Белая Русь. Скрыжаванне, шалёныя кулi.
Людзi, якiя жывуць ад вайны да вайны.
Мары аб шчасце, ды вынiк: на блюдзечцы - дуля,
Колькi забiтых амаль без нiякай вiны.
Колькi чужынцаў крывавiла нашы абшары,
Вогнiшчаў, здрады, а колькi зышло ў палон...
Можа таму калi клiчаш - нiбыта почвары,
У адзiноце гучыць твой набатавы звон.
Трэба кумекаць - свой скарб дзе схаваешь, у полi?!
Бегчы дарэмна - навокал дрыгва, не уцячы...
Толькi жыцце дараванае богам ды доля:
Лямантку чуць, у адказ на душы што - маучы!
Белая Русь - незвычайная, родная. Дзiва,
Велiч лясоў i блакiтных азер чысцiня.
Гэта твая, падарунак для сэрца, Радзiма,
Колькi гарэла, людзьмi адраджалась яна...
06.01.2005