1) * * *
Пачынаем вечарыну:
чаркi, тосты, карагоды,
мiтусня з адрэналiну
i вар'яцкiя прыгоды.
Нешта дзядзька-тэлэвiзар
нам у вочы выпрагае.
Новы Год без антыфрызу
гiмнам бьецца i сцягамi.
Па мазгах дзяўбе гадзiннiк,
надрываюцца петарды.
Я, напэўна, вечны цынiк:
падарункi здзьмуў у карты.
Свет дрыжыць ад брудных спеваў,
у салаце твары стынуць.
Пад шыкоўным хвойным дрэвам
пачынаем вечарыну...
2) Самотныя фiгуры
На гэтым кавалку каляднай Зямлi
я стаў незвычайнай жывёлай.
Мне раiлi нешта анёлы
на шумным кавалку каляднай Зямлi.
Вiльготныя вочы маланкай раўлi,
а тварык расплакаўся... снегам!
Самотны кавалак каляднай Зямлi,
сяброўка i чыпсы "Анега"...
3) Cancel
Мой манiтор заплюшчыў вочы,
памерлi вiртуальныя вар'яты.
Мы зразумелi толькi ўночы,
што нас дастала гэта свята:
рэкламы, скiдкi, тэлэфоны.
Я так стамiўся ад бязглуздых паўз.
Замест людзей iдуць драконы
i ашалелы Санта-Клаўс.
Экватар да болю сцягнуў паясы
i я, прадчуваючы змены,
спынiўся разгледзець блакiтныя вены.
I шэраг прывiдаў сышоў з паласы,
i свята спявала на ўсе галасы.
Я цiскаю клавiш "Адмена"...