТ. Быў жанаты, гадаваў траiх дзяцей. Арыштаваны 22.3.1929 у Мiнску па адрасе: вул. Луначарскага, д. 5, кв. 7. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ 26.7.1929 за 'антысавецкую агiтацыю' да 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Мiнскай вобл. 22.11.1991. Асабовая справа В. ? 31874-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ВЯРДЗЕРАЎСКI Дзмiтрый Аляксеевiч* [1869, Масква - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту хiмiк-кансультант навукова-даследчай лабараторыi завода ? 40. Арыштаваны 2.4.1934 у Казанi. Асуджаны судовай калегiяй АДПУ Татарскай АССР 25.5.1934 як 'удзельнiк шкоднiцкай арганiзацыi' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў (прысуд быў заменены на 10 гадоў ссылкi ў Казахстан). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 7.5.1956.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.
  
  ВЯРЖБIЦКI Аляксандр Рычардавiч* [1891, Варшава, Польшча - 7.7.1943, ГУЛАГ], музейны работнiк. З сям'i рабочага. У час 1-й сусветнай i грамаѓдзянскай войнаў унтэр-афiцэр царскай армii (да 1919). У пасляваенны час навуковы супрацоўнiк, затым загадчык фiнансавага аддзела Дзяржаўнага музея БССР. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 10.8.1933 у Мiнску па адрасе: пл. Свабоды, д. 15, кв. 9. Асуджаны калегiяй АДПУ 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да 3 гадоў пазбаўлення волi (заменены на ссылку). 13.9.1937 зноў арыштаваны i 16.11.1937 асуджаны 'тройкай' НКВД да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Пакаранне адбываў ва Ухта-Пячорскiм, потым Ухта-Iжэмскiм альбо Пячорскiм канцлагерах НКВД Комi АССР. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Справа В. ? 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ВЯРЖБIЦКI Восiп Восiпавiч* [1888, в. Агароднiкi Гродзенскага пав., цяпер Свiслацкi р-н Гродзенскай вобл. - 24.11.1937, Ленiнград, НКВД], журналiст. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту супрацоўнiк газ. 'Балтиец' завода ? 189 iмя Арджанiкiдзе i iнструктар газеты Пралетарскага паравознага завода. Арыштаваны ў Ленiнградзе 1.11.1937 па адрасе: Васiльеўскi востраў, 2-я лiнiя, д. 61, кв. 56. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 19.11.1937 за 'контррэвалюцыйную, антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ВЯРХОЎСКI Iван Радзiвонавiч* [1895, в. Бутава Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Ушацкi р-н Вiцебскай вобл. - ?], навуковец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў членам ВКП(б). Працаваў асiстэнтам у 'ТЭМIIТ' (?). Арыштаваны 1.11.1936 у Томску. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 29.4.1937 як 'член трацкiсцкай тэрарыстычнай арганiзацыi' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 13.4.1956.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  Кр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ВЯРШКОЎ Васiль Нiкiфаравiч* [1893, в. Лiпаўка Быхаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Быхаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], ветэрынар. З бел. сялянѓскай сям'i. Скончыў царкоўна-прыходскую школу. Апошняе месца работы - ветэрынарны фельчар райзо. Арыштаваны 19.11.1942 у в. Бяляеўка Любiнскага р-на Омскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 8.9.1943 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Пакаранне адбываў у Омскай папраўча-працоўнай калонii ? 7 (?). Рэабiлiтаваны пракуратурай Омскай вобл. 29.6.1989.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ВЯЧОРАК Альфрэд Антонавiч* [1892, Беласток, Гродзенскай губ., цяпер Польшча - 3.8.1937, Свярдлоўск, НКВД], службовец, навуковец. З бел. сям'i. Падчас аршыту загадчык кафедры (?) трэста 'Усходстальлес'. Арыштаваны 5.7.1937 у Свярдлоўску. Асуджаны 3.8.1937 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"