Праплывае над Нёманам маладзік,
Ноч. Цёмна...
Дыханне тая,
Я сэрцам цябе адчуваю,
Радзіма мая, Радзіма мая.
Шмат зорак яго атачаюць,
Куды ён плыве?-
Да яснага дня,
Я крэпка цябе абдымаю,
Радзіма мая, Радзіма мая.
І як не было б на чужыне,
Нялёгка...
Лясы ды паля,
Помніць буду заўсёды цябе,
Радзіма мая, Радзіма мая.