Халодныя кроплi дажджу сцякаюць па твары. Змрочнае восеньскае неба навiсае над галавой. Цяжкiя хмары па кроплi выпускаюць свае слёзы. Самотна на душы. i некага не хапае....
Адчувальная страта. Як быццам, ад цябе адарвалi кусок. I ты цяпер блукаеш па свеце i шукаеш, чым бы гэтую рану прыкрыць.
Вецер... Ён шэпча аб нечым вечным: аб жыццi, часе, цi прасторы... Аб вечнасцi наогул.
Шумiць i ападае долу пажоѓклае, скручанае лiсце. Вось адзiн з доказаѓ таго, што жыццё не вечнае. Яно можа у адно iмгненне звярнуць сваё русла у iншы бок, цi наогул, перастаць iснаваць.
так, з прыгожага, прапiтанага сокам лiсточка застанецца толькi зморшчаны карычневы кавалачак, ды i той у хуткiм часе згiне.
Бязлiтасныя вецер i дождж! Яны прыносяць тое, чаго не зробiць час: разбурэнне. А хтосьцi казаѓ аб вечнасцi....
Стаю на мокрым асфальце... Цяжка...Цяжка... Цяжка губляць чалавека, якi быѓ для цябе сябрам...
Я гляджу на гэтае змрочнае неба, i разумею, што ЯНА яго нiколi ѓжо не пабачыць...
вулiца, па якой яе ѓ апошнi раз пранясуць у труне дзеля развiтання. А ЯЕ ЗАКРЫТЫЯ ВОЧКI НЕ ПАБАЧАЦЬ ГЭТАГА. Сумна. Крыѓдна. Горка.
Жоѓты пясочак. Над iм - драѓляны крыж i шмат-шмат вянкоѓ i кветак...
Слёзы на вачах... Цi мо дождж?
Вецер з дажджом спраѓляюць памiнкi. Пуста. Навечна. Назаѓжды.