Адзiн гуманоiд вельмi любiѓ цiшыню й адзiноту. Кожныя выходныя ён прылятаѓ на плянэту Зямля, прызямляѓся ѓ горадзе Менску каля ѓваходу на Камароѓку i атрымлiваѓ асалоду. А ѓ панядзелак распавядаѓ сваiм калегам па працы, як там здорава -- лепш, чымся на рыбалцы ѓ сузор'i Рыб.
Але аднойчы мiлiцыянты прынялi яго за бамжа й вытурылi з рынку. Гуманоiд пакрыѓдзiѓся i больш не сядаѓ у Менску, а пачаѓ адпачываць у Стамбуле, на галоѓным базары. Аднойчы яму захацелася паспрабаваць халвы, i ён вырашыѓ уступiць у кантакт.
Таму лiчыцца, што першымi людзямi, што сустрэлi iншаплянэцян, былi туркi. А на самой справе гэта былi беларусы, толькi яны сьцiплыя i нiкому аб гэтым не распавядаюць.
(2003-05-12)
***
Адзiн гуманоiд вельмi любiѓ хакей. Але на ягонай плянэце ѓ хакей не гулялi, i ён лятаѓ на плянэту Зямля, каб яго паглядзець. Толькi ѓ Амэрыку, дзе ѓ хакей гуляць вельмi добра, яго не пускалi, таму што гэты гуманоiд быѓ падобны на асобу арабскай нацыянальнасьцi.
Тады ён сеѓ у горадзе Менску i з дапамогай гiпнозу прымусiѓ гуляць у хакей беларусаѓ. Яны нават пабудавалi дзеля гэтага на апошнiя грошы лядовыя палацы.
Потым гуманоiд паляцеѓ дахаты, а беларусы апрытомнелi ад гiпнозу i падумалi: "I чаго гэта мы?" Пакiдалi клюшкi i пайшлi гуляць у дамiно. А шкада -- яны на той час пасьпелi ѓжо швэдаѓ абгуляць.
(2003-05-12)
***
Адзiн гуманоiд вырашыѓ уступiць у кантакт зь зямлянамi, але ня ведаѓ, зь якiмi менавiта гэта зрабiць лепш за ѓсё. Ён спытаѓ у свайго супэркампутара, i той паведамiѓ, што самыя мiрныя, спакойныя i гасьцiнныя людзi на Замлi -- беларусы.
Тады гуманоiд старанна вывучыѓ беларускую мову, прызямлiѓся каля рэзiдэнцыi, падыйшоѓ да галоѓнага ѓваходу й кажа ахове: "Дзень добры! Цi магу я сустрэцца з панам прэзiдэнтам?" А ахова, пачуѓшы беларускую гаворку, вырашыла, што гэта не гуманоiд, а пераапрануты Пазьняк, пабiла яго i прагнала.
Карацей, кантакт ня ѓдаѓся праз моѓны бар'ер.
(2003-05-13)
***
Адзiн гуманоiд вырашыѓ уступiць у кантакт зь зямлянамi. Прызямлiѓся ѓ Менску i ѓступiѓ. Мясцовыя зямляне вельмi ѓзрадавалiся i пачаставалi гуманоiда марозiвам, таму што было лета й горача. Гаманоiду марозiва спадабалася, i калi ён ляцеѓ назад, то захапiѓ з сабой паѓтары тоны.
Лядоѓнi ѓ гуманоiда не было, так што марозiва пачало раставаць, ахалоджваючы ѓсё навокал. Плянэта была маленькая i хутка астыла. У вынiку на ёй парушылася экалягiчная раѓнавага, i адбылася такая ж катастрофа. Так што гуманоiду давялося яе пакiнуць i перасялiцца ѓ Менск назаѓжды.
А марозiва ён разьлюбiѓ i харчуецца цяпер аднымi хот-догамi.
(2003-05-14)
***
Адзiн гуманоiд вельмi хацеѓ стаць мастаком, але на ягонай плянэце выраблялi толькi дзьве фарбы -- чорную i белую. А цi шмат двума колерамi напiшаш? I вырашыѓ тады гуманоiд зьлятаць на Зямлю за iншымi.
Прызямлiѓся ён, вылез зь лятаючай талеркi, бачыць -- мiма мужык iдзе. Гуманоiд у яго i пытаецца: "Дзень добры вам, пан зямлянiн, а дзе тут у вас можна патаньней разнастайнымi фарбамi затарыцца?" А той мужык i адказвае, маѓляѓ, у мяне самога iх поѓна, ажно падзець няма куды. Аддам, кажа, за так, у iмя сяброѓства й узаемаразуменьня. Ну, гуманоiд узрадваѓся, загрузiѓ талерку слоiкамi ды цюбiкамi па самы верхнi люк, пэнзалiкаѓ таксама захапiѓ паболей -- на ягонай плянэце зь iмi вялiкi напруж быѓ. На радасьцях падараваѓ мужыку сваю найлепшую карцiну i, задаволены сабою, паляцеѓ дахаты.
А мужык той потым вядомым мастаком стаѓ. Вы, мабыць, чулi пра яго -- Малевiч ягонае прозьвiшча.
(2003)
Памяцi беларускага радыё прысьвячаецца...
Адзiн гуманоiд вельмi хацеѓ стаць музыкам. Набыѓ iнстумэнты, вывучыѓ ноты, стаѓ музыку пiсаць. Шмат напiсаѓ. I добрая атрымалася тая музыка, i мiлагучная, але не было на ягонай плянэце слухачоѓ, бо жыѓ ён там зусiм адзiн. А цi цiкава пiсаць толькi для сябе самога? I вырашыѓ тады гуманоiд ляцець на Зямлю, бо там гэтых слухачоѓ ажно шэсьць мiльярдаѓ. Але Зямля вялiкая, куды сесьцi? Успомнiѓ ён, як чуѓ па зямным радыё, што найбольш клапоцяцца пра музыку ѓ краiне пад назовам Беларусь, i накiраваѓся ѓ Менск.
Прызямлiѓся ён у парку Горкага, вылез зь лятаючай талеркi i пайшоѓ на беларускае радыё. Прыйшоѓ i вiтаецца:
-- Дзень добры вам, панове зямляне, я тут музыку напiсаѓ, можна вам прапанаваць?
А дыджэй яму:
-- А вы беларус?
-- Не, -- адказвае той. -- Я гуманоiд, я зь iншай плянэты прыляцеѓ. Спэцыяльна дзеля гэтага.
-- А нам, -- кажа дыджэй, -- да лiхтара, зь якой плянэты, хоць з "Плянэты Галiвуд". Не паложана нам iншаземную музыку ставiць, а iншаплянэтную тым больш. Беларускiя каранi ёсьць?
-- Няма, -- разгубiѓся гуманоiд. -- Толькi баабабаѓ. Кожны дзень мушу iхнiя каранi выдзiраць, бо, калi не выдзiраць, самi ведаеце -- зарасьце плянэта баабабамi ѓ тры днi.
-- Раз так, -- пацiснуѓ плячыма дыджэй, -- нiчым не магу дапамагчы. У нас указ.
Ледзь не заплакаѓ ад крыѓды гуманоiд i нi з чым паляцеѓ назад.
А дыджэй сунуѓ у кампутар дыск з чарговым супэрпраэктам чарговага супэргурта i, каб ня чуць гэтага, пайшоѓ палiць на балкон. Цямнела. Ён глядзеѓ на неба i бачыѓ, як запальваюцца на iм адна за адною сапраѓдныя зоркi...