Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

А уч

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  Адзначым, што пачынаючы з гэтага тома ўдалося больш дакладна выявiць 'крымiнальная' справа арыштаванага была асабовая цi групавая.
  Таксама адзначым, што звесткi пра рэпрэсаваных выхавальнiкаў дзiцячых яслей, садоў i дамоў, настаўнiкаў, выкладчыкаў, загадчыкаў вычэбных частак, дырэктароў школ i вычулiшч прыведзеныя ў памятных кнiгах раёнаў i гарадоў Беларусi ў данным выданнi падаюцца, як правiла, толькi ў тым выпадку, калi ва ўкладальнiка была магчымасць iх удакладнiць.
  
  
  АБМЕТКА Ганна Васiлеўна [1923, в. Кудрышчына Мiнскага пав., цяпер Смалявiцкi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiцай у няпоўнай СШ в. Прылепы Смалявiцкага р-на. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 16.8.1944. Асуджана 11.8.1946 за 'антысавецкую дзейнасць' да 5 гадоў ППК i 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пленумам Вярхоўнага суда БССР 22.12.1989. Асабовая справа А. ? 29312-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АБРАМОВIЧ Iван Гаўрылавiч [1872, Гродзенская губ. - ?]. З сям'i святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту працаваў настаўнiкам 15-й Вiцебскай польскай школы. Арыштаваны 12.10.1930. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ 26.1.1931 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i за 'антысавецкую дзейнасць' да 3 гадоў пазбаўлення волi. 4.7.1931 групавая справа А. i iнш. (? 12975-п; захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.) перагледжана i тэрмiн зняволення павялiчаны да 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 14.8.1964.
  
  АБРАШКЕВIЧ Мiкалай Фёдаравiч [1906, мяст. Копысь Горацкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Аршанскi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнiкам Копыскай сямiгадовай школы. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 29.11.1936. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 за 'захоўванне зброi' да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Вiцебскай вобл. 16.4.1992. Асабовая справа А. з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АБУХОЎСКI Iосiф Iгнатавiч [1891, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва - ?]. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту загадчык вучэбнай часткi 1-й Пiнскай школы. Арыштаваны 23.3.1940. Асуджаны 13.2.1941 асобай нарадай пры НКВД як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i за 'антысавецкую агiтацыю' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцiнскi канцлагер НКВД Комi АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 28.7.1989. Асабовая справа А. ? 9653 з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  АБЯТКОЎСКI Стэфан Iванавiч [1896, в. Парэчча Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Талачынскi р-н Вiцебскай вобл. - 1938, Вiцебск (?), турма НКВД]. З сялянскай сям'i. Да арышту загадчык пачатковай школы ў роднай вёсцы. Арыштаваны, верагодна, у сак. 1938. Асуджаны 26.5.1938 паводле пастановы калегii НКВД СССР як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 15.12.1958. Асабовая справа А. ? 3935-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АГАНОЎСКI Iосiф Антонавiч [1899, фальв. Швекшнi Расiенскага пав. Ковенскай губ., цяпер Лiтва - ?]. З сям'i землеўласнiка. Меў незакончаную вышэйшую або вышэйшую адукацыю. Да арышту сакратар Маладзечанскага школьнага iнспектарата. Арыштаваны 28.10.1939 у Маладзечне па адрасе: вул. Пiлсудскага, д. 28. Асуджаны 5.7.1940 асобай нарадай пры НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комi АССР. Вызвалены 10.10.1941 як польскi грамадзянiн. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Мiнскай вобл. 12.12.1989. Групавая справа А. i iнш. супрацоўнiкаў школьнага iнспектарата ? 28772-с з фотаздымкамi захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АГАРОДНIКАЎ Дзмiтрый Андрэевiч [26.10.1892, в. Забужжа, цяпер Украiна - 26.11.1938, Барысаў, турма НКВД]. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам няпоўнай СШ в. Прудзянская Слабада (?) тагачаснага Заслаўскага (цяпер Мiнскага) р-на. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 8.6.1938. Асуджаны 14.11.1938 тройкай НКВД як 'агент польскiх разведвальных органаў' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 11.9.1958. Асабовая справа А. ? 12483-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АГАРОК Мар'ян (Уладзiслаў) Янавiч [1897, Бохня, цяпер Кракаўскае (?) ваяв., Польшча - ?]. З рабочай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнiкам у школе в. Мясткова Ломжынскага р-на Беластоцкай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 22.3.1941 за 'ўдзел у антысавецкай паўстанцкай арганiзацыi'. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 31.12.1964 УКДБ Гродзенскай вобл. Асабовая справа А. ? п-8321 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  АГЕЙКА Iван Васiлевiч [1920, в. Замятчына, цяпер Тамбоўскай вобл., Расiя - ?]. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi, працаваў настаўнiкам у пачатковай школе в. Дзяляцiчы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. Арыштаваны 23.12.1944. Асуджаны 15.2.1946 асабой нарадай пры НКВД за "здраду радзiме" да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў МДБ Краснаярскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 7.4.1992 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа А. ? п-13433 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  АГЕЙЧЫК Мiкалай Рыгоравiч [1887, в. Байкi Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл. - 27.12.1937, Мiнск, турма НКВД]. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе-камуне на ст. Забалоцiнка, цяпер Вiцебскага р-на. Арыштаваны 5.5.1937. Асуджаны 17.12.1937 асобай нарадай пры НКВД СССР як 'удзельнiк дыверсiйна-тэрарыстычнай арганiзацыi' i за 'шпiянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 14.8.1989. Асабовая справа А. з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АГIНСКI Iлля (Барыс) Iсакавiч [18.12.1906, Нью-Йорк, ЗША - ?]. З яўрэйскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Працаваў загадчыкам аднаго з мiнскiх тэхнiчных вучылiшч. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 5.9.1936 у Мiнску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 26, кв. 2. Асуджаны 5.10.1936 асобай нарадай пры НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходнi канцлагер НКВД Магаданскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Мiнскай вобл. 26.12.1989. Асабовая справа А. ? 29292-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АДАМАНIС Аляксандр Iванавiч* [1908, Лiвенберг, цяпер Латвiя - ?]. З рабочай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. працаваў настаўнiкам у СШ ў мяст. Свiслач, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дачку. Арыштаваны 3.5.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.5.1941 як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўднёва-Усходнi канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 2.11.1989. Асабовая справа А. ? п-10397 з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  АДАМОВIЧ Захар Кандратавiч* [8.11.1898, в. Гатава Мiнскага пав., цяпер Мiнскi р-н - 1.3.1942, ГУЛАГ]. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту выкладчык Чырвонасцяжных артылерыйскiх курсаў удасканалення каманднага склада Чырвонай армii (Пушкiн, Ленiнградскай вобл.), член ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дачку. Арыштаваны 5.11.1938. Асуджаны ваенным трыбуналам войск НКВД 29.6.1939 за 'антысавецкую контррэвалюцыйную дзейнасць' да 5 гадоў ППК i 2 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Пячорскi (Паўночна-Пячорскi) канцлагер НКВД Комi АССР. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 27.8.1959. Асабовая справа А. ? 19488-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АДАМОВIЧ Канстанцiн Вiкенцевiч (Вiктаравiч) [1891, в. Затон Рагачоўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Жлобiнскi р-н Гомельская вобл. - 23.12.1937, Омск, турма НКВД], педагог. З сялянскай сям'i. Арыштаваны 28.8.1937 у в. Гурава Мурамцаўскага р-на Омскай вобл. Асуджаны 14.11.1937 камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам Сiбiрскай ВА 17.9.1957.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  АДАМУШКА Уладзiмiр Кандратавiч [1908, мяст. Баранавiчы Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. - ?]. Працаваў дырэктарам Рэчыцкага педагагiчнага вучылiшча. Арыштаваны 13.6.1938. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 14.6.1940 да 5 гадоў ППК (заменена на высылку ў Сiбiр. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 13.10.1989.
  Кр.: Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Рэчыцкага раёна. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 1998.
  
  АДУШКА Мiкалай Маркавiч [1910, в. Рудаўка, цяпер Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам няпоўнай СШ ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 17.7.1946. Асуджаны ваенным трыбуналам войск МУС 8.10.1946 як 'здраднiк радзiмы (быў бургамiстрам воласцi)' да 10 гадоў ППК з канфiскацыяй маёмасцi i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў паўночнага Сахалiна. Вызвалены 16.10.1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 21.12.1965. Асабовая справа М. ? п-8453 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  АЖГIРЭЙ Васiль Пiлiпавiч [1892, в. Блонь Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. З 1924 служыў у Чырвонай армii. Падчас арышту выкладчык Аб'яднанай беларускай вайсковай школы. Арыштаваны 10.2.1933 у Мiнску па адрасе: вул. Стараслабодская, д. 16, кв. 5. Асуджаны 9.7.1933 паводле пастановы калегii АДПУ СССР за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 31.5.1989. Асабовая справа А. ? 24000-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АЗЯРЭЦ Леанiд Фёдаравiч [1911, Бабруйск Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - 1937 (?), Магiлёў, турма НКВД]. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам школы в. Забалоцце тагачаснага Глускага р-на Магiлёўскай вобл. Арыштаваны 25.11.1937. Асуджаны 17.12.1937 тройкай НКВД за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 29.5.1958. Асабовая справа А. ? 8342-сн захоўваеццаё ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АКIНЧЫЦ Карл Мiхайлавiч [1900, в. Лёўкаўшчына, цяпер Чавускi р-н Магiлёўскай вобл. - 21.12.1937, Орша, турма НКВД]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткi няпоўнай СШ в. Нямойта Сенненскага р-на Вiцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 15.11.1937. Асуджаны 6.12.1937 тройкай НКВД як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 16.6.1958. Асабовая справа А. ? 7858-п з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АКУЛIН Канстанцiн Аляксеевiч [15.5.1891, в. Абчуга Сенненскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Крупскi р-н Мiнскай вобл. - 19.1.1938, Орша, турма НКВД], вайсковец, педагог. З сям'i святара. Меў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1914-17 служыў у царскай армii ў чыне штабс-капiтана. У 1918-23 - начальнiк штаба стралковай брыгады Чырвонай армii. У 1930-я г. - настаўнiк няпоўнай СШ ў роднай вёсцы. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 9.12.1937 тройкай НКВД СССР за 'шпiянаж на карысць польскiх разведвальных органаў' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 23.10.1958. Асабовая справа А. ? 13210-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АКУЛIЧ Алена Ануфрыеўна [1926, мяст. Гарадзея Баранавiцкага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Нясвiжскi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сям'i рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працавала настаўнiцай пачатковай школы ў родным мястэчку. Арыштавана 26.12.1944. Асуджана 1.4.1946 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 4 гадоў ППК. Этапавана ў Паўночна-чыгуначны (з 1950 Пячорскi) альбо Ухта-Iжэмскi канцлагер МДБ Комi АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай Мiнскай вобл. 18.8.1995. Асабовая справа А. ? 36526-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АКУЛIЧ Iван Ануфрыевiч [1911, мяст. Гарадзея Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Нясвiжскi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З рабочай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у родным мястэчку. Арыштаваны 29.7.1944. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 18.7.1945 як 'здраднiк радзiмы' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Брэсцкай абл. пракуратурай 29.6.1995. Асабовая справа М. ? 13941-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  АКУЛIЧ Максiм Кiрылавiч [1888, Бабруйск Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - 6.12.1937, Магiлёў, турма НКВД]. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920-24 служыў у Чырвонай армii. У 1930-я г. дырэктар Бабруйскай СШ ? 4. Арыштаваны 10.10.1937. Асуджаны 15.11.1937 тройкай НКВД за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 21.11.1957. Асабовая справа А. ? 4388-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АКУР (ОКУР) Iосiф Вульфавiч [12.12.1901, Мiнск - 20.12.1937, Мiнск, турма НКВД]. З яўрэйскай сям'i. У 1917-20 член БУНДа. У 1920 уступiў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам гiсторыi Астрашыцкай СШ Мiнскага р-на. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. У 1935 выключаны з КП(б)Б за 'трацкiсцкую дзейнасць'. Арыштаваны 4.3.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Беларуская, д. 4, кв. 5. Асуджаны 19.12.1937 тройкай НКВД як 'член контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 1.8.1957. Асабовая справа А. ? 10866-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АЛЕЙНIК-КАЎЦЭВIЧ Сцяфанiда Фёдараўна [1895 цi 1896, мяст. Любча Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. - ?], сястра Васiля Каўцэвiча. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўнiцай у школах в. Зелянковiчы i в. Кашалёўка Касцюковiцкага р-на Магiлёўскай вобл. Была замужам, мела дзiця. Арыштавана 15.8.1938. Асуджана 11.9.1939 асобай нарадай пры НКВД як 'агент польскай разведкi' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Этапавана ў Курганскую вобл. Вызвалена 15.8.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 11.12.1956. Асабовыя справы А. ? 5322 i ? 2485-сн (з фотаздымкам) захоўваюцца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АЛЕЙНIКАВА Нiна Сцяпанаўна [1897, в. Слабада цi Слабодка Магiлёўскай губ. - ?], педагог, сястра Вiкенцiя Алейнiкава. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiцай у школе в. Хiлькавiчы Чавускага р-на Магiлёўскай вобл. Была замужам, гадавала сына. Арыштавана 12.10.1937. Абвiнавачвалася ва 'ўдзеле ў контррэвалюцыйнай кулацкай арганiзацыi'. 25.11.1937 асабовая справа А. ? 4377-сн (захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.) спынена, а яна вызвалена. Далейшы лёс невядомы.
  
  АЛЕЙНIКАЎ Вiкенцiй Сцяпанавiч [1898, в. Слабада цi Слабодка Магiлёўскай губ. - 29.11.1938, Мiнск, турма НКВД], педагог, брат Нiны Алейнiкавай. З сялянскай сям'i. Працаваў настаўнiкам школы в. Княжыцы Шклоўскага р-на Магiлёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў пецярых дзяцей. Арыштаваны 30.7.1938. Асуджаны 14.11.1938 тройкай НКВД як 'удзельнiк антысавецкай шпiёнскай паўстанцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 16.7.1958. Групавая справа А. i iнш. (усяго больш за 30 чалавек) ? 3317 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АЛЕКСАНДРОВIЧ Валянцiна Пятроўна [16.1.1910, Вiцебск - ?]. З сям'i службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай рускай мовы ў Мiнскай школе для дарослых ? 3. Выйшла замуж, гадавала дзiця. Арыштавана 4.10.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 45, кв. 42. Асуджана 28.6.1938 пазасудовым органам НКВД як 'член антысавецкай трацкiсцкай тэрарыстычнай арганiзацыi' да 10 гадоў ППК i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Этапавана ў Паўночна-Усходнi канцлагер НКВД Магаданскай вобл. Вызвалена 4.4.1947. Зноў арыштавана i 2.9.1950 асуджана да ссылкi ў Нагаева Магаданскай вобл. Канчаткова вызвалена 4.2.1958. Па першай справе (? 5528-с; захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi) реабiлiтавана ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 8.10.1955, па другой - трыбуналам БВА 14.1.1958. Далейшы лёс невядомы.
  
  АЛЕКСАНДРОВIЧ (УСЦIНОВIЧ) Сяргей (Георгiй) Сафронавiч [1907, Вiлейка Вiленскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. - 10.1.1938 (?), Мiнск, турма НКВД]. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам раённай калгаснай школы ў Касцюковiчах Магiлёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дачку Клару (н. ў 1935). Арыштаваны 19.9.1936 у Касцюковiчах па адрасе: вул. Ленiнская, д. 122. Асуджаны (са студэнтам Беларускага iнстытута права Сiдаравым Аляксеем Мiтрафанавiчам; н. ў 1907 у Вiлейцы ў сям'i службоўца) асобай нарадай пры НКВД 3.1.1938 як 'агент польскай разведкi, якi быў пераброшаны ў 1932 г. ў СССР з мэтай шпiянажа' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 24.3.1960. Групавая справа А.(У.) i iнш. ? 16273-с з фотаздымкамi захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: НАРБ, IКБР.
  
  АЛЕСIКОВIЧ Вацлаў Мiхайлавiч [1902, Варшава - ?]. З рабочай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе в. Парубiшкi (Падварышкi?) Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 19.1.1945. Асуджаны 26.4.1945 асабой нарадай пры НКВД за 'ўдзел у антысавецкай нацыяналiстычнай арганiзацыi АК' да 10 гадоў ППК i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Нарыльскi канцлагер МДБ Краснаярскага краю. Вызвалены ў 1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 5.5.1972 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа А. ? П-8816 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  АЛЕШКА Андрэй Яфрэмавiч [1887, в. Дукора Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнiкам у Каробскай (?) пачатковай школе. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 31.7.1938 у в. Пнеча (?) тагачаснага Дрыбiнскага р-на Магiлёўскай вобл. Абвiнавачваўся ў 'контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай дзейнасцi'. 19.10.1938 пастановай Дрыбiнскага раённага аддзела НКВД вызвалены i рэабiлiтаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ? 4529-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АЛIСIЕВIЧ Мiхаiл Ануфрыевiч [1913, Лепель Вiцебскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. - 25.12.1937, Вiцебск, турма НКВД]. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам няпоўнай СШ г. п. Езярышча Гарадоцкага р-на Вiцебскай вобл. Арыштаваны 22.8.1937. Асуджаны 6.12.1937 тройкай НКВД як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 10.1.1962. Асабовая справа А. ? 11101-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АЛIХВЕР Людмiла Антонаўна [1925, в. Асiнагарадок, цяпер Пастаўскi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Мела няпоўную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, працавала настаўнiцай пачатковай школы ў роднай вёсцы. Арыштавана 29.12.1944. Абвiнавачвалася ў 'дапамозе нямецкiм акупантам'. Асуджана не была. Вызвалена 19.9.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана. Асабовая справа М. ? 9769-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АЛФЁРЧЫК Аляксандра Мiкалаеўна [1907, в. Кавалi Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бабруйскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], сястра Галiны Алфёрчык. З бел. сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiцай у школе в. Мiхалёва Бабруйскага р-на. Арыштавана 11.9.1950. Асуджана 10.3.1951 МДБ за 'здраду радзiме' да 10 гадоў ППК з канфiскацыяй маёмасцi. Этапавана ў Дубраўны канцлагер МДБ Мардоўскай АССР (пас. Явас). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 26.9.1960 калегiяй Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа сям'i А. ? 4634-сн з фотаздымкамi захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АЛФЁРЧЫК Галiна Мiкалаеўна [1916, в. Кавалi Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бабруйскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], сястра Аляксандры Алфёрчык. З бел. сялянскай сям'i. Атрымала незакончаную вышэйшую або вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай у 7-гадовай школе ў роднай вёсцы. Арыштавана 8.9.1950. Асуджана 10.3.1951 МДБ за здраду радзiме да 10 гадоў ППК з канфiскацыяй маёмасцi. Этапавана ў Дубраўны канцлагер МДБ Мардоўскай АССР (пас. Явас). Вызвалена ў 1955. Рэабiлiтавана 26.9.1955. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа сям'i А. ? 4634-сн з фотаздымкамi захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АЛЬБIНОВIЧ Пётр Нiкандравiч [1886, в. Горкi Гарадоцкага пав. Вiцебскай губ., цяпер Гарадоцкi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнiкам у в. Горкi. Арыштаваны 6.1.1933. Асуджаны 8.4.1933 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Вiцебскай вобл. 3.7.1989. Асабовая справа А. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АЛЬТЭРГОТ Марыя Андрэеўна [1899 - ?]. З бел. сям'i. Падчас арышту жыла ў Вельскiм р-не Архангельскай вобл., працавала настаўнiцай. Арыштавана 4.3.1938. Асуджана 17.11.1938 пастановай 'тройкi' УНКВД Архангельскай вобл. за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляна. Месца i дата смерцi невядомы. Рэабiлiтавана 9.10.1963.
  
  АЛЬФIШ Перац Давыдавiч [1895, мяст. Пальчэва Сядлецкай губ., цяпер Польшча - 28.9.1938, Магiлёў, турма НКВД]. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту - выкладчык педагагiчнага рабфака ў Бабруйску Магiлёўскай вобл. Арыштаваны 16.9.1938. Асуджаны 20.9.1938 тройкай НКВД як 'агент разведорганаў буржуазнай Польшчы i былы член Бунда' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 14.5.1990 тpыбуналам БВА. Асабовая справа А. ? 13754 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АЛЬШАМОЎСКАЯ-САСНОЎСКАЯ Алена Iосiфаўна [1891, в. Iванькаўцы Херсонскай губ., цяпер Украiна - 31.1.1938, Мiнск, турма НКВД]. З сялянскай сям'i. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай у Мiнску. Арыштавана ў 1937. Асуджана 5.1.1938 тройкай НКВД за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляна. Рэабiлiтавана пракуратурай Мiнскай вобл. 12.12.1989. Асабовая справа А. ? 30507-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АЛЬШЫНСКАЯ Ядвiга Iванаўна [1898, Беласток, цяпер Польшча - ?]. З рабочай сям'i. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўнiцай СШ ? 3 Беластока. Арыштавана 28.4.1940. Асуджана 19.11.1940 асабой нарадай пры НКВД за 'ўдзел у антысавецкай паўстанцкай арганiзацыi' да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Анежскi канцлагер НКВД Архангельскай вобл Вызвалена 24.9.1941 як польская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 30.8.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа А. ? П-10818 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  АЛЬШЭЎСКАЯ Леакадзiя Канстанцiнаўна [1901, в. Германаўшчына, цяпер Вiцебская вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала дырэктарам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 31.12.1944. Асуджана 2.7.1946 як 'удзельнiца антысавецкай нацыяналiстычнай арганiзацыi' да 3 гадоў ППК. Этапавана ва Ухта-Iжэмскi канцлагер МДБ Комi АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай Вiцебскай вобл. 24.11.1989. Асабовая справа А. ? 16942-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АЛЬШЭЎСКI Вiт-Баляслаў Пятровiч [1892, Вятка, цяпер Кiраў, Расiя - ?]. З сям'i службоўца. Меў незакончаную вышэйшую або вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе в. Сiцэвiчы (?) Маладзечанскага пав. Вiленскага ваяв. Арыштаваны 9.12.1939. Асуджаны 20.6.1940 асобай нарадай пры НКВД як 'агент польскай палiцыi' i 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны альбо Ухта-Iжэмскi (потым Пячорскi) канцлагер НКВД Комi АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 26.6.1989. Асабовая справа А. ? 23938-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АЛЯКСЕЕВА Вольга Яфiмаўна [1909, Вiцебская губ., цяпер Вiцебская (?) вобл. - ?]. З бел. сям'i. Падчас арышту працавала настаўнiцай у школе в. Чарненава Сурскага р-на Ульянаўскай вобл. 20.11.1943 асуджана Ульянаўскiм абл. судом за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 10 гадоў ППК i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 9.4.1992.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Ульяновск, 1996. T. 1.
  
  АЛЯКСЕЕНКА Нiкiфар Пятровiч [1892, в. Марозаўка Гомельскi пав. Магiлёўскай губ, цяпер Добрушскi р-н Гомельскай вобл. - ?]. У 1930-я г. дырэктар няпоўнай СШ ў роднай вёсцы. Адначасова вучыўся ў Гомельскiм педагагiчным iнстытуце. Быў жанаты, гадаваў дочак - Лiдзiю, Аляксандру, Кацярыну i сыноў - Вiктара, Сяргея i Мiкалая. Арыштаваны 3.9.1937 супрацоўнiкамi Веткаўскага НКВД. Падчас арышту была канфiскавана маёмасць А. Дастаўлены ў Веткаўскую турму НКВД, потым перавезены ў Гомельскую турму. Абвiнавачваўся ў 'правядзеннi антысавецкай агiтацыi'. Хутчэй за ўсё, загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Гомельскага абл. суда 13.1.1958.
  
  АЛЯКСЕЕНКА Сяргей Андрэевiч [1892, в. Галееўка Мсцiслаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Мсцiслаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - 1938 (?)]. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў выкладчыкам у Яраслаўскiм вайсковым вучылiшчы. Арыштаваны 21.3.1938. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 6.10.1938 як 'удзельнiк контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганiзацыi' да 10 гадоў ППК з канфiскацыяй маёмасцi. Закатаваны ў Яраслаўскай турме НКВД. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом СССР 18.1.1958. Асабовая справа А. ? 9443 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АЛЯКСЕЕНКА Цiмафей Iванавiч [1894 - 5.2.1938, Мiнск, турма НКВД]. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у пачатковай школе в. Асмолавiчы Клiмавiцкага р-на Магiлёўскай вобл. Арыштаваны 28.4.1937. Асуджаны 8.1.1938 тройкай НКВД за 'дыверсiйную дзейнасць' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракурорам Магiлёўскай вобл. 27.7.1989. Групавая справа А. i iнш. ? 10270-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АЛЯКСЕЙЧЫК (АЛЯСЕЙЧЫК) Iосiф Цiмафеевiч [1895, в. Пакалюбiчы Гомельскага пав. Магiлёўскай губ. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1921-23 служыў у Чырвонай армii. У пачатку 1930-х г. працаваў настаўнiкам Старасельскай школы ў Вiцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 5.1.1933 у Полацку. Асуджаны 21.1.1933 калегiяй АДПУ як 'кiраўнiк контррэвалюцыйнай групоўкi' да 10 гадоў ППК з канфiскацыяй маёмасцi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вiцебскiм абл. судом. 16.5.1959. Групавая справа А. i iнш. ? 9453-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АЛЯХНОВIЧ Марыя Аляксандраўна [18.1.1908, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва - ?]. З сям'i службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай няпоўнай СШ ў Шчучыне, цяпер Гродзенскай вобл. Арыштавана 10.4.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 27.7.1940 за 'нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы' да 3 гадоў ППК. Этапавана ў Мардоўскую АССР (верагодна, у Цемнiкоўскi канцлагер НКВД). Вызвалена 1.9.1941 як польская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана Гродзенскай абл. пракуратурай 30.10.1992. Асабовая справа М. ? п-15554 з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  АЛЯШКЕВIЧ Фларыян Фамiч [1898, в. Дземенка Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Асiповiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - 11.10.1938, Магiлёў, турма НКВД]. З сялянскай сям'i. У 1930-я г. дырэктар СШ саўгаса 'Жылiчы' Кiраўскага р-на Магiлёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 28.4.1938. Асуджаны тройкай НКВД 25.9.1938 як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 8.4.1966. Асабовая справа А. ? 9182 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АЛЯШКОЎСКАЯ Яўгенiя Мiхайлаўна [1899, Вiцебск - 10.12.1937, Вiцебск, турма НКВД]. З сялянскай сям'i. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай 4-й Вiцебскай школы. Арыштавана 19.11.1937 у Вiцебску па адрасе: вул. Наберажная, д. 30, кв. 2. Асуджана 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД за 'контррэвалюцыйную дзейнасць у складзе арганiзацыi ПАВ, шпiянаж i антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляна. Рэабiлiтавана Вярхоўным судом БССР 13.9.1957. Групавая справа А. i iнш. (усяго больш за 20 чалавек) ? 4698-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АМБРОСАЎ Дзмiтрый Канстанцiнавiч* [1888, в. Баравыя Вiцебскага пав., цяпер Вiцебскi р-н - ?]. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. працаваў настаўнiкам у СШ ? 1 у Вiцебску. Быў жанаты, гадаваў дочак Веру i Людмiлу. Арыштаваны 18.9.1938. Абвiнавачваўся ва 'удзелу ў контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i правядзеннi 'антысавецкай агiтацыi'. Асуджаны не быў. Вызвалены 10.4.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ? 6551-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АМЕЛЬЯНОВIЧ Казiмiр Адамовiч [1887, в. Партанец Сувальскай губ., цяпер Польшча - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту працаваў дырэктарам гiмназii ў Шчучыне Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 4.10.1939. Абвiнавачваўся ў 'правядзеннi антысавецкай агiтацыi'. Асуджаны не быў. 22.11.1939 вызвалены i рэабiлiтаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ? п-6183 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  АМОСАЎ Трыфан Амосавiч [1882, в. Сураўнi Полацкага пав. Вiцебскай губ., цяпер Шумiлiнскi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Падчас арышту працаваў настаўнiкам у школе в. Сураўнi. Быў жанаты, меў дзiця. Арыштаваны 6.6.1929. Асуджаны 1.10.1929 за 'антысавецкую агiтацыю' да 3 гадоў пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Вiцебскай вобл. 20.8.1993. Групавая справа А. i iнш. (усяго каля 15 чалавек) ? 23096-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АМЯРЭК Iосiф Францавiч [1903, в. Грабава Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскi р-н Гродзенскай вобл. - ?]. З польскай сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў дырэктарам школы в. Верхалессе (цяпер Польшча). Быў жанаты, гадаваў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 25.5.1940. Асуджаны 28.5.1941 асабой нарадай пры НКВД за 'супрацоўнiцтва з польскай палiцыяй' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходнi канцлагер НКВД Хабараўскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 28.2.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа А. ? п-20196 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  АНАНЕВIЧ Сцяпан Фёдаравiч* [1915, в. Янава Сенненскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Талачынскi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'i. Меў сярэднюю спецыяльную або незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнiкам у няпоўнай СШ ў в. Савейкi тагачаснага Асвейскага р-на, цяпер Верхнядзвiнскi р-н Вiцебскай вобл. Арыштаваны 14.11.1935. Абвiнавачваўся ў 'правядзеннi контррэвалюцыйнай дзейнасцi'. Асуджаны не быў. Вызвалены 4.1.1936. Рэабiлiтаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ? 4983-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АНАНЧАНКА Павел Клiменцевiч [1883, в. Залессе Дрысенскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Верхнядзвiнскi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Падчас арышту дырэктар няпоўнай СШ ў мяст. Гомель Ветрынскага (цяпер Полацкага) р-на Вiцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 20.8.1937. Асуджаны тройкай НКВД 8.10.1937 як 'член антысавецкай групоўкi' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вiцебскiм абл. судом 9.1.1960. Асабовая справа А. ? 9118-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АНАНЬКО Мячаслаў Юльянавiч* [1902, Вiльня - ?]. З лiтоўскай рабочай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. працаваў настаўнiкам у СШ ў Нясвiжы тагачаснай Баранавiцкай вобл. Быў жанаты, гадаваў сына. Арыштаваны 8.5.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 19.7.1940 за 'спробу нелегальнага перахода дзяржаўнай мяжы' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комi АССР. Вызвалены 1.9.1941 як польскi грамадзянiн. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Беларусi 9.4.1992. Асабовая справа А. ? 32448-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АНГIЛЕЙКА Павел Канстанцiнавiч [1882, в. Прылепава Смаленскай губ. - 21.11.1937, Масква, НКВД], педагог. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладаў бел. i рускую мовы ў школе в. Гарадзiшча Шклоўскага р-на Магiлёўскай вобл. Арыштаваны 29.10.1937. Асуджаны 19.11.1937 за 'контррэвалюцыйную прапаганду сярод зняволеных' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 1.2.1990. Асабовая справа А. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  АНДЖЫЕЎСКI Канстанцiн Iванавiч [1906, в. Стараселле Вiцебскай губ., цяпер Вiцебскай вобл. - ?]. Да арышту выкладаў геаграфiю ў школе ? 11 г. Кiмры Калiнiнскай вобл. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны 14.7.1938 у Кiмры па адрасе: Паўднёвая пл., д. 2. Абвiнавачваўся ў шпiянажы. 19.1.1940 справа спынена. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Калининской области.
  
  АНДРАНОЎСКАЯ Хрысцiна Вацлаўна* [1931, Брэст - ?], сястра Тадэвуша Андраноўскага. Да арышту студэнтка настаўнiцкага iнстытута. Арыштавана ў 1952 у Кобрыне Брэсцкай вобл. Асуджана асобай нарадай пры УМДБ як 'член сям'i кулака' да высылкi (тэрмiн не ўказаны) у Казахскую ССР. Вызвалена ў 1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 8.9.1994. Групавая справа А. i iнш. захоўваецца ў архiве УУС Брэсцкай вобл.
  
  АНДРАНОЎСКI Тадэвуш Вацлавiч* [1932, Брэст - ?], брат Хрысцiны Андраноўскай. У 1930-я г. працаваў настаўнiкам у СШ в. Казiшчы, цяпер Кобрынскi р-н Брэсцкай вобл. Арыштаваны 19.4.1952 у Кобрыне. Асуджаны асобай нарадай пры УМДБ як 'член сям'i кулака' да высылкi (тэрмiн не ўказаны) у Казахскую ССР з канфiскацыяй маёмасцi. Вызвалены 24.3.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 8.9.1994. Групавая справа А. i iнш. захоўваецца ў архiве УУС Брэсцкай вобл.
  
  АНДРАЮК Данiла Нiкiфаравiч* [1900 - ?]. Да арышту працаваў настаўнiкам у пачатковай школе ў в. Стрыганец, цяпер Жабiнкаўскi р-н Брэсцкай вобл. Быў жанаты, гадаваў пяцярых (у тым лiку двух непаўналетнiх) дзяцей. Арыштаваны 15.4.1950. Асуджаны 15.4.1950 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 25 гадоў ППК з канфiскацыяй маёмасцi. 15.2.1951 справа А. перагледжана, яго гаспадарка са спiса кулацкiх выключана, а ён вызвалены. Далейшы лёс невядомы.
  
  АНДРЖЭЯК Фелiкс Iосiфавiч [1893, в. Закржуйка Люблiнскай губ., цяпер Польшча - 4.12.1937, Магiлёў, турма НКВД]. З рабочай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту - настаўнiк 5-й пачатковай школы Магiлёва. Быў жанаты, меў дзiця. Арыштаваны 14.7.1937 у Магiлёве па адрасе: Кузнецкi зав., д. 12. Асуджаны 2.11.1937 тройкай НКВД за 'антысавецкую агiтацыю i як нацыяналiст' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 10.10.1989 пракурорам Магiлёўскай вобл. Асабовая справа А. ? 11564 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АНДРЫЕЎСКАЯ Нiна Паўлаўна [1887, в. Хатаевiчы Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер тэрыторыя Лагойскага р-на Мiнскай вобл. (вёска не iснуе) - ?]. З духоўнага саслоўя. Атрымала сярэднюю альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўнiцай у школе в. Белае Лагойскага р-на. Выйшла замуж, гадавала трое дзяцей. Арыштавана 21.2.1933. Асуджана 14.5.1933 за 'антысавецкую дзейнасць' да 3 гадоў пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай БССР 2.6.1989. Групавая справа А. i iнш. ? 28064-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АНДРЫЕЎСКАЯ Соф'я Антонаўна [1896, Варшава - ?]. З сям'i польскага рабочага. Атрымала сярэднюю альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўнiцай Мiнскай школы ? 19. Арыштавана 31.12.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Высокая, д. 25, кв. 19. Асуджана 1.12.1945 асобай нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' i за 'работу настаўнiцай падчас нямецкай акупацыi' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Этапавана ў Цюменскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 26.5.1992. Асабовая справа А. ? 33559-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АНДРЭЙКАЎ Мiкалай Кiрылавiч [1912, в. Вялiкая Рубанаўка Мсцiслаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Мсцiслаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў дырэктарам СШ в. Расiна Дрыбiнскага р-на Магiлёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 26.12.1944. Асуджаны 22.4.1946 МДБ як 'памагаты немцаў i за антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў Кiраўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 16.5.1967 калегiяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа А. ? 9271 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АНДРЭЙЧЫКАЎ Панцялей Цiмафеевiч [30.7.1895, в. Палянiнавiчы Быхаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Быхаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Меў вышэйшую альбо незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту - дырэктар няпоўнай СШ в. Чыгiрынка Кiраўскага р-на Магiлёўскай вобл. Быў жанаты, меў дваiх або трое дзяцей. Арыштаваны 29.7.1938 як 'польскi агент'. 12.1.1939 пастановай Кiраўскага раённага аддзела НКВД БССР вызвалены i рэабiлiтаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ? 5848 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АНЕЗАРОВIЧ Iван Фёдаравiч [1898, Iгумен Мiнскай губ., цяпер Чэрвень Мiнскай вобл. - 9.1.1921, ЧК]. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Ваяваў у складзе Чырвонай армii (1919), уступiў у ВКП(б). Падчас арышту працаваў настаўнiкам у школе в. Сухая Гразь (?) Барысаўскага р-на Мiнскай вобл. Арыштаваны 24.12.1920. Асуджаны 7.1.1921 за 'здраду радзiме' (?) да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 21.7.1992. Асабовая справа А. ? 34385-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АНIКЕЙЧЫК Мiхаiл Iванавiч [8.11.1917, в. Ячонка Мiнскага пав., цяпер Стаўбцоўскi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам Ячонскай няпоўнай СШ. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 3.11.1945. Асуджаны 9.3.1946 пазасудовым органам НКВД за службу ў 'Беларускай краявой абароне' да 10 гадоў ППК i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Вызвалены ў 1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 29.7.1966. Асабовая справа А. ? 19527-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АНIФЕР Васiль Канстанцiнавiч [1895, в. Максiмовiчы (?) Магiлёўскай губ. - ?]. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнiкам у школе в. Сталбун тагачаснага Свяцiлавiцкага р-на Магiлёўскай вобл. Арыштаваны 20.7.1938. Абвiнавачваўся ў 'контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай дзейнасцi'. У студз. 1939 Клiчаўскiм раённым аддзелам НКВД вызвалены i рэабiлiтаваны. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа А. i iнш. настаўнiкаў Клiчаўскага р-на ? 3390 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АНIХОЎСКАЯ-МАЕВА Соф'я Георгiеўна [23.3.1902, в. Старыца Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - 25.2.1938, Мiнск, турма НКВД], верагодна, сястра Аляксандра Анiхоўскага. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiцай Барысаўскай СШ ? 7. Выйшла замуж, гадавала дзiця. Арыштавана 17.12.1937 у Барысаве па адрасе: Ваенны гарадок, д. 27, кв. 2. Асуджана 21.1.1938 тройкай НКВД за 'шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляна. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 14.7.1958. Справа сям'i А. ? 12299-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АНОДЗIН Iван Iванавiч [1896, в. Гвiнтавое Чарнiгаўскай губ., цяпер Бурынскi (?) р-н Чарнiгаўскай вобл., Украiна - ?], муж Наталлi Анодзiнай. З сялянскай сям'i. Да арышту працаваў настаўнiкам адной з Мiнскiх СШ. Уступiў у ВКП(б). Арыштаваны 29.8.1936 у Мiнску па адрасе: вул. Iнтэрнацыянальная, д. 10/17, кв. 2. Асуджаны з жонкай 5.10.1936 асобай нарадай пры НКВД за 'трацкiсцкую дзейнасць' i 'незаконнае захоўванне зброi' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходнi канцлагер НКВД Магаданскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 14.6.1989. Асабовая справа А. ? 31393-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АНОДЗIНА Наталля Андрэеўна [8.9.1897, в. Дзякаўка Чарнiгаўскай губ., цяпер Бурынскi (?) р-н Чарнiгаўскай вобл., Украiна - ?], жонка Iвана Анодзiна. З сялянскай сям'i. Атрымала незакончаную вышэйшую або вышэйшую адукацыю. Уступiла у ВКП(б). Працавала настаўнiцай адной з Мiнскiх СШ. Выйшла замуж, гадавала дзiця. Арыштавана 6.9.1936 у Мiнску па адрасе: вул. Iнтэрнацыянальная, д. 10/17, кв. 2. Асуджана з мужам 5.10.1936 асобай нарадай пры НКВД за 'трацкiсцкую дзейнасць' i 'незаконнае захоўванне зброi' да 5 гадоў ППК. Этапавана ва Паўночна-Усходнi канцлагер НКВД Магаданскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай БССР 14.6.1989. Справа сям'i А. ? 31393-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АНОШКА Сцяпан Тамашавiч [1909, в. Узгарэлiца Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мёрскi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. З сям'i бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнiкам у Вiльнi. Арыштаваны 5.4.1940. Асуджаны 4.9.1940 асабой нарадай пры НКВД за 'нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы' да 3 гадоў ППК. Вызвалены 1.9.1941 як польскi грамадзянiн. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 1.3.1993 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа А. ? п-17433 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  АНТАНЕВIЧ Станiслаў Аўгусцiнавiч [1885, фальв. Гараны, цяпер Латвiя - ?]. З сям'i службоўца. Меў незакончаную вышэйшую або вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам у пачатковай школе в. Лугi Лунiнецкага пав. Брэсцкага ваяв. Арыштаваны 27.4.1940. Асуджаны 21.5.1941 асобай нарадай пры НКДБ як 'агент польскай палiцыi' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзiнскi канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 11.6.1989. Асабовая справа А. ? 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  АНТАНОВIЧ Павел Iванавiч [1883, в. Перавалочня Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер тэрыторыя Талачынскага р-на Вiцебскай вобл. - 27.1.1938, Орша, турма НКВД]. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў ваенруком у Аршанскiм чыгуначным тэхнiкуме. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 20.11.1937. Асуджаны 28.12.1937 тройкай НКВД за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 13.5.1960. Асабовая справа А. ? 9085-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АНТОНАЎ Антон Мiхайлавiч* [1894, в. Захарава Полацкага пав. Вiцебскай губ., цяпер Шчучынскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], педагог. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. дырэктар рускай СШ ў Полацку Вiцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 22.10.1935. Абвiнавачваўся ў тым, што ў 'калчакаўскай турме быў правакатарам'. Асуджаны не быў. Вызвалены 9.3.1938. Рэабiлiтаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ? 6030-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АНТОНАЎ Iван Паўлавiч* [1902, Мiнск - ?], навуковец, педагог. З бел. рабочай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту дацэнт Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Быў жанаты, гадаваў сына Людамiра (н. ў 1928). Арыштаваны 10.9.1933. Асуджаны калегiяй АДПУ 14.11.1933 як 'удзельнiк контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi' да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 7.5.1956. Асабовая справа А. ? 5937-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АНТОНЧЫК Рыгор Лаўрэнавiч [1903, в. Аляхновiчы Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Маладзечанскi р-н Мiнскай вобл. - 2.11.1937, Свярдлоўск, НКВД]. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту ваенрук 36-й i 171-й Свярдлоўскiх школ. Арыштаваны 21.8.1937. Асуджаны 26.10.1937 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  АНУФРЫЕВА Анастасiя Аўрамаўна [1894, в. Яромiна Рэчыцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Гомельскi р-н - ?]. Працавала настаўнiцай у Гомелi. Арыштавана 26.4.1938. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 4.6.1938 да 8 гадоў ППК. Этапавана ў адзiн з канцлагераў Карэльскай АССР. Вызвалена ў 1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 9.5.1956.
  Кр.: Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Гомеля. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.
  
  АНФЕЛЬБАЎМ (АПФЕЛЬБАЎМ) Лявон Iсакавiч [1912, Сероцк, цяпер Польшча - ?]. З яўрэйскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам адной з бабруйскiх СШ. Арыштаваны 28.6.1940. Асуджаны 29.11.1940 тройкай НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракурорам Магiлёўскай вобл. 25.5.1989. Асабовая справа А. ? 9923 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АНЦIПАЎ Мiкалай Андрэевiч [1889, в. Зуйкова, цяпер Апочацкi р-н Цвярской вобл., Расiя - ?]. З рускай сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнiкам чыгуначнай школы ў Крычаве Магiлёўскай вобл. Быў жанаты, меў дзiця. Арыштаваны 25.7.1937. Асуджаны 30.1.1938 тройкай НКВД за 'антысавецкую дзейнасць' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ? 4885 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АНЦУКЕВIЧ Iван Пятровiч [1894, мяст. Ельск Мазырскага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. - ?]. З сям'i службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам школы в. Слабада Смалявiцкага р-на Мiнская вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 27.9.1937. Асуджаны 13.7.1938 пазасудовым органам НКВД за 'контррэвалюцыйную агiтацыю' да 7 гадоў ППК i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 25.4.1960. Асабовая справа А. ? 16322-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АНЦЫПОВIЧ Анастасiя Сцяпанаўна [1924, в. Бpанава, цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, працавала настаўнiцай Лучнiкоўскай няпоўнай СШ Слуцкага р-на. Арыштавана 8.10.1944 у роднай вёсцы. Асуджана 28.7.1945 за 'здраднiцкiя паводзiны ў час пражывання на акупаванай тэрыторыi' да 5 гадоў ППК. Этапавана ва Унжэнскi канцлагер МДБ Горкаўскай чыгункi (ст. Сухабязводная). Вызвалена 16.9.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана прэзiдыумам Мiнскага абл. суда 25.2.1981. Асабовая справа А. ? 20694-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АНЦЫПОВIЧ Андрэй Навумавiч [1877, в. Бpанава Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе мяст. Бярэзiна Мiнскай вобл. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 12.9.1933. Асуджаны 14.11.1933 калегiяй АДПУ як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i за 'антысавецкую дзейнасць' да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Мiнскага абл. суда 18.11.1987. Групавая справа А. i iнш. (усяго больш за 20 чалавек) ? 31591-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АНЫШКА Юлiян Рыгоравiч [1895, в. Iлькавiчы, цяпер Львоўскай вобл., Украiна - ?]. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у Лiдскай пачатковай школе ? 3. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 9.1.1945. Асуджаны 12.11.1945 асабой нарадай пры НКВД як 'нямецкi памагаты' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер МДБ Комi АССР. Вызвалены 28.5.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 13.5.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа А. ? п-20823 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  АПАНАСIК Уладзiмiр Васiльевiч [20.4.1880, в. Саковiчы Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў выкладчыкам Аршанскага чыгуначнага тэхнiкума. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 21.11.1937 у Вiцебску. Асуджаны 4.1.1938 асобай нарадай пры НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да 8 гадоў ППК (заменена на 3 гады). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Вiцебскай вобл. 22.12.1989. Асабовая справа А. ? 20458-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АПАЦКI Iгнат Iосiфавiч [1899, в. Чарнiца Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Смалявiцкi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе Смалявiчах. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 11.2.1935. Асуджаны 11.5.1935 пазасудовым органам НКВД за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 4 гадоў ППК. Этапаваны ў Далёкаўсходнi канцлагер НКВД Хабараўскага краю. Вызвалены 4.2.1939. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вярхоўнага суда БССР 24.7.1957. Групавая справа А. i iнш. ? 14740 захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АПУХОЎСКАЯ Iрына Мiкалаеўна [1910, Глуск Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, працавала настаўнiцай. Арыштавана 29.12.1944 у Глуску. Абвiнавачвалася ў 'супрацоўнiцтве з нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi'. 13.7.1945 пастановай НКВД Кiраўскай вобл. справа А. (? 8211-сн; захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.) спынена. Далейшы лёс невядомы.
  
  АПШ Эмiлiя Бернардаўна [1909, в. Лук'янава Смаленскай губ., цяпер Ярцаўскi р-н Смаленскай вобл., Расiя - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiцай у школе в. Уна Лiёзненскага р-на Вiцебскай вобл. Арыштавана 12.1.1938. Асуджана 20.3.1938 асобай нарадай пры НКВД за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 12.2.1957. Асабовая справа А. ? 6673-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АРАБЕЙ Барыс Лукiч [1900, в. Вялiкая Вобрына Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 10.11.1937, Ленiнград, турма НКВД], педагог. З сялянскай сям'i. Апошняе месца работы - дырэктар СШ ў Пскове. Арыштаваны 17.8.1937. Асуджаны 3.11.1937 камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'антысавецкую прапаганду' i 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  АРАБЕЙ Мiкалай Лявонцевiч [1899, в. Вялiкiя Абрыны (?), цяпер Польшча - 30.10.1937, Мiнск, турма НКВД]. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). У 1930-я г. загадчык школьнага аддзела ЦК КП(б)Б. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 27.4.1937 у Мiнску па адрасе: плошча Парыжскай Камуны, д. 14, кв. 11. Выключаны з партыi. Асуджаны тройкай НКВД 29.10.1937 як 'удзельнiк тэрарыстычнай шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом СССР 16.7.1957. Асабовая справа А. ? 10752-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АРАНШТЭЙН Артур Саламонавiч [1898, Варшава, цяпер Польшча - 25.9.1938, Мiнск, турма НКВД]. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920-22 палiтрук 4-га зводнага шпiталя ў Вiцебску. Член ВКП(б) (да 1936). Падчас арышту метадыст Мiнскага Дома народнай вытворчасцi. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 23.4.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Заслаўская, д. 5, кв. 9. Асуджаны 21.9.1938 тройкай НКВД як былы (з 1928) генеральны сакратар 'сiянiсцкай арганiзацыi Гехалуц' i за 'шпiянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 12.5.1958 тpыбуналам БВА. Асабовая справа А. з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АРЛОВА Надзея Фёдараўна [1908, Магiлёў - ?]. З сям'i рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай Магiлёўскай жаночай школы ? 2. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 4.2.1946. Асуджана 4.8.1946 пазасудовым органам МДБ за 'здраду радзiме' да 10 гадоў ППК i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана ваеннай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 23.9.1960. Асабовая справа А. ? 7206-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АРЛОЎ Мiкалай Васiлевiч [1906, в. Казанскае Тамбоўскай губ., Расiя - ?]. З сям'i святара. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам школы в. Кудзельны Ключ Новасiбiрскай вобл. Арыштаваны 22.8.1932 у БССР. Асуджаны калегiяй АДПУ 23.1.1933 да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Беларусi 7.5.1992. Асабовая справа М. ? 33471-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АРЛОЎСКАЯ Валянцiна Iванаўна [1924, Бабруйск Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - ?]. З сям'i службоўца. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала выхавальнiцай дзiцячага сада мясакамбiната ў Бабруйску. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 11.9.1944 у Бабруйску па адрасе: вул. Пушкiнская, д. 222. Асуджана 21.7.1945 як 'член фашысцкай арганiзацыi 'Саюз барацьбы супраць бальшавiзма' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Этапавана ў Краснаярскi край. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 25.7.1991 пракурорам Магiлёўскай вобл. Групавая справа А. i iнш. ? 14381 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АРЛОЎСКАЯ Юльяна Адамаўна [1905, Зволей, цяпер Келецкае (?) ваяв., Польшча - ?]. Падчас арышту працавала настаўнiцай у школе ? 18 Беластоку. Арыштавана 23.3.1940. Асуджана 19.11.1940 асабой нарадай пры НКВД за 'ўдзел у антысавецкай паўстанцкай арганiзацыi' да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзiнскi канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 21.10.1941 як польская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 30.8.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа А. ? п-10818 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  АРЛОЎСКI Андрэй Карпавiч [1888, Вiцебск - 21.1.1938, Вiцебск, турма НКВД]. З мяшчанскай сям'i. Атрымаў вышэйшую альбо незакончаную вышэйшую адукацыю. Да арышту выкладчык Вiцебскага тэкстыльнага тэхнiкума. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 15.11.1937. Асуджаны 22.11.1937 тройкай НКВД як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 29.4.1959. Групавая справа А. i iнш. (усяго каля 20 чалавек) ? 8347-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АРЛОЎСКI Чэслаў Эдвардавiч [1904, Беласток, цяпер Польшча - ?]. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе в. Малявiчы (цяпер Польшча). Быў жанаты, меў дзiця. Арыштаваны 4.5.1940. Асуджаны 19.10.1940 асабой нарадай пры НКВД за 'ўдзел у антысавецкай арганiзацыi' да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 25.12.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа А. ? п-20556 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  АРОЛ Дзмiтрый Пятровiч [1886, Бабруйск Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - снеж. 1937 (?), Магiлёў, турма НКВД]. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Служыў у царскай армii (падпаручнiк). У 1930-я г. загадчык вучэбнай часткi Бабруйскай СШ ? 4. Арыштаваны 15.11.1937. Асуджаны 29.11.1937 тройкай НКВД за 'шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.8.1958. Асабовая справа А. ? 3241 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АРОЛ-САМIЯЦКАЯ Антанiна Iванаўна [1885, цяпер Выганiцкi (?) р-н Бранскай вобл., Расiя - ?]. З шляхецкай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнiцай. Арыштавана ў 1930 на хут. Шумоўка Клiмавiцкага р-на Магiлёўская вобл. Асуджана 9.3.1930 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай Магiлёўскай вобл. 14.7.1989. Асабовая справа А. ? 10339-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АРОНАЎ Леў Яфiмавiч [1894, Мiнская губ. (?) - ?]. Падчас арышту жыў у Архангельску, працаваў настаўнiкам. Арыштаваны 20.2.1936. Асуджаны пастановай асобай нарады пры НКВД 9.8.1936 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 5 гадоў ППК. 30.3.1938 тройкай НКВД Архангельскай вобл. прыгавораны за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 14.6.1960.
  
  АРТАЕЎ Мiкалай Якаўлевiч* [1906, в. Варкацiшкi Свянцянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Пастаўскi р-н Вiцебскай вобл. - 4.5.1942, ГУЛАГ]. З сялянскай сям'i. У 1930-я г. працаваў настаўнiкам у пачатковай школе ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў сына Уладзiмiра (н. ў 1936). Арыштаваны 23.3.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.5.1940 як 'удзельнiк контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Каргапольскi канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам тагачаснага Маладзечанскага абл. суда 20.6.1959. Асабовая справа А. з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АРУМЯНЦ Артамес Iосiфавiч* [1892 - 15.9.1920], выкладчык матыматыкi. Арыштаваны 12.8.1920. Абвiнавачваўся ў 'безчалавечай зверскай дзейнасцi' (?). 12.9.1920 тройкай асобага адззела 11-й армii асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пастановай Вярхоўнага савета РБ 6.6.1991. Асабовая справа А. ? 15257-с захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АРХIПАЎ Мiкалай Дзмiтрыевiч [1892, в. Краснае Смаленскай губ. - ?]. З рабочай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам у 4-й сямiгадовай школе ў Мсцiславе Магiлёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дачку i сына. Арыштаваны 27.2.1931. Асуджаны калегiяй АДПУ 26.6.1931 за 'антысавецкую контррэвалюцыйную дзейнасць' да пазбаўлення волi (тэрмiн не пазначаны). Высланы на Урал. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом СССР 26.4.1989. Асабовая справа А. ? 9782 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АРЦЁМКАЎ Герасiм Георгiевiч [1904, в. Прысна Гомельскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Веткаўскi р-н Гомельскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Працаваў загадчыкам вучэбнай часткi Мiнскай СШ ? 9. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 27.8.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Свярдлоўская, д. 73, кв. 16. Асуджаны 15.8.1939 асобай нарадай пры НКВД як 'член права-трацкiсцкай арганiзацыi' i за 'шкоднiцкую работу' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходнi канцлагер НКВД Магаданскай вобл. Вызвалены 27.8.1943. У перыяд з 12.3.1949 да 10.12.1949 прыгавораны да высылкi ў Краснаярскi край. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 23.3.1955. Асабовая справа А. ? 5653-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АРЦЫМЕНЯ Мiкалай Iосiфавич [1887, в. Стайкi Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту - настаўнiк пачатковай школы ў Чэрыкаве Магiлёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 1.9.1937. Асуджаны 22.11.1937 тройкай НКВД як 'удзельнiк нацыянал-фашысцкай арганiзацыi' i за 'контррэвалюцыйную агiтацыю' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў НКВД Томскай вобл. (ст. Юрга). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 20.9.1989 пракурорам Магiлёўскай вобл. Асабовая справа А. ? 12449 з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АРШАЎСКI Пётр Афанасевiч [27.7.1887, в. Судзiлы Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Клiмавiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам няпоўнай СШ в. Селiшча Клiмавiцкага р-на. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 29.11.1937 тройкай НКВД за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 10 гадоў ППК. 9.10.1939 рэабiлiтаваны i 4.11.1939 вызвалены Клiмавiцкiм раённым аддзелам НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ? 5999 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АРЭХАЎ Iван Iосiфавiч [1892 - 31.05.1938, Смаленск, НКВД], педагог. З бел. сям'i. Працаваў настаўнiкам у школе в. Азёрына Дарагабужскага р-на Смаленскай вобл. Арыштаваны 22.4.1938. Асуджаны 25.5.1938 тройкай НКВД за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  АРЭШКА Алена Сямёнаўна [1918, в. Морхавiчы Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Кiраўскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. З духоўнага саслоўя. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала выхавальнiцай дзiцячага сада. Арыштавана 10.12.1937. Абвiнавачвалася ў спробе незаконнага пераходу дзяржаўнай мяжы. Асуджана не была. 20.1.1938 вызвалена. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ? 5619 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АСIНСКАЯ Алена Пятроўна [1912 - 1938, Гомель (?), турма НКВД]. Працавала настаўнiцай. Арыштавана 7.12.1937. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 3.1.1938 да ВМП. Расстраляна. Рэабiлiтавана 5.6.1956.
  Кр.: Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Гомеля. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.
  
  АСIНСКI Аляксандр Уладзiслававiч [1906, в. Старое Брудна (?) - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнiкам у пачатковай школе в. Ханявiчы Гродзенскага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 6.10.1944 як 'нямецкi памагаты'. Асуджаны не быў. Вызвалены 13.9.1945. Рэабiлiтаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ? п-259 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  АСIПОВIЧ Аляксандр Васiлевiч [1900, цяпер Чэлябiнская вобл., Расiя - ?]. Працаваў дырэктарам Гомельскай асобнай школы Беларускай чыгункi. Арыштаваны 20.4.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.12.1937 да 15 гадоў ППК правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 30.5.1957.
  Кр.: Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Гомеля. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.
  
  АСКАНАВА Яўгенiя Пятроўна [1887, Гусяцiн, цяпер Хмяльнiцкай вобл. - ?]. З дваранскай сям'i. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай СШ ? 1 i ? 4 Гродна. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 29.12.1944. Асуджана 1.4.1946 асабой нарадай пры МДБ за 'ўдзел у антысавецкай арганiзацыi' 'Русский Комитет' да 3 гадоў ППК. Вызвалена (верагодна, па амнiстыi) у другой палове 1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 21.12.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа А. ? п-20081 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  АСКЕРКА Вячаслаў Рыгоравiч [1907, в. Дразы Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Барысаўскi р-н Мiнскай вобл. - 10.12.1937, Барысаў, турма НКВД]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам Барысаўскай школы лiквiдацыi непiсьменнасцi. Арыштаваны 10.11.1937 у Барысаве па адрасе: вул. 8-га Сакавiка, д. 55. Асуджаны 20.11.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнскай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 28.3.1962. Асабовая справа А. ? 17471-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АСТАПАЎ Мiхаiл Аляксеевiч [1918, в. Гарывец Сенненскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Сенненскi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам няпоўнай СШ в. Вiшкавiчы Чашнiцкага р-на Вiцебскай вобл. Арыштаваны 21.11.1951. Асуджаны 8.2.1952 за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў ППК i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалены i рэабiлiтаваны 14.7.1954. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. захоўваецца ў Дзяржаўным архiве Вiцебскай вобл. (ф. 2926, воп. 3, с. 235).
  
  АСТАШКЕВIЧ Валерыя Антонаўна [1904, Цiхвiн, цяпер Ленiнградскай вобл., Расiя - ?]. Выкладала ў школе пры Гомельскiм 7-м дывiзiёне мiлiцыi. Арыштавана 27.8.1933. Асуджана калегiяй АДПУ 13.12.1933 да 6 гадоў ППК. Рэабiлiтавана 8.10.1947. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Гомеля. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.
  
  АСТАШКЕВIЧ Канстанцiн Лявонавiч [1882, в. Хамiнiчы Сенненскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Сенненскi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Працаваў настаўнiкам у школе ў роднай вёсцы. Арыштаваны 20.3.1933. Асуджаны 4.5.1933 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў ППК (заменена на 5 гадоў высылкi). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Вiцебскай вобл. 16.4.1992. Асабовая справа А. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АСТАШЭЎСКI Станiслаў Мiхайлавiч [1889 - 28.10.1937, Мiнск, турма НКВД]. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў польскую мову на курсах ваенных перакладчыкаў пры штабе БВА. Арыштаваны 29.7.1937 у Смаленску. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.10.1937 як 'рэзыдэнт польскай разведкi i член 'ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 17.7.1964. Асабовая справа М. ? 18967-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АСТРАВУХ Васiль Паўлавiч [1895, в. Кухцiчы Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Уздзенскi р-н Мiнскай вобл. - 15.9.1921, ЧК]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у мяст. Узда (цяпер райцэнтр Мiнскай вобл.). Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны ў 1921 у в. Кухцiчы. Асуджаны 15.9.1921 за 'ўцёкi з армii ў Польшчу' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 17.9.1992. Асабовая справа А. ? 34764-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АСТРОЎСКI Вiктар Андрэевiч [1901, в. Кубра, цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - ?]. З сям'i бел. службоўца, верагодна, брат Мiхаiла Астроўскага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнiкам пачатковай школы в. Карчова (Карчы) Навагрудскага пав. Арыштаваны 21.10.1939. Асуджаны 27.6.1940 асабой нарадай пры НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 23.6.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа А. ? п-11365 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  АСТРОЎСКI Мiхаiл Андрэевiч [1901, Бабруйск Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам СШ ? 2 у Слонiме, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў сына Юрыя (н. ў 1925). Арыштаваны 16.10.1944. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 1.9.1945 за 'дапамогу нямецкiм акупантам' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскi канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункi. Вызвалены 18.6.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 29.8.1967.
  Асабовая справа А. ? 19796-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: НАРБ, IКБР.
  
  АСТРОЎСКI Сяргей Прохаравiч [1908, в. Новыя Дарогi (?) Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Старадарожскi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам у пачатковай школе в. Малое Сiтна Полацкага р-на Вiцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 6.2.1951. Асуджаны 18.10.1951 пазасудовым органам МДБ за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом СССР 17.3.1965. Асабовая справа А. ? 13089-п з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АТЭКАВА Матрона Кузьмiнiчна* [1898, в. Высачаны Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Лёзненскi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'i. Атрымала вышэйшую адукацыю. Выкладала ў Аршанскiм педагагiчным вучылiшчы. Гадавала дачку. Арыштаваны 20.11.1937. Абвiнавачвалася ў 'супрацоўнiцтве з польскiмi разведорганамi'. 25.1.1938 пастановай раённага аддзела НКВД вызвалена. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ? 5346-с захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АЎДЗЕЙ Мiкалай Iванавiч* [1922, в. Морач Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Клецкi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю, уступiў у ВЛКСМ. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi, працаваў настаўнiкам у школе в. Стараселле Клецкага р-на. Арыштаваны 14.8.1944. Абвiнавачваўся ў тым, што 'разам з Навiцкiм А.А. i iнш. (усяго 5 чалавек) у 1943 добраахвотна ўступiў у антысавецкую нацыяналiстычную арганiзацыю 'Саюз беларускай моладзi' (СБМ) з мэтай выхоўвання моладзi ў профашысцкiм духе. Таксама займаў кiруючыя пасады ў 'СБМ', прымаў прысягу ў тых, хто ўступаў у арганiзацыю'. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 30.1.1945 (з Кiсялёвай Магдалiнай Аляксандраўнай (н. ў 1928), Кiсель Яўгенiяй Iванаўнай (н. ў 1926), Седлякоўскай Гертрудай Iосiфаўнай (н. ў 1926) да 10 гадоў ППК з канфiскацыяй маёмасцi i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Далёкаўсходнi канцлагер МДБ Хабараўскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Брэсцкага абл. суда 10.6.1992. Групавая справа А. i iнш. ? 10898-с з фотаздымкамi захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  АЎДЗЕЙЧЫК Яўген Антонавiч [1923, в. Кузевiчы Косаўскага пав. Палескага ваяв., цяпер Пружанскi р-н Брэсцкай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам няпоўнай СШ в. Парасляны Пружанскага р-на. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 18.7.1949 у Пружанах па адрасе: вул. Патапаўская, д. 33. Асуджаны 7.2.1950 пазасудовым органам МДБ за 'здраднiцкую дзейнасць' да 25 гадоў ППК i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалены 7.7.1955. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 17.6.1955 (?). Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ? 782-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  АЎРАМЕНКА Андрэй Фёдаравiч [1913, в. Дамамерычы Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Клiмавiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Працаваў выкладчыкам на курсах пачатковага камандзiрскага састава ў Казанi. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 20.7.1942. Асуджаны 31.10.1942 за 'антысавецкую прафашысцкую агiтацыю' да 7 гадоў ППК з канфiскацыяй маёмасцi. 6.5.1943 вызвалены пастановай НКВД Казанскага гарнiзона. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ? 6758 з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АЎРУЦКI Гiрш Ноях-Аўрумавiч [1892, Белая Царква Кiеўскай губ., цяпер Кiеўская вобл., Украiна - ?]. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам Мiнскага тэхнiкума лёгкай прамысловасцi. Арыштаваны 11.4.1948 у Мiнску па адрасе: вул. Нагiна, д. 20. Асуджаны 30.10.1948 за 'ўдзел у антысавецкай нацыяналiстычнай сiянiсцкай арганiзацыi' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Дубраўны канцлагер МДБ Мардоўскай АССР (ст. Поцьма). Вызвалены 9.12.1954. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 9.8.1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ? 6748-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АЎФЕРАНАК (АЎФЕРАНКАЎ) Антон Цiмафеевiч [1.3.1885, в. Кiчына Сенненскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Сенненскi р-н Вiцебскай вобл. - 16.1.1938, Орша, турма НКВД]. З сялянскай сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе в. Астраўкi (?) Багушэўскага р-на Вiцебская вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 25.11.1937. Асуджаны 11.12.1937 тройкай НКВД як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 16.10.1989. Асабовая справа А. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  АЎХIМКАЎ Васiль Сяргеевiч [1908, в. Навасёлкi Магiлёўскага пав., цяпер Шклоўскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi, працаваў настаўнiкам пачатковай школы в. Бушлякi Шклоўскага р-на. Арыштаваны 23.12.1944. Абвiнавачваўся ў 'здрадзе радзiме'. Вызвалены i рэабiлiтаваны следчым аддзелам НКВД Магiлёўскай вобл. 20.10.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ? 2681-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АЎЧЫННIК Станiслаў Уладзiслававiч [1909, в. Паляны Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Вiлейскi або Маладзечанскi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнiкам у школе в. Мiльча (цяпер Вiлейскага р-на Мiнскай вобл.). Быў жанаты, меў дзiця. Арыштаваны 5.10.1939. Асуджаны 2.7.1940 асабой нарадай пры НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комi АССР. Вызвалены ў 1941 як польскi грамадзянiн. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 11.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа А. ? п-10646 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  АЎЧЫННIКАЎ Ягор Данiлавiч [1891, в. Зелянец Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Хоцiмскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе ў роднай вёсцы. Арыштаваны 19.10.1933. Асуджаны 29.11.1933 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 15.8.1958. Групавая справа А. i iнш. (усяго больш за 60 чалавек) ? 6600 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АФАНАСЬЕЎ Сцяпан Уладзiмiравiч [12.1.1898, в. Кiшлаў, цяпер Стара-Крымскi р-н Крыма, Украiна - 29.11.1938, Мiнск, турма НКВД]. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1916-17 прапаршчык рускай армii (51-й лiтоўскi полк, Сiмферопаль). У 1919 - начальнiк аператыўнага аддзялення штаба Асобай кавалерыйскай брыгады 1-й Украiнскай стралковай дывiзii. У 1929 уступiў у ВКП(б). У 1930-я г. працаваў настаўнiкам Мiнскай СШ ? 10. Арыштаваны 31.3.1938. Асуджаны 20.9.1938 тройкай НКВД як 'член шпiёнска-паўстанцкай контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i за 'шпiянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 8.4.1958. Асабовая справа А. ? 11750-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АХIЕЗАР (АХIЕЗЕР) Георгiй Аляксандравiч [1880, Магiлёў - 2.10.1938, Кiеў, НКВД]. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту старшы выкладчык Курсаў удасканалення ўрачоў запаса ў Кiеве, Украiна. Арыштаваны 20.6.1938. Асуджаны 2.10.1938 тройкай НКВД за 'здраду радзiме' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 20.10.1956 калегiяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа А. ? 8649-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АХРАМОВIЧ Васiль Мацвеевiч [1890, Слуцк Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. - ?]. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнiкам у школе мяст. Ленiна Слуцкага р-на. Уступiў у ВКП(б). Арыштаваны 19.10.1933. Асуджаны 26.12.1933 як 'член антысавецкай арганiзацыi' да 5 гадоў ППК. Вызвалены 21.10.1934. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Мiнскай вобл. 24.9.1996. Групавая справа А. i iнш. ? 12875-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  АХРОМЧЫК Агаф'я Ермалаеўна [1920, в. Слабодка Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Глускi р-н Магiлёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, працавала настаўнiцай у школе в. Цяснова Глускага р-на. Арыштавана 12.1.1945. Абвiнавачвалася ў 'здрадзе радзiме' i ва 'ўдзеле ў антысавецкай арганiзацыi'. 31.7.1945 вызвалена за 'недастатковасцю ўлiк'. Рэабiлiтавана 7.8.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. ? 8410-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  АХТ Шыман (Гiрш) Давыдавiч [1900, Львоў, цяпер Украiна - ?]. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнiкам Пiнскай СШ ? 5. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 30.4.1940. Асуджаны 19.10.1940 як 'член контррэвалюцыйнай партыi' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Краснаярскi канцлагер НКВД. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 25.8.1989. Асабовая справа А. ? 9870-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  АЧАПОЎСКI Мiхаiл Пятровiч [1889, в. Лапацiна Мiнскага пав., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'i. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткi няпоўнай СШ в. Старое Сяло Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. Быў жанаты, меў трох дочак. Арыштаваны 27.2.1933. Асуджаны калегiяй АДПУ 5.4.1933 за 'антысавецкую дзейнасць' i як 'удзельнiк контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Сям'я А. выслана ў Паўночны край. Далейшы лёс яе невядомы. Рэабiлiтаваны Мiнскiм абл. судом 11.7.1959. Групавая справа А. i iнш. ? 14585-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: НАРБ, IКБР.
  
  АШКЕЛЯНЕЦ (АШКЯЛЯНЕЦ) Сiмфор'ян Iосiфавiч* [1908, в. Скрабэнi Вiленскай губ., цяпер Полацкi р-н Вiцебскай вобл. - ?]. З польскай сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнiкам у пачатковай школе ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 9.2.1945. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ 12.4.1947 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 4 гадоў ППК. Вызвалены 22.2.1949. Накiраваны на пасяленне ў Комi АССР. Канчаткова вызвалены 6.6.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вiцебскай абл. пракуратурай 30.5.1994. Асабовая справа А. ? 23509-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр.: ДА Брэсцкай вобл. Ф. 835, в. 2, с. 3; Ф. 848, в. 1, с. 311.
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"