Сударева Инна : другие произведения.

Начны Кароль

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    сказка на белорусском языке, вышла на бумаге в 1996 году - в журнале "Першацвет"

   Начны Кароль з асалодай расправiу плечы i скiнуу долу свой змрочны плашч. Той заструменiуся шоукавай цемрай по наваколлi, пакуль не спавiу усё iснуючае жiватворным сном. Сцiшылася зямля, паснулi жыхары свету. Толькi госцi прыцемку пачалi абуджацца, каб прыйсцi з паклонам да Начного Караля.
  
   А ён, схiлiушы набок галаву з белымi, быццам срэбра Поунi валасамi, задуменна сядзеу на прыступках свайго замка. Адной рукой Начны Кароль павольна рассоувау глыбы хмар, каб зоры маглi паглядзець на сваё адлюстраванне у рэках, азёрах, марах. Ён ведау, што шмат каму гэта падабаецца. I у каралеустве (ён так хацеу) усё усiм павiнна было падабацца. Другой рукой Начны Кароль гладзiу паветра, каб яно прынесла на зямлю начныя пахi, прахалоду i сум.
  
   - Добрая ноч, Ваша Вялiкасць, - пачуу ён цiхi голас, але не азiрнууся, бо ведау, хто гэта.
  
   - Добрая, - згадзiуся Начны Кароль. - Апошнiя летнiя ночы заусёды добрыя... Хутка ты станеш халодным i усе ночы будзеш праводзiць у раз'юшаных танцах.
  
   Побач з Начным Каралём зашапацела нешта нябачнае, i кавалак паветра скруцiуся у клубочак ля ягоных ног. Кароль пагладзiу нябачнае быццам любiмага сабаку. Пасмiхнууся, адчуушы на шчацэ ласкавы подых.
  
   - Я зраблю пад ранiцу туманы, - сказау Начны Кароль. - Туманы, каб зямля уздыхнула iх i падрыхтавалася да халадоу. Ты разнясеш туманы, мае восеньскiя пiсьмы.
  
   - Разнясу, - пагадзiуся Начны Вецер.
  
   - Зараз ляцi, страсай лiсты з дрэвау, расчашы iм галiны, але не будзi, - загадау Кароль.
  
   Вецер знiк, ускалыхнуушы край цемрыунага плашча.
  
   Пачуушы узмахi савiных крылау, якiя не магло пачуць звычайнае вуха, Начны Кароль працягнуу руку у цемру. На яго перадплечча сеу, вынырнуушы са змроку, Фiлiн з вялiкiмi, падобнымi на залатыя манеты, вачамi. Кароль выслухау вуркатанне птушкi, пацiснуу плячыма:
  
   - Так, ужо восень. Мой час павялiчваееца. Чым жа ты незадаволены? Твае старыя косцi, кажаш. Ты ж ведаешь, дзе мой замак, а яго дзверы расчынены для усiх, хто ведае таямнiцу ночы.
  
   Фiлiн неяк по-старэчы заварушыу галавой, а Кароль спытау:
  
   - Што на маiх усходнiх межах? Як павялiчылася каралеуства?
  
   Фiлiн расправiу крылы ва усю даужыню, быццам чалавек - рукi, калi хоча паказаць нешта неабсяжнае.
  
   - Добра, вельмi добра, - сказау Начны Кароль i ?зняуся з прыступак. - Прастора поуначы. Як я гэта люблю.
  
   Ён загадау Фiлiну ляцець, а сам узняуся на вежу замка, каб агледзiць землi, укрытыя ягоным плашчом. Змрочныя госцi кланялiся яму, але Кароль не варушыуся. Ён стау падобны да каменнай выявы, прыгожай, танклявай i вельмi старажытнай. Склаушы рукi на грудзях, Начны Кароль пазiрау на усход, чакаючы заканчэння.
  
   - Ужо хутка, - сказау ён сам сабе.
  
   Пурпуровыя войски пачалi наступаць, залiваючы чырванню уладаннi Начнога Караля. Ён ведау, што ягоная перамога бывае толькi вечарамi, ранiцою - заусёды паражэнне, але не адчуу прыкрасцi. Начны Кароль адвеу позiрк ад усходу, дзе зьяуляуся палац Сонца, бо промнi святла рабiлi ягоным вачам балюча. Адным узмахам ён вярнуу плашч на свае плечы, змахнуу на Зямлю сонныя кропелькi расы, што ператварылiся у серабрысты туман. Начны Вецер, што вiуся ля сцен замчышча, падхапiу сiвое паветра i пацягнуу яго па зямлi, быццам шлейф.
  
   Начны Кароль шчыльней агарнууся плашчом, увайшоу у замак i цiха зачынiу цёмныя блiскучыя дзверы. Калi промнi сонца дасягнулi сценау, палац знiк. Засталiся толькi густыя пасмы сярдзiтага сiвога туману...
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"