Калiсьцi, калi яшчэ сонца было блiзкiм да зямлi, калi вялiкiя зоры можна было браць рукамi, на полi-акiяне, на морй, на сiнем ляжа? камень. На камянi тым сядзе? сiвенькi старэнькi дзедзька i ён бая? казкi пра ?весь белы святочак... Гэтую я пачула менавiта ад яго...
" А мой дзядзька дуднiк бы?".- напява? пан, гуляючы па лесе. Ён бы? сярэдняга росту. З кароткiмi цёмнымi валасамi, якiя ужо трыху пачыналi сiвець. Яго твар быз звычайны: звычайны нос з гарбiнкай, блакiтныя вочы, акуратна падстрыжаная барада. Але ж усё-такi было нешта асаблiвае, па якiм ты адразу мог сказаць, што прад табою пан.
Ён напява? некалькi жарта?лiва, калi- некалi збiва?сяi пачына? пець адзiны куплет па некалькi разо?. Было бачна, што ён нешта шука?. Ён паглядва? на вялiкiя елкi i сосны, абхватва? iх рукамi, прыкладва? вуха, адыходзi?, глядзе? з боку, потым рабi? незадаволены твар i iшо? далей.
--
Дзень добры, паночак, што шукаеш, можа дапамагчы табе чым?
Пан паглядзе? на гаспадара голасу- гэта бы? маленькi дзядок з до?гай барадою i амаль адразу пазна?шы яго, пакланi?ся нiзенька да зямлi i прамовi? сваiм барытонам некалькi ветлiва, але ж i з пэ?най усмешкай:
--
Дзень добры, гаспадар лесу. Дазволь знайсцi дрэва для iнструменту.
Лясун хiтра-хiтра за?смiха?ся:
--
Шукай i знойдзеш,- падмiгну? дзедзька, засвiсце? "ля соль ля фа фа" i знiк.
--
Дзi?на!- працягну? пан.- Але чым ён мне дапаможа? Ээх,- i толькi ён гэта сказа?, як тут жа убачы? прыгожага зайца. Ён глядзе? на пана сваiмi чорнымi вачыма-бусiнкамi i нават не бая?ся. Пан бы? здi?лены i падыйшо? блiжэй. Заяц адскочы? i зно? ста? глядзець на яго.
--
Нiчога сабе казачка!- пачуха? ён патылiцу,- а можа ты мяне кудысьцi адвесць хочаш? -здагада?ся дзядзька.
Сапра?ды, некаторы час заяц вё? пана, а потым у адзiны момант знiк.
--
Цуды... Насамрэч цуды,- працягва? здi?ляцца пан.- А што будзе далей? Бо тут жа нiводнай елкi няма...
Але цуды не заста?лялi сабе чакаць. Дзесьцi сярод зяленых галiнак ён за?важы? шэры мех, а потым убачы?, што на яго глядзяць два жо?тых вока. Гэта бы? сапра?дны во?к. Малады, не хворы i пан ад нечаканасць нават спрабава? дастаць з бота невялiкi кiнжал. Але во?к глядзе? на яго i быццам бы усмiха?ся. Пану нават стала сорамна, але глядзець варожа ён не пераста?. Нават увесь шлях з iм трыма?ся дзесьцi падалей. А во?к за?смiха?ся i потым таксама знiк.
--
Куды ж яны мяне вядуць? Ну, дзядзька-лесавiк, заводзiш мяне тут, потым я як табе свае байкi раскажу, дык да наступнага дударскага фэсту хопiць,- з усмешкай прамовi? пан.
I тут перад iм з'явiлася рыжая, амаль чырвоная лiса. Яна сядзела перад iм i хiтра глядзела, нiба дзя?чына, амаль пыталася : "Ну, панiч, пойдзеш?". Пан сам за?смiха?ся, хiтра-хiтра падмiгну? i сказа?:
- Ну пайшлi.
Лес гуча? у ветрыку, пад нагамi шуршала трава i лiсце. Водар свежай травы разносi?ся па лесе, але не было часу яго удыхаць. Яны iшлi, бешлi, зно? iшлi, а потым лiса знiкла у прыгожай квецiстай зелянiне. "Ну, чым чорт не жартуе",- падума? пан, удыхну? i пайшо? за ёю....I бы? зачараваны. На сонечнай палянцы, пад вялiкай сасной сядзелi розныя жывёлы. Яны смешна глядзелi на чалавека, ма?ля?: "Ну што, панiч?!" i ад нечаканасць ён амаль не прысвiсну?. Але больш яго здзiвi? прыгажун-лось якi лянiва нешта е?. А на яго спiне сядзе? лясун.
--
Ну, пан, цi задаволены ты?
--
Так, дзедзька, але ж я так i не знайшо? тое,што шука?.
--
Як не знайшо??
--
Ну вось,- ён правё? рукамi i зрабi? твар чалавека якi нiчога не разумее.
--
А паглядзi сабе пад ногi!
Пан нахiну?ся i тут убачы? ствол елкi. Такi якi i шука?. Ён нават надзьму? шчокi. Потым патрыма? ствол ля вуха i цiха сказа?:
--
Гучыць...
Лясун за?смiха?ся:
--
Ну што, пан... Пан Сасно?скi,- працягну? лясун з усмешкай, паглядваючы на вялiкую сасну над сабой,- я выкана? тое. Аб чым ты мяне прасi??
--
Канешне! Дзякуй, дзядуля,- горача сказа? ён.
--
Ну тады не забывайся на ?сё, што здарылася.
I толькi пан паспрабава? нешта сказаць, як зно? з'явi?ся на тым жа месцы, дзе упершыню пабачы? дзеда.
- Ня?жо нiчога не было?- дума? ён. Але у яго руцэ бы? ствол елкi. - Неее... Не пабачылася,- ён за?смiха?ся, потым громка рассмяя?ся i крыкну?:- Дзякуй, лясуун!..
Iнструмент атрыма?ся добрым i гучным, а калi пан Сасно?скi паспрабава? сыграць "ля соль ля фа фа" то ? яго нарадзiлася песня аб яго прыгодах. Ня?жо вы не памятаеце? Avislolop- я бачы? зайца, во?ка i лiсу... Хто ведае, можа наступны раз пашчасцiць i вам?..