Моряков Леонид Владимирович: другие произведения.

И 3

Журнал "Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь]
Peклaмa:
Конкурс "Мир боевых искусств. Wuxia" Переводы на Amazon!
Конкурсы романов на Author.Today
Конкурс Наследница на ПродаМан

Устали от серых будней?
[Создай аудиокнигу за 15 минут]
Диктор озвучит книги за 42 рубля
Peклaмa
 Ваша оценка:

  ІВАНІЦКІ Сцяпан Іларыёнавіч* [1902, ? - 17.5.1938, Куйбышаў, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту інжынер. Арыштаваны 3.10.1937 у Куйбышаве. Асуджаны Вярхоўным судом СССР 17.5.1937 за 'антысавецкую агітацыю' і 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР 20.12.1956.
  Кр.: Белая книга.
  
  ІВАНОЎ Аляксандр Васілевіч* [1898, Масква - 17.10.1937, Мінск, НКВД], службовец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту нам. начальніка ўпраўлення наpкамата земляробства БССР. Арыштаваны ў Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 11.10.1937 як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.3.1959. Асабовая справа І. ? 14200-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ІВАНОЎ Нарцыс Іосіфавіч* [1895, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва - ?], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту начальнік паштовага аддзела Омскага абл. ўпраўлення сувязі. Арыштаваны за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай шкодніцкай тэрарыстычнай арганізацыі' 10.10.1938 у Омску. 14.2.1940 НКВД Омскай вобл. справа спынена. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  ІВАНОЎ Уладзімір Пятровіч* [1886, ? - ?], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту начальнік аддзела Уфімскага радыёкамітэта Башкірскай АССР. Арыштаваны 4.3.1943. Асуджаны за 'антысавецкую агітацыю' да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.10.1964.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Республики Башкортостан.
  
  ІВАНОЎСКІ Антон Людвігавіч* [1888, мяст. Крошын Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. - 10.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. У 1918 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік Упраўлення рабоча-сялянскай міліцыі Карэльскай АССР. Арыштаваны 6.9.1937 у Петразаводску. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.12.1937 за 'спробу правядзення тэрарыстычных актаў' і 'ўдзел у контррэвалюцыйнай шпіёнскай тэрарыстычнай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ІВАНОЎСКІ Станіслаў Феліксавіч* [1903, Мінск - ?], навуковец. З сям'і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам аддзела Беларускай навукова-доследнай станцыі наркамата земляробства. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 31.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Магілёўская, д. 78, кв. 1. Асуджаны 24.11.1945 асобай нарадай пры НКВД за 'дапамогу нямецкім акупантам' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Унжэнскі (?) канцлагер НКВД Горкаўскай чыгуначнай дарогі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 20.3.1990. Асабовая справа І. ? 30615-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ІВАНОЎСКІ Чэслаў Станіслававіч* [1911, в. Старыя Грамыкі Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Веткаўскі р-н Гомельскай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Падчас арышту старшы геадэзіст Саюзбудпраекта. Арыштаваны 6.11.1941 у Маскве. Асуджаны 24.6.1942 да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў (верагодна, былі заменены адпраўкай у штрафны батальён). Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ІВАНЬКОВІЧ Міхаіл Ільіч* [3.11.1888, Полацк Віцебскай губ., цяпер Віцебская вобл. - ?], журналіст. З сям'і рабочага. У 1919 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык сектара (аддзела) вучэбнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 11.10.1935 у Мінску па адрасе: вул. Паштовая, д. 31, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 14.2.1936 за 'антысавецкую дзейнасць' да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Кіраве. Вызвалены 22.12.1938. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 30.5.1989. Асабовая справа І. ? 31383-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ІВАШКА Макар Фёдаравіч* [1909, в. Грыцэвічы (Малыя Грыцэвічы) Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. - 3.11.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту тэхінѓспектар па рамонту сельскагаспадарчых машын Маскоўскага абл. зямельнага ўпраўлення. Арыштаваны 20.8.1937 у Маскве па адрасе: вул. Пушкінѓская, д. 20, кв. 17. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 1.11.1937 за 'трацкісцкую шкодніцкую дзейнасць і сувязі з ворагамі народа' да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабілітаваны 1.2.1988. Асабовая справа І. ? П-72801 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў; Рапановіч. Слоўнік геаѓграфічных назваў.
  
  ІГНАТАЎ-ГВОЗДЗІКАЎ Карп Дзмітрыевіч* [1900, в. Казлы Гродзенскай губ., цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. - 10.9.1937, Масква, НКВД], вайсковец, педагог. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту ваенны інжынер 1 рангу, начальнік кафедры Ваенна-хімічнай акадэміі Чырвонай арміі. Арыштаваны 22.5.1937 у Маскве па адрасе: Шпітальны зав., д. 4а, кв. 17. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 10.9.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 4.4.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ІГНАТОВІЧ Іван Гаўрылавіч* [1909, в. Бандары (?) Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. - 15.9.1937, Ленінград, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям'і. Падчас арышту студэнт Гідратэхнічнага тэхнікума. Арыштаваны 13.2.1937 у Ленінградзе. Асуѓджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 31.8.1937 за 'антысавецкую агітацыю' і 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ІГНАЦЕНКА Васіль Пятровіч* [1901, в. Кудаева Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. - ?], марак. З бел. сялянскай сям'і. Падчас арышту штурвальны парахода 'Гарняк'. Арыштаваны 17.11.1941 у в. Шчальяюр Іжэмскага р-на Комі АССР. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 2.9.1942 за 'антысавецкую агітацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Покаяние.
  
  ІЗГАРОДЗІН Сцяпан Антонавіч* [1924, в. Калткі (Колткі?) Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. - 1.9.1942, ?], навучэнец. З бел. сялянскай сям'і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да 2-й сусветнай вайны жыў у Барысаве па адрасе: Маскоўскі тр., д. 28. Арыштаваны 17.6.1942 (?). Месца арышту невядома. Асуѓджаны пазасудовым органам 12.8.1942 (?) за 'супрацоўніцтва з нямецкай разведкай' да ВМП. Расстраляны. Месца смерці невядома. Рэабілітаваны 21.11.1995. Асабовая справа І. ? 36715-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ІЛЬЮШЭНКА Мікалай Арцёмавіч* [1926, в. Ляўкова Глыбоцкі (Талачынскі?) р-н Віцебскай вобл. - ?], навучэнец. З бел. сялянскай сям'і. Да 2-й сусветнай вайны жыў у в. Ляўкова. Арыштаваны 16.6.1942 (?). Месца арышту невядома. Асуджаны пазасудовым органам 22.6.1942 (?) як 'агент нямецкай разведкі' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Комі АССР. Вызвалены 31.10.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам Варонежскай ВА 30.5.1956. Асабовая справа І. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ІОДА Мікалай Васілевіч* [1907, в. Бялунец (?) Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. - ?], педагог. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Мінскага медыцынскага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 26.9.1933 у Мінску па адрасе: Паўночны зав., д. 12/1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны, верагодна, спачатку ва Ухта-Пячорскі папраўча-працоўны канцлагер, затым пераведзены (10.5.1938) у Ваpкута-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 4.10.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа І. (спынена 16.8.1956) ? 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ІОДКА Адам Рамуальдавіч* [1893, Слуцк Мінскай губ., цяпер Мінскай вобл. - 13.1.1937, Магілёў, НКВД], архівіст. З сям'і рабочага. У 1919-22 служыў у Чырвонай арміі. Уступіў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага архіва НКВД БССР. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 6.12.1937 за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабіѓлітаваны трыбуналам БВА 5.11.1957. Асабовая справа І. ? 4390-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  ІОЛАБ Іван Данілавіч* [1905, Адэса, цяпер Украіна - ?], педагог. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык pабочага ф-та Віцебскага электpатэхнічнага інстытута. Арыштаваны 13.9.1933 у Віцебску па адрасе: вул. Сцяклова, д. 13. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзін з чыгуначных канцлагераў. 14.12.36 асобай нарадай НКВД тэрмін зняволення скарочаны да аднаго года і шасці месяцаў, але вызвалены толькі 13.4.1940. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа І. ? 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ІОСЕЛЕВІЧ Гірш Сролевіч [1915, Мінск - ?], спартыўны трэнер. Удзельнік 2-й сусветнай вайны, узнагароѓджаны медалём 'За баявыя заслугі'. Падчас арышту трэнер спартыўнага таварыства 'Чырвоны сцяг'. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 11.12.1958 у Мінску. Асуджаны 'судовым органам' 29.4.1959 за 'антысавецкую прапаганду' да 6 месяцаў папраўча-працоўных работ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР 30.12.1964. Асабовая справа І. ? 19121-с з фотаѓздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ІОСЕМ Леў Барысавіч* [ліст. 1900, м. Гарадзіѓшча Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. - 27.12.1937, НКВД, Мінск], навуковец, інжынер. З сям'і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дацэнтам у Мінскім політэхнічным інстытуце, інжынерам у Белдзяржпраекце. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 19.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Энгельса, д. 36, кв. 1. Асуджаны 'тройкай' НКВД 17.12.1937 як 'член шпіёнска-дыверсійнай тэрарыстычнай арганізацыі ПАВ' і за 'сувязі з органамі польскай разведкі' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 22.10.1957. Асабовая справа І. ? 10975-с захоўѓваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ІОФЕ Абрам Львовіч* [1902, Магілёў - ?], рэдактар. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту рэдактар газ. 'Камунар Магілёўшчыны'. Арыштаваны 25.8.1935. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 2.12.1935 як 'удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі' да 3 гадоў пазбаўлення волі. Выѓсланы ў Краснаярскі край. Вызвалены 26.5.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пастановай судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 5.11.1956. Асабовая справа І. ? 2217 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  ІОФЕ Калман Абрамавіч* [1894, Дзвінск Віцебѓскай губ., цяпер Даўгаўпілс, Латвія - 10.01.1938, Віцебск, НКВД], музыкант. Падчас арышту працаваў капельмейстрам. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 25.8.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Калініна, д. 2/1, кв. 16. Асуджаны 'тройкай' НКВД 29.10.1937 за 'шпіянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракурорам Віцебскай вобл. 17.8.1989. Асабовая справа І. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  ІОФЕ Роза Барысаўна* [2.9.1889, Дзвінск Віцебѓскай губ., цяпер Даўгаўпілс, Латвія - ?], служачая, жонка Рувіма Выдры. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіла ў ВКП(б) (1919). Падчас арышту сакратар тэхрэмканторы пры 'Белкаапрэсавеце' (?). Была замужам, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 27.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Беларуская, д. 4, кв. 8. У сувязі з арыштам выключана з ВКП(б). Асуджана 8.10.1938 як 'жонка здрадніка радѓзімы, прыгаворанага да ВМП' да 5 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Этапавана ў Дубраўны канцлагер НКВД Мардоўскай АССР (пас. Явас, п/с 241). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 27.3.1956. Асабовая справа І. ? 6795-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ІСАЕВІЧ Мечыслаў Венядзіктавіч* [1912, в. Букарава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. - 18.2.1942, Масѓква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Меў няпоўную сярэднюю адукацыю. Падчас арышту кіраўнік дамоў Пушкінскага жыллёвага ўпраўлення. Арыштаваны 17.12.1941 на ст. Мамантаўка Маскоўскай вобл. па адрасе: вул. Школьная, д. 22а. Асуѓджаны трыбуналам Маскоўскай ВА 30.1.1942 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі' і 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі пакутнікамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны паводле пастановы прэзідыума Вярхоўнага суда 16.1.1989.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ІСАЕЎ Рыгор Пракопавіч [10(22).1.1857, г. Магілёў - 25.3(6.4).1886, Шлісельбургская крэпасць], народнік. З сям'і разначынцаў. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, дзе стаў членам тайнага гуртка самаадукацыі, распаўсюджваў забароненую літаратуру. Удзельнік студэнцкага руху 1878-79 у Пецярбургу. З 1879 член тэрарыстычнай групы 'Свабода або смерць', потым 'Народнай волі' і яе выканаўчага камітэта. Удзельнік падрыхтоўкі замаху на цара пад Масквой, у Адэсе і Пецярбургу. Разам з М. Кібальчычам рыхтаваў выбуховыя рэчывы. Арыштаваны ў крас. 1881. Прыгавораны да смяротнага пакарання, якое заменена вечнай катаргай. Загінуў у зняволенні.
  Лiт.: Якимова А. В. Г. П. Исаев: Биографический очерк. М., 1930; Фигнер В. Н. Полное собрание сочинений. М., 1932. Т. 4.; ЭГБ, т. 3.
  
  ІСАКОВІЧ Арсень Герасімавіч [1891, мяст. Дзісна Віленскай губ., цяпер горад Міёрскага р-на Віцебскай вобл. - 19.12.1937, Масква, НКВД], вайсковец. З бел. мяшчанскай або дваранскай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту палкоўнік, выкладчык тактыкі на курсах 'Выстрал' Чырвонай арміі. Арыштаваны 13.9.1937 у Броніцах Маскоўскай вобл. па адрасе: вул. Савецкая, д. 67. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 13.12.1937 за 'шпіянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэѓабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.1.1959. Асабовая справа І. ? П-60135 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
 Ваша оценка:

Популярное на LitNet.com Д.Сугралинов "Дисгардиум 3. Чумной мор"(ЛитРПГ) П.Роман "Ветер бури"(ЛитРПГ) Д.Игнис "Безудержный ураган 2"(Уся (Wuxia)) Б.Ту "10.000 реинкарнаций спустя"(Уся (Wuxia)) К.Федоров "Имперское наследство. Вольный стрелок"(Боевая фантастика) Б.лев "Призраки Эхо"(Антиутопия) Д.Сугралинов "Дисгардиум 2. Инициал Спящих"(ЛитРПГ) В.Соколов "Мажор 3: Милосердие спецназа"(Боевик) С.Панченко "Ветер"(Постапокалипсис) М.Атаманов "Искажающие реальность-6"(ЛитРПГ)
Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
И.Мартин "Время.Ветер.Вода" А.Кейн, И.Саган "Дотянуться до престола" Э.Бланк "Атрионка.Сердце хамелеона" Д.Гельфер "Серые будни богов.Синтетические миры"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"