НАВАДВОРСКАЯ Валерыя Iльiнiчна [17.5.1950, Баранавiчы Брэсцкай вобл.], праваабаронца, палiт. дзеяч, журналiстка. Скончыла з сярэбраным медалём сярэднюю школу. Паступiла на французскае аддзяленне па спецыяльнасцi 'перакладчык i педагог' у Iнстытут замежных моваў iмя Марыса Тарэза (Масква). У 1969 арыштавана. Абвiнавачвалася ў антысавецкай агiтацыi i прапагандзе. З чэрв. 1970 да лют. 1972 на прымусовым лячэннi ў псiхiятрычных бальнiцах. З 1972 прымала ўдзел у вырабе i распаўсюджваннi самвыдату ў Расii. Працавала педагогам у дзiцячым санаторыi. У 1975-90 перакладчыца медыцынскай лiтаратуры 2-га Маскоўскага медыцынскага iнстытута. У 1977 скончыла вячэрнi ф-т замежных моваў абл. педагагiчнага iнстытута iмя Крупскай у Маскве. У 1977-78 спрабавала стварыць падпольную палiт. партыю для барацьбы супраць КПСС. У кастр. 1978 адзiн з заснавальнiкаў 'Свабоднага мiжпрафесiйнага аб'яднання працоўных', за што пераследавалася спецслужбамi, неаднаразова прымусова змяшчалася ў спецклiнiкi. У 1978, 1985 i 1986 асуджана за дысiдэнцкую дзейнасць. У 1984-86 суѓпрацоўнiчала з пацыфiсцкай групай 'Давер'. У маi 1988 прымала ўдзел у стварэннi партыi 'Дэмакратычны саюз'. У 1987-91 17 разоў прыцягвалася да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за несанкцыянаваныя мiтынгi. У вер. 1990 абвiнавачвалася ў публiчнай знявазе гонару i годнасцi прэзiдэнта СССР i дзяржаўнага сцяга. У маi 1991 супраць яе ўзбуджана крымiнальная справа за заклiкi да звяржэння дзяржаўнага i грамадскага ладу. У зняволеннi да 23.8.1991, калi была вызвалена 'ў сувязi са зменай абстаноўкi ў краiне'. У 1992 стала дарадцам па правах чалавека прэзiдэнта Грузii Звiяда Гамсаѓхуѓрдзiя. У канцы 1992 стварыла 'Дэмакратычны саюз Раѓсii'. У кастр. 1993 падтрымала прэзiдэнта Б.Ельцына ў яго канфлiкце з Вярхоўным саветам РФ, удзельѓнiѓчала ў заснаваннi блока 'Выбар Расii'. Заѓсталася ў апаѓзiѓцыi да новай улады. 19.3.1994 Краснаѓпрэсненская праѓкуѓратура распачала праверку дзейнасцi Н., звязанай з 'праѓпагандай грамадзянскай вайны i распальваннем мiжѓнацыянальных канфлiктаў'. У чэрв. 1994 удзельѓнiѓчаѓла ў заснаваннi партыi 'Дэмаѓкратычны выбар Расii'. У студз. 1995 Генеральнай пракуратурай Расii ўзбуѓджана крымiнальная справа з-за зместу артыкулаў Н. у газ. 'Новый взгляд', але праз паўгода была спынена. Цяпер Н. - лiдэр партыi 'Дэмакратычны саюз Расii'.
НАВАКОВIЧ Мiкалай Фёдаравiч* [1893, Пiнск Мiнскай губ., цяпер Брэсцкая вобл. - 10.11.1937, Леѓнiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. У 1919 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар Цэнтральнага тэлеграфа. Арыштаваны 22.5.1937 у Ленiнградзе па адрасе: Абводны канал, д. 63, кв. 12. Выключаны з партыi ў сувязi з арыштам. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 3.11.1937 як 'удзельнiк контррэвалюцыйнай шкоднiцкай арганiзацыi' i за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
НАВАРА Леанiд Аляксандравiч [1928, мяст. Сянно Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. - ?], падчас арышту ваеннаѓслужачы вайсковай часцi ? 22819 (належала да войск ВМФ). Арыштаваны 17.11.1952. Асуджаны 23.1.1953 за 'ўдзел у антысавецкай арганiзацыi 'СБМ' да 25 гадоў ППК. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў ГУЛАГа (п/с 242/374). Вызвалены 23.4.1956. Рэабiлiѓтаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Н. ? П-7260 захоўѓваецца ў архiве УКДБ Гродзенѓскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
НАВАЦКI Сяргей Вiктаравiч* [25.11.1896, Нiжнеудзiнская акp. Ipкуцкай губ., цяпер Iркуцкай вобл., Расiя - 1.10.1937, Мiнск, НКВД], культасветработнiк. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1910-я г. афiцэр Рускай армii. У 1920-м г. камандзiр роты Чырвонай армii. У 1921 арыштоўваўся як былы царскi афiцэр. У 1930-я г. кiраўнiк музычных гуртѓкоў клуба (дома культуры) Чэлябiнскага трактарнага завода. Быў жанаты, меў дваiх дзяцей. Арыштаваны 17.7.1937 у Чэpвенi Мiнскай вобл. Асуджаны 'тройкай' НКВД 22.9.1937 за 'контррэвалюцыйную агiтацыю i як польскi шпiён' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.5.1959. Асабовая справа Н. ? 14226-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
НАВIЦКI Мiкалай Iванавiч* [1896, ? - 9.8.1938, Масква, НКВД], iнжынер. З сям'i бел. святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы iнжынер сектара капiтальнага будаўнiцтва трэста 'Мослеспрам'. Арыштаваны 25.2.1938 па адрасе: Маскоўѓская вобл., Пушкiна, вул. Тургенеўская, д. 44. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 29.7.1938 за 'контррэвалюцыйную работу па заданню польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 9.4.1959. Асабовая справа Н. П-60909 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
НАВIЦКI Пётр Гiляравiч* [1895, Санкт-Пецярбург - 27.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту тэхнолаг 4-га механiчнага цэха Кiраўскага завода. Арыштаваны 22.9.1937 у Ленiнграѓдзе па адрасе: вул. Трактарная, д. 13, кв. 5. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 22.11.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
НАВIЦКI Сяргей Радзiвонавiч* [1900, Вiцебск - 10.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту эканамiст Аўтарамонтнага завода. Арыштаваны 5.9.1937 у Пушкiне Ленiнградскай вобл. па адрасе: Кастрычнiцкi бульвар, д. 63, кв. 11. Асуѓджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 3.11.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
НАВУМIК Трафiм Клiмавiч* [1883, в. Медна Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкi р-н - 8.4.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту адказны выканаўца па забеспячэнню Маскоўскай абл. канторы Дзяржаўнага банка СССР. Арыштаваны 3.11.1937 у Маскве па адрасе: вул. Новаслабодская, д. 10, кв. 25. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 8.4.1938 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны Галоўнай ваеннай пракуратурай СССР 16.12.1991.
НАЗАРАНКА Цiт Сцяпанавiч* [1900, ? - ?], службовец, партыйны работнiк. З бел. сям'i. Падчас арышту сакратар Балхашскага раённага камiтэта КП(б) Казахстана. Арыштаваны i 17.11.1938 асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 6.8.1955.
Кр.: Книга Скорби.
НАЗАРУК Канстанцiн Пiлiпавiч* [1905, в. Крывая Бельскага пав. Гродзенской губ., цяпер Падляшѓскае ваяв., Польшча - 20.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту iнжынер канторы Лентранспраект. Арыштаваны 21.9.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. 7-я Чырвонаармейская, д. 12, кв. 8. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 14.12.1937 за 'здраду радзiме' i 'спробу правяѓдзення тэрарыстычных актаў' да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
НАЗАРЭЎСКI Дзмiтрый Уладзiмiравiч* [1927, Баранавiчы Навагрудскага ваяв., цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - ?], мастак. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Арыштаваны 21.8.1947 у Баранавiчах па адрасе: вул. Загарадная, д. 100. Асуѓджаны пазасудовым органам НКВД 27.9.1947 за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў ППК i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вярхоўнага суда БССР 20.3.1990. Асабовая справа Н. ? 10317-с захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
НАПАДОЎСКI Iосiф Пятровiч* [6.3.1902, мяст. Лiцiн Вiннiцкай губ., цяпер Украiна - ?], педагог. З сям'i рабочага. З 1917 працаваў памочнiкам слесара. У 1919-21 служыў pадавым у батальёне пpы Вiннiцкай губернскай ЧК. Скончыў Камунiстычны ўнiверсiтэт нацыянальных меншасцей Захаду ў Маскве. Уступiў у ВКП(б) у 1926. Працаваў лiтсупрацоўнiкам газеты 'Orka'. Падчас арышту дырэктар медыцынскага рабочага ф-та БДУ. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 2.12.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Пpалетаpская, д. 2, кв. 12. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 3.1.1938 як 'член ПАВ' да ВМП. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 26.8.1957. Асабовая справа Н. ? 10736-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
Кр.: Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мiнска. У 4 кн. Кн.3. Мн., 2004. С. 473-474.
НАРКЕВIЧ Георгiй Лявонцевiч* [26.11.1893, в. Лiпава (?) Рэчыцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Рэчыцкi р-н Гомельскай вобл. - ?], педагог. З сям'i святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Магiлёўскага педагагiчнага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў сына. Арыштаваны 14.7.1937. Асуѓджаны пазасудовым органам НКВД 26.3.1938 як 'член контррэвалюцыйнай фашысцкай арганiзацыi' да 6 гадоў ППК. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 26.1.1940. Вызвалены 4.4.1940. Асабовая справа Н. ? ? 5189 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
НАРЭЙКА Аляксандр Мiкалаевiч* [18.11.1884, Мiнск - 3.2.1941, ГУЛАГ], iнжынер-будаўнiк. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Будаваў Беларускi тэатр оперы i балета. Быў жанаты, меў дзiця. Арыштаваны 3.7.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Першамайская, д. 4, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.2.1940 як 'сацыяльна небяспечны элемент' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Загiнуў на этапе. Рэабiлiтаваны трыбуѓналам БВА 6.8.1956. Асабовая справа Н. ? 6843-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
НАСАЧ Рыгор Мiкалаевiч* [1920, в. Гута Багуѓслаўскага р-на Кiеўскай вобл., Украiна - ?], лiтаратурны работнiк. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 2.8.1944 у Брэсце. Асуѓджаны пазасудовым органам НКВД 29.8.1944 за 'работу ў выдавецтве i газеце пры нямецкiх акупантах' да 15 (потым заменена на 10) гадоў ППК i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Брэсцкага абл. суда 20.11.1991. Асабовая справа Н. ? 10455-с захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
НАСКАВЕЦ Мiхаiл Данiлавiч* [1940, в. Наваселле Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бярэзiнскi (?) р-н Мiнскай вобл. - ?], навуковец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы навуковы супрацоўнiк Казахскага навукова-даследчага iнстытута эканомiкi i арганiзацыi сельскай гаспадаркi. Арыштаваны 9.7.1981 у Алма-Аце. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Алмаацiнскiм гарадскiм судом 25.9.1981 з-за адсутнасцi складу злачынства.
Кр.: Книга Скорби.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
НАТАНСОН Вольф Саламонавiч* [1888, Гомель - ?], навуковец. З мяшчанскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту кансультант, навуковы супрацоўнiк НДI Дзяржплана БССР. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 22.2.1931 у Мiнску па адрасе: вул. Урыцкага, д. 8, кв. 7. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 23.7.1931 за 'антысавецкую дзейнасць' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 20.10.1989. Асабовая справа Н. ? 30690-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
НАЎРОЦКI Пётр Iванавiч* [1912, в. Шчаўлi (?) Барысаўскага пав. Мiнскай вобл., цяпер Крупскi (?) р-н Мiнскай вобл. - 4.1.1938, Барысаў, НКВД], лiтаратар. З сялянскай сям'i. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 10.11.1937 у Барысаве па адрасе: вул. Арджанiкiдзе, д. 22. Асуджаны 'тройкай' НКВД 17.12.1937 як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 28.4.1989. Асабовая справа Н. ? 25907-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
НЕКЛЯПАЕЎ Iван Якiмавiч* [1870, Смаленск, цяпер Расiя - 10.01.1938, Вiцебск, НКВД], навуковец. З сям'i святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дацэнт Вiцебскага ветэрынарнага iнстытута. Арыштаваны 1.11.1937 у Вiцебску па адрасе: вул. Савецкая, д. 25. Асуджаны 'тройкай' НКВД 17.11.1937 як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 13.9.1957. Асабовая справа Н. ? 6820-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
НЕСЯЛОЎСКI Францiшак Ксаверы [18.12.1771, мяст. Ляхавiчы Навагрудскага пав., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. - 15.9.1845], ваенны i дзяржаўны дзеяч. З шляхецкага роду гербу 'Кошбак', сын Юзафа Несялоўскага. У 1785-88 вучыўся ў Галоўнай ваеннай школе ВКЛ у Вiльнi. З 1788 камандзiр палка пяхоты войск ВКЛ. У 1792 удзельнiчаў у баях з расiйскiмi войскамi пад Брэстам, узнагароджаны крыжам 'Virtuti Militari'. Браў удзел у падрыхтоўцы паўстання 1794. Вызначыўся са сваiм рэгiментам 7.5.1794 у бiтве пад Палянамi (каля Ашмян), у чэрв.-лiп. ў рэйдзе па Курляндыi. У вер. 1794 трапiў у палон. У Гродне расiйскi генерал Рапнiн у адказ на просьбу бацькоў сустрэцца з арыштаваным прапанаваў прысягнуць на вернасць Кацярыне II, але Н. не пайшоў на кампрамiс. Быў выѓзвалены i выехаў у Германiю. Вярнуўся ў 1796, але ў 1798 абвiнавачаны ў падрыхтоўцы новага паўстання i зняволены ў Вiльнi. Пасля вызвалення падтрымаў план А.Чартарыйскага адбудаваць дзяржаўнасць пад эгiдай Расii. З 1807 у склаѓдзе судова-адмiнiстрацыйнай камiсii Вiленскага ун-та. У 1812 падтрымаў Напалеона, увеѓдзены iм у склад Вайсковага камiтэта ў Вiльнi. Пазней у званнi генерала брыгады прызначаны iнспектарам пяхоты армii i паспалiтага рушэння ВКЛ. Разам з напалеонаўскай армiяй адступiў за мяжу. У 1814 пасля амнiѓстыi вярнуўся ў Беларусь, прадаў родавыя маёнткi i выехаў у Польшчу. У 1830 абраны паслом сейма Каралеўства Польскага. Узяў удзел у паўстаннi 1830-31: нам. губернатара Варшавы, камандзiр брыгады пры абароне горада. Пасля задушэння паўстання арыштаваны i дэпартаваны ў Волагду.
Лiт.: Емяльянчык У. Паланез для касiнераў. Мн., 1994; ЭГБ, т. 5; БЭ, т. 11.
НЕСЯЛОЎСКI Юзаф [1728- 8.3.1814], дзяржаўны i палiт. дзеяч. З шляхецкага роду гербу 'Кошбак', бацька Францiшка Несялоўскага. У 1762 дэпутат Трыбунала ВКЛ, у 1764 удзельнiчаў у абраннi каралём Станiслава Аўгуста Панятоўскага. Староста цырынскi (1756), прэнскi i прапойскi (з 1769), падкаморы наваѓгрудскi, чашнiк ВКЛ (1765), кашталян навагрудскi (1765-73), з 1773 ваявода навагрудскi. Член Скарбовай i Вайсковай камiсiй ВКЛ, з 1778 член Пастаяннай Рады (урада Рэчы Паспалiтай). Удзельнiк падрыхтоўкi паўстання 1794. Вiленскiм актам паўстання 24.4.1794 прызначаны старшынёй Найвышэйшай лiтоўскай рады. Пасля яе роспуску старшыня Скарбовага аддзела Цэнтральнай дэпутацыi ВКЛ. Перад уваходам расiйскiх войск арганiзаваў эвакуацыю з Вiльнi скарбу i дакументаў ВКЛ у Гродна i Варшаву. Пасля разгрому паўстання ў Беларусi доўгi час хаваўся ў лясах. У лiст. 1794 схоплены казакамi ў лесе пад Гроднам. Праз нейкi час пад хатнiм арыштам у Вiльнi. Пад цiскам генерала Рапнiна напiсаў на iмя Кацярыны II прашэнне аб паѓмiлаваннi. Быў амнiставаны i канец жыцця правёў у сваiх маёнтках. У Варончы аканомам у яго служыў А.Чарноцкi (З. Даленга-Хадакоўскi).
Лiт.: Емяльянчык У. Паланез для касiнераў. Мн., 1994; ЭГБ, т. 5; БЭ, т. 11.
НIЗОЎЦАЎ (НIЗАЎЦОЎ) Мiкалай Федасеевiч* [1896, Вялiкi Усцюг Валагодскай губ., цяпер Валагодѓѓская вобл., Расiя - 8.2.1938, Мiнск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сям'i службоўца. У 1918 уступiў у ВКП(б). У 1930-я г. наркам земляробства БССР. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Вызвалены ад займанай пасады пастановай пленума ЦК КП9б0Б 29.7.1937. Арыштаваны 4.2.1938 у Мiнску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 2, кв. 8. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 8.2.1938 як 'член антысавецкай дыверсiйна-тэрарыстычнай арганiзацыi 'правых' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 15.12.1956. Асабовая справа Н. ? 8173-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
НIКАЛАЕЎ Уладзiмiр Аляксандравiч* [30.12.1921, в. Глазунова Аленiнскага р-на, цяпер Цвярская вобл., Расiя - ?], пiянiст. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную музычную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Пасля вайны артыст 'Белдзяржэстрады'. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 30.4.1951 у Мiнску па адрасе: вул. Старавiленская, д. 36, кв. 25. Асуджаны 14.7.1951 за 'службу ў немцаў пiянiстам у групе 'Гуслi' да 25 гадоў ППК. Вызвалены 20.2.1956. Рэабiлiтаваны 31.1.1956 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Н. ? 5898-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
НIКАН Мiкалай Андрэевiч [3.1.1908, Варшава - 16.6.1999, Мельбурн], настаўнiк. З сям'i бел. службоўца. У 1930-я г. выкладаў на настаўнiцкiх курсах у Гродне. Падчас арышту настаўнiк адной з гродзенскiх сярэднiх школ. Арыштаваны 6.5.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 11.12.1940 як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзiн з варкуцiнскiх канцлагераў. Выѓзвалены 15.10.1941, верагодна, як польскi грамадзянiн. З 1942 - у армii генерала У.Андэрса. У шэрагах 2-га польскага корпусу прайшоў праз Сiрыю, Егiпет, удзельнiчаў у вайсковых аперацыях у Iталii. У 1947 дэмабiлiзаваўся ў рангу капiтана. Браў актыўны ўдзел у арганiзацыi Згуртавання Беларусаў у Вялiкай Брытанii. У 1952 пераехаў у Мельбурн (Аўстралiя), дзе далучыўся да бел. грамадскага жыцця. Выконваў розныя абавязкi ў бел. арганiзацыях Мельбурна: сакратар Згуртавання Беларусаў у Вiкторыi, сакратар Беларускага Цэнтральнага Камiтэта ў Вiкторыi. Доўгi час быў прадстаўнiком БЦКВ у Радзе Паняволеных Народаў. Выкладаў бел. мову i геаѓграфiю ў бел. школе ў Мельбурне. Адзiн з iнiцыятараў набыцця Беларускага Дома, падтрымаў iдэю арганiзацыi Суѓстрэчаў Беларусаў Аўстралii. Доўгiя гады распаўсюджваў бел. прэсу ў штаце Вiкторыя i быў сталым карэспандэнтам розных эмiграцыйных выданняў. Рэабiлiтаваны 30.11.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Н. ? 11093-п захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
26.1.1940 у мяст. Вялiкая Бераставiца Гродзенскага пав. (цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл.) арыштаваны селянiн-аднаасобнiк бацька дваiх дзяцей Нiкан Георгiй Андрэевiч (н. 6.5.1909 у Варшаве), брат Мiкалая Нiкана. 2.7.1940 асобай нарадай пры НКВД асуджаны за 'нелегальны пераход дзяржаўнай гранiцы' да 8 гадоў ППК i этапаваны ў адзiн з канцлагераў Комi АССР. Вызвалены 20.9.1941, верагодна, як польскi грамаѓдзянiн. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 10.9.1992 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Н. ? 14722-п з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
Лiт.: Гардзiенка Н. Беларусы ў Аўстралii. Мн., 2004.
НIКIФАРАЎ Васiль Кузьмiч [14.1.1907, в. Малакаўка, цяпер Iванаўская вобл., Расiя - ?], навуковец, педагог. З сялянскай сям'i. У канцы 1920-х г. скончыў аспiрантуру Маскоўскага дзяржаўнага ун-та. Без абароны дысертацыi (па сукупнасцi навуковых работ) яму прысвоена ступень доктара хiмiчных навук. З 1933 прафесар, загадчык кафедры фiзiчнай хiмii БДУ. Арганiзаваў першую на ф-це групу студэнтаў-даследчыкаў. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны 23.6.1938 у Мiнску на рабоце (у 'хiмiчным' корпусе унiверсiтэцкага гарадка). Асуджаны 19.2.1940 асобай нарадай пры НКВД як 'удзельнiк антысавецкай арганiзацыi' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Iжэмскi канцлагер НКВД Комi АССР. Вызвалены 24.7.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 20.1.1956. Асабовая справа Н. ? 5874-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
Лiт.: Прафесары i дактары навук Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта. Мн., 2001.
НIКIЦIН Мiкалай Мiхайлавiч [сапр.: Штэйнгардт; 20.12.1907, Смаргонь Вiленскай губ. - 3.6.1957, Магадан], адзiн з кiраўнiкоў партызанскага руху ў Мiнскай вобл. ў 2-ю сусветную вайну. З яўрэйскай сям'i. У 1922-26 служыў у Чырвонай армii. У 1926 паступiў у фабрычна-заводскае вучылiшча металiстаў. Пасля заканчэння накiраваны на завод 'Камунар', дзе ў 1928 уступiў ВКП(б). З 1931 курсант Арлоўскага аўтабранятанкавага вучылiшча. З 1932 на камандных пасадах у Кiеўскай ВА i БВА. У 1941 удзельнiчаў у абароне Гомеля. У партызанах са студз. 1942 - камандзiр групы, атрада, да кастр. 1942 камандзiр партызанскай брыгады. Арыштаваны 3.12.1942. Абвiнавачваўся ў 'самавольным сыходзе з акупаванай тэрыторыi' i за тое, што 'па загаду немцаў арганiзаваў iлжэпартызанскую брыгаду, якая сваiмi дзеяннямi супраць мiрнага насельнiцтва наносiла вялiкую шкоду антыфашысцкай барацьбе'. Асуджаны 13.10.1943 асобай нарадай пры НКВД да 15 гадоў ППК. Этапаваны ў Магаданскi канцлагер МДБ. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 25.6.1957. Асабовая справа Н. ? 18059-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
Лiт.: БелСЭ, т. 7; Иоффе Э. Героическая и трагическая судьба капитана Никитина // Беларусь у XX стагоддзi. Мн., 2002.
НIЧЫПАРОВIЧ Уладзiмiр Iванавiч (2.3.1900, с. Багародскае, цяпер Сергiева-Пасадскi р-н Маскоўскай вобл., Расiя - 31.1.1945), адзiн з арганiзатараў i кiраўнiкоў партызанскага руху на Беларусi. Генерал-маёр (1943). Член КПСС з 1928. Удзельнiк Кастрычнiцкага перавароту ў Маскве. З 1917 у Чырвонай гвардыi, з 1918 у Чырвонай армii, удзельнiк грамадзянскай вайны. З 1924 на камандных пасадах у БВА. У пачатку 2-й суѓсветнай вайны на фронце, камандзiр дывiзii. Удзельѓнiк Мiнскага парт. падполля. З канца 1941 у партызанах, адзiн з iнiцыятараў стварэння i камандзiр 208-га партызанскага атрада. У крас.- вер. 1942 камандзiр Клiчаўскага аператыўнага цэнтра. У вер. 1942 адазваны ў Маскву i прызначаны нам. камандзiра 4-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса. У 1943 арыштаваны. Рэабiлiтаваны ў 1952. У Пружанах яго iмем названа вулiца, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Лiт.: Беларусь у ВАВ. 1941-1945. Мн., 1995.
НОВIК Пiлiп Фёдаравiч* [1893, Ромны Палтаўскай губ., цяпер Украiна - ?], службовец. З украiнскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту галоўны бухгалтаp Мiнскага аддзялення 'Белкаапсаюза'. Арыштаваны 5.2.1931 у Мiнску па адрасе: 1-ы Каломенскi зав., д. 5, кв. 1 (разам з жонкаю машынiсткаю Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, мацi дваiх дзяцей, Новiк Аляксандрай Канстанцiнаўнай; нар. ў 1904 у Ромнах). Асуджаны 23.5.1931 калегiяй АДПУ за 'шкоднiцтва' да 8 гадоў ППК i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс сям'i Н. невядомы. Рэѓабiлiтаваны 29.4.1990 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР Справа сям'i Н. ? 31433-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
НОВIКАЎ Канстанцiн Лявонавiч [1894, в. Малыѓньѓяк Рэчыцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Чачэрскi (?) р-н Гомельскай вобл. - ?], навуковец. Атрымаў выѓшэйѓшую прыродазнаўчую адукацыю. Падчас арышту старѓшы навуковы супрацоўнiк Казахскай навукова-доѓследѓнай паляўнiча-прамысловай лабараторыi. Арыштаѓваны 28.4.1945 у Алма-Аце. Асуджаны судовай калегiяй Алмаацiнскага абл. суда 24.1.1946 за 'антысавецкую агiѓтацыю' да 6 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэѓабiлiтаваны Вярхоўным судом Казахскай ССР 30.11.1956.
Кр.: Книга Скорби.
НОРКА Iван Афанасевiч* [1903, в. Лыцэвiчы (Лычнiкi?) Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Смаргонскi р-н Гродзенскай вобл. - 27.11.1937, Ленiнград, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. У 1927-33 член ВКП(б). Падчас арышту студэнт Ленiнградскага хiмiка-тэхналагiчнага iнстытута. Арыштаваны 2.8.1937 у Ленiнградзе па адрасе: Дэрпцкi зав., д. 11б, пакой 182. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 22.11.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
НОРКА Сяргей Iльiч* [1891, в. Мокрыца Вiлейѓскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл. - 23.9.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў на заводзе 'Фiцiнг'. Арыштаваны 26.8.1937 у Маскве па адрасе: вул. Вялiкая Якiманка, д. 38, кв. 34. Асуджаны 'тройкай' НКВД 21.9.1937 за 'ўдзел у шкоднiцтве i антысавецкай дзейнасцi' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны трыбуналам Маскоўѓскай ВА 3.7.1958.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
НЯМIРСКI Сiгiзмунд Янавiч* [20.4.1887, мяст. Завеpцы Пётpкаўскай губ., цяпер Польшча - 24.11.1937, Мiнск, турма НКВД], службовец. З рабочай сям'i. Член ВКП(б) з 1917. У 1918-21 служыў у Чырвонай армii (ваенкам). Падчас арышту дыpэктаp Мiнскага хлебазавода ? 6. Быў жанаты, меў чацвярых дзяцей. Арыштаваны 18.8.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 24.11.1937 як 'удзельнiк шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстpаляны. Рэабiлiтаваны 8.12.1966 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Н. ? 19607-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
Верагодна, улетку 1938 у Мiнску па адрасе: вул. Урыцкага, д. 22, кв. 4 арыштавана рабочая фабрыкi iмя Куйбышава, мацi траiх дзяцей, Нямiрская Фядора Мiхайлаўна (н. 14.11.1897), жонка Сiгiзмунда Нямiрѓскага. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як 'член сям'i расстралянага ворага народа' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана 27.3.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Н. ? 24825-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
НЯМКОВIЧ Леанiд Мiхайлавiч* [1900, Слуцк Мiнскай губ., цяпер Мiнская вобл. - 21.1.1938, Слуцк, НКВД], артыст. З сям'i рабочага. Працаваў у Слуцкiм акpуговым калгасным тэатpы. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 19.9.1937 у Слуцку па адрасе: вул. Рэспублiканская, д. 6. Асуджаны 'тройкай' НКВД 17.12.1937 за 'шпiянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 29.4.1959. Асабовая справа Н. ? 14090-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
НЯМЦЭВIЧ Уладзiмiр Мiхайлавiч* [1902, ? - 28.11.1937, Курск, НКВД], вайсковец. З бел. сям'i. Атрыѓмаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту нам. каманѓдзiра дывiзiёна. Арыштаваны 27.4.1937 у Курску па адрасе: вул. Пастухоўская, д. 20, кв. 3. Асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 17.9.1957.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Курской области.
НЯМЦЭВIЧ Юльян Урсын [16.2.1758, в. Скокi Брэсцкага пав., цяпер Брэсцкага р-на - 21.5.1841, Парыж], пiсьменнiк, палiт. дзеяч, гiсторык. Вучыўся ў Брэсцкiм езуiцкiм калегiуме, у 1770-77 у Рыцарскай школе (Кадэцкiм корпусе) у Варшаве. Абраны паслом на Чатырохгадовы сейм 1788-92, удзельнiчаў у распрацоўцы Канстытуцыi 3 мая 1791. З 1791 член Адукацыйнай камiсii. Пасля перамогi прарасiйскай Таргавiцѓкай канфедэрацыi эмiграваў, жыў у Саксонii, Аўстрыi, Iталii. У час паўстання 1794 ад'ютант i сакратар Т.Касцюшкi. Паранены ў Мацяёвiцкай бiтве, трапiў у палон; зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасцi ў Пецярбургу. Пасля амнiстыi ў 1796 разам з Касцюшкам выехаў у ЗША. Вярнуўся ў Варшаву ў 1807, заняў пасаду сакратара Сената Варшаўскага княства. З 1813 сакратар Сената Каралеўства (Царства) Польскага. У сваiм маёнтку Урсынаў пад Варшавай сабраў вялiкую бiблiятэку. У 1809, 1816 i 1819 зрабiў некалькi падарожжаў па Беларусi з мэтай апiсання помнiкаў. У 1820 у Вiцебску стаѓвiлася камедыя Н. 'Пан Навiна'. З 1827 старшыня Таварыства сяброў навук у Варшаве. Падчас паўстання 1830-31 увайшоў у склад Часовага ўрада, абраны сенатарам-кашталянам. Пасля задушэння паўстання маёмасць Н. канфiскавана, у тым лiку i бiблiятэка, якую прадалi на аўкцыёне. Н. эмiграваў Парыж. У 1838 заснаваў у Парыжы Польскую бiблiятэку. Адзiн з найвыдатнейшых польскiх пiсьменнiкаў эпохi Асветнiцтва. Iнiцыятар i рэдактар выдання 'Збор гiстарычных мемуараў пра старажытную Польшчу' (т. 1-7, 1822-36).
Тв.: Dzieła poetyckie wierszem i prozą. T. 1-12. Lipsk, 1838-43.
Лiт.: Dihm J. Niemcewicz jako polityk i publicysta w czasie Sejmu Czteroletniego. Kraków, 1928; Яго ж. Niemcewicz jako historyk // Sprawozdania Polskiej Akademii Nauk. 1961. Z. 1; Przemski L. Opowieść o starym ursynie. Warszawa, 1966; Грицкевич В.П. Путешествия наших земляков. Мн., 1968; ЭГБ, т. 5; АЗБ; БЭ, т. 11.
НЯХЛЮДАВА Роза Абрамаўна* [1904, Мiнск - ?], лiтаратурны работнiк, жонка Яўсея Няхлюдава. З сям'i службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працавала ў Беларускiм дзяржаўным выдавецтве. Арыштавана разам з мужам 27.10.1930 у Мiнску па адрасе: вул. Рэспублiканская, д. 3, кв. 3. Асуджана паводле пастановы калегii АДПУ СССР 6.6.1931 за 'дапамогу ў злачынстве' да 3 гадоў ссылкi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай Беларусi 25.11.1992. Справа сям'i Н. ? 35000-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
НЯХЛЮДАЎ Яўсей Гiляравiч* [1893, мяст. Пухавiчы Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - ?], службовец, муж Розы Няхлюдавай. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы iнспектар аднаго з наркаматаў БССР. Арыштаваны разам з жонкай 27.10.1930 у Мiнску па адрасе: вул. Рэспублiканская, д. 3, кв. 3. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 6.6.1931 за 'дапамогу ў злачынстве' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Беларусi 25.11.1992.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.