Чугунов Николай : другие произведения.

Iнтэрмедыя. Калi зоркi падмiргваюць

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    Поединок мага и артефакта. На белорусском языке.


Калi зоркi падмiргваюць

  
   Некрамант са ўздохам усеўся ў крэсла. Перад iм на стале ляжала кнiга, якую ен так доўга шукаў. "Мелеарнiс Левонiка", ключ да самых неверагодных старон жыцця - только працянi руку, i яны ўпадуць у далонь.
   Кнiга задражала, на iмгненне яе контуры ахуталiся туманам, i вядзьмак пужлiва атхiснуўся. Не, гэты том зусiм не быў такiм простым, як большаць кнiг ў ардэнской бiблiятэцы. Ен быў... жывы.
   Чарадзей сцепануўся - iдэя выкарыстаць "Мелеарнiс Левонiка" ўжо не выглядала такой выдатнай, як лiтаральна паўгадзiны назад. Ён успомнiў даўно забытае пачуццё вар'ятскага, нават шчанячага захаплення, калi шматгадовыя пошукi ткi ўвянчалiся поспехам. Потым прыйшло пачуцце ўсемагутнасцi - здавалася, самi зоркi сышлi з небасхiлу яму на чало, а мiр лег прад iм, як паслухмяны сабака, якi з захапленнем ўзiрае ў вочы гаспадара i гатовы на ўсё.
   Потым прыйшло раздражненне напалову з нецярпеннем - рытуал апынуўся складаным, заблытаным i доўгiм. Усемагутнасць адкладалася, i гэта неймаверна раз'юшвала. Зрэшты, амаль адразу жа некрамант падушыў у сабе гэтае пачуццё - гады самакантролю не прайшлi дарма. Перш належыла адшукаць кнiгу.
   I вот - "Мелеарнiс Левонiка" ляжыць перад iм, гледзячы на чарадзея яхантавымi засцежкамi у выглядзе драконавых вачэй, ляжыць i нешта шэпча... Вядзьмак прыслухаўся.
   "Адычынi мяне. Чарадзею, толькi ўявi, што будзе табе даступна! Незлiчоныя багаццi, неймаверныя асалоды... Але ўсё гэта табе не трэба, так, вядзьмакў Я бачу цябе наскрозь, так! Я чытаю цябе, як ты прагортваеш вашы падручнiкi для паслушнiкаў. Ты жадаеш ўлады, такў Яна будзе ў цябе - нiхто, чуеш, нiхто не зможа сказаць табе "Не"! Толькi адчынi мяне..."
   Некрамант адчуваў, як браня жалезнай волi, выхаванай з дзяцiнства, пачынае раставаць, распадацца, рассыпацца ў прах, агаляючы тое, што ён не адважваўся паказвацца нiкому. Ён патрос галавой, беспаспяхова спрабуючы адагнаць дакучлiвы шэпт, але дарэмна - той гучаў усё гучней i гучней, аблытваючы чарадзея тоненькай, лiпкай, але неверагодна трывалай павуцiнай лiслiвасцi, абяцанак i абяцанняў. З апошнiх сiл ён, вантробна зарыкаўшы, вытягнуў з кiшэнi мантыi покрыва, аб якiм гаварылася ў "Каментарах да Мелеарнiс Левонiка", i кiнуў на кнiгу. Шэпт тут жа сцих, i некрамант ачуўся, мокры ад поту.
   - Праклятыя стварэннi, - вылаяўся ён i пацягнуўся за сурвэткамi. - Артэфактары лускаватыя. Каб вам усiм перадыхнуць!
   Ён падумаў, што апошняя заўвага была прыпозненнай - усё паказвала, што драконы i так ужо змерлi амаль паўмiльёна гадоў таму. Чарадзей насiлу падняўся на ногi, машынальна адзначыўшы, што ў ботах хлюпае пот, i, пахiстваючыся, выйшаў на балкон. Начны ветрык з Маланкi забраўся пад мантыю, ледзянымi рукамi прабегся па гужаватым целе ведзьмака, але той толькi крыва ухмыльнуўся - што значыла зараз гэта, калi яму ўсёткi ўдалося захаваць розум?
   Некрамант зноў з падзякай успомнiў сiвога Хiдда, якi ледзьве не касцьмi лёг, прымусiўшы чарадзея зрабiць покрыва да таго, як яму ў рукi патрапiла "Мелеарнiс Левонiка".
   - Трэба б яшчэ раз прагледзець "Каментары", - сказаў вядзьмак услых. - Думаю, зараз я знайду там шмат карыснага для сябе.
   Ён яшчэ раз удыхнуў свежае паветра, з асалодай адзначыўшы, наколькi тут, усёткi, лепш, чым у падзямеллях Ордэна, шматлiкiя стагоддзi назад незваротна просмуроджаных невядома чым.
   - Ну, пачакай, - некрамант пацёр рукi. Ён адчуваў, што ўпершыню за шматлiкiя гады знайшоў сабе годнага супернiка, i з нязвыклай асалодай адчуў, як у iм абуджаецца забытая блазенская рызыка. - Клянуся зоркамi, ты пакарышся мне.
   i зоркi - усе, што ёсць на небасхiле - дружна падмiргнулi.

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"